Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
«МАЛАДАЯ БЕЛАРЎСЬ», літаратурна-мастацкі і грамадска-паліт. альманах. Выдаваўся ў 1912 (сш. 1 — 2) і 1913 (сш. 3) у Пецярбургу на бел. мове бел. выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца». Друкаваўся кірыліцай і лацінкай адначасова. Меў літ.-маст., сац.-паліт. і навук.-краязнаўчы аддзелы. Выступаў з ідэяй пашырэння бел. нац. асветы, культуры, школьнай справы. Сваёй задачай абвясціў «патрапіць пер-шы раз да сэрца несвядомага беларуса, каб... мець у ім беларуса-грамадзяніна» («Да чытачоў», сш. 1). У артыкулах «На дарозе да новага жыцця» (сш. 1), «К пытанню аб нацыянальных адносінах у Беларусі і Літве» (сш. 2) А.Навіны (А.Луцкевіч) абгрунтаваў адраджэнскую канцэпцыю бел. гісторыі. Упершыню апублікаваў многія маст. творы, у т.л. паэму Я.Купалы «Сон на кургане» (сш. 1), цыклы вершаў Ц.Гартнага з яго аў-табіяграфіяй (сш. 2), гіст.-літ. эцюд А.Янулайціса «Аб маладым паэце з Крошына» (пра П.Багрыма, сш. 3), вер-шаваныя творы «Батрак» і «Як Янка за-багацеў» Я.Коласа, апавяданні «Асеннія лісты» і «Зялёнка» Цёткі, «Амерыканец» А.Новіча (А.Ціхановіча), «Апошняе спатканне», «Парабкі» і «Шчырае ка-ханне» У.Галубка, «Прывід» і «Сябра з каўбасой» Власта (В.Ластоўскага), пер-шае апавяданне «Хугара-ра, Хутара!» Л.Гмырака, цыклы вершаў А.Паўловіча, Ф.Чарнышэвіча, АГурло, Я.Журбы, А.Петрашкевіча. Інфармаваў пра дзей-насць бел. выдавецкай суполкі ў Пе-цярбуріу, змяшчаў бел. бібліяграфію, рэцэнзіі, рэкламу бел. друку. УМ.Конан.
«МАЛАДАЯ БЕЛАРЎСЬ», літаратурна-навуковы альманах; орган Бюро бел. студэнцкіх арг-цый у Маскве. Выйшаў 1 нумар у 1922 у Мінску на бел. мове. Ініцыятар выдання Бел. культ.-навук. асацыяцыя пры Пятроўскай с.-г. акадэ-міі. Праводзіў ідэю беспартыйнасці бел. нац. студэнцкага руху і бел. адраджэн-скай думкі. Змясціў артыкулы «На новы шлях» Г.Гарэцкага, «Беларуская куль-турна-нацыянальная справа ва Усход-няй Беларусі» П.Любецкага (П.Кара-вайчыка), «Стварэнне беларускай на-роднасці» А.Функа, «Беларуская мова ў святле яе навуковага пазнання» П.Рас-таргуева, «Шырэй крокі» З.Жылуновіча (Ц.Гартнага) і інш., маст. творы З.Бяду-лі, Ц.Гартнага, У.Дубоўкі, Я.Журбы, М.Чарота. Забаронены ў лют. 1923.
Ю.Р.Васілеўскі.
«МАЛАДАЯ БЕЛАРЎСЬ». заходнебела-рускі літаратурна-грамадска-навуковы часопіс. Выйшаў 1 нумар у 1936 у Віль-ні на бел. мове. Рэдактар В.Тумаш. Меў на мэце кансалідацыю маладых літ. і навук. сіл на грунце нац. ідэі. Ухваляў намаганні розных арг-цый (Т-ва бел. школы, Бел. ін-та гаспадаркі і культуры і інш.) у барацьбе за бел. школу, асвят-ляў стан і задачы нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі (арт. «Інтэлігенцыя ў беларус-кім культурна-грамадскім жыцці» М.Шкялёнка, «Ці існуе крызіс беларус-кага руху?» В.Грыпікевіча), знаёміў з
гісторыяй бел. летапісаў, у т.л. з уклю-чанымі ў іх аповесцямі і апавяданнямі (Я.Станкевіч). Змясціў артыкулы Р.Шырмы «Мастацкая песня ў Заход-няй Беларусі» (пра творчасць кампазі-тара К.Галкоўскага), С.Станкевіча пра стан бел. паэзіі 1920-х г., маст. творы А.Александровіча, М.Васілька, П.Гала-вача, Х.Ільяшэвіча, М.Машары, М.Тан-ка, а таксама хроніку культурнага жыц-ця ў Зах. Беларусі і БССР. А.С.Ліс.
Вокладка часопіса «Маладая Беларусь» 1936.
«МАЛАДАЯ ГВАРДЬІЯ», падпольная камсамольска-маладзёжная арг-цыя, якая дзейнічала ў час Вял. Айч. вайны ў акупіраваным ням.-фаш. арміяй г. Краснадон (Луганская вобл., Ўкраіна) у кастр. 1942 — лют. 1943. Аб’ядноўвала каля 100 чал. Мела штаб, які ўзначаль-валі камандзір І.В.Туркеніч і камісар А.В.Кашавой. Маладагвардзейцы вы-пускалі і распаўсюджвалі лістоўкі, вы-звалялі ваеннапалонных, што знаходзі-ліся ў канцлагеры і ў бальніцы, выра-тоўвалі краснадонцаў ад гвалтоўнага вывазу на работу ў Германію, удзельні-чалі ў канфіскацыі і знішчэнні маёмас-ці акупантаў, рыхтавалі ўзбр. паўстанне да прыходу Чырв. Арміі і інш. У пач. 1943 акупантам і паліцыі ўдалося рас-крыць арг-цыю. Загінула больш за 80 чал., 5 з іх пасмяротна прысвоена зван-не Героя Сав. Саюза. Подзвіг герояў патрыятычнага падполля адлюстраваны ў рамане А..А. Фадзеева «Маладая гвар дыя».
«МАЛАДАЯ ЕЎРОПА», тайнае міжнар. аб’яднанне рэв.-дэмакр. арг-цый нека-торых краін Еўропы ў 1834—36. Ство-рана Д,ж.Мадзіні ў Швейцарыі ў крас.
МАЛАДЗЕЧАНСКАЕ 551
1834 з мэтай спрыяння ўсталяванню рэсп. ладу ў еўрап. краінах. У аб’яднан-не ўваходзілі пераважна паліт. эмігран-ты (рэспубліканцы розных кірункаў), якія прадстаўлялі тайныя саюзы «Мала-дая Італія», «Маладая Германія» і «Ма-ладая Полыпча». Асн. дзейнасць «М.Е.» была накіравана на стварэнне ва ўсіх краінах Еўропы рэсп. арг-цый: заснава-ны саюзы «Маладая Францыя», «Мала-дая Іспанія», «Маладая Бельгія». У 1836 улады Швейцарыі выслалі з краіны членаў «М.Е.», што прывяло да спы-нення яе дзейнасці.
«МАЛАДАЯ ІРЛАНДЫЯ» («Young Ireland»), палітычная групоўка маладой ірл. інтэлігенцыі ў 1842—48. Узнікла ў межах Асацыяцыі рыпілераў. Выступала за разгортванне руху за незалежнасць Ірландыі і аб’яднанне ўсіх ірландцаў у адзінай незалежнай дзяржаве, задаваль-ненне патрабаванняў ірл. сялян, суп-раць кампрамісаў з англ. калан. ўлада-мі, прапагандавала ірл. нац. культуру. Лідэры — Ч.Дафі, Т.Дэвіс, Дж.Ф.Лалар, Цж.Мітчэл і інш. 3 1842 выдавала час. «Nation» («Нацыя»). У канцы 1846 «М.І.» пакінулі леварадыкальныя чле-ны, якія стварылі Ірландскую канфедэ-рацыю. Спыніла дзейнасць у сувязі з паражэннем ірл. нац.-вызв. паўстання 1848 і рэпрэсіямі з боку англічан.
«МАЛАДАЯ ІТАЛІЯ» («Giovine Italia»), тайная паліт. арг-цыя ў Італіі перыяду Рысарджымента; першая агульнаіталь-ян. рэв. арг-цыя. Засн. ў ліп. 1831 Дж.Мадзіні ў асяроддзі італьян. эмігран-таў у г. Марсель (Францыя). Мела на мэце рэв. шляхам ліквідаваць раздроб-ленасць Італіі і аб’яднаць яе ў адзіную (унітарную) дзяржаву са сталіцай у Ры-ме. У 1831—33 стварыла. свае тайныя ячэйкі ва ўсіх тагачасных італьян. дзяр-жавах (найб. у Сардзінскім каралеўстве, Ламбардыі, Таскане і Папскай дзяржа-ве), нелегальна распаўсюджвала сярод італьянцаў час. «La Giovine Italia» («Ма-ладая Італія», друкаваўся з 1831 у Мар-селі) і інш. рэв.-прапагандысцкія вы-данні. Пасля няўдалых спроб узняць паўстанні ў Сардзінскім каралеўстве (1833—34) часова спыніла дзейнасць; адноўлена вясной 1840. У сак. 1848 у Парыжы рэарганізавана Мадзіні ў «Італьян. нац. асацыяцыю».
«МАЛАДАЯ ПбЛЬШЧА» («Mioda Polska»), польская эмігранцкая дэмакр. арг-цыя, якая існавала ў 1834—36 у Швейцарыі. Засн. ў г. Берн групай польск. карбанарыяў, была звязана з арг-цыяй «Маладая Еўропа». Выступала супраць сістэмы Свяшчэннага саюза, з дапамогай сваіх эмісараў вяла прапа-гандысцкую дзейнасць у Полыпчы пад лозунгамі незалежнасці краіны, надан-ня паліт. правоў усім яе грамадзянам, ажыццяўлення радыкальных сац. рэ-форм. ГІазней «М.П.» ўзначаліў І.Ляле-вель, сярод інш. дзеячаў Ш.Канарскі, К.Стольцман, Ф.Навасельскі, К.Залеў-скі. Дзейнасцю арг-цыі ў Польшчы кі-раваў створаны ў 1835 у Бруселі тайны
«Саюз дзяцей польскага народа». Пасля 1836 чл. «М.П.» перайшлі ў арг-цыю «Аб’яднанне польскай эміграцыі» і ў Польскае дэмакратычнае таварыства.
Н.К.Мазоўка.
«МАЛАДАЯ ІІОЛЬШЧА» («Mioda Polska»), назва перыяду ў развіцці польскай л-ры і мастаілва 1890 — 1918. У дачыненні да л-ры ўжываюць таксама тэрміны «мадэрнізм», «неарамантызм», якія абагульняюць разнастайныя плыні і тэндэнцыі, характэрныя для гэтай эпохі (натуралізм, сімвалізм, імпрэсія-нізм, экспрэсіянізм, неакласіцызм і інш.). Эстэтыка і паэтыка «М.П.» суп-рацьстаялі папярэдняму перыяду — па-зітывізму і фарміраваліся пад уплывам філас. ідэй А.Шапенгаўэра, Ф.Ніцшэ, АБергсона, а таксама зах.-еўрап. нерэа-лістычнай л-ры канца 19 ст. і традыцыі нац. рамантызму (пераважна Ю.Сла-вацкага). 1-ы этап развіцця «М.П.» (1890 — 1907) вызначаецца з’яўленнем маніфестаў, у якіх сцвярджаюцца прын-цыпы дэкадэнцкага мастацтва (артыку-лы 3. Пшасмыцкага, С.Пшыбышэўска-га). Гэтыя праграмы падвяргаліся кры-тыцы, якая ўзмацнілася ў час 2-га этапа (1907 — 18). Адметнай рысай літ. свя-домасці пасля 1907 стаў культ жыцця (С.Выспянскі, Л.Стаф) у процівагу дэ-кадэнцкаму настрою адзіноты і бязвы-хаднасці. Паэзія «М.П.» прадстаўлена творамі Я.Каспровіча, К.Тэтмаера, Т.Міцінскага, Стафа, Б.Лесьмяна і інш., проза — Пшыбышэўскага, Міцін-скага, С.Жаромскага, В.Рэйманта, В.Оркана і інш., драматургія Выспян-скага, Г.Запольскай, В.Пежынскага, Т.Рытнера, К.Раствароўскага, Я.Леман-скага, А.Навачынскага, Т.Бой-Жален-скага і інш. Развіццё пластычных мас-тацтваў у рэчышчы «М.П.» вызначалася суіснаваннем розных стылявых плыняў: імпрэсіянізму (жывапісцы Ю.Панкевіч, Л.Вычулкоўскі, Я.Станіслаўскі), сімва-лізму (жывапісцы Ф.Рушчыц, Я.Маль-чэўскі), мадэрну (жывапісцы і графікі Выспянскі, Ю.Мехофер, В.Вайткевіч, К.Фрыч). Архітэктура выкарыстоўвала матывы драўлянага дойлідства (С.Вітке-віч), стыль мадэрн набываў у ёй нац-рамант. афарбоўку (Т.Стрыенскі, Ф.Манчынскі). Пад уплывам імпрэсія-нізму і мадэрну адбываўся ўздым скуль-птуры (К.Ляшка, В.Шыманоўскі, К.Ду-нікоўскі). Атрымала развіццё дэкар.-прыкладное мастацтва.
Літ:. Mioda Polska: Antologia. 6 wyd. Warszawa, 1963; Literatura okresu Mlodej Polski. T. 1—3. Warszawa, 1967 —73; W y k a K. Mioda Polska. T. 1 — 2. Krakow, 1977; Makowiecki AZ. Mioda Polska. Warszawa, 1981.
С.Дз. Малюковіч.
МАЛАДЗЕЧАНСКАЕ ВЫТВОРЧАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЭЛЕКТРАМбДУЛЬ» Працуе з 1970 у г. Маладзечна Мінскай вобл. як з-д сілавых паўправадніковых вентыляў. У 1978 уведзена ў эксплуата-цыю 2-я чарга. У 1986 на базе з-да, спец. канструкгарска-тэхнал. бюро не-стандартызаванага абсталявання і асо-
бага канструктарска-тэхнал. бюро гіб-рыдных інтэгральных схем створана ВА «Элекграмодуль». У 1989 уведзена ў эк-сплуатацыю 3-я чарга. 3 1994 адкрьгтае акц. т-ва «Элекграмодуль». Асн. пра-дукцыя (1999): дыёды паўправадніковыя выпрамляльныя, блокі агульнапрамысл. прызначэння, у т.л. зварачныя, блокі аўтамотатрактарныя выпрамляльныя, дыёда-транзістарныя модулі, спецгэх-нал. абсталяванне, мэблевая фурнітура.
МАЛАДЗЁЧАНСКАЕ МУЗЫЧНАЕ ВУ-ЧЫЛІШЧА імя М. К. Агінскага, сярэдняя спец. навучальная ўстанова ў г. Маладзечна Мінскай вобл. Засн. ў 1958. Размешчана ў будынку, у якім жыў Міхал Клеафас Агінскі (у 1993 ву-чылішчу прысвоена яго імя). Рыхтуе музыкантаў-інструменталістаў, спева-коў, дырыжораў, музыказнаўцаў, вы-кладчыкаў дзіцячых муз. школ. У 1999/2000 навуч. г. працуюць аддзялен-ні: фп.; баяна і акардэона; духавых і ўдарных інструментаў; нар. струнных;