• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    МАКСІМбвіЧ Карл Іванавіч (23.11.1827, г. Тула, Расія — 16.2.1891), расійскі ба-танік і падарожнік, адзін з першых да-следчыкаў флоры Д. Усходу. Акад. Пе-цярб. АН (1868). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1850). У 1853—57 здзейсніў кругасвет-нае падарожжа, у 1859—64 даследаваў Сібір, Д. Усход і Японію. 3 1870 дырэк-тар Бат. музея АН. Навук. працы -па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых рас-лін.
    Літ:. Л н п ш н ц С.Ю. К.М.Макснмовнч // Отечественные фнзнко-географы н путе-шественннкн. М., 1959.
    макуха 547
    МАКСІМОВІЧ Міхаіл Аляксандравіч (15.9.1804, с. Багуславец Залатаношска-га р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 4.12.1873), украінскі прыродазнавец, гісторык, філолаг і фалькларыст. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1871). Скон-чыў Маскоўскі ун-т (1823), з 1826 вы-кладаў у ім (з 1833 праф). У 1834—41 праф. Кіеўскага ун-та, адначасова ў 1834—35 яго першы рэктар. 3 1845 жыў і працаваў у маёнтку Міхайлава Гара (цяпер с. Прохараўка Палтаўскай вобл.). Працы па прыродазнаўстве, фі-лалогіі, гіст. геаграфіі, гісторыі Украіны і Кіеўскай Русі. У творах «Адкуль пай-шла Руская зямля» (1837), «Гісторыя старажытнай рускай славеснасці» (1839), «Пра паходжанне варага-русаў» (1841) крытыкаваў нарманскую тэорыю паходжання стараж.-рус. дзяржаўнасці, даказваў агульнасць паходжання рус., укр. і бел. народаў. Выдаў 3 зб-кі ўкр. нар. песень.
    МАКСІМ6ВІЧ Уладзімір Васілевіч (н. 2.2.1940, в. Лань Нясвіжскага р-на Мін-скай вобл.), бел. вучоны ў галіне вет. медыцыны. Д-р вет. н., праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1965). 3 1968 у Віцебскай акадэміі вет. медыцы-ны (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні, метадах дыягностыкі, агульнай спецыфічнай прафілактыцы інфекц. захворванняў жывёл.
    Тв.: Сальмонеллез свнней. Мн., 1994; Нек-робактерноз сельскохозяйственных жнвот-ных. Мозырь, 1999 (разам з Э.І. Верамеем).
    МАКСІМУМ I МІНІМУМ (лац. maximum і minimum літаральна найбольшае і найменшае), гранічныя велічыні, найб. і найменшая колькасць чаго-н., найвышэйшая і найніжэйшая ступень. У матэматыцы — найб. і най-меншае значэнне функцыі ў параўнанні з яе значэннямі ва ўсіх дастаткова бліз-кіх пунктах. Пункты М. і м. наз. такса-ма пунктамі экстрэмуму. Калі функцыя мае некалькі такіх пунктаў, то яны наз. лакальнымі, калі адрозніваюцца ад найб. і найменшага значэнняў функцыі ва ўсёй вобласці вызначэння.
    МАКСІМЦбЎ Канстанцін Іванавіч (н. 20.9.1919, г. Гомель), бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча
    (1939). Працуе ў тэматычнай карціне, пейзажы, нацюрморце. Творы адмет-ныя мяккім каларытам, гарманічным суладдзем кампазіныі і колеравых суад-носін, лірычным спакоем. Аўтар прац «Жнівень» (1950), «Сакавік» (1953), «Шэры дзень» (1959), «Зіма. Замяло» (1962), «Яблыні цвітуць» (1965), «Ран-няя вясна» (1970), «Асенняя мелодыя» (1980), «Растае снег» (1982), «Пара вес-навая» (1983), «Веснавыя воды» (1989), «Пяшчотная вясна» (1990), «Ветраны дзень» (1996 — 97), «Ціхая ноч» (1997).
    МАКСІМЧА Іван Васілевіч (14.9.1922, в. Нікалаеўка Міякінскага р-на, Баш-кортастан — 26.4.1985), Герой Сав. Са-юза (1945). Беларус. Скончыў Тамбоў-скую ваен. авіяц. школу пілотаў (1943). У Вял. Айч. вайну з 1943 на Бранскім,
    Ленінградскім, 2-м Прыбалт. франтах. Лётчык-штурмавік, камандзір авіяэс-кадрыллі капітан М. зрабіў 136 баявых вылетаў, знішчыў 3 самалёты, шмат ба-явой тэхнікі і жывой сілы ворага. 3 1946 у грамадз. авіяцыі, на адм.-гасп. рабоце.
    МАКСЎТАВА ТЭЛЕСКОП люстрана-лінзавы тэлескоп, пабудаваны па схемах меніскавых сістэм. Вынайдзены ў 1941 Д,з.Д,з.Максутавым.
    У М.т. звычайна выпраўлены аберацыі: сферычная, храматычная і кома (гл. Аберацыі аптычных сістэм). Увядзенне ў люстраныя тэлескопы меніска (роўна таўшчыннай вы-пукла-ўвагнугай лінзы) з простымі ў вырабе сферычнымі паверхнямі дало магчымасць па-вялічыць іх адносную адгуліну да 1:3 і поле зроку да 5°, спрасціць канструкцьпо паўтор-ных люстэркаў для тэлескопаў схем Касегрэ-на і Грэгары, герметызаваць трубу і засцераг-чы паверхню гал. люстэрка, а таксама выка-
    рыстаць схему М.т. ў фатаграфічных аб'екты-вах. Найбольшыя ў свеце М.т. з меніскамі дыям. па 700 мм (люстэркі дыям. каля 1000 мм) пабудаваны ў СССР і ўстаноўлены ў Абастуманскай астрафіз. абсерваторыі (Гру-зія) і Паўд. астр. абсерваторыі ЗША (Чылі). Розныя варыянты М.т. пашыраны сярод ама-тараў астраноміі. Я.У.Чайкоўскі. МАКСЎТАЎ Дзмітрый Дзмітрыевіч (23.4.1896, г. Адэса, Украіна — 12.8.1964), савецкі вучоны ў галіне ас-транамічнай оптыкі. Чл.-кар. AH СССР (1946). Скончыў Ваенна-інж. вучылішча ў Пецярбургу (1914). 3 1921 у Адэскім ун-це, з 1930 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), з 1952 у Гал. астр. абсерва-торыі AH СССР (Пулкава). Навук. пра-цы па ўдасканаленні ценявых і інш. ап-тычных метадаў даследавання, тэхнало-гіі вырабу буйных аптычных прыбораў, тэорыі і практыцы вырабу асферычных паверхняў. Вынайшаў меніскавыя сістэ-мы аптычных прылад (гл. Максутава тэлескоп). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946.
    Тв.: Язготовленне н нсследованме астроно-мнческой оптмкн. Л.; М., 1948; Астрономм-ческая оптлка. 2 нзд. Л., 1979.
    МАКУЛАТЎРА (ням. Makulatur ад лац. maculare пэцкаць), друкарскі брак, па-пяровыя адходы паліграф. прадпрыем-стваў, непрыдатныя вырабы з паперы і кардону. Выкарыстоўваецца ў якасці другаснай сыравіны на папяровых ф-ках (1 т М. замяняе каля 4 м3 драўні-ны). Гл. таксама Другасная сыравіна.
    МАКЎЛЬСКІ Сцяфан Сцяфанавіч (7.8.1896, Тбілісі — 25.1.1960), расійскі тэатразнавец, літ.-знавец; адзін з засна-вальнікаў сав. тэатразнаўства, Д-р фі-лал. н. (1937). Скончыў Кіеўскі ун-т (1918). 3 1923 выкладаў у Ленінградскім ун-це (з 1937 праф.), пед. ін-це імя Гер-цэна, працаваў у Ленінградскім тэатр. ін-це. 3 1943 у Маскве, выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (да 1948 дырэкгар) і інш. Даследаваў італьян. і франц. мастацтва эпох Адраджэння і Асветніцтва, італьян. л-ру 13—16 ст. і драматургію 18 ст., сучасны тэатр, кіно, сав. і замежную культуру. У працах пра Мальера, П.Карнеля, Н.Буало, Ж.Расі-на, Вальтэра распрацоўваў канцэпцыю франц. класіцызму. Аўтар «Гісторыі за-ходнееўрапейскага тэатра» (т. 1—2, 1936—39), складальнік «Хрэстаматыі» па гісторыі зах.-еўрап. т-ра (т. 1—2, 1937—39).
    Тв.: О театре. М., 1963; йтальянская лнте-ратура: Возрожденпе н просвешенме. М , 1966.
    МАКЎХА пабочны прадукг алейнай вытворчасці, які застаецца пасля выціс-кання алею з насення алейных культур. Mae ў сабе да 40% бялкоў, 8—10% тлу-іпчу, 6—8% мінер. рэчываў, шмат віта-мінаў комплексу В. Канцэнтраваны корм для с.-г. жывёлы, таксама выка-рыстоўваецца (як і шрот) у вытв-сці камбікармоў. Паводле амінакіслотнага складу і біяхім. каштоўнасці бялкоў,
    548	макушок
    колькасці кальцыю і фосфару пераўзы-ходзіць злакавыя кармы. Найб. карма-вая каштоўнасць ў сланечнікавай, іль-няной, соевай М. Некаторыя віды М. маюць таксічныя рэчывы.
    МАКУШОК Маркел Емяльянавіч (14.1.1881, с. Вярхнячка Уманскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 31.1.1952), бел. вучоны ў галіне заалогіі. Акад АН Беларусі (1950, чл.-кар. 1947). Д-р біял. н. (1937), праф. (1918). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Кіеўскі ун-т
    М.Е.Макушок
    (1910). 3 1918 праф. Маскоўскага ун-та, з 1927 заг. кафедры Казанскага ун-та, з 1931 у Акіянаграфічным ін-це. У 1937— 41 праф., у 1943—52 заг. кафедры, у 1950—52 прарэктар БДУ. Навук. працы па параўнальнай анатоміі жывёл, іхтыя-логіі, герпеталогіі. Даследаваў пытанні паходжання лёгкіх і плавальнага пузы-ра, развіцця галавы пазваночных жы-вёл, сістэматыкі губак воз. Байкал і Ба-ранцава м., іхтыяфауны Беларусі. За-снаваў у БДУ школу заолагаў марфола-га-экалагічнага кірунку.
    Тв.: Карлнковый сомж, его хозяйственное значенне н бнологнческне особенностм. Мн., 1951
    МАКУШбК Яўген Маркелавіч (н. 26.1.1928, Масква), бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-р тэхн. н. (1968), праф. (1972). Сын М.Е.Макушка. Скон-чыў БПІ (1950). 3 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1992 у БПА. На-вук. працы па пытаннях апрацоўкі ме-талаў ціскам, механіды дэфармаванага цвёрдага цела. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    Тв. Механнка тренмя. Мн., 1974; Массо-перенос в процессах трення Мн., 1978 (ра-зам з Т В.Каліноўскай, А.У.Белым); Янже-нерная теорня пластмчностн. Мн., 1985 (у са-аўт); Самоорганмзацня деформацнонных процессов. Мн., 1991.
    МАКФЕРСАН (Macpherson) Джэймс (27.10.1736, Рутвен, каля г. Інвернес, Вялікабрьгтанія — 17.2.1796), шатланд-скі пісьменнік. Вучыўся ў Абердзінскім і Эдынбургскім ун-тах. Падрыхтаваў і выдаў «Урыўкі са старажытных вершаў, сабраныя ў горнай Шатландыі і перак-ладзеныя з гэльскай мовы» (1760). Па-водле фальклору стварыў гераічныя па-эмы «Фінгал» (1762) і «Тэмора» (1763), якія пазней аб’яднаў з урыўкамі ў «Па-эмы Асіяна, сына Фінгала» (т. 1—2, 1765). Свае апрацоўкі кельцкіх падан-
    няў і легенд прыпісваў легендарнаму воіну і барду Асіяну (3 ст.). Паэмы з рысамі перадрамантызму адметныя лі-рызмам, насычаны рытмізаванай про-зай.
    Тв.: Рус. пер. — Поэмы Осснана. Л., 1983. МАКШАНАЎ Іван Якаўлевіч (н. 15.10.1924, с. Малое Шчарбедзіна Рама-наўскага р-на Саратаўскай вобл., Ра-сія), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н., праф. (1976). Скончыў Таджык-скі мед. ін-т (1950). 3 1961 у Гродзен-скім мед. ін-це (у 1967—94 заг. кафед-ры). Навук. працы па тромбааблітэры-руючых захворваннях артэрый ног, хі-рург. інфекцыях, рэзістэнтнасці арганізма, прафілактыцы аперацыйнай стрэс-рэакцыі, рэканструкцыйнай гас-траэнтэралогіі.
    Тв.. Лечебные новоканновые блокады. Гродно, 1997 (разам з П.В.Гарэлікам); Вра-чебная деонтологня. Мн., 1998
    МАЛ (паводле інш. крыніц, Н і с к і н, Н і с к і н я — маларослы чалавек; ? — 946), князь драўлян у 1-й пал. 10 ст. Па-водле «Аповесці мінулых гадоў», узнача-ліў паўстанне жыхароў г. Іскорасцень супраць спробы вял. кіеўскага князя Ігара паўторна сабраць даніну, у час якога Ігара забілі (945). Драўляне няў-дала спрабавалі ажаніць М. з удавой Ігара кн. Вольгай. У 946 войска Вольгі захапіла Іскорасцень, М. паводле яе за-гаду пакараны смерцю.
    МАЛААЗІЯЦКАЕ НАГбР’Е На п-ве Малая Азія, у Турцыі. Даўж. каля 1200 км, шыр. каля 600 км, пераважаюць выш. 800—1500 м. Пл. каля 550 тыс. км2. Унутр. ч. занята Анаталійскім пласкагор’ем, на Пн — Пантыйскія го-ры, на Пд — горы Таўр. Выш. да 3916 м (г. Эрджыяс). На У паступова перахо-дзіць у Армянскае нагор’е; на 3 — у сістэму шыротных хрыбтоў і ўпадзін. Ва ўнутр. раёнах пераважаюць паўпустыні і стэпы, на знешніх схілах гор — лясы і міжземнагорскія хмызнякі.