Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Будынак чыгуначнага вакзала ў Маладзечве 1907.
МАЛАДНЯК 555
чляненнем яе на 4 планіровачныя ком-плексы рознага функцыян. прызначэн-ня; азеляненне, стварэнне спарт. і рас-шырэнне паркавай зон. У М. — помнік у гонар перамогі рус. войск у вайну 1812, ахвярам фашызму на тэр. б. лаге-ра смерці, мемар. комплекс у гонар вызваліцеляў.
У пач. 19 ст. ў шляхецкім павятовым вучылішчы па ініцыятыве Т.Зана і Л .Ходзькі створаны школьны т-р. Ста-віліся камедыі Зана «Сталасць у сяброў-стве», «Грэцкія піражкі» і інш., нала-джваліся тэатралізаваныя імправізава-ныя «школьныя гульні». Спекіаклі ад-бываліся і ў прагімназіі. У канцы 1870 — 1911 дзейнічаў школьны т-р у настаўніцкай семінарыі, у якім ставіліся п’есы ААстроўскага, М.Гогаля, А.Чэха-ва. У 1913—14 у М., верагодна, высту-пала Першая бел. трупа І.Буйніцкага. У канцы 1910-х — 1930-я г. дзейнічалі аматарскія драм. гурткі пад кіраўніц-твам Я.Давідовіча, К.Бубена, П.Мятлы, А.Капуцкага і інш. Ставіліся п’есы «Паўлінка» Я.Купалы, «Пінская шлях-та» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Збянтэжа-ны Саўка» Л.Родзевіча, «Кветкі шчас-ця» Ф.Аляхновіча, «Модны шляхцюк» К.Каганца. Адбываліся паказы батлейкі М.Капуцкага і А.Буські. 3 канца 1940-х г. працавалі самадзейныя драм. гурткі ў школах, на прадпрыемствах. У 1968 ар-ганізаваны дзіцячы лялечны т-р (з 1973 Маладзечанскі ўзорны т-р лялек). 3 1991 у М. працуе Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка», з 1993 — Мінскі аб-ласны драматычны тэатр.
Муз. жыццё горада сканцэнтравана пераважна вакол Маладзечанскага му-зычнага вучылішча. У М. працуюць Ма-ладзечанскі гарадскі сімфанічны аркестр, Мінскі абласны камерны хор «Сано-рус», шматлікія калектывы муз. і маст. самадзейнасці, многія з якіх маюць званні народных і ўзорных; праводзяц-ца традыцыйны Маладзечанскі фесты-валь беларускай песні і паэзіі, рэсп. тэ-атр. фестываль «Маладзечанская сакаві-ца».
Літ:. Каханоўскі Г.А Маладзечна: Гіст.-экан. нарыс. Мн., 1988; Яго ж. Дас-ледаванне пра заходнебеларускі тэатр // По-лымя. 1971. Ns 2.
Г.Л.Каханоўскі (тэатр. жыццё), С.Ф.Самбук (архітэктура).
МАЛАДЗІК, адна з фаз Месяца.
«МА.ІІАДНЯК», аб’яднанне бел. пісь-меннікаў у ліст. 1923 — ліст. 1928. Уз-нік як гурток маладых паэтаў пры час. «Маладняк». Заснавальнікі: М.Чарот, А.Вольны, А.Дудар, А.Александровіч, А.Бабарэка, Я.Пушча. Са стварэннем філіі ў Маскве (май 1924) і ініцыятыў-ных груп у Віцебску і Магілёве прыняў назву Усебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў. Меў філіі ў Мінску, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі, Клімавічах (Калінінская філія), Магілё-ве, Оршы, Полацку, Слуцку, Смален-ску, Ленінградзе, Празе, Рызе, студыі і гурткі ў многіх гарадах і мястэчках, a таксама нац. секцыі рус., літ., польск. і яўр. пісьменнікаў.
Членамі «М » ў розны час былі М.Аляхно-віч, З.Бандарьша, І.Барашка, П.Броўка, З.Бя-дуля, У.Галубок, В.Гарбацэвіч, Ю.Гаўрук, П.Глебка, К.Губарэвіч, АГурло, У.Дубоўка, Я.Журба, У.Жылка, М.Зарэцкі, АЗвонак, В.Каваль, Т.Кляшторны, К.Крапіва, М.Лынькоў, В.Маракоў, Р.Мурашка, М.Ніка-новіч, Л.Родзевіч. В.Сташэўскі, П.Трус, У.Хадыка, Н.Чарнушэвіч, К.Чорны, С.Шуш-кевіч, АЯкімовіч і інш. Кіруючы орган — прэзідыум, з лют. 1925 Цэнтр. бюро, у роз-ныя гады якое ўзначальвалі М.Чарот, АВоль-ны, Дубоўка, П.Галавач. Друк. орган — час. «Маладняк», многія філіі мелі свае часопісы або альманахі. 3 мая 1925 «М.» выдаваў на свае сродкі бібліятэчку (кніжніцу) — невял. зборнікі твораў сваіх членаў (выйшла каля 60).
Творчая праграма «М.» сфармулявана ў дэкларацыі (снеж. 1924): «...ідэі матэ-рыялізму, марксізма і ленінізма ажыц-цявіць у беларускай мастацкай творчас-ці...»; мастацкі вобраз павінен аб’екгыў-на адпавядаць рэальнасці. Праграма ўдакладнялася новымі дэкларацыямі (1925, 1926) у кірунку размежавання творчай і культ.-масавай працы, ба-рацьбы за развіццё марксісцкай крыты-кі і інш. Праводзіў выхаваўчую работу сярод моладзі, садзейнічаў выяўленню талентаў, наладжваў сувязі з літ. арг-цыямі інш. рэспублік, кнігаабмен з зарубежнымі краінамі. Творчасць ма-ладнякоўцаў прасякнута пафасам сцвярджэння сацыяліст. ладу, вызнача-лася пошукамі новых маст. форм і сродкаў. Аднак многія з іх абвяшчалі літ. спадчыну перажыткам старога гра-мадства, захапляліся арыгінальнічан-нем, фармаліст. штукарствам (атрымала назву «бурапсна»), У сваёй дзейнасці «М » кіраваўся ўказаннямі КП(б)Б, быў цесна звязаны з камсамолам. У маі 1926 у выніку расколу многія члены (К.Чор-ны, К.Крапіва, Дубоўка, Бабарэка, Глебка, Пушча, М.Лужанін і інш.), а на мяжы 1927—28 і асн. кіруючае ядро (М.Чарот, А.Вольны, А.Дудар, Сташэў-скі і інш.) выйшлі з «М ». Рэарганізава-ны ў Беларускую асацыяцыю пралетар-скіх пісьменнікаў.
Літ:. Гарэцкі М. «Маладняк» за пяць гадоў, 1923 — 1928. Мн., 1928; П ш ы р к о ў Ю.С. Беларуская савецкая проза (20-я — па-чатак 30-х гг.). Мн., 1960; Перкін Н.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай літара-туры 20—30-х гт. Мн., 1960; Г1 л е в і ч Н.С. Акрыленая рэвалюцыяй; (Паэзія «Маладня-ка»). Мн., 1962; Мушынскі М.І. Бела-руская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гг. Мн., 1975; Навумовіч У.А Шляхамі арлянят: Проза «Маладняка». Мн., 1984; Ч ы г р ы н І.П. Проза «Маладняка»: Дарога-мі сцвярджэння. Мн., 1985. К.Р.Хромчанка.
«МАЛАДНЯК», штомесячны літ.-маст. і грамадска-паліт. часопіс. Выдаваўся ў 1923—32 у Мінску на бел. мове. Рэдак-тары: М.Кудзелька (М.Чарот), А.Ажгі-рэй (А.Вольны), М.Арэхва, У.Ігнатоў-скі, М.Зарэцкі, М.Адзінец, А.Дудар, І.Барашка, П.Галавач, А.3вонак, В.Ка-валь, А.Моркаўка, А.Сянкевіч і інш.
На 1-м этапе (1923 — сярэдзіна 1926) ча-сопіс арыентаваўся на масавую камсамольс-ка-маладзёжную аўдыторыю, імкнуўся згурта-ваць маладых пісьменнікаў і публіцыстаў, дзеячаў мастацгва і навукі вакол праграмы сацыяліст. буд-ва і развіцця бел. культуры.
Друкаваў творы старэйшых пісьменнікаў (Ц.Гартны, З.Бядуля, АГурло), маладнякоў-цаў (М.Чарот, К.Чорны, АДудар, АВольны, ААлександровіч, АБабарэка, У.Дубоўка, К.Крапіва, Я.Пушча, П.Трус, АЯкімовіч), пачынаючых аўтараў, селькораў і рабкораў. Упершыню апубл. верш Я.Купалы «Арляня-там» (1923, № 1; 1924, № 2—3), алегарычную казку Я.Коласа «Што яны страцілі» (1924, Ns 2—3). Змяшчаў выступленні АЧарвякова, М.Галадзеда, даследаванні і навук.-папуляр-ныя нарысы вучоных С.Вальфсона, М.Гарэц-кага, Ю.Дрэйзіна, Ігнатоўскага, М.Каспяро-віча, У.Пічэты, С.Скандракова, АШлюбскага і інш. Дапускаў пралеткультаўскае проціпас-таўленне «матываў грамадзянскай барацьбы, матываў рабочых, матываў гарадскіх» і «но-вых камсамольскіх матываў» («маладнякіз-му») традыцыям бел. дэмакратычнай л-ры («адраджанізму»), Фармальна прапагандаваў ідэйна-эстэт. праграму аднайменнай літ. арг-цыі — ажыццяўленне ў бел. л-ры «ідэй матэрыялізму, марксізма і ленінізма», па сут-насці развіваў нац.-адраджэнскую традыцыю ў л-ры. У арт. Бабарэкі «Вясну радзіла во-сень» (1925, № 7) абгрунтавана маладнякоў-ская канцэпцыя гісторыі бел. л-ры і яе тага-часнага стану.
Пасля выхаду ў маі 1926 з яго складу групы «Узвышша» «М.» аб’ядноўваў пісьменнікаў другога «маладнякоўскага прыліву» (З.Бандарына, Барашка, Я.Бобрык, П.Броўка, А.Вечар, Галавач, К.Губарэвіч, І.Гурскі, У.Жылка, А.Зво-нак, В.Каваль, А.Куляшоў, М.Лынькоў, Ю.Лявонны, Б.Мікуліч, Моркаўка, М.Нікановіч, А.Салагуб, Я.Скрыган, Ю.Таўбін, Я.Туміловіч, У.Хадыка, М.Хведаровіч, С.Хурсік, Н.Чарнушэвіч,
КадаПЖ
Вокладка часопіса «Маладняк». 1924.
556 МАЛАДОЕ
С.Шушкевіч). Кіруючую ролю ў «М » захоўвалі М.Чарот, А.Дудар, Зарэцкі, якія ў канцы 1927 разам са старэйшымі пісьменнікамі стварылі аб’яднанне «По-лымя». Часопіс адмовіўся ад ілюстра-цый, увёў аддзелы паэзіі, прозы, кры-тыкі і публіцыстыкі, друкаваў перакла-ды. Аднак яго крытычны аддзел прэ-тэндаваў на манаполію ў вызначэнні паліт. і эстэт. лініі бел. л-ры і дапускаў вульгарна-сацыялагічныя ацэнкі ў ас-вятленні бягучага літ. працэсу, асабліва ў арт. Т.Глыбоцкага (А.Дудара). 3 сярэ-дзіны 1928 «М » (пераважна ў крытыка-публіцыстычнай частцы) перайшоў на спрошчаную пазіцыю Расійскай асацыя-цыі пралетарскіх пісьменнікаў. У арт. А.Гародні, Галавача, Р.Мурашкі, Ба-рашкі, У.Бухаркіна, С.Васілёнка бес-падстаўна абвінавачваліся бел. пісьмен-нікі і літ.-знаўцы, асабліва тыя, хто прымыкаў да «Узвышша» і «Полымя». З’яўляліся і аб’ектыўныя арт. Я.Бары-чэўскага, П.Бузука, Гарэцкага, АНек-раыэвіча, М.Піятуховіча і інш., вершы і паэмы Броўкі, Куляшова, В.Маракова, Хадыкі, апавяданні, аповесці і раманы З.Астапенкі, Галавача, Ц.Гартнага, Мі-куліча, Э.Самуйлёнка, нарысы Скрыга-на. У 1932 як орган Аргкамітэта Саюза пісьменнікаў БССР дубліраваў функцыі час. «Полымя» і ў пэўнай ступені скам-праметаваў сябе вульгарна-сацыялагіч-най крытыкай (Л.Бэндэ, А.Кучар і інш.).
Літ:. Г і л е в і ч Н.С. Акрыленая рэвалю-цыяй: (Паэзія «Маладняка»), Мн., 1962; К о -н а н У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Бе-ларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968; Яго ж. Адам Бабарэка: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1976; Мушынскі М.І. Беларуская кры-тыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гг. Мн., 1975. У.М.Конан. «МАЛАДбЕ ЖЫЦЦЁ» заходнебела-рускі маладзёжны часопіс. Выдаваўся з лют. 1921 да студз. 1923 у Вільні на бел. мове; неперыядычна. Заклікаў моладзь да паліт. і сац. самаўсведамлення, салі-дарнасці з прагрэс. моладдзю інш. кра-ін. Асаблівую ўвагу аддаваў прапагандзе духоўнай спадчыны бел. народа, выха-ванню пашаны да яе. Асвятляў падзеі культ. жыцця Зах. Беларусі. Друкаваў вершы У.Жылкі, І.Дварчаніна, У.Дубоў-кі, М.Запольскага, М.Парашкевічанкі, Ю.Сергіевіча, В.Сталяронка, С.Глебава, апавяданні і замалёўкі Чурылы, Я.Драз-довіча (псеўд. І.Разора), М.Ільяшэвіча, літ.-крытычныя артыкулы, нарысы пра творчасць Ф.Багушэвіча, В.Дуніна-Марцінкевіча, Я Коласа. Змяшчаў пе-раклады твораў на бел. мову А.Герцэна, І.Тургенева, Г Лангфела. Усяго выйшла 7 нумароў. А. С.Ліс. «МАЛАДбСЦЬ», цггомесячны літ.-маст. і грамадска-паліт. ілюстраваны маладзёжны часопіс. Выдаецца з крас. 1953 у Мінску на бел. мове. Гал. рэдак-тары: А.Кулакоўскі (1953—58), П.Пан-чанка (1958—66), А.Асіпенка (1966— 72), Г.Бураўкін (1972—78), В.Зуёнак
Вокладка часопіса «Маладосць». 1999.
(1978—82), А.Грачанікаў (1982—91), Г.Далідовіч (з 1991). Друкуе творы бел. пісьменнікаў — раманы, аповесці, апа-вяданні, паэмы, вершы, п’есы, публі-цыстычныя, крытычныя і літ.-знаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на на-вук., грамадска-паліт., гіст. тэмы, фота-рэпартажы, нарысы пра работнікаў вытворчасці, дзеячаў навукі, культуры, л-ры і мастацтва, пераклады і інш. Змя-шчае ілюстрацыі, рэпрадукцыі твораў выяўл. мастацгва. Асвятляе пераважна жыццё, прац. і вытв. дзейнасць бел. мо-ладзі.