Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
МАЛАДЗЕЧАНСКІ ІІАВЕТ адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1927—40. Цэнтр — г. Маладзечна. Створаны 1.4.1927 у складзе Віленскага ваяв. Польскай Рэспублікі. Падзяляўся на 8 гмін: Гарадоцкую, Красненскую, Лебе-дзеўскую, Маладзечанскую, Радашко-віцкую (вылучаны з Вілейскага пав), Беніцкую (з Ашмянскага), Палачан-скую (з Валожынскага), Ракаўскую (са Стаўбцоўскага). 3 4.12.1939 у Вілейскай вобл. БССР. 15.1.1940 скасаваны.
МАЛАДЗЕЧАНСКІ ПОЛІТЭХНІЧНЫ ТЙХНІКУМ Засн. ў г. Маладзечна ў 1960. Спецыяльнасці (1998/99 навуч. г.): элекгратэхніка; вытв-сць радыёэлек-тронных сродкаў; тэхналогія, абсталя-ванне і аўтаматызацыя машынабудаван-ня; машыны і апараты харч. вытв-сцей; тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі
расліннай сыравіны; тэхналогія харч. вытв-сцей. Прымае асоб з базавай і ся-рэдняй алукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ РАЁН На ПнЗ Мінскай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,4 тыс. км2. Нас. 49,2 тыс. чал. (1998, без г. Маладзечна), гарадскога 11,8%. Сярэдняя шчыльн. 35 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Маладзечна. Уключае: г.п. Радашковічы, 278 сельскіх населеных пунктаў, Радашковіцкі пасялковы Савет і 14 сельсаветаў: Аляхновіцкі, Гарадзі-лаўскі, Гарадоцкі, Граніцкі, Красненскі, Лебедзеўскі. Маркаўскі, Мясоцкі, Па-лачанскі, Радашковіцкі, Хажоўскі, Хоў-хлаўскі, Цюрлёўскі, Чысцінскі.
Большую частку тэр. раёна займаюць Аш-мянскае ўзеышша і Мінскае ўзвышша, паўн. ч. ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Паверхня ўзгорыста-раўнінная, месцамі градавы рэль-еф. Агульны нахіл на ПнЗ. Пераважныя выш. 150—300 м, найвыш. пункт 320 м (каля в. Дубрава Аляхновіцкага с/с). Карысныя вы-капні: торф, пясчана-жвіровая сумесь. буд. пяскі, гліны, мінер. вада. Сярэдняя т-ра студз. -6,4 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 602 мм за год. Вегетац. перыяд 189 суг. Найб. рэкі: Бя-
рэзіна (бас. р. Нёман), Уша з прытокамі Цна, Гадзея, Тур’я; Рыбчанка, Вілія. Васькаўскае вадасховішча. На У галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя (57,6%), тарфяна-ба-лотныя (18,1%) і дзярнова-падзолістыя заба-лочаныя (14,4%). Пад лесам 33% тэрыгорыі. Лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, альховыя і інш., /4 з іх — штучныя насаджэнні. Найб. лясістасць на Пн, дзе вылучаецца вял. лясны масіў Ярэўская пушча. Балоты займаюць 18,4 тыс. га. Найб. балотныя масівы Бярэзінскае бамта і Масцішча. Заказнікі мясц. значэння: бат. Арніка горная, біял. Бортнік. Помнікі прыроды мясц. значэння: хвойнік з возерам у Красненскім лясніцгве каля в. Раёўка, хвоя веймутава і звычайная ў Маладзечанскім ляс-ніцгве; паркі — Беразінскае, Маліноўпічьша (з алеяй хвоі веймутавай), Якімоўшчына.
Агульная пл. с.-г. угоддзяў 75,6 тыс. га, з іх асушаных 16,7 тыс. га. На 1.1.1999 у раёне 18 калгасаў, 39 фермер-скіх гаспадарак, зверагаспадарка, Мала-дзечанская птушкафабрыка, адкрытае акц. т-ва «Маладзечанская аграхімія», рыбгас «Ізабеліна». Асн. кірункі сельс-кай гаспадаркі: мяса-малочная жывёла-гадоўля, развітая збожжавая гаспадарка, бульбаводства, ільнаводства. Выро-
554 МАЛАДЗЕЧАНСКІ
шчваюць кармавыя культуры, агародні-ну. Прадпрыемствы лёгкай, харч., буд. матэрыялаў, паліўнай, першаснай апра-цоўкі лёну і цэлюлозна-папяровай пра^-сці. Па тэр. раёна праходзяць чы-гункі Мінск—Вільнюс, Ліда—Полацк, аўтадарогі Мінск—Вільнюс, Маладзеч-на—Вілейка—Мядзел, Маладзечна-— Валожын. У раёне 17 сярэдніх, 14 база-вых, 6 пач., 6 муз., маст. школы, 2 ПТВ, дом дзіцячай творчасці, дзіцяча-юнацкі клуб фіз. падрыхтоўкі, 28 да-пкольных устаноў, 31 дом культуры, 6 клубаў, 43 б-кі, 7 бальніц, 2 паліклінікі, 9 амбулаторый, 27 фельч.-ак. пунктаў, санаторый «Сасновы Бор». Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка» з фі-ліялам літ. музея Я.Купалы ў в. Вязын-ка, філіял лгг. музея М.Багдановіча ў в. Ракуцёўшчына, літ.-краязнаўчыя музеі ў в. Гарадок і в. Плябань. Арх. помнікі: Троіцкі касцёл і брама (1701—04) і цар-ква (1886) у в. Беніца; Феадосьеўская царква (1866) у в. Гарадзілава; вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.) і царква (2-я пал. 19 ст.) у в. Гарадок; Петрапаў-лаўская царква (1871) у в. Груздава; касцёл (1912) і Пакроўская царква (1889) у в. Краснае; капліца (пач. 20 ст.) і Крыжаўзвіжанская царква (1869) у в. Лебедзева; сядзіба (2-я пал.19 ст.) у в. Маліноўшчына; царква (1860) у в. Мар-кава; сядзібны дом (пач. 20 ст.) у в. Мясата; касцёл Роха (канец 18 ст.) і царква (2-я пал. 19 ст.) у в. Палачаны; касцёл (пач. 20 ст.) у в. Плябань; каплі-ца (1935) у в. Раёўка; капліца і касцёл Дзевы Марыі (2-я пал. 18 ст.) у в. Хоў-хлава; сядзіба (канец 19 ст.) у в. Яхі-моўшчына. Выдаецца «Маладзечанская газета». Г.С.Смалякоў.
МАЛАДЗЕЧАНСКІ СТАНКАБУДАЎ-НІЧЫ ЗАВОД Створаны ў 1947 у г. Маладзечна Мінскай вобл. як ліцейна-механічны, з 1959 станкабудаўнічы з-д. У 1957 здадзены ў эксплуатацыю меха-на-зборачны цэх, у 1964 — корпус з адм. памяшканнямі, мех. і зборачным цэхамі, тэрмічным і малярным участка-мі, вымяральнай лабараторыяй, у 1977 — ліцейны цэх. Асн. прадукцыя (1999): станкі вертыкальна-свідраваль-ныя, настольна-свідравальныя, разьба-наразныя, для аўтасервісу (шынаман-таж, балансіроўка, вулканізацыя), мэб-левая фурнітура, скабяныя вырабы, плоскія каркасы для лёгкай прам-сці і інш.
МАІАДЗЕЧАНСКІ ФЕСТЫВАЛЬ БЕ-ЛАРЎСКАЙ UECHI I ПАЭЗІІ. рэспуб ліканскі фестываль бел. эстр. песні і паэзіі. Праводзіцца з 1993 штогод у г. Маладзечна Мінскай вобл. (у 1995 ад-быўся ў Мінску). Mae на мэце выяўлен-не таленавітых маладых спевакоў і ін-струменталістаў, кампазітараў і паэтаў. У праграмах фестывалю конкурсы ма-ладых выканаўцаў, канцэрты сучаснай бел. песні, джаза, non- і рок-музыкі.
Сярод удзельнікаў: Дзярж. аркестр сімф. і эстр. музыкі (дырыжор М.Фін-берг), вак.-інстр., вак. і фальклорныя ансамблі «Песняры», «Верасы», «Сяб-ры», «Камерата», «Карусель-2», «Бясе-да», «Раство», рок-гурты «Крама», «Мроя», «Новае неба», «Палац», «Уліс» і інш., вядучыя выканаўцы Беларусі, у т.л. В.Вуячыч, В.Дайнэка, Т.Раеўская, А.Ярмоленка і інш. У рамках фестыва-лю праводзяцца творчыя вечары бел. кампазітараў, сольныя канцэрты бел. спевакоў, аўтарскія вечары і творчыя сустрэчы з бел. пісьменнікамі. Прайшлі прэм’еры опер-песень І.Паліводы «Бе-ларушчына» (на словы Я.Купалы) і «Матчын спеў» (паводле твораў А.Куля-шова), канцэрты дзярж. акадэмічных нар. аркестра і нар. хору Беларусі.
Л.В.Ляшчэвіч.
МАЛАДЗЕЧНА, горад абл. падпарадка-вання, цэнтр Маладзечанскага р-на Мінскай вобл., на р. Уша. За 73 км ад Мінска. Вузел чыг. ліній на Мінск (электрыфікаваная), Полацк, Вільню. Аўтадарогамі злучаны з Мінскам, Віль-няй, Мядзелам, Валожынам. 98 тыс. ж. (1998).
Упершыню ўпамінаецца 16.12.1388. 3 1413 у Віленскім ваяв. ВКЛ. У 15 ст. пабудаваны Маладзечанскі замак. Належаў Заслаўскім, Мсціслаўскім, Сангушкам, Рагозам, Радзіві-лам, Агінскім, Тышкевічам. У 16 ст. неадна-разова спустошаны ў час войнаў Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (у 1511, 1519, 1533) і Лівон-скай вайны 1558—83 (у 1567). Да 17 ст. горад меў каля 3 тыс. ж, уваходзіў у лік 20 буйней-шых гарадоў Беларусі. У 1708 у Паўн. вайну 1700—21 захоплены шведскімі войскамі. Ў 1757 атрымаў прывілей на гандаль. 3 1793 у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Вілей-скага пав. Мінскай, з 1842 — Віленскай губ. У вайну 1812 адбыўся Маладзечанскі бой 1S12. 3 1860 працавала Маладзечанская прагімназія. У 1864 адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя. У 1873 праз М. пракладзена Ліба-ва-Роменская чыгунка. У 1886 было 648 ж., 85 двароў, 3 царквы, паштовая станцыя, піва-варня, 18 крам, штотыднёвыя кірмашы. У пач. 20 ст. ў М. 2393 ж., 6 прадпрыемстваў. У 1-ю сусв. вайну ў прыфрантавой паласе. 3 18 лют. да 18 снеж. 1918 акупіраваны герм., з ліп. 1919 да ліп. 1920 — польск. войскамі. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Вілей-скага пав. Віленскага ваяв., з 1927 цэнтр Ма-ладзечанскага паеета. У 1929 атрымаў статус горада, створаны магістрат. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Маладзечанскага раёна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну 25.6.1941 акупіравана ням. фашыстамі, якія ў М. і раёне загубілі 34 718 чал., стварылі Маладзечанскі лагер смерці',
Маладзечна. Цэнтр горада.
дзейнічала Маладзечанская дыеерсійна-разеед-еальная група. Вызвалена 5 ліп. ў ходзе Віль-нюскай аперацыі 1944. 3 1944 цэнтр Маладзе-чанскай вобласці У 1947—55 працаваў настаў-ніцкі ін-т. 3 1960 у Мінскай вобл. У 1972 — 56,1 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы маш.-буд. і метала-апр. (Маладзечанскі станкабудаўнічы за-вод, Маладзечанскае вытворчае аб’яд-нанне «Электрамодуль», радыёзавод, з-ды металаканструкцый, металавыра-баў, парашковай металургіі), лёгкай (швейная і мужчынскага абутку ф-кі), харч. (мяса-, хлеба- і плодакансервавы камбінаты, малочны з-д, піўзавод, кан-дытарская ф-ка), буд. матэрыялаў, дрэ-ваапр. (Маладзечанская мэблевая фабры-ка) прам-сці. Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў. Мінскі абласны краязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан, парт. і сав. работні-каў, магіла ахвяр фашызму.
У 19 ст. ў М. былі 4 вуліцы, якія ра-зыходзіліся крыжападобна. Хуткі рост М. пачаўся ў сувязі з буд-вам Лібава-Роменскай чыгункі (1873). У 1907 пабу-даваны мураваны чыг. вакзал. Генпла-ны М. распрацаваны ў 1949, 1965 і 1983. Горад развіваецца ў паўд. і ўсх. напрамках. Сетка вуліц прамавугольная. Чыгункі падзяляюць горад на 4 плані-ровачныя раёны: зах. (канцэнтрацыя прамысл. прадпрыемстваў), паўн. (ін-дывід. жылая забудова), усх. (прамысл. раён; старая ч. горада з пл. Свабоды, б. гандлёвая, дзе захаваўся помнік архі-тэктуры — Маладзечанская Пакроўская царрва), паўд. (зона шматпавярховай капітальнай жылой забудовы, грамадскі цэнтр). Гал. магістралі — праспекг Ле-ніна, вуліцы Прытыцкага, Савецкая, Валынца, Я.Купалы (у 1980-я г. ўзбоч яе пабудаваны мікрараён Шырокая Дуброва), М.Горкага (часткова захаваў-ся помнік архігэкгуры 18 ст. — буды-нак б. Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, раней манастыр антытрыні-тарыяў), Жданава. На скрыжаванні ву-ліц Прытыцкага і Савецкай утворана пл. Леніна. Цэнтр. ч. горада забудавана 2—9-павярховымі дамамі. Вышынныя дамінанты размешчаны групамі на больш высокіх адзнаках рэльефу, што стварае выразны сілуэт забудовы. Пра-ектам дэталёвай планіроўкі цэнтра 1986 прадугледжана яго развіццё ў паўн.-зах. напрамку, стварэнне пешаходнай зоны на вул. Прыгыцкага з паслядоўным