Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
П.Макаль.
Г.К. Макарава.
працавала. Яркая нац. актрыса. Яе мас-тацгва было адметнае сакавітасцю сцэ-нічных фарбаў, праўдзівасцю, багатай моўнай характарыстыкай. Стварыла ка-ларытныя, яркія індывідуальныя нар. харакгары. Талент М. як глыбока сама-бытнай актрысы найб. выявіўся ў нац. рэпертуары, найперш у п’есах АМака-ёнка (многія ролі напісаны спецыяльна дая М.): Марыя Кірылаўна («Выбачай-це, калі ласка!»), Лушка («Лявоніха на арбіце»), Паліна («Трыбунал», сярэбра-ны медаль імя А.Папова 1973; выступа-ла ў гэтай ролі ў спекгаклі Маскоўскага т-ра на Малой Броннай), Старая («Свя-тая прастата»), Аксана Смятанкіна («Таблетку пад язык>); а таксама Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Матруна («На кругым павароце» К.Губарэвіча), Дзят-лічыха («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Ганна, Маці («Вечар», «Па-рог» АДударава). 3 інш. роляў: Кабані-ха («Навальніца» А.Астроўскага), Кваш-ня («На дне» М.Горкага), ЛЬавета («У
Г Макарава ў ролі Maui.
мяцеліцу» Л.Лявонава), Гаспадыня зі-моўя («Таня» ААрбузава), Старая ўдава з Фларэнцыі («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра). Здымалася ў кіна- і тэле-фільмах: баба Шура («Удовы»), Ганна Іванаўна («Развітанне славянкі»), Драз-дова («Фруза»), мачаха Ганны («Завеі, снежань») і інш. Пра М. зняты даку-мент. фільм «Каралеў я не іграла» (1983). Ю.М.Сохар.
МАКАРАВА Іна Уладзіміраўна (н. 28.7.1928, г. Тайга Кемераўскай вобл., Расія), расійская кінаакгрыса. Нар. арт. Расіі (1971). Hap. арг. СССР (1985). Скончыла Усесаюзны дзярж. ін-т кіне-матаграфіі (1948). У кіно дэбютавала ў ролі Любы Шаўцовай у фільме «Мала-дая гвардыя» (1948, паводле рамана АФадзеева; Дзярж. прэмія СССР 1949). Раннія гераіні М. вылучаюцца тэмпера-ментнасцю, непасрэднасцю, цэльнасцю натуры: Каця («Вышыня», 1957), геолаг Вара («Дарагі мой чалавек», 1958), На-дзя («Дзяўчаты», 1962). Майстар востра-харакгарных, камедыйных роляў: Нона («Справа Румянцава», 1956), Анфіса («Жаніцьба Бальзамінава» паводле п’е-сы А.Астроўскага, 1965), Дунька («Лю-боў Яравая» паводле п’есы А.Транёва, 1970). Знялася таксама ў фільмах: «Жанчыны» (1966), «Рускае поле» (1972), «Яшчэ не вечар» (1975), «Паша-хонская даўніна» (1977), «Жывая вясёл-ка» (1983), «Мёртвыя душы» (1984), «Дзяцінства Бэмбі» (1985), «Лермантаў» (1986).
МАКАРАВА Наталія Раманаўна (н. 21.11.1940, С.-Пецярбург), артыстка ба-лета. Засл. арт. Расіі (1969). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылі-шча (1959). 3 1959 у Ленінградскім т-ры оперы і балета імя Кірава. 3 1970 у тру-пе «Амерыканскі тэатр балета» (Нью-Йорк), у 1972—89 адначасова ў Кара-леўскім балеце Вялікабрьгганіі і інш. Ддя яе творчасці характэрны унікаль-ная пластычнасць, дасканалае майстэр-ства, вонкавая вытанчанасць і ўнутр. тэмперамент. Сярод партый: Азэта^— Адылія, прынцэса Фларына і Аўрора
Н.Макарава ў мініяцюры «Святло Месяца» на музыку Дэбюсі.
528 МАКАРАВА
(«Лебядзінае возера», «Спячая прыгажу-ня» П.Чайкоўскага), Раймонда («Рай-монда» А.Глазунова), Жызэль («Жы-зэль» А.Адана), Крыўляка і Паііялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жар-птушка («Жар-птушка» І.Стравін-скага), Манон («Манон Леско» на муз. Ж.Маснэ), Таццяна («Анегін» на муз. Чайкоўскага), у мініяцюры «Святло Месяца» на муз. К.Дэбюсі. Выступае як балетмайстар, драм. актрыса, у тл. ў спекгаклі «Двое на арэлях» У.Гібсана ў Т-ры Р.Вікцюка. Ёй прысвечаны тэле-фільмы «Асалюта» (1978), «Наташа» (1985), «Вяртанне Макаравай», «Ленін-градская легенда» (абодва 1989; усе Вя-лікабрытанія). 1-я прэмія Міжнар. кон-курсу артыстаў балета (Варна, 1965), прэмія імя Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Аўтар прац па праблемах харэа-графічнага мастацтва. аўтабіяграфіі (1979).
Літ.: Красовская В. Н.Макарова // Ленннградскнй балет сегодня. Л.; М., 1967. Вып. 1; Н.Макарова: Восемнадцать лет спус-тя. М., 1993; Clarke М., Crisp С. Ballerina: The art of women in classical ballet. London, 1987.
MAKAPABA Тамара Фёдараўна (13.8. 1907, С.-Пецярбург — 18.1.1997), расій-ская кінаактрыса, педагог. Нар. арт. СССР (1950). Герой Сац. Працы (1982). Скончыла Ленінградскі ін-т сцэн. мас-тацтва (1930). 3 1943 выкладала ва Усе-саюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1968 праф.). У кіно з 1927. 3 1934 зды-малася пераважна ў фільмах С.Герасіма-ва («Ці кахаю цябе?», 1934; «Сямёра смелых», 1936; «Камсамольск», 1938; «Настаўнік», 1939, і інш ), у якіх ства-рыла вобразы маладых жанчын, натхнё-ных ідэаламі часу, здольных на глыбо-кія пачуцці. У фільмах «Маладая гвар-дыя» (1948), «Дарога праўды» (1956), «Памяць сэрца» (1958), «Людзі і звяры» (1962), «Журналіст» (1967), «Юнацтва Пятра» (1981), «Леў Талстой» (1984) пры прастаце і стрыманасці малюнка ролі раскрыла ўнутр. свет гераінь, іх ба-гаты жыццёвы вопыт, мудрае бачанне складаных праяў рэчаіснасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947.
Літ:. Туманова Н.П. Т.Макарова: Творч. портрет. М., 1982. Г.В.Ратнікаў. MAKAPABA КАТЛАВІНА, падводная катлавіна ў цэнтр. ч. Паўн. Ледавітага ак., паміж падводнымі хр. Ламаносава і падняццем Альфа. Аддзелена ад катла-віны Падводнікаў хр. Ламаносава. Пе-раважаюць глыб. каля 3000 м, найб. — 3940 м. Дно ўкрыта ілам. Адкрыта сав. даследчыкамі ў 1950. Названа ў гонар С.В.Макарава
МАКАРАНІЧНЫ ВЕРШ, макара-нічная паэзія (італьян. poesia maccheronica ад maccheroni макароны), від жартоўнага ці сатыр. верша, камізм якога ствараецца перанасычанасцю тэк-сту варварызмамі, падпарадкаванымі
марфал. законам роднай мовы. Узнік у старажытнасці, калі асобныя рым. паэ-ты перамяжалі сваю мову грэч. словамі. У перыяд франкаманіі ў Расіі (18—19 ст.) І.Мятлеў высмейваў сумесь «фран-цузскага з ніжагародскім» у мове пану-ючых класаў. У паэме І.Катлярэўскага «Энеіда» сатыр. гучанне набыло ўвя-дзенне лац. лексікі ва ўкр. моўны кан-тэкст. Аснова для з’яўлення М.в. ў бел. паэзіі была яшчэ ў сярэдневякоўі, калі на Беларусі шырока ўжывалася лац., стараслав. і польск. мовы. Найб. раннія з такіх вершаў — «Плач пакінутага ка-ханай» і «За пенкнай паненкай аж душа сумуе...» (апубл. А.Рыпінскім, 1840). М.в. зрэдку трапляецца ў сучаснай бел. паэзіі (К.Крапіва) і прозе (Я.Купала, Я.Колас). В.П.Рагойша.
МАКАРАНКА Антон Сямёнавіч (13.3. 1888, г. Белаполле Сумскай вобл., Ук-раіна — 1 4.1939), савецкі педагог і пісьменнік. Скончыў Палтаўскі настаў-ніцкі ін-т (1917). Пед. дзейнасць пачаў у 1905. У 1920 стварыў пад г. Палтава і ўзначаліў прац. калонію для непаўна-летніх правапарушальнікаў (з 1922 ка-лонія імя М.Горкага). 3 1927 сумяшчаў работу ў калоніі з арганізацыяй дзіця-чай прац. камуны імя Дзяржынскага пад Харкавам. 3 1935 нач., з 1937 нам. нач. аддзела прац. калоніі НКУС УССР. 3 1937 у Маскве, займаўся літ. і грамадска-пед. дзейнасцю. Распрацаваў методыку выхаваўчай работы з дзіця-чым калектывам. У калоніі і камуне стварыў высокаарганізаваны дзіцячы калектыў, дзе выхаванцы набывалі аду-кацыю, спалучалі навучанне з вытв. працай, маральным і фіз. выхаваннем. Шырока ўкараняў прынцып самакіра-вання. Харакгэрная рыса выхаваўчага стылю М. — спалучэнне высокага да-веру з вял. патрабавальнасцю. Ва ўмо-вах аўтарытарных тэндэнцый у жыцці грамадства, насуперак уціску з боку пед. чыноўнікаў, ён змагаўся за ўсталя-ванне гуманіст. педагогікі. Пісаў апо-весці, апавяданні, п’есы, кінасцэнарыі, выступаў як крытык і публіцыст. Пед. вопыт і погляды М. адлюстраваны ў маст. творах: «Педагагічная паэма» (ч. 1—3, 1933—35), «Сцягі на вежах» (1938); «Кніга для бацькоў» (1937) і інш.
Тв: Собр соч Т. 1—7. 2 нэд. М., 1959— 60; Пед. соч Т. 1—8. М., 1983—86; Нзбр. пед. соч. Т. 1—2. М., 1978.
Літ:. АС.Макаренко: Указ. тр. я лмт. о жнзнн н деятельностн. М., 1988.
МАКАРАНКА Іван Раманавіч (19.6.1907, в. Гута Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.5.1971), поўны кавалер ор-дэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1943 на 1-м Укр., 1-м і 3-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Пам. камандзіра сапёрна-га ўзвода М. вызначыўся ў 1944 і 1945 у баях на тэр. Украіны, Беларусі і Герма-ніі.
МАКАРАНКА Сяргей Лаўрэнцьевіч (н. 11.9.1937, г. Крывы Рог, Украіна), бел. спартсмен і трэнер па веславанні на байдарках і каноэ. Засл. майстар спорту СССР (1960), майстар спорту СССР міжнар. класа (1965). Засл. трэнер Бе-ларусі (1979). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1969). 3 1975 старшы трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. май-стэрства і зборнай каманды Беларусі, у 1995—99 старшы трэнер нац. каманды па веславанні на байдарках і каноэ. Чэмпіён XVII Алімп. гульняў (1960, Рым) на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён свету і Еўропы (1963, г. Яйцы, Югасла-вія), Еўропы (1961, г. Познань, Поль-піча) на дыстанцыі 10 тыс. м. Чэмпіён СССР (1959—63, на дыстанцыях 1000 і 10 тыс. м; усюды на каноэ-двойцы, ра-зам з Л.Гейштарам).
МАКАРАЎ Алег Рыгоравіч (н. 6.1.1933, г. Удомля Цвярской вобл., Расія), са-вецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1973, 1978), лётчык-касманаўт СССР (1973). Канд. тэхн. н. (1980). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Э.Баўмана (1957). 3 1966 у атрадзе касманаўтаў. 27— 29.9.1973 з В.Р.Лазаравым здзейсніў па-лёт на касм. караблі (КК) «Саюз-12»; 5.4.1975 з Лазаравым — субарбітальны палёт на КК «Саюз 18-1»; 10—16.1.1978 з УА.Джанібекавым — палёт на КК «Саюз-27» і арбітальнай станцыі (AC) «Салют-6» з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-26», на якім вярнуўся на Зямлю; 27.11—10.12.1980 з ЛДз.Кйімам і Г.М.Стракалавым — палёт на КК «Са-юз Т-3» і AC «Салют-6». У палётах удзельнічаў як бортінжынер. Правёў у космасе 20,74 суг. У.СЛарыёнаў. МАКАРАЎ Аскольд Анатолевіч (н. 3.5.1925, в. Новамасальскае Зубцоўскага р-на Цвярской вобл., Расія), расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1983). Канд. мастац-твазнаўства (1969). Праф. (1976). Скон-чыў Ленінградскае харэаграфічнае ву-чылішча (1943). 3 1943 саліст Ленін-градскага т-ра оперы і балета імя Кіра-ва. 3 1970 выкладае ў Санкт-Пецярбург-скай кансерваторыі. 3 1976 адначасова маст. кіраўнік трупы «Харэаграфічныя мініяцюры» ў С.-Пецярбургу. Для М -танцоўшчыка харакгэрны эпічнае аба-гульненне нар. характару ў канкрэтным персанажы, скульптурнасцв пластыкі, энергія, псіхалагізм. Сярод партый: Зіг-фрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоў-
МАКАРОННЫЯ 529