Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
сіламі ААН у Карэйскую вайну 1950— 53, прыхільнік выкарыстання ядз. зброі. У крас. 1951 звольнены ў адстаўку.
МАКАРТЫЗМ, палітычная кампанія праследавання Камуніст. партыі ЗША, блізкіх да яе прафсаюзаў, дзярж. служа-чых, дзеячаў культуры і інш. у час «ха-лоднай вайны». Ініцыіраваны і разгорну-ты старшынёй (з 1953) пастаяннай се-нацкай падкамісіі па расследаваннях Дж.Макарці (адсюль назва). У ходзе М. ў ЗША узмацніліся антыкамуністыч-ныя, нацыяналіст. і антысеміцкія по-гляды, абвінавачанні ў «падрыўной дзейнасці» і шпіянажы на карысць СССР; з дзярж. службы звольнены каля 8,8 тыс. «ненадзейных элементаў». Ад паклёпу пацярпелі многія амерыканцы (пазбавіліся працы, незаконна асуджа-ны, у т.л. пакараны смерцю муж і жон-ка Розенбергі), што прывяло да значнай дыскрэдытацыі ўлад краіны. 2.12.1954 сенат вынес ганьбаванне Макарці за перавышэнне ім улады, пасля чаго ён страціў паліт. ўплыў, a М. паступова згас.
МАКАРЫКАРЫ. упадзіна ў Паўд. Аф-рыцы, тое, цгго і Макгадыкгадзі.
МАКАРЫЧАЎ Міхаіл Іванавіч (2.6.1919, в. Гуляеўка Сурскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 10.7.1991), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-лейт. (1971). Скончыў Сумскае ар-тыл. вучылііпча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1954). 3 1941 на Паўд.-Зах., Данскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Пры-балт., Ленінградскім франтах. Каман-дзір процітанк. артыл. палка М. вызна-чыўся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. Да 1976 у Сав. Арміі.
МАКАРЫЯС ПІ [Makarios; свецкае М у с к a с (Muskos) Міхаіл Хрыстоду-лас; 13.8.1913, Ана-Паная, Кіпр — 3.8.1977], царкоўны і дзярж. дзеяч Рэс-публікі Кіпр. Скончыў багаслоўскія фа-культэты Афінскага (Грэцыя, 1943) і Бостанскага (ЗША, 1948) ун-таў. 3 1948 епіскап, з 1950 архіепіскап, кіраўнік аў-такефальнай Кіпрскай правасл. царквы і лідэр грэч. абіпчыны вострава. Напа-чатку выступаў за далучэнне (энозіс) Кіпра да Грэцыі, за што ў 1956 высла-ны брыт. калан. ўладамі на Сейіпэль-скія а-вы. У 1957—59 жыў у Грэцыі. Узначальваў дэлегацыю грэкаў-кіпрыё-таў на перагаворах пра будучыню Кіпра ў Цюрыху і Лондане, афіцыйна адмо-віўся ад энозіса. У 1959—77 прэзідэнт Рэспублікі Кіпр.
МАКАР^ВІЧ Алесь (Аляксандр Анто-навіч; 30.8.1918, в. Шалягі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 30.12.1967), бел. лгг.-знавец і крытык. Канд. філал. н. (1954). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1939). Настаўнічаў. У 1949—67 выкладчык Магілёўскага пед. ін-та. Друкаваўся з 1951. Аўтар прац «Сатыра Кандрата Крапівы» (1962), «Кароткі літаратура-знаўчы слоўнік» (1963), «Ад песень і ду-мак народных» (1965), «Фальклорныя
матывы ў драматургіі Янкі Купалы» (1969). Сааўтар дапаможнікаў для сту-дэнтаў ВНУ «Беларуская вуснапаэтыч-ная творчасць» і «Беларуская дзіцячая літаратура» (абодва 1966).
МАКАРЙВІЧ Аляксандр Эдуардавіч (н. 4.2.1952, Мінск), бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Д-р мед. н. (1994), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1975), з 1982 працуе ў ім (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па патафізія-логіі хранічных захворванняў лёгкіх і іх лячэнні.
Тв.: Коррекцмя гемореологнческнх нару-шенмй у больных хроннческнм обструктнв-ным бронхнтоМ (разам з І.П.Данілавым) // Клнннч. меднцнна. 1985. Т. 63, № 7; Хронм-ческнй бронхнт. Мн., 1989 (з ім жа).
МАКАРЭВІЧ Васіль Сцяпанавіч (н. 15.7.1939, в. Купленка Крупскага р-на Мінскай вобл.), бел. паэт. Скончыў БДУ (1964). Працаваў у газ. «Чырвоная змена». 3 1979 на Бел. радыё. Друкуец-ца з 1956. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Вогненная камета» (1963), «Мерыдыя-ны і паралелі» (1966), «Ліставей» (1971), «Вечнае дрэва» (1974), «Радоўка» (1977), «Праталіна» (1983), «Відушчы посах» (1987), «Сумежжа» (1989) і інш., кніг нарысаў «Палын і медуніца» (1976), «Зямное сузор’е» (1980), «Старт у буду-чыню» (1982), вершаванай казкі «Ляс-ныя вандраванні» (1967). Яго творы раскрываюць складаныя пошукі сучас-ніка, свет яго думак і пачуццяў, спалу-чаюць рэаліст. дакладнасць з рамант. узнёсласцю.
Тв.: Везувій. Мн., 1993.
МАКАРЭВІЧ Леанід Васілевіч (н. 5.4. 1939, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэс-цкай вобл.), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў БШ (1969). 3 1969 працуе ў Барана-віцкім арх.-кансгруктарскім аддзеле ін-та «Брэстграмадзянпраекг». Асн. работы: у г. Баранавічы — кінатэатр «Кастрычнік» (1970), Дом Саветаў (1973), шматкватэр-ныя жылыя дамы (1977, 1982, 1989), Дом піянераў, будынак упраўлення КДБ (абодва 1984), царква Аляксандра Неўскага (1996); школа ў пас. Жамчуж-ны Баранавіцкага р-на (1985), гасцініца Брэсцкага аблвыканкома (1986), цэр-квы прападобнага Серафіма Сароўскага ў г. Белаазерск Бярозаўскага р-на, у в. Святая Воля Івацэвіцкага р-на (абёдзве 1992) і інш.
МАКАР^ВІЧ Мікалай Анатолевіч (н. 18.2.1942, в. Зялёная Талачынскага р-на
Віцебскай вобл), бел. хімік. Д-р хім. н., праф. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Пермсю пед. ун-т (1964). 3 1988 у Ін-це агульнай і неар-ган. хіміі АН Беларусі, з 1992 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па ге-тэрагенным каталізе, тэорыі флатацый-нага ўзбагачэння калійных руд, тэрма-дынаміцы і дыфузійнай кінетыцы ад-сарбцыйных працэсаў, тэорыі агрэгацыі раствораў, паверхнева актыўных рэчы-ваў.
Тв.: Днфференцнальные теплоты в моделях полнмолекулярной адсорбцнн // Журн. фнз. хнмнн. 1992. Т. 66, № 5. З.А.Валевач.
МАКАРЭНКА Іван Агеевіч (н. 5.1.1918, в. Кузьмінічы Чавускага р-на Магілёў-скай вобл), бел. вучоны ў галіне аку-шэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1969), праф. (1971). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950), працаваў у ім да 1988. Навук. працы па эфекгыўнасці мясц. абязболь-вання пры гінекалагічных аперацыях, люмінесцэнтнай цытадыягностыцы пры прафілактыцы раку маткі.
Тв:. Прнмененне люмннесцентно-цнтоло-гнческой ммкроскопнм прн массовых профн-лактнческмх осмотрах жешцнн // Здравоох-раненне Белорусскн. 1966. № 6; Люмннес-центная цнтоднагностнка н ее значенне в профмлактнке рака маткм. Мн., 1973.
МАКАРЭНКА Уладзімір Сцяпанавіч (н. 14.12.1929, г. Віцебск), бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-р мед. н. (1978), праф. (1981). Скончыў Віцеб-скі мед. ін-т (1952), працуе ў ім з 1955 (у 1969—96 заг. кафедры). Навук. пра-цы па патафізіялогіі нырак і печані.
Тв.: Функцнональное состоянме н компен-саторные возможносгм почек после продол-жнтельной острой почечной ншемнм (разам з В.М.Гапановіч) // Патологнческая фмзноло-гня н экспернмент. тераішя. 1972. № 3; Нн-тенснвность перекмсного окмслення лмпвдов в почках прн многемоглобннурнческой ос-трой почечной недостаточностн (разам з В.У.Тушкіным) // Там жа. 1993. № 4.
МАКАРЙЎСКІ Аляксандр Іванавіч (16.4.1904, с. Мушкавічы Ярцаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 11.5.1979), расійскі вучоны ў галіне са-малётабудавання. Акад. AH СССР (1968, чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Пра-цы (1957). Скончыў Маскоўскае вы-шэйшае тэхн. вучылішча (1929). 3 1927 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (у 1950—60 нач. ін-та), з 1952 праф. Мас-коўскага фіз.-тэхн. ін-та. Навук. працы па знешніх нагрузках на самалёт, што сталі асновай для стварэння норм тры-валасці самалётаў і інш. лятальных апа-ратаў. Даследаваў уплыў устойлівасці і манеўранасці самалёта на перагрузку. Дзярж. прэмія СССР 1943, Ленінская прэмія 1957.
МАКАР^ЎСКІ Аляксей Мікалаевіч (29.3.1863, Смаленская вобл., Расія — 15.10.1942), бел. вучоны ў галіне ветэ-рынарыі. Магістр вет. н. (1916), праф. (1920). Скончыў Харкаўскі вет. ін-т (1904). У 1925—29 заг. кафедры ў Ві-цебскім вет. ін-це. Навук. працы па ўнутр. хваробах свойскай рагатай жывё-лы, эпізааталогіі, гельмінталогіі.
Тв.: Запаленне лёгкіх у рагатай жывёлы. Мн., 1930; Сухоты свойскае жывёлы: (Пера-важна ў быдла). Мн., 1930.
МАКАСАР (Makasar), назва г. Уджунг-панданг на в-ве Сулавесі ў Інданезіі да 1970.
МАКАСАРСКІ ПРАЛІЎ Паміж а-вамі Калімантан і Сулавесі. Злучае м. Сула-весі на Пн з Яванскім м. на Пд. Даўж. 710 км, найменшая шыр. 120 км, най-меншая глыб. 930 м. Цячэнні мусонна-га характару. Парты: Балікпапан (на в-ве Калімантан), Уджунгпанданг (на в-ве Сулавесі).
МАКАТЎН Віктар Несцеравіч (н. 10.6. 1941, в. Шунеўцы Глыбоцкага р-на Ві-цебскай вобл.), бел. фізікахімік. Д-р хім. н. (1987). Скончыў БДУ (1964). 3 1965 у Бел. тэхнал. ін-це. 3 1974 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па хіміі цвёрдага цела, хі-міі неарган. гідратаў, гетэрагенным ка-талізе, прыкладной спекграскапіі кан-дэнсаваных фаз. Выявіў групы гідратаў, у якіх можа адбывацца дысацыяцыя ка-ардынаваных малекул вады ў цвёрдым стане. Распрацаваў канцэпцыю ролі ды-намікі пратоннай падрашоткі цвёрдых кіслот у іх каталітычнай актыўнасці, ак-тыўныя асяроддзі для электра- і магні-тарэалагічных суспензій.
Твл Хммня неорганнческнх гндратов. Мн., 1985.
МАКАЦЁР, у беларусаў ганчарны вы-раб; глыбокая гліняная пасудзіна са слабапрафіляваным тулавам і шырокім вусцем, якая служыла для расцірання маку і інш. прадуктаў, а таксама для га-тавання ежы ў печы, заквашвання цеста
Макацёры
МАКГАДЫКГАДЗІ 531
і інш. Пасудзіны, падобныя формаю да М., вядомы па археал. раскопках з жал. веку. Бытаваў паўсюдна да сярэдзіны 20 ст. пад рознымі назвамі: макотра, мака-цёрка, цёрла, вярцеха, вярцянка, мяліца і інш. С.А.Мілючэнкаў.
МАКАЧЫ, возера ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Палата, за 46 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,31 км2, даўж. 750 м, найб. шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вада-збору 14,7 км2. Схілы катлавіны на У і Пд выш. да 8 м, параслі лесам. Берагі забалочаныя. Злучана пратокай з р. Па-лата.
МАКБЁТ (Macbeth; ? — 15.8.1057), ка-роль Шатландыі [1040—57], Да ўлады прыйшоў праз забойства караля Дунка-на I, якога перамог у бітве пры Дунсі-нейне. Вёў барацьбу з феад. групоўкамі, якія імкнуліся перадаць (і перадалі) прастол сыну Дункана — Малькальму. Загінуў у бітве з Малькальмам. Легенды пра М. ляглі ў аснову сюжэта трагедыі У.Шэкспіра «Макбет».
МАКБРАЙД (MacBride) Шон (26.1.1904, Парыж — 15.1.1988), ірландскі паліт. дзеяч, дыпламат, праваабаронца. Пасля пакарання смерцю бацькі за ўдзел у Ір-ландскім паўстанні 1916 разам з маці пераехаў у Дублін. 3 1919 або 1921 да 1937 у Ірландскай рэспубліканскай арміі, потым адвакат. Заснавальнік (1946) і лі-дэр Рэсп. паргыі Ірландыі. У 1948—51 міністр замежных спраў. Дэп. парла-мента (1947—58). Старшыня Амністыі міжнароднай (1961—74) і Міжнароднага бюро міру (1968—74). У 1963—70 ген. сакратар Міжнар. камісіі юрыстаў (дзейнічала з 1952 у Зах. Берліне, на-глядала за станам правоў чалавека ў Герм. Дэмакр. Рэспубліцы і інш. усх,-еўрап. краінах). Выступаў за выкананне правоў чалавека, раззбраенне і рух у абарону міру. У 1974—76 камісар ААН па Намібіі. Нобелеўская прэмія міру 1974 (разам з Э.Сата).