Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
МАЗЬІРСКАЯ ЗАПАЛКАВАЯ ФАБРЫ-
КА «МАЛАНКА». Дзейнічала ў 1895— 1920 у Кімбараўцы — прадмесці г. Ма-зыр Гомельскай вобл. У 1899 створана акц. т-ва «Маланка» з асн. капіталам 300 тыс. руб. Вырабляла запалкі швед-скія. У 1910—13 мела 3 паравыя машы-ны (75 к.с.), склады прадукцыі ў Гоме-лі, Кіеве, Краменчугу, Екацярынаславе, Кішынёве, Растове, Жьпоміры. У 1911 працавала 625 чал. У 1910 прадукцыя ф-кі была прадстаўлена на выстаўцы ў Парыжы. Гл. таксама Мазырская мэбле-вая фабрыка.
МАЗЫРСКАЯ МЙБЛЕВАЯ ФАБРЫ-КА. Створана ў 1928 на базе Мазырскай
Мазырская града каля в. Бабры Мазырскага раёна.
запалкавай фабрыкі «Маланка» ў г. Ма-зыр Гомельскай вобл. як мэблевая ф-ка «Прафінтэрн». У Вял. Айч. вайну ў бу-дынку ф-кі размяшчаўся лагер сав. ва-еннапалонных. Аднавіла дзейнасць у 1944 з сучаснай назвай. 3 1971 у складзе ВА «Мазырдрэў», з 1992 арэнднае ВА «Мазырдрэў», з 1997 адкрытае акц. т-ва «Мазырдрэў». Асн. прадукцыя (1999): тумбы для тэле- і радыёапаратуры, абутку, камоды, наборы мэблі для пры-хожай і кухні.
МАЗЫРСКАЯ «РЭСПЎБЛІКА», назва рэв. к-та, які дзейнічаў у Мазьіры пад кіраўніцгвам Мазырскай арг-цыі РСДРП у час Кастр. Усерас. паліт. стачкі 1905. 30.10.1905 на агульнагарад-скім мітынгу выбраны рэўком, які меў баявую дружыну і 9 дзён праводзіў рэв. мерапрыемствы. Была зроблена спроба захапіць склады зброі і казначэйства, вызваліць палітвязняў. У сутычцы з царскімі войскамі 4 чал. забіты, 6 пара-нена. Усе члены рэўкома сасланы ў Сі-бір на вечнае пасяленне.
МАЗЫРСКІ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР імя І.Мележа. Створаны ў 1990 у г. Мазыр Гомельскай вобл. на базе нар. т-ра гар. Дома культуры; да 1994 наз. Бел. эксперыментальны т-р «Верасень». Заснавальнік і першы кіраўнік М.Ко-лас. 3 1992 дырэктар і маст. кіраўнік С.Кліменка, з 1994 маст. кіраўнік В.Ла-соўскі. Т-р працуе ў будынку б. Дома культуры, мае вял. і малую сцэны.
У рэпертуары пераважаюць спектаклі камед. жанру. Т-р плённа працуе з бел. драматургамі, эксперыментуе ў галіне муз. відовішча: «Несцерка» В.Вольска-га, «Welcome ў нашу вёску» Г.Марчука, «Хачу быць мільянерам» А.Дзялендзіка, «Шкірдзюкі займаюць абарону» В.Тка-чова, «Мар’я» А.Кудраўцава, «Купальс-кая ноч» і «Гуляць дык гуляць» («Вяр-таецца муж з камандзіроўкі») Ю.Куліка, «Трышчан ды Іжота» С.Кавалёва і інш. Значнае месца ў рэпертуары займаюць творы класічнай і сучаснай замежнай драматургіі: «Даходнае месца» А.Ас-троўскага, «Пад адным дахам» Л.Разу-моўскай, «Ехай» Н.Садур, «Стваральні-ца цуда» і «Утаймаванне тырана» У.Гіб-сана, «Як пазнаёміцца з бацькам» («Ха-чу здымацца ў кіно») паводле Н.Саймана і інш. Сярод пастановак для дзяцей: «Прыгоды Люстрынкі, ці Не-сусветнае зладзейства» І.Сідарука, «Прынцэса і Янка» У.Ягоўдзіка, «Белас-нежка і сем гномаў» Л.Усцінава і А.Та-бакова, «Птушка, што забыла сваю пес-ню» паводле Г.Пракопа і інш. Лепшыя спектаклі т-ра вызначаюцца музычнас-цю, дынамічным рытмам, сакавітым гу-марам і рэжысёрскай фантазіяй. Тэ-атр — лаўрэат Міжнар. тэатр. фестыва-лю «Студыйныя каляды» ў Мінску (1991). В.А.Грыбайла. МАЗЫРСКІ ДРЭВААІІРАЦбЎЧЫ КАМБІНАТ Пабудаваны ў 1915 у г. Мазыр Гомельскай вобл. як лесапільны з-д. У 1922—23 пачаў перабудоўвацца, наз. «Пралетарый». У Вял. Айч. вайну
МАЗЫРСКІ 515
абсталяванне эвакуіравана ў г. Архан-гельск, разбураны. У 1945—49 адноўле-ны як М.д.к. У 1954—63 уведзены ў эк-сплуатацыю цэхі: раскроечна-загатовач-ны з сушыльнай гаспадаркай, мэблевы па вытв-сці драўнянастружкавых пліт (ДСП). У 1971 на базе М.д.к. створана ВА «Мазырдрэў», у складзе якога Ма-зырская, Ельская і Калінкавіцкая мэб-левыя ф-кі, а з 1978 — Ельскі і Тураў-скі леспрамгасы. У 1992 ВА «Мазыр-дрэў» стала арэндным прадпрыемствам, ад яго аддзяліліся Тураўскі леспрамгас і Калінкавіцкая 'мэблевая ф-ка. 3 1997 адкрытае акц. т-ва «Мазырдрэў». Асн. прадукцыя (1999): корпусная і інш. мэбля, ДСП, піламатэрыялы, паркет, струганая шпона, вырабы дрэваапра-цоўкі.
МАЗЫРСКІ ЗАВбД КАРМАВЫХ ДРАЖДЖЭЙ Пабудаваны ў 1983 у г. Мазыр Гомельскай вобл. Выпускаў кар-мавыя лрожджы. У 1995 перапрафілява-ны на выпуск спірту этылавага рэкты-фікаванага і гарэлкі. Асн. прадукцыя (1999): спірт этылавы рэктыфікаваны, гарэлка, напіткі пладовыя моцныя і вінныя вінаградныя.
МАЗЫРСКІ ЗАВОД МЕЛІЯРА-ЦЫЙНЫХ МАШЫН Дзейнічае з 1954 у г. Мазыр Гомельскай вобл. як ра-монтна-экскаватарны з-д. На поўную магутнасць пачаў працаваць у 1957. Прадпрыемства мае цэхі: сталеліцейны, кавальскі, механазборачны, інструмен-тальны, энергамех. і дробных серый. 3 1958 з-д меліярацыйных машын, з 1975 галаўное прадпрыемства Мазырскага ВА «Меліярмаш», з 1989 арэнднае прадпрыемства АП «МЗММ». Асн. пра-дукцыя (1999): касілкі ротарныя дарож-ныя, гідраманіпулятары, с.-г. пагрузчы-кі, мантажныя пад’ёмнікі, навясное аб-
Мазырскі лраматыч-ны тэатр імя І.Меле-жа. Сцэна са спек-такля «Утаймаванне тьірана».
сталяванне бульдозера, карчавальніка, рыхліцеля, пагрузчыка на тракгары К-700, Т-170 і запасныя часткі да буд,-дарожных машын.
МАЗЫРСКІ ЗАВОД СЕЛЬСКАГАСПА-ДАРЧАГА МАШЫНАБУДАВАННЯ «Мазырсельмаш». Створаны ў 1928 у г. Мазыр Гомельскай вобл. як арцель «Молат». У Вял. Айч. вайну аб-сталяванне часткова эвакуіравана, ас-татняе знішчана. У 1944 арцель адноў-лена, у 1956 перайменавана ў ліцейна-механічны з-д. 3 1974 з-д машынабуда-вання для птушкагадоўчых комплексаў і ферм «Мазырптуііікамаш». У 1980—90 прадпрыемства поўнасцю рэканструява-на. 3 1988 сучасная назва. Асн. прадук-цыя (1999): катлы быт. для ацяплення жылых дамоў, вадагрэйныя калонкі, цеплагенератары для паветр. ацяплення і вентыляцыі с.-г. і інш. аб’ектаў, вода-награвальныя ўстаноўкі для вадзянога ацяплення будынкаў і для атрымання гарачай вады.
МАЗЫРСКІ ЗАМАК. Існаваў у 15—18 ст. на гарадзішчы стараж. Мазыра. Па-будаваны на месцы ўмацаванага драў-лянага замка 14 ст. Займаў мыс паміж шырокімі ярамі, якія праразалі высокі карэнны бераг Прыпяці. У 1520—30-я г. зруйнаваны татарамі. Адноўлены ў 1543. Складаўся з 3 вежаў з гароднямі і некалькімі дамамі паміж імі, якія такса-ма выконвалі абарончую ролю. Пасля перабудовы ў 1576 меў 5 вежаў. У 1609 цалкам згарэў, у 1613 адноўлены. У хо-дзе ваен. дзеянняў 17 ст. замак неад-нойчы быў разбураны і паступова прыйшоў у заняпад. У 18 ст. М.з. — парадны замкава-палацавы комплекс, які складаўся з драўлянага палаца ў цэнтры і гасп. зоны. Пры даследаванні на замчышчы выяўлены рэшткі жылой пабудовы 16 ст. з кафлянай печчу,
складзенай з гаршковай і каробчатай кафлі, упрыгожанай геам. арнаментам.
МАЗЬІРСКІ КАБЕЛЬНЫ ЗАВбД «М а з ы р к а б е л ь». Пабудаваны ў 1959 у г. Мазыр Гомельскай вобл. У 1972 уведзены ў эксплуатацыю цэх се-рабрэння меднага дроту, у 1975 — цэх мантажных правадоў, у 1982 — цэх та-вараў нар. ўжытку. У 1976—90 галаўное прадпрыемства ВА «Беларуськабель». 3 1990 наз. Мазырскі кабельны з-д «Бела-руськабель», з 1997 адкрытае акц. т-ва «Беларуськабель». Асн. прадукцыя (1999): правады авіяцыйныя, мантаж-ныя, злучальныя шнуры, кабелі сель-скай і гар. тэлеф. сувязі, радыёчастот-ныя, сілавыя і кантрольныя.
МАЗЫРСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў г. Мазыр Гомельскай вобл. Пабудаваны ў 1648 па фундацыі пал-коўніка С.Лозкі, перабудаваны ў 1760— 75 маршалкам мазырскім К.Аскіркам. У 1865 касцёл ператвораны ў Міхайлаўскі сабор, у 1876 адрамантаваны. Касцёл — 3-нефавая 2-вежавая мураваная базіліка з пяцііраннай апсідай. Гал. 3-часткавы фасад — увагнута-пукатая арх. плос-касць, раскрапаваная звязкамі піляс-траў, тонкапрафіляванымі карнізамі. Партал увахода завершаны фігурным крапаваным шчытом з прамавугольнай нішай для абраза па цэнтры. Трох’ярус-ныя (васьмярык на 2 чацверыках) шат-ровыя вежы (надбудаваны ў 1829) з эле-ментамі класіцызму Рытм бакавых фа-
Мазырскі касцёл і кляштар бернардзінцаў. Бу-дынак касцёла.
516 МАЗЫРСКІ
садаў ствараюць лучковыя аконныя праёмы і лапаткі ў прасценках. Да кас-цёла з усх. боку прымыкае кляштарны корпус (арх. Вісконці) — 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак. У 1832 кляштар скасаваны, у 1839 пасля пажа-ру корпус прыстасаваны пад бальніцу (1-ы паверх) і дзярж. ўстановы (2-і па-верх). А.М.Кулагін.
МАЗЫРСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ЦЫСТЭРЦЫЙНАК, помнік архітэкту-ры позняга барока. У г. Мазыр Го-мельскай вобл. Пабудаваны ў 1744—45 у б. урочышчы Кімбараўка па фундацыі Б.Ражанскага на правым беразе р. Пры-пяць, у т.зв. Анёльскай даліне. У 1883 кляштар закрыты, у 1888 перададзены праваслаўным. Уключае мураваны кас-цёл Міхаіла і жылы корпус, абнесеныя мураванай агароджай. У 1893—94 кас-цёл рэканструяваны пад царкву: прыбу-даваны драўляная званіца, бакавая му-раваная галерэя і інш. Касцёл — 1-не-фавы, накрыты высокім 2-схільным да-хам з увагнутымі вальмамі над 3-граннай апсідай. Mae моцную кан-струкцыю (таўшчыня сцен 1,5 м). Гал. фасад расчлянёны на 3 часткі высокімі пілястрамі, завершаны шырокім тон-капрафіляваным карнізным поясам і ступеньчатым атыкам (надбудаваны ў 1894). Бакавыя фасады дэкарыраваны 3 ярусамі фігурных і арачных ніш з кон-хамі ў верхнім ярусе. Гал. ўваход праз нізкі 5-гранны тамбур, дэкарыраваны буйнымі вуглавымі лапаткамі. Інтэр’ер быў аздоблены сюжэтнай фрэскавай размалёўкай пач. 18 ст. (не захавалася). Першапачаткова з касцёлам з ПнУ злу-чаўся крыты бляхай і чарапіцай П-па-добны ў плане 3-павярховы жылы кор-пус (1-ы паверх мураваны, 2-і і 3-і — з «прускага муру»), які ствараў унутр. двор. Захаваўся корпус прамавугольны ў плане, 2-павярховы, накрыты 2-схіль-ным дахам. Фасады рытмічна расчлянё-ны квадратнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапатка-мі ў прасценках. Іл. гл. да арт. Кімба-раўскія цыстэрцыянскія кляштары.
А.М.Кулагін.
МАЗЬІРСКІ КЛУБ-ТЭАТР, помнік ар-хітэктуры канструктывізму ў г. Мазыр Гомельскай вобл. Узведзены ў 1929— 32. 2-павярховы асіметрычны П-падоб-ны ў плане мураваны будынак. Mae дакладна размежаваныя тэатр. і клуб-ную часткі, кожная з асобным уваходам і вестыбюльнай групай, злучаныя паміж сабой папярочным крылом-пераходам. Маст. аблічча будынка вырашана лака-нічнымі сродкамі. На гал. фасадзе вы-лучаецца паўкруглы з 6 калонамі аб’ём з уваходам у глядзельную частку. У бу-дынку працавалі Мазырскія т-ры: рабо-чай моладзі (з 1935), калг.-саўгасны (1935—38), Палескі абл. драматычны (1938—41, 1944—46). А.А.Воінаў.