Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
МАКЁНЗІ КІНГ (Mackenzie King) Уіль-ям Лаян (17.12.1874, г. Кітчэнер, Кана-да — 22.7.1950), канадскі паліт. і дзярж. дзеяч. У 1909—11 міністр працы. У 1919—48 лідэр Ліберальнай партыі. У 1921—26, 1926—30 і 1935—48 прэм’ер-міністр Канады. У 2-ю сусв. вайну пра-водзіў курс на супрацоўніцтва Канады з дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі, пасля вайны — на ажыццяўленне сац. рэформ у краіне, умацаванне яе між-нар. прэстыжу (у 1945 Канада была ад-ной з дзяржаў-заснавальніц ААН) і адзінства кан. нацыі (у 1946 прыняты закон аб кан. грамадзянстве).
МАКЁТ (франц. maquette ад ігальян. macchietta накід) у архітэктуры, аб’ёмна-прасторавае адлюстраванне бу-дынка, арх. ансамбля, горада, якія буду-юцца ці праекгуюцца. Выконваецца з паперы, кардону, дрэва, пластмасы, гіпсу і інш. матэрыялаў у розных маш-
МАКІЯВЕЛІЗМ 537
табах. Узнаўляе арыгінал ва ўсіх дэталях (наз. мадэллю) або набліжаны да яго. Служыць для праверкі і ўдасканалення арх. кампазіцыі. М. як адзін з метадаў распрацоўкі арх. праекга вядомы са ста-ражытнасці. На Беларусі пашыраны ў 18—19 ст. Выкарыстоўваецца пры пра-ектаванні ці рэканструкцыі асобных жылых і грамадскіх будынкаў, забудовы вуліц, плошчаў, мікрараёнаў, генпланаў комплексаў, гарадоў. Макетны метад найб. пашыраны ў конкурсным ііраек-таванні і ў навуч. працэсе пры падрых-тоўцы арх. кадраў. З’яўляецца таксама важным элементам экспазіцыі музеяў.
В.БАнгелаў.
МАКЁТ у паліграфіі, 1) папяро-выя лісты ў фармаце будучага выдання з расклеенымі адбіткамі гранак тэксту і ілюстрацый. Да іх дадаюцца ўказанні па правядзенні вёрсткі. 2) Пробны экзэм-пляр кнігі, часопіса і г.д., параметры якіх (фармат, аб’ём, пераплётная на-крыўка, папера) адпавядаюць экзэм-пдярам тыражу. 3) Эскізны праект маст. афармлення выдання.
МАКІ (ад франц. maquis зараснікі веч-назялёнага калючага цяжкапраходнага кустоўя), адна з назваў франц. парты-зан, якія ў час 2-й сусв. вайны ў 1940— 44 дзейнічалі супраць ням.-фаш. аку-пантаў; састаўная частка Руху Супраціў-лення Францыі. Базіраваліся пераважна ў лясах і горных раёнах. У некаторых атрадах М. змагаліся сав. ваеннапалон-ныя, што ўцяклі з ням. канцііагераў.
МАКІЁНАК Данат Адамавіч (15.5.1891, в. Тамбоўка Верхнядзвінскага р-на Ві-цебскай вобл. — 18.6.1941), адзін з пер-шых расійскіх лётчыкаў-асаў. Кавалер Георгіеўскіх крыжоў 3 ступеней. Скон-чыў Севастопальскую школу авіяцыі (1914). У арміі з 1911, пасля авіяшколы накіраваны ў авіяатрад 3-га корпуса ў Ліду. У 1-ю сусв. вайну на Зах фронце. Вёў паветр. разведку, з 1916 — у пер-
Макст горадабудаўнічага вузла «Праспекг Ф.Скарыны — вуліца Русіянава» ў Мінску.
шым у Рас. арміі знішчальным авіяат-радзе І.А. Арлова. За баявыя заслугі ўзнагароджаны многімі ордэнамі, атры-маў чын афіцэра (1915). 3 1918 у Вой-ску Пальскім, у складзе якога ўдзельнічаў у баях (1918—20). У 1919— 25 камандзір авіяэскадрыллі. Пасля вайны служыў у Варшаве, Вільні. У 1925—29 камендант парку самалётаў авіяц. школы ў Бвдгашчы. 3 1929 у ад-стаўцы ў званні маёра. Загінуў у канц-лагеры Асвенцім.
Літ.: Соболев Д. Воздушные асы — кто онн? // Крылья Роданы. 1994. № 8; Pawlak J. Polskie eskadiy w latach 1918— 1939. Warszawa. 1989. Н.Г.Панасюк.
МАКІЁНАК Іван Андрэевіч (15.7.1914, в. Гарадзілавічы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 28.3.1944), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з
1936. 3 1941 на Чарнаморскім флоце, удзельнік абароны Севастопаля, вызва-лення Марыупаля, Новарасійска, Бяр-дзянска. Нам. камандзіра аддзялення аўтаматчыкаў асобнага батальёна мар-ской пяхоты старшына 2-й стацці М. вызначыўся ў час дэсантнай аперацыі ў г. Мікалаеў (Украіна): у чоч на 26.3.1944 атрад дэсантнікаў (68 чал.), у складзе якога быў М., па р. Паўд. Буг зайшоў у тыл ворага, высадзіўся ў пор-це, 2 сутак вёў з праціўнікам няроўны бой (адбіта 18 контратак). Загінуў у гэ-тым баі.
МАКІНТАШ (Mackintosh) Чарлз Рэні (7.6.1868, г. Глазга, Шатландыя — 10.12.1928), шатландскі архітэктар; прадстаўнік стылю мадэрн. Вучыўся ў Школе мастацтва ў Глазга (1885—92). Працаваў у Глазга і Лондане. Для работ харапэрны пластычная выразнасць геа-метрызаваных аб’ёмаў, факгурныя эфекты (будынак Школы мастацтва ў Глазга, 1898—1909), функцыян. мэта-згоднасць кампазіцыі і дэкору. Афар-мляў інтэр’еры, канструяваў мэблю. Творчасць М. істотна паўплывала на развіццё нац.-раманл. плыней і фармі-раванне функцыяналізму ў архітэкгуры Вялікабрытаніі, Германіі і Аўстрыі.
МАКІЯ, ксерафітныя міжземнаморскія хмызнякі; тое, што маквіс.
МАКІЯВЁЛІ (Machiavelli) Нікало ды Бернарда (3.5.1469, г. Фларэнцыя, Іта-лія — 22.6.1527), італьянскі мысліцель, дзярж. і паліт. дзеяч, гісторык, пісьмен-нік, ваенны тэарэтык. У 1498—1512 сакратар Савета дзесяці Фларэнтыйскіх рэспублік, выконваў дыпламат. дару-чэнні. Асн. працы «Гасудар» (1513), «Разважанні на першую дэкаду Ціта Лі-вія» (1531), «Гісторыя Фларэнцыі» (1532). Аснова яго светапогляду — па-лажэнне аб спрадвечнай недасканаласці чалавечай прыроды, што абумоўлівае неабходнасць дзярж. улады. Дзяржава, паводле М., з’яўляецца не апам Бога ці суб’ектыўнай волі людзей, а вынікам аб’ектыўнага гіст. працэсу; з вопьпу гіс-торыі трэба выкарыстоўваць ўсё тое, што спрыяе зберажэнню і ўмацаванню дзяржавы. Дзярж. ўлада павінна быць цвёрдай і рашучай; аўтарытэт дзяржавы непадзельны і канцэнтруецца ў руках улады. Т.ч., М. падышоў да разумення дзярж. суверэнітэту. У той жа час дзяр-жава павінна клапаціцца і аб грамадзя-нах, весці барацьбу са злачыннасцю, за-бяспечваць парадак у краіне, умацоў-ваць яе пазіцыі ў міжнар. адносінах. Паліт. ідэалам М. была стараж. Рым-ская рэспубліка. У яго творах право-дзіцца паралель паміж моцнай рэсп. дзяржавай у Рыме і паліт. раздробле-насцю Італіі. Дзеля ўмацавання дзяржа-вы М. лічыў дапушчальнымі любыя сродкі (гл. Макіявелізм).
Тв:. Рус. пер. — йзбр. соч. М., 1982; йс-торня Флоренцнн. М., 1987; Государь. Рас-суждення о первой декаде Тнта Лнвня. 0 во-екном нскусстве. М., 1997.
Літ.: Жнзнь Ннколо Макнавеллн: Сб.: Пер. с антл. СПб., 1993; Бурлацкнй Ф.М. Загадка н урок Макнавеллм: Драма-тург., нст. в соцнол. новеллы М., 1977.
В.І.Боўш. МАКІЯВЕЛІЗМ, філасофія прыхільні-каў тэарэт. спадчыны Н.Макіявелі. Тэр-мін вядомы з 16 ст. (Т.Кампанела і інш.), азначаў палітыку, якая пагарджае законамі маралі. Ахоплівае асобныя па-лажэнні вучэння Макіявелі, іх інтэр-прэтацыі, увасабленні і распрацоўкі ў творах вучоных з улікам запатрабаван-няў дзярж. палітыкі, а таксама ідэйныя
538 макіяж
абгрунтаванні пэўнай сістэмы прыёмаў і метадаў рэалізацыі готай палітыкі. Ідэйны змест М. раскрываецца ў яго асн. палажэннях: аб недасканаласці ча-лавечай прыроды, што мае вырашальны ўплыў на паліт. жыццё грамадства; вяр-шэнстве дзяржавы і яе інтарэсаў аднос-на грамадзян і іх правоў; аб гал. ролі фактару сілы ў палітыцы і звядзенні яе да барацьбы за ўладу; аб падзеле палі-тыкі і маралі, што выражаецца ў фор-муле «дасягненне мэты апраўдвае лю-быя сродкі».
Літл Степанов Я.А. Макнавеллмзм н полнтнческая мысль США. Мн., 1982.
В.І.Боўш
МАКІЯЖ (ад франц. maquillage), 1) грыміраванне твару з дапамогай дэкара-тыўнай касметыкі. Гл. таксама Грым. 2) Прыхарошванне, замазванне фактаў і да т.п.; скажэнне праўды (напр., палі-тычны М.).
МАК-КАЛЕРС (McCuUers) Карсан (19.2.1917, г. Калумбус, штат Джор-джыя, ЗША — 29.9 1967), амерыкан-ская пісьменніца. Першы раман «Capua — адзінокі паляўнічы» (1940, экра-нізацыя 1968). У рамане «Госць на вя-селлі» (1946), аповесцях «Адлюстра-ванні ў залатым воку» (1941, экраніза-цыя 1967), «Балада пра сумнае кафэ» (1951), «Гадзіннік без стрэлак» (1961) тэма адзіноты асобы ў бездухоўным гра-мадстве, сац. і антырасісцкія матывы. Аўтар эсэ, апавяданняў, п’ес. На бел. мову яе аповесці пераклаў У.Шчасны.
Тв.: Бел. пер. — Балада пра сумнае кафэ. Мн., 1988; Рус. пер. —Часы без стрелок. М., 1966; Сердце —одлнокнй охотннк. М., 1969.
Літ:. Хмельннцкая Т. Пересеченне судеб // Новый мнр. 1970. № 5.
МАК-КАНДЛЕС (McCandless) Брус (н. 1937), касманаўт ЗША. 3 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 3—11.2.1984 з В.Брандам, Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Чэленджэр»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейсніў свабодны палёт у космасе пры дапамозе індывід. ранцавай рухальнай устаноўкі (аддаліўся ад касм. карабля на адлег-ласць каля 100 м); 24—29.4.1990 — па-лёт у складзе экіпажа касм. карабля «Спейс шатл» («Дыскаверы»). У косма-се правёў 13 сут. Гл. іл. да арт. Касма-наўтыка. У.С.Ларыёнаў.
МАК-КІНЛІ (McKinley), вяршыня ў Аляскінскім хрыбце ў ЗША, найвыш. ў Паўн. Амерыцы. Выш. 6193 м. Складзе-на з іранітаў. Каля падножжа — хваё-выя лясы, выпіэй 1300—1500 м — веч-ныя снягі і ледавікі. Нац. парк Дэналі.
МАК-КЛІНТАК (McClintock) Барбара (16.6.1902, г. Хартфард, ЗША — 1992), амерыканскі генетык. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастац-тваў. Скончыла Бруклінскі і Корнелскі ун-ты (1927). 3 1927 у Корнелскім, з
1936 у Місурыйскім ун-тах, з 1941 у ін-це Карнегі ў Вашынгтоне. Навук. працы па цытагенетыцы. Апісала рад нястачы асобных локусаў у храмасомах кукурузы і яго генет. вынікі. Даказала наяўнасць абмену аднолькавымі гама-лагічнымі ўчасткамі храмасом разам з лакалізаванымі ў іх генамі пры красін-
Б Мак-Клінтак.
ДжМаклеад
Э Макмілан
говеры. Вызначыла механізм сістэмы геннага кантролю на прыкладзе сістэмы «дысацыяцыя—асацыяцыя», адкрыла існаванне «кантралюючых элементаў», якія павялічваюць мугабільнасць. Нобе-леўская прэмія 1983.
МАК-КЛУР (McClure) Роберт Джон (28.1.1807, г. Уэксфард, Ірландыя — 17.10.1873), англійскі ваен. марак, да-следчык Арктыкі. У 1848—53 удзельні-чаў у 3 экспедыцыях, накіраваных англ. урадам да Канадскага Арктычнага архі-пелага на пошукі экспедыцыі ўўж.Фран-кліна. У 1850—52 на судне «Інвестыгей-тар» прайшоў праз Берынгаў праліў у Паўн. Ледавіты ак., адкрыў паўд. і зах. берагі в-ва Банкс і пралівы, якія аддзя-ляюць яго ад а-воў Вікгорыя і Мелвіл. У 1853—54 М.-К. і яго спадарожнікі сумесна з англ. экспедыцыяй Э.Белчэра выйшлі ў мора Бафіна і даказалі наяў-насць Паўн.-Зах. прахода. Імем М.-К. названы праліў паміж в-вам Банкс на Пд і а-вамі Прынс-Патрык і Мелвіл на Пн.
МАКЛЕАД (Macleod) Джон Джэймс Рыкард (6.9.1876, Клюні, Вялікабрыта-нія — 16.3.1935), англійскі фізіёлаг. Ву-чыўся ва ун-тах г. Абердзін і г. Лейпцыг (Германія). У 1903—18 у ЗША; з 1918 праф. ун-та г. Таронта (Канада). Выву-чаў функцыі дыхальнага цэнтра мозга, эксперым. гліказурыю, утварэнне ма-лочнай к-ты, колькасць цукру ў крыві. Адкрыў інсулін (разам з Ф.Г.Бантынгам і Ч.Г.Бестам), распрацаваў метад яго выкарыстання для лячэння цукр. дыя-бету. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Бантынгам).