• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    МАННІК (Maianthenum), род кветка-вых раслін сям. лілейных. 3 віды. Па-шыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 від — М. двухлісты (М. bifolium). Трапляецца на сухой пясчанай глебе ў хваёвых і мяша-ных лясах.
    Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 40 см з тонкім паўзучым карэнішчам. Сэрца-падобнае лісце (2—3) у верхняй ч. сцябла, чаргаванае, збліжанае. Кветкі дробныя, бе-лыя, духмяныя, у верхавінкавай гронцы. Плод — чырв. ягада, ядомая. Лек. расліны.
    МАЙНІНГЕНСКІ ТЭАТР нямецкі драм. т-р 19 ст. ў г. Майнінген. Буды-нак т-ра ўзведзены ў 1831. Першапачат-кова працавалі оперная і драм. трупы, з 1861 — драматычная. 3 1860 прыдвор-ны т-р, з 1871 — гарадскі. Перыяд най-вышэйшага творчага ўздыму звязаны з дзейнасцю герцага Георга II і рэж. Л.Кронека (1871—91). У рэпертуары
    МАЙСЕЕНКА	521
    т-ра п’есы ням. і замежных драматур-гаў: Ф.Шылера, Г.Лесінга, У.Шэкспіра, Дж.Байрана, Мальера, Г.Ібсена і інш. Развіваў традыцыі т.зв. маляўнічай рэ-жысуры <І> .Дзінгельштэта і ЛДэўрыен-та. Пастаноўкі вызначаліся зладжанас-цю ўсіх элементаў спекгакля, гіст. да-кладнасцю вобразаў, дэкарацый, кас-цюмаў. 3 сярэдзіны 1890-х г. т-р страціў сваю значнасць.
    МАЙНЦ (Mainz), горад на 3 Германіі. Адм. ц. зямлі Рэйнланд-Пфальц. 185,5 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтада-рог, порт на р. Рэйн. Прам-сць: трансп. машынабудаванне (вагона-, аўта- і суд-набудаванне), радыёэлектронная, хім., інструментальная, буд. матэрыялаў, па-ліграфічная, тэкст., абутковая, гарбар-ная, харчасмакавая, у т.л. вінаробства. Акадэмія навук і л-ры. Ун-т. Рымска-германскі цэнтр. Музей сусв. друкар-ства. Арх. помнікі 11—18 ст., у т.л. ра-манскі сабор Санкт-Марцш-унд-Санкг-Штэфан, капэла, гатычныя цэрквы, ба-рочныя цэйхгаўз і палац курфюрстаў.
    У старажытнасці на месцы М існавала па-селішча келыпаў, з канца 1 ст. да н.э. — ума-цаваны лагер рымлян, з канца 1 ст. н.э. цэнтр пагран рымскай прав. Верхняя Герма-нія. У 297 упершыню згадваецца як горад. У 8 ст. — 1798 рэзідэнцыя архіепіскапаў, у 13 — пач. 19 ст. цэнтр Майнцкага курфюр-ства. У 1244—1462 самакіравальны горад, у 1254—57 узначальваў Рэйнскі саюз гарадоў. Каля 1450 тут пачаў друкаваць кнігі І.Іўтэн-берг. У 1477 засн. ун-т. У аўстра-пруска-франц. вайну 1792—95 акупіраваны фрапц. войскамі (1792—93 і з 1794), цэнтр Майнцкай камуны. У 1797 далучаны да Францыі, у 1801—14 адм. ц. франц. дэпартамента Донер-сберг. 3 1816 у складзе ням. Вял. герцаіства Гесен-Дармштат (гл. Гесен), крэпасць Герм. саюза, з 1866 у Прусіі. Пасля 1-й сусв. вайны акупіраваны франц. войскамі (1918—30), пасля 2-й сусв. вайны ў складзе франц. аку-пац. зоны. 3 1949 у складзе ФРГ, з 1950 адм. ц. зямлі Рэйнланд-Пфальц.
    У.Я.Калаткоў (гісторыя).
    МАЙНЦКАЯ КАМЎНА, М а й н ц -кая рэспубліка, першая рэспуб-ліка на тэр. Германіі, якая існавала ў час акупацыі Рэйнскай вобл. войскамі рэв. Францыі ў аўстра-пруска-франц. вайну 1792—95. Абвешчана 18.3.1793 у г. Майнц Рэйнска-нямецкім нац. кан-вентам (першы дэмакр. парламент у герм. гісторыі), скліканым 17 сак. ням. якабінцамі (пераважпа студэнты і пра-фесары) на чале з А.Гофманам і Г.Фор-стэрам, якія гуртаваліся ў засн. імі на ўзор франц. Якабінскага клуба «Т-ве сяброў свабоды і роўнасці» (вядомы як Майнцкі клуб; «клубісты» лічацца па-чынальнікамі рэсп. традыцыі ў Герма-ніі). Канвснт скасаваў феад. парадкі і прыняў рашэнне аб далучэнні М.к. да Францыі. Ліквідавана ў выніку заняцця Майнца 23.7.1793 прускімі і аўстр. вой-скамі і аднаўленыя Майвдкага курфюр-ства.
    Літ.: Мошковская Ю.Я. Г.Фор-стер — немецкмй просветмтель н революця-онер XVIII в. М., 1961; Die Mainzer Republik. Protokolle des Jakobinerklubs. Berlin, 1975.
    МАЙРОНІС (Maironis; сапр. M a ч y -ліс Іонас; 2.11.1862, Пасандравіс Каў-наскага пав., Літва — 28.6.1932), літоў-скі паэт; прадстаўнік рамантызму. Скончыў Пецярбургскую духоўную ака-дэмію (1892), у 1894—1909 праф. гэтай акадэміі. Друкаваўся з 1885. У зб. вер-шаў «Галасы вясны» (1895) — гіст. мі-нулае Літвы, хараство роднага краю, нац.-вызв. матывы, ідэі нац. адраджэн-ня. Аўгар вершаў, паэм філас., інтым-най тэматыкі, вершаванай гіст. драм. трылогіі «Смерць Кейстута» (1921), «Ві-таўг у крыжакоў» (паст. 1925), «Вітаўт — кароль» (паст. 1930). Лірыка М. адмет-ная эмацыянальнай напружанасцю, ра-мантычнай узнёсласцю, маст. заверша-насцю вобразаў. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў Р.Барадулін.
    Тв.: Рус. пер. — Йзбранное. М., 1962.
    МАЙСЕЕВА Вольга Мікалаеўна (н. 25.12.1928, С.-Пецярбург), расійская артыстка балета, педагог. Нар. арт. Расіі (1973). Нар. арт. СССР (1983). Скончы-ла Ленінградскае харэаграфічнае вучы-лішча (1947, педагог А.Ваганава). У 1947—72 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Яе творчасці характэрна экспрэсіўна-графічная ма-нера выканання. Сярод партый: Нікія, Кітры і Вулічная танцоўшчыца («Бая-дэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адэ-та—Адылія, прынцэса Фларына («Ле-бядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» АКрэйна), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эгіна, Гаянэ («Спартак», «Гаянэ» А.Хачатурана), Са-ры («Сцежкаю грому» К.Караева), Крыўляка («Папялушка» С.Пракоф’е-ва), Вакханка («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.Мелікава). Яе творчасці прысвечаны тэлефільм-кан-цэрт «Танцуе Вольга Майсеева» (1971).
    МАЙСЁЕНКА Мікалай Сяргеевіч (н. 28.10.1941, г. Гомель), бел. спявак (ба-рытон). Засл. арт. Расіі (1979). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972, клас С.Ас-колкава). 3 1972 выкладаў у Гомельскім муз. вучылішчы. 3 1974 саліст Свярд-лоўскага, з 1981 — Нац. акад. т-ра опе-ры Беларусі. Яго творчасці ўласцівы драм. асэнсаванасць сцэн. паводзін, вял. ўнутр. экспрэсія пры стрыманасці вонкавага сцэн. малюнка. Сярод пар-тый: Міхал («Новая зямля» Ю.Семяня-кі), Вял. князь Міндоўг («Князь Нава-градскі» А.Бандарэнкі), Мастак («Візіт дамы» С.Картэса), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Ане-гін, Томскі, Эбн Хакія («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўска-га), Бартала («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Скарпія («Тоска» Дж.Пучы-ні), Рыгалета, Жэрмон, Аманасра, Мак-бет і Яга («Рыгалета», «Травіята», «Аіда», «Шэкспір і Вердзі» паводле опер «Макбет», «Фальстаф» і «Атэла» Дж.Вердзі), Альфіо («Сельскі гонар» П.Масканьі), Ліндорф («Казкі Гофма-на» Ж.Афенбаха), граф Альмавіва, Па-пагена («Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» В.А.Моцарта), Дзянісаў і Напа-леон, Стэньё («Вайна і мір», «Мадале-на» С.Пракоф’ева). Удзельнічаў у радыё-запісах опер «Матухна Кураж» Картэса, «Францыск Скарына» Дз.Смольскага.
    В.І. Скорабагатаў.
    МАЙСЁЕНКА Фёдар Патапавіч (20.2.1894, в. Кругавец-Калініна Доб-рушскага р-на Гомельскай вобл. — 9.12.1979), бел. вучоны ў галіне леса-водства. Д-р с.-г. н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Бел. ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (1925). У 1939—71 заг. лаба-раторыі Бел. НДІ лясной гаспадаркі. Навук. працы па лясной таксацыі. Пра-панаваў метад таксацыі лесасечнага фонду, склаў сартымептныя табліцы для лясгасаў.
    Тв.: Таблнцы для сортаментного учета леса на корню. 4 нзд. Мн., 1972.
    МАЙСЁЕНКА Яўсей Яўсеевіч (28.8.1916, г.п. Уваравічы Буда-Каша-лёўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.11.1988), расійскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1970). Правадз. чл. AM СССР (1973). Вучыўся ў AM у Ленін-градзе (1936—47). 3 1958 выкладаў у Ленінградскім ін-це жывапісу, скульп-туры і архітэктуры імя Рэпіна (з 1963 праф.). Працаваў пераважна ў баталь-ным, пейзажным, партрэтным жанрах. Найб. значныя работы прысвечаны гра-мадз. і Вял. Айч. войнам: «Чырвоныя прыйшлі» (1961), «Таварышы» (1964), «Чарэшня», «Камісар» (абедзве 1969), «Перамога» (1972). Жывапіс адметны шырокай, экспрэсіўнай манерай пісь-ма, дынамікай кампазіцыйных рытмаў. Беларусі прысвяціў карціны «3 дзяцін-ства» (1977), «У вайну», «Жанчына ў
    522	МАЙСЕЕЎ
    чорным» (абедзве 1978). Дзярж. прэмія Расіі імя Рэпіна 1966. Ленінская прэмія 1974. Дзярж. прэмія СССР 1983.
    Літ: Крнвенко Й.А Е.Е.Монсеенко. Л., 1960; Кекушева Г.В. Евсей Монсеен-ко: Жмвопнсь: (Альбом). М., 1981.
    В.Я.Буйвал.
    МАЙСЕЕЎ Іван Цімафеевіч (16.8.1910, в. Вялюнь Брэсцкага р-на — 12.2.1976), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў кур-сы мал. леіпэнантаў (1938), «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1928. 3 1943 на 2-м Укр. фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі. Капі-тан М. вызначыўся ў 1944 пры фарсіра-ванні р. Ціса на тэр. Венгрыі: 6 ліст. ба-тальён на чале з М. пад варожым агнём пераправіўся цераз раку, выбіў праціў-ніка з траншэй, прайшоў з баямі 18 км, захапіў у палон 180 гітлераўцаў.
    МАЙСЕЕЎ Ігар Аляксандравіч (н. 21.1. 1906, Кіеў), расійскі артыст балета, ба-летмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1953). Герой Сац. Працы (1976). Гана-ровы чл. Акадэміі танца ў Парыжы (1955). Скончыў Маскоўскае харэагра-фічнае вучылішча (1924). У 1924—39 характарны танцоўшчык і балетмайстар Вял. т-ра ў Маскве. 3 1937 арганізатар, кіраўнік і пастаноўіпчык усіх праграм Ансамбля народнага танца Расіі. Сярод пастановак: «Палавецкія танцы» і «Свя-та працы» (1978), «На катку» (1980, эк-ранізацыя ТБ 1982), «Ноч на Лысай га-ры» на муз. М.Мусаргскага (1984), «Та-верна» (1986), «Па краінах свету» (1960—89), цыкл з 30 замежных танцаў (I960—91), «Грэчаская сюіта» на муз. М.Тэадаракіса (1991), «Яўрэйская сюі-та» (1994) і інш. Аўгар харэаграфічнай
    Я.Майсеенка
    Камісар. 1969.
    рэдакцыі бел. нар. танца «Бульба»; па-ставіў танец «Юрачка» і вак.-харэагра-фічную карцінку «Як той Зосі давяло-ся» ў Дзярж. акад. нар. хоры Беларусі (1952). Стваральнік (1966) і першы маст. кіраўнік (да 1970) харэаграфічнага канцэртнага ансамбля «Малады балет». Аўтар артыкулаў па пытаннях танц. мастацтва. Яго творчасці прысвечаны дакумент. фільм «Вечны рух» («Perpetuum mobile», 1967), тэлефільм «Балет Ігара Майсеева» (1982). Ленін-ская прэмія 1967. Дзярж. прэміі СССР
    І.Ц.Майсееў.
    І.АМайеееў.
    1942, 1947, 1952, 1985. Дзярж. прэмія Расіі 1995. Незалежная прэмія «Тры-умф» 1997.
    Літ. me. : Я вспомннаю.. .: Гастроль длммою в жнзнь. М., 1996.
    Літ.: Л у ц к а я Е. Воплоіценне мечты // Муз. жнзнь. 1986. № 1; Андроннков Й. Торжество танца // Андроннков Н. К музы-ке. М„ 1977.