Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Будынак Маладзечанскага музычнага вучылі-шча імя М.К.Агінскага.
струнных смычковых інструментаў; спеваў; хар. дырыжыравання; тэорыі музыкі; дэкар.-прыкладнога мастацтва (з 1995). Пры вучылішчы працуе дзіця-чая муз. школа. Сярод творчых калек-тываў: Маладзечанскі гарадскі сімфаніч-ны аркестр, нар. аркестры рус. нар. і духавых інструментаў (у 1975—96 дзей-нічаў таксама нар. камерны аркестр нар. інструментаў); жаночы хор і хор студэнтаў тэарэт. аддзялення; вак. ан-самбль «Аніма», камерныя ансамблі. У розны час у вучылішчы выкладалі: Л.Гуцін, Я.Дзягцярык, В.Іваноў, М.Ка-зінец, В.Карэтнікаў, Т.Мдывані, Л.Свердэль, Ф.Севасцьянаў, І.Хадоска, Г.Цэпава; яго ўзначальвалі Р.Грышаеў, І.Сушкевіч, Л.Школьнікаў, А.Шунтаў, Ю.Шпадарук, Э.Кірыленка, Р.Сарока (з 1980 дырэктар). Сярод выпускнікоў: Ю.Аятонаў, Х.Елісеенкаў, _ А.Колас, А.Нікольскі, Е Раеўская, \.Ціхановіч і інш. На будынку вучылішча ўстаноўле-на мемар. дошка Агінскаму (скулытт. В.Янушкевіч).
Літ.: Маладзечанскае музычнае вучьшішча. Маладзечна, 1996. Л.В.Ляшчэвіч.
552 МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ адм.-тэр. адзінка ў БССР ў 1944—60. Цэнтр — г. Маладзечна. Створана 20.9 1944 з б. Вілейскай вобласці з далу-чэннем Валожынскага, Іўеўскага, Юра-цішкаўскага р-наў Баранавіцкай вобл. 8.1.1954 да М.в. далучаны Івянсцкі р-н Баранавіцкай вобл., Іўеўскі р-н перада-дзены Гродзенскай вобл. У 1959 пл. вобласці 24,3 тыс. км2, нас. 848 тыс. чал., у тл. 767 тыс. сельскага; 10 гара-доў, 8 гар. пасёлкаў, 253 сельсаветы; 22 раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Браслаў-скі, Валожынскі, Відзскі, Вілейскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дуні-лавіцкі, Івянецкі, Крывіцкі, Маладзе-чанскі, Міёрскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Свірскі, Смар-гонскі, Шаркаўшчынскі, Юрацішкаўскі. 20.1.1960 вобласць скасавана. Раёны пе-рададзены Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абл.
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ДЫВЕРСІЙНА-РАЗВЕЦВАЛЬНАЯ ГРЎПА ў В я л і -к у ю Айчынную вайну. Дзей-нічала з лют. 1942 да ліп. 1944 на чыг. ст. Маладзечна ў складзе 7 чал. (кіраў-нік Д.Я.Гярновіч). Са снеж. 1942 пад-трымлівала сувязь з партыз. брыгадай імя Чкалава, пазней — са спецатрадам «Дзіма». Падпольшчыкі раснаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам звесткі пра склад і ўзбраенне гарнізона, рух ням. войск і тэхнікі праз чыг. вузел, правялі каля 20 буйных дыверсій, у т.л. пада-рвалі сховішча гаруча-змазачных матэ-рыялаў, паваротны круг у дэпо, чыг. састаў у в. Шнуры, чым затрымалі рух на 12 гадзін, рабілі дыверсіі на шашэй-ных дарогах.
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ МЭБЛЕВАЯ
ФАБРЫКА Створана ў 1954 на базе цэха райпрамкамбіната. У 1964 далуча-на Вілейская мэблевая ф-ка. У 1972— 74 рэканструявана і расшырана. У 1977—91 у аб’яднанні «Мінскмэбля». 3 1992 Маладзечанскае арэнднае вытв. мэблевае аб’яднанне, з 1994 нар. аб’яд-нанне «Маладзечнамэбля». Асн. пра-дукцыя (1999): наборы мэблі корпус-най, для спальні, гасцінай, прыхожай, сталовай, шафы для адзення і бялізны і інш.
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ НАСТАЎНІЦ-КАЯ СЕМІНАРЫЯ, сярэдняя спец. на-вучальная ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў пач. школ. Існавала ў 1864—1920. Засн. ў Маладзечне на базе Маладзечанскай прагімназіі. Тэрмін на-вучання 2, з 1870 — 3, з 1907 — 4 гады. Выкладаліся: Закон Божы, гісторыя правасл. царквы, заалогія, батаніка, арыфметыка, геаметрыя, царк.-слав. і рус. мовы і л-ра, гісторыя і геаграфія Расіі, методыка выкладання, асновы педагогікі і інш. Пры семінарыі існава-ла ўзорнае вучылішча, дзе семінарысты
праходзілі практыку; была абсталявана метэаралагічная пляцоўка. У ёй выкла-далі бел. этнографы-фалькларысты М.Я.Яікіфароўскі, Ю.Ф.Крачкоўскі. У 1915 пераведзена ў Смаленск. За 50 га-доў семінарыю скончылі 2 тыс. чал. Ся-род навучэнцаў І.А.Біч, ФА.Валынец, А.Р Капуцкі, ПВ.Мятла, С.А.Рак-Мі-хайлоўскі, М.Чарот і інш.
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ
ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтрас-пекгыўна-рус. стылю ў г. Маладзечна Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1867—71 з цэглы. У плане ўяўляе сабой традыц. 4-часткавую схему: званіца, трапезная, 3-нефавы квадратны асн. аб’ём і 5-гранная апсіда, абапал якой прыбуда-ваны рызніца і ахвярнік. Над асн. аб’ё-мам — 8-гранны светлавы барабан. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя ка-кошнікі, ліштвы акон, шатровыя з ма-каўкай завяршэнні і інш. Званіца і гал. светлавы барабан царквы маюць ад-нолькавую арх.-пластычную струкгуру: 8-гранная ў сячэнні канструкцыя завяр-шаецца какошнікам і шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Гэта надае кампазіцыі будынка цэласнасць і аб’ём-нае адзінства. ГА.Лаўрэцкі.
Маладзечавская Пакроўская царква
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ПРАГІМНАЗІЯ, няпоўная сярэдняя навуч. ўстанова ў г. Маладзечна ў 1860—64. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі. Кі-раваў прагімназіяй інспектар. Мела 4 класы. Вучэбная праграма была адноль-кавай з адпаведнымі класамі гімназій. Выкладаліся: рус. мова і славеснасць, ням. і франц. мовы, гісторыя, матэма-тыка. фізіка, прыродазнаўства, геагра-фія, чыстапісанне, гімнастыка, танцы. Асоб, якія скончылі прагімназію, пры-малі ў наступны клас гімназіі без экза-менаў. Рыхтавала таксама настаўнікаў прыходскіх школ. У 1864 зачынена, на яе базе створана Маладзечанская нас-таўніцкая семінарыя.
Літ.: Ярушевнч А. Молодечно н его учебные заведенмя. Внльна, 1914.
А.Ф. Самусік
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ФАБРЫКА МУ-ЗЬІЧНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створана ў 1948 у г. Маладзечна Мінскай вобл. на базе камбіната быт. абслугоўвання як арцель «Чырвоны партызан» па ра-монце язычковых муз. інструментаў (баяны, акардэоны, гармонікі). 3 1950 пачала вырабляць гармонікі. 3 1954 — сучасная назва. У 1955 здадзены ў эк-сплуатацыю гал. вытв. корпус, цэх фут-ляраў. У 1977—85 у ВА «Белмузпрам». Асн. прадукцыя (1999): баяны (тыпу «Юпітэр») канцэртныя і гармонікі, дзі-цячая мэбля. кухні «Маладзечна», ста-лы, табурэткі, крэслы, рабочае месца камп’ютэра, каміілект дзіцяча-юнацкага пакоя.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ АБЛАСНЫ АН-САМБЛЬ ІІЁСНІ I ТАНЦА Існаваў у 1945—62 у г. Маладзечна Мінскай вобл. Створаны на базе агітатрада імя М.Горкага, які пасля вызвалення Бела-русі ад ням.-фаш. захопнікаў працягваў дзейнасць пад назвай Партыз. ансамбль Вілейскай вобл. 3 1946 прафес. калек-тыў, у 1947 папоўнены артыстамі рас-фарміраванага Мазырскага (Палескага) ансамбля песні і танца. Кіраўнікі: А.С.Нікалаеў і Ф.Р.Ягадзінскі, з 1952 АА.Білібін. Манера выканання акадэ-мічная. Выступаў у суправаджэнні бая-ністаў. У рэпертуары апрацоўкі бел. («Ой, ляцелі гусі з броду»), рус. і ўкр. нар. песень, творы муз. класікі, арыгі-нальныя вак.-харэаграфічныя кампазі-цыі «Партызанскія танцы», «Ураджай-ная». Расфарміраваны.
Літ:. Ннколаев А.С., Ягоднн-с кнй Ф.Г. Лесные артнсты // Людн Наро-чанского края. Мн.. 1975. ГІ.Цітовіч. МАЛАДЗЁЧАНСКІ БОЙ 1812 Адбыў-ся ў вайну 1812 пры вызваленні г. Ма-ладзечна рус. войскамі ад французаў 4—5 снежня. Пасля пераправы цераз р. Бярэзіна 26—28 ліст. Напалеон з ген. штабам і гвардыяй адступіў у напрамку Зембін—Плешчаніцы і 3 снеж. прыбыў у Маладзечна. Рус. войскі наступалі на Маладзечна з Пн праз Вілейку (аван-гард войск ген.-маёра П.В.Галянішчава-Кутузава) і з У (атрады войск ген. М.І.Платава і Я.І.Чапліца). 4 снеж. На-палеон адступіў у в. Беніца (Маладзе-чанскі р-н). 4 снеж. Платаў і Чапліц ад-цяснілі французаў у Маладзечна, дзе яны замацаваліся і ўзарвалі мост цераз р. Уша. У гэты час на дапамогу рус. войскам падышлі асн. сілы Дунайскай арміі П.В.Чычагова і войска ген. А.П.Ярмалава. Раніцай 5 снеж. яны ўварваліся ў горад і акружылі частку франц. ар’ергарда, якая здалася. 5 снеж. Напалеон прыбыў у Смаргонь, дзе пе-радаў камандаванне арміяй маршалу \ Мюрату, а сам накіраваўся ў Парыж. У гонар перамогі ў Маладзечне ў 1977 пастаўлены помнік. ПІІ.Бекцінееў. МАЛАДЗЁЧАНСКІ ІАРАДСКІ СІМ-ФАНІЧНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1968 у г. Маладзечна Мінскай вобл. як вучэбны калектыў Маладзечанскага му-
МАЛАДЗЕЧАНСКІ 553
Маладзечавскі гярадсш сімфанічны аркестр
зычнага вучылішча. 3 1985 гарадскі. У складзе аркестра студэнты. выкладчыкі і выпускнікі муз. вучылііпча. У розныя гады калектыў узначальвалі Л.Саламо-нік, М.Казінец, Ю.Новікаў, З.Кафана-ва, В.Грыбкоў, Р.Фрыдман. 3 1979 маст. кіраўнік і дырыжор Р.Сарока. У рэпер-туары творы муз. класікі, сучасных, у т.л. бел., кампазітараў: уверцюры «Ка-рыялан» і «Эгмант», 5-я сімфонія Л.Бетховена, сімфоніі 40-я В.А.Моцар-та, 1-я В.Каліннікава, 4-я і «Італьян-скае капрычыо» П.Чайкоўскага; кан-цэрты для фп. з арк. Дж.Гершвіна, С.Рахманінава, Чайкоўскага, Э.Грыга; творы Я.Глебава, В.Іванова, У.Солтана і інш. 3 аркестрам выступаюць піяніст І.Алоўнікаў, спевакі М.Жылюк, Н.Зала-тарова, В.Кучынскі, В.Скорабагатаў і інш. Лаўрэат Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці (1988). Л В.Ляшчэвіч.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЗАМАК Існаваў у 15—18 ст. на правым беразе р. Уша, як цэнтр абароны сярэдневяковага Мала-дзечна Умацаваны землянымі валамі, на якіх стаялі драўляныя сцены-гародні і вежы. У 17 ст. на вуглах замка пабуда-ваны бастыёны. Зведаў разбурэнні і па-жары ў канцы 14 ст., у 1519 (двойчы), 1533. У 1708 умацаванні замка выка-рыстоўваліся ў бітве паміж рус. атрадам і групоўкай шведскіх войск. У 17—18 ст. у замку знаходзілася рэзідэнцыя кн. Агінскіх. На яго тэрыторыі ў 16—18 ст. быў мураваны храм. М.з. разбураны ў канцы 18 ст. Археал. даследаванні зам-ка праводзіў М.А.Ткачоў (1976, 1980).
МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЛАГЕР СМЕРЦІ (шталаг № 342)у Вялікую Айчынную вайну. Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў г. Маладзечна ў ліп. 1941 для масавай загубы сав. ва-еннапалонных, да 1942 тут трымалі і цывільнае насельніцтва. Меў 3 лагеры і 13 аддзяленняў на чыг. лініях, у якіх пастаянна ўтрымлівалася каля 30 тыс. чал. Тэр. лагера была абгароджана ка-лючым дротам, вязні размяшчаліся ў
бараках без ацяплення. Ад голаду (за суткі на чалавека выдавалі 100 г эрзац-хлеба і 1 л баланды), фіз. знясілення, эпідэміі тыфу і інш. хвароб у лагеры панавала масавая смяротнасць. Сістэ-матычна праводзіліся расстрэлы вязняў. Да чэрв. 1944 туг загублена 33 150 чал. На месцы лагера ў памяць аб ахвярах генацыду ў 1996 адкрыты мемар. ком-плекс.
МА’ІАДЗЁЧАНСКІ НАВУЧАЛЬНА-ВЫ-ТВбРЧЫ КбМІІЛЕКС «птв-т^хні-КУМ» Белкаапсаюза. Засн. ў 1959 як Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум. У 1986 пры тэхнікуме створа-на прафес.-тэхн. вучылішча. У 1993 тэх-нікум і вучылішча аб’яднаны ў ком-плекс. У 1998/99 навуч. г. ў тэхнікуме спецыяльнасці: эканоміка і кіраванне вытв-сцю; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; менеджмент. Прымае асоб з базавай (на платчай г.снове) і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завоч-нае. Вучылішча на базе поўнай сярэд-няй адукацыі рыхтуе прадаўцоў. Наву-чанне дзённае.