Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
(1959). Нар. арт. СССР (1970). 3 1932 у трупе Каз. т-ра драмы імя МАўэзава (Алма-Ата). Стварыла вобразы жанчын, надзеленых моцным і валявым характа-рам: Каклан («Кабланды» Аўэзава), Зейнеп («Чакан Валіханаў» С.Мукана-ва), Талганай («Мацярынскае поле» па-водле Ч.Айтматава), Кабаніха («Наваль-ніца» А.Астроўскага), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), Кацярына Іванаўна («Маці сваіх дзяцей» А.Афіна-генава). Дзярж. прэмія Казахстана 1967. МАЙКАЎ Апалон Мікалаевіч (4.6.1821, Масква — 20.3.1897), рускі паэт. Чл,-
М.АМайер.
АМ.Майкаў
A А Майкельсая.
кар. Пецярбургскай АН (з 1853). Скон-чыў Пецярбургскі ун-т (1841). У 1842— 44 за мяжой, пераважна ў Італіі. 3 1844 пам. бібліятэкара Румянцаўскага музея, з 1852 у Пецярбургскім к-це замежнай цэнзуры (з 1875 яго старшыня). Друка-ваўся з 1835. Першы зб. «Вершы» (1842), якім працягваў традыцыі антала-гічнай лірыкі К.М.Бацюшкава і М.І.Гнедзіча. Уражанні ад Італіі, вобра-зы і тэмы антычнасці і сучаснасці ў зб. «Нарысы Рыма» (1847). Некат. празаіч-ныя творы 1840-х г., паэмы «Два лёсы» (1845), «Машачка» (1846) і інш. напіса-ны ў духу натуральнай школы. У 1850-я г. перайшоў на кансерватыўныя пазі-цыі, ідэі славянафільства і панславізму (паэма «Клермонцкі сабор», 1853). Часу ранняга хрысціянства, яго сутыкненням з язычніцтвам прысвечаны паэма «Тры смерці» (1857) і яе працяг «Смерць Лю-цыя» [1863; абедзве перапрацаваныя ўвайшлі ў драму «Два светы» (1872, 2-я рэд. 1881, Пушкінская прэмія АН 1882)]. У 1854—56 напісаў шэраг вер-шаў, прысвечаных рус. прыродзе. Твор-часці М. ўласцівы культ прыгажосці, арыентацыя на фальклорную паэтыку, традыцыі стараж.-рус. славеснасці (паэ-ма «Вандроўнік», 1867). Аўтар паэт. пе-ралажэння «Слова аб палку Ігаравым» (1870), крытычных артыкулаў пра л-ру і выяўл. мастацтва. Перакладаў Фірдаўсі, стараж.-інд. эпас «Рамаяна», ант. паэ-таў, І.В.Гётэ, Г.Гейнэ, Г.Лангфела, АМіцкевіча, сербскія і бел. (7 твораў) нар. песні і інш. Асобныя вершы М. пакладзены на музыку П.Чайкоўскім, М.Рымскім-Корсакавым і інш. На бел. мову яго верш «Золата, золата падае з неба» пераклаў М.Багдановіч.
Тв:. Нзбр. пронзв. Л., 1977; Соч. Т. 1—2. М., 1984; Стнхотворення н поэмы. Л., 1987.
Літ.: Анненскнй М.Ф. Майков н пе-дагогнческое значенне его поэзнм [1898] // Анненскмй Н.Ф. Кннгн отраженнй. М., 1979;
майкі 519
Ямпольскнй Н.Г. Поэты н прозамкн. Л„ 1986. С. 110—141.
МАЙКЕЛЬСАН, Майкелсан (Michelson) Альберт Абрахам (19.12.1852, г. Стшэльна, Польшча — 9.5.1931), аме-рыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1882). Замежны ганаровы чл. АН СССР (1926). Скончыў Ваенна-мар-скую акадэмію ЗША (1873), дзе праца-ваў у 1875—79. У 1883—1929 у розных ВНУ ЗША. У 1923—27 прэзідэнт Нац.
АН ЗША. Навук. працы па оптыцы і спектраскапіі. Сканструяваў дакладныя спектраскапічныя прылады (інтэрферо-метр М., эшалон М.), выканаў шэраг эксперыментаў па вызначэнні скорасці святла і залежнасці яе ад руху Зямлі (гл. Майкельсана дослед). Правёў дакладнае вызначэнне даўжыні метра ў даўжынях хваль чырвонай спекгральнай лініі кад-мію, сканструяваў зорны інтэрферометр для вызначэння вуглавых дыяметраў зо-рак. Нобелеўская прэмія 1907.
Літ.: Д ж е ф ф Б. Майкельсон н скорость света: Пер. с англ. М., 1963.
МАЙКЕЛЬСАНА ДОСЛЕД. фізічны эксперымент, пастаўлены з мэтай вы-явіць уплыў руху Зямлі на скорасць распаўсюджвання святла. Праведзены ў 1881 ААМайкельсанам і паўтораны ў 1886—87 (разам з амер. фізікам Э.У.Морлі). Даказаў незалежнасць ско-расці святла ад руху Зямлі. Гэты факт не знайшоў тлумачэння ў класічнай фі-зіцы і даў падставу лічыць скорасць святла інварыянтнай велічынёй — ад-нолькавай ва ўсіх інерцыяльных сістэ-мах адліку, ппо з’явілася адным з пас-тулатаў спец. адноснасці тэорыі. Вынікі М.д. з вялікай дакладнасцю пацверджа-ны амер. фізікамі ў 1964 у эксперымен-це, праведзеным пры дапамозе лазер-ных крыніц святла.
МАНКІ (Меіоё), род жукоў сям. шпа-нак. Каля 130 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, Аўстраліі і Паўд. Амерыкі. На Беларусі 5 відаў, найб. трапляюцца М. звычайная, або чорная (М. proscarabaeus), М. фіялетавая, або сіняя (М. violaceus), М. зменлівая, або стракатая (М. variegatus), занесеная ў Чырв. кнігу Беларусі. Жывуць на палях, лугах, узлесках.
Даўж. да 50 мм. Самцы меншыя за самак, самкі з шырокім брушкам. Афарбоўка звы-
520 майкоп
чайна чорная або цёмна-сіняя, з метал. бляс-кам. Крылы неразвітыя. Лічынкі (трыунгулі-ны) маюць 3 стадыі, кормяцца мёдам, паразі-туюць у гнёздах пчол, знішчаюць іх патом-ства, часам выклікаюць гібель свойскіх пчол. Жукі шкодзяць усходам палявых культур. Яй-цы адкладваюць на зямлю. Развіццё з гіпер-метамарфозам. Харакгэрная асаблівасць М. — наяўнасць у целе (асабліва ў крыві) ядавітага рэчыва кантарыдзіну, якое надае жукам непрыемны пах і едкі смак, таму боль-шасць насякомаедных (акрамя курэй, ласта-вак, вожыкаў) іх не паядаюць. СЛ.Максімава.
МАЙКОП, горад у Расіі, адм. ц. Ады-геі, на р. Белая (прыток р. Кубань). Чыг. станцыя, аэрапорт. Засн. ў 1858. 177,3 тыс ж. (1996). Маш.-буд. і мета-лаапр. (абсталяванне лесасплаўнае, для прадпрыемстваў сувязі, металарэзныя станкі і інш.), мэблева-дрэваапр., цэлю-лозна-кардонная, харч. (мясакамбінаты, малочны, тытунёва-ферментны і інш. з-ды), лёгкая (шпагатна-вяровачная, канатная, абугковая, швейная ф-кі) прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. ГЭС. Пед. і тэхнал. ін-ты. Адыгейскі НДІ эканомікі, мовы, л-ры і гісторыі. 2 драм. тэатры. 2 музеі. Філармонія.
МАЙкбпСКАЯ КУЛЬТЎРА. археала-гічная культура 2-й пал. 3-га тыс. да н.э., пашыраная ў перадгор’ях Паўн. Каўказа. Назва ад Майкопскага кургана, даследаванага ў 1897 М.І.Весялоўскім. М.к. прадстаўлена шматлікімі кургана-мі. Насельніцтва займалася жывёлага-доўляй і земляробствам, на ганчарным крузе вырабляла кераміку (пераважна чырвоную, глянцаваную, зрэдку арна-ментаваную), жыло на ўмацаваных па-селішчах. На познім этапе з’явіліся ка-менныя грабніцы, у т.л. дальмены. Сус-тракаюцца прылады працы і зброя з ка-меню (сякеры, укладышы для нажоў і сярпоў, наканечнікі стрэл) і медзі (ся-керы, матыкі, долаты, нажы, кінжалы, наканечнікі коп’яў). Распаўсюджаны ўпрыгожанні з Усходу. Існавала маё-масная дыферэнцыяцыя.
МАЙКбПСКІ КУРГАН, помнік эпохі ранняй бронзы (канец 3-га тыс. да н.э.) у г. Майкоп (Расія). Даследаваны ў 1897 М.І.Весялоўскім. У кургане выяў-лена багатае пахаванне племяннога правадыра і яго 2 жонак. Правадыр быў пахаваны пад балдахінам, расшытым залатымі бляшкамі ў выглядзе колцаў, фігурак ільвоў і быкоў. Яго падтрымлі-
валі 4 сярэбраныя шасты, якія закан-чваліся літымі фігурамі быкоў з золата і серабра. Каля нябожчыка стаялі 2 зала-тыя і 14 сярэбраных пасудзін. На адной з іх выразаны малюнак, які нагадвае аб-рыс Каўказскага хрыбта. Знойдзены разнастайныя медныя прылады працы, сярэбраныя і залатыя ўпрыгожанні, сердалікавыя пацеркі, прывескі з біру-зы, ляпіс-лазураку і інш.
МАЙМАН (Maimon) Саламон [сапр. X е й м а н (Heiman); 1753 або 1754, мяст. Мір, цяпер г.п. Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 22.11.1800], філо-
С.Майман. ДжМайват
саф-асветнік. Вучыўся ў Івянецкай тал-мудычнай школе. 3 1777 у Германіі, дзе самастойна вывучаў філасофію, меды-цыну, фізіку, матэматыку. У 1784 скон-чыў гімназію ў Алтане. Пасля знаёмства ў Берліне з ням. філосафам М.Мен-дэльсанам пераклаў яго філас. працу «Ранішнія часы», напісаў «Дапаможнік да прыродазнаўства і пачаткаў Ньюта-на». У «Аўтабіяграфіі» (1791) адлюстра-ваў гаротнае і бяспраўнае становішча сялян-беларусаў, сваіх землякоў-яўрэяў, жорсткасць і пагардлівыя адносіны да людзей з боку магнатаў і князёў. Быў прыхільнікам філасофіі яўр. тэолага Майманіда (таму і змяніў сваё прозві-шча). У працы «Спроба трансцэндэн-тальнай філасофіі» (1790) паказаў не-магчымасць існавання незалежнай ад свядомасці кантаўскай «рэчы ў сабе». Лічыў, што існуе толькі адзіны свет — свет свядомасці і, як дадзенае, ён не можа быць растлумачаны («Аб прагрэсе філасофіі», 1793). У сваёй гнасеалогіі вылучаў 3 віды пазнання: апастэрыёр-нае, апрыёрнае і чыста апрыёрнае (фі-ласофія). Даследаваў тэарэт. праблемы логікі, этыкі, эстэтыкі, выступаў за рэ-фармаванне існуючай сістэмы ўлады на прынцыпах гуманізму, свабоды і спра-вядлівасці («Гісторыя жыцця», 1792; «Катэгорыі Арыстоцеля», 1794, і інш).
Літ.. Нз нсторнн фнлософской н обіцес-твенно-полмтнческой мыслн Белорусснн: Нзбр. пронзв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962; Беленькнй М.С. Нуданзм. 2 нзд. М., 1974; Нстормя белорусской дооктябрь-ской лнтературы. Мн., 1977. С.ФДубянецкі. МАЙМАНІД (Maimonides) Майсей (Машэ бен Майман; 30.3.1135, г. Кор-дава, Іспанія — 13.12.1204), яўрэйскі ўрач, філосаф, тэолаг, кадыфікатар Га-лах (збору законаў). У 1148 з-за прасле-даванняў пакінуў Іспанію, жыў у Маро-
ка, Палесціне, з 1165 у Егіпце. У 1187 стаў прыдворным урачом каірскага сул-тана Салах-ад-дзіна; рабін у Каіры. Упарадкаваў і растлумачыў паданні Талмуда. У 1190 у Егіпце на араб. мове апублікаваў свой гал. філас. твор «Да-веднік для тых, хто сумняваецца», які неаднаразова перакладаўся і выдаваўся на іўрыце, лац., ням. і рус. мовах. У фі-лас. творах М., як паслядоўнік Арысто-целя, імкнуўся сінтэзаваць біблейскае адкрыццё і арабскі арыстацелізм. Яго творы паўплывалі на развіццё схаласты-кі 13—15 ст.. асабліва на Альберта Вя-лікага і Фаму Аквінскага. Прыхільнікам М. быў С.Майман.
Тв.: Рус. пер. — Путеводатель колеблю-шнхся // Грнгорян С.Н. Нз нсторхм фнлосо-фнн Средней Азнм н Нрана VII—XII вв. М., 1960. В.В.Краснова. МАЙН (Main),, рака ў Германіі, правы прыток р. Рэйн. Даўж. 524 км, пл. бас. 27,2 тыс. км2. Утвараецца ад сутокаў рэк Ротэр-М. і Вейсер-М., якія пачы-наюцца адпаведна на схілах Франкон-скага Альба і ў гарах Фіхтэль. Цячэ па сярэднягор’ях і ўзгорыстых раўнінах паўд. ч. краіны. Найб. воднасць зімой і на пачатку вясны, летам — асобныя дажджавыя паводкі. Сярэдні расход ва-ды ў вусці 170 м3/с. Суднаходная на 400 км ад вусця. Басейн М. злучаны Люд-вігс-каналам з сістэмай водных шляхоў Дуная. Даліна М. густа заселена. На М. — гарады Вюрцбург, Франкфурт-на-Майне.
МАЙН РЫД (Mayne Reid) Томас, гл. Рыд Томас Майн.
МАЙНАТ (Minot) Джордж Рычардс (2.12.1885, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 25.2.1950), амерыканскі гема-толаг і патафізіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастантваў. Скончыў Гарвардскі ун-т (1912), з 1928 праф. гэтага ун-та. Навук. працы па па-талаг. фізіялогіі і клініцы анемічных станаў. Распрацаваў метад «пячоначнай тэрапіі» злаякаснага малакроўя, нгго прывяло да адкрыцця вітаміну Ві2. Но-белеўская прэмія 1934 (разам з У.Мёрфі і Цж..Уіплам).