Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ:. Ннкнтнн А.С., Зальцман Е.Е. Мозырь: Мст.-экон. очерк. Мн., 1973; Б о б р А.Г. Мой Мозырь: Her. очерк. Ч. 1. Мн., 1996; Памяць: Гіст.-дак. хроніка Мазы-ра 1 Мазырскага р-на. Мн., 1997.
В.Л.Насевіч, В.С.Пазднякоў (гісторыя), Л.С.Патапаў, Ю.А Якімоеіч (архітэктура).
МАЗЫРСКАЕ ВЫТВОРЧАЕ МЭБЛЕ-
ВАЕ АБ'ЯДНАННЕ Створана ў 1975 у г. Мазыр Гомельскай вобл., у складзе Мазырскага мэблевага камбіната (га-лаўное прадпрыемства), Хойніцкага дрэваапр. камбіната, лесапільных цэхаў в. Балажэвічы Мазырскага р-на і в. Ба-бічы Рэчыцкага р-на. Мазырскі мэбле-вы камбінат створаны ў 1945 як прам-камбінат на базе гаркамбіната, які ўключаў на той час цэхі: мукамольны, сталярны, слясарны, швейны, мастацкі, кавальскі і інш. У 1954 пабудаваны на новым месцы. Далучаны: у 1956 арцель «Чырвоны мэбельшчык», у 1963 Ма-зырскі райпрамкамбінат, у 1971 Калін-кавіцкі прамкамбінат і Хойніцкі дрэва-апр. камбінат. 3 1974 — Мазырскі мэб-левы камбінат. У 1991 выйшаў з аб’яд-
нання Калінкавіцкі прамкамбінат. Асн. цэхі і адм. будынак пабудаваны ў 1976—94. Асн. прадукцыя (1999): мяк-кая, корпусная і кухонная мэбля, выра-бы гасп. ўжытку.
МАЗЫРСКАЕ ПАЛЁССЕ, фізіка-геа-графічны раён Беларускага Палесся на ПдЗ Гомельскай вобл. Мяжуе на 3 і Пн з Прыпяцкім Палессем, на У з Гомель-скім Палессем, на Пд з Жытомірскім Палессем (Украіна). Выш. 150—160 м, найб. 221 м — найвыш. пункт на Бел. Палессі (на Мазырскай градзе). Пл. каля 2,7 тыс. км2. Працягнулася з 3 на У ад 40 да 120 км, з Пн на Пд ад 25 да 60 км.
У тэктанічных адносінах прымеркавана да цэнтр. ч. Прыпяцкага прагіну. Крышт. фунда-мент перакрыты асадкавай тоўшчай верхняга пратэразою, палеазою (асабліва развіта верх-недэвонская саляносная тоўшча магутнасцю 3500 м) і кайназою. Антрапагенавая тоўшча (магутнасць 40—140 м) складзена з адкладаў бярэзінскага і дняпроўскага зледзяненняў і галацэнавых (алювіяльных, эолавых, балот-ных).
Сучасны рэльеф утварыўся пераважна ў эпоху дняпроўскага зледзянення. М.П. — выразная раўніна, якая ўзвы-шаецца над навакольнай мясцовасцю на 10—20 м. Большая ч. яе пласкахва-лістая водналедавіковая раўніна з асоб-нымі дэнудаванымі ўзгоркамі. Ваганні адносных вышынь 3—5, радзей 7 м. Вылучаюцца шырокія лагчыны з тарфя-нікамі. У міжрэччы рэк Батыўля і Чэр-цень участак азёрна-алювіяльнай нізі-ны. У паўн.-ўсх. частцы М.П. на права-бярэжжы р. Прыпяць захаваліся края-выя ледавіковыя ўтварэнні Мазырскай грады. Паверхня М.П. ўскладнена дзю-намі, забалочанымі катлавінамі. Даліны рэк маюць нязначную глыбіню, забало-чаныя, месцамі з дзюннымі градамі. Карысныя выкапні: каменная соль, лег-каплаўкія гліны, буд. пяскі, торф, Mi-nep. воды. Сярэдняя т-ра студз. -6,4 °C, ліп. 18,8 °C, ападкаў 600 мм за год. Рач-ная сетка належыць да басейна р. Пры-пяць, найб. р. Славечна з прытокамі Батыўля і Чэрцень. Пераважаюць глебы дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзо-лістыя забалочаныя супясчана-пясча-ныя, на лёсападобных адкладах — дзярнова-палева-падзолістыя суглініс-тыя. Лясістасць да 50% тэр. Пашыраны хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя лясы, дубровы. На забалочаных нізінах трап-ляюцца бярозавыя і чорнаальховыя ля-сы. У поймах дробных рэк — злакавыя лугі. Пераважаюць нізінныя балоты. Пад ворывам 12%, пад сенажацямі і па-шай 11% тэрыторыі. У межах М.П. ландшафтны заказнік Мазырскія Яры.
МАЗЫРСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДІібЛЛЕ ў Вялікую Ай-чынную вайну. Дзейнічала з во-сені 1941 да студз. 1944 у Мазыры і Ма-зырскім р-не. У вер. 1941 В.І.Крыцкі (працаваў бургамістрам горада) і М.Ю.Майсееў (працаваў нам. бургаміс-тра па Мазырскім р-не) стварылі падп. групу. Карыстаючыся высокімі пасадамі
ў акупац. адміністрацыі, яны ўладкоўва-лі на працу ва ўправу і інш. ўстановы падпольшчыкаў, якія ратавалі ад вывазу ў Германію сав. грамадзян, зрывалі ме-рапрыемствы акупантаў, збіралі і пера-давалі партызанам зброю, харч. прадук-ты, медыкаменты, папярэджвалі іх пра карныя аперацыі. У кастр. 1941 на чале з Дз.А.Казлоўскім створана група, якая падбірала для партызан людзей, зброю, боепрыпасы, звесткі разведкі. У маі— жн. 1942 многія падпольпічыкі былі арыштаваны і расстраляны акупангамі. 3 чэрв. 1943 пад кіраўніцтвам падп. Па-лескага абкома і Мазырскага райкома КП(б)Б дзейнічала група на чале з К.В.Катлінскім, якая мела радыёпера-датчык і перадавала камандаванню Чырв. Арміі звесткі разведкі; у снеж. 1943 гэта група расфарміравана, боль-шасць яе членаў пайшла ў партызаны. У Мазыры на магіле падпольшчыкаў пастаўлены абеліск. А.М.Адаська.
МАЗЫРСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1615, ан-тыфеадальнае выступленне гараджан Мазыра, выкліканае ўзмацненнем эк-сплуатацыі, самавольствам і ўціскам старосты, замкавай адміністрацыі і арандатараў. Насуперак магдэбургскаму праву з часткі мяшчан, якіх падпарад-кавалі замку, спагналі незаконныя па-даткі. У адказ на гэта 3.10.1615 некалькі соцень узбр. гараджан на чале з бур-містрамі Ж.Мушам, І.Крыцкім, мяшча-намі І.Ваўчком, АЛаўрыновічам і інш. асадзілі замак. Яны расправіліся з не-кат. прадстаўнікамі замкавай адмініс-трацыі, арыштавалі мяшчан, якія пад-трымлівалі ўлады, канфіскавалі іх маё-масць. Паўстанцы выбралі войта, па-шырылі льготы магдэбургскага права на ўсіх мяшчан і інш. У выніку паўстання ўлада ў Мазыры перайшла да гар. магіс-трата. У 1622 каралеўскі суд мусіў пры-знаць асобныя пераўгварэнні паўстан-цаў.
Літ.\ Копысскнй З.Ю. Нз нсторнн обшественно-полнтнческой жнзнн городов Белоруссмн в XVI — первой половнне XVII вв. // Тр. йн-та нсторнн АН БССР Мн., 1958. Вып. 3.
МАЗЫРСКАЕ ІІАЎСТАННЕ 1649, выступленне гараджан Мазыра і сялян навакольных вёсак у час антыфеадаль-най вайны 1648-—51 на Беларусі. Пача-лося ўлетку 1648. Выступленне ўзнача-ліў мазырскі рамеснік Іван Сталяр. Жыхары Мазыра склалі асобную харуг-ву на чале з мясц. седлавым майстрам Седляром. У жн. да гараджан далучыўся пасланы Б.Хмяльншкім атрад Міхненкі. 3 мэтай закрыць казацкім загонам шлях на Беларусь, у пач. студз. 1649 на Тураў і Мазыр рушыла 15-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам польным Я.Ра-дзівілам. Радзівіл паслаў да гараджан ганца з лістом, у якім прапанаваў здаць горад без бою, за што абяцаў усім паў-станцам права на свабодны выхад. Га-раджане не прынялі прапановы. 19 студз. войска Радзівіла падышло да Ма-
514 МАЗЫРСКАЕ
зыра. Драгуны, пад прыкрыццём саней з дрывамі, падышлі да варот, выбілі іх бярвёнамі і ўварваліся ў горад. К канцу дня горад і замак былі захоплены, рэш-ткі паўстанцаў адцеснены да Прыпяці і перабіты, горад разрабаваны, часткова спалены. Кіраўнік паўстання Сядляр прарваўся праз акружэнне і выратаваў-ся, Міхненка быў узяты ў палон і пака-раны смерцю.
МАЗЫРСКАЕ РАДбВІШЧА КА-МЁННАЙ СбЛІ. У Гомельскай вобл., за 5 км на Пд ад г. Мазыр. Адкрьгга ў 1963. Паклады звязаны з познадэвон-скай саляноснай фармацыяй, прымер-каваны да скляпення Мазырскай саля-на-купальнай структуры. Соль залягае пластамі на глыб. 699—734 м, мае ад 81 да 99,9% хлорыстага натрыю, ад 0,42 да 3,48% нерастваральных рэшткаў. Пра-мысл. запасы каля 600 млн. т. Ускрытая магутнасць ад 499 да 767 м. Распрацоў-ваецца метадам падземнага вышчалоч-вання. На базе радовішча працуе расо-лапромысел адкрытага акц. т-ва «Ма-зырсоль» па вытв-сці кухоннай солі га-тунку «Палессе». Гл. таксама Мазырскі солевыварны камбінат. А.П.Шчураў. МАЗЫРСКАЯ АКРЎГА, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30 і 1935—38. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Мазыр. Пл. 16 268 км2, нас. 319,2 тыс. чал. (1924). Уключала 10 раёнаў: Азарыцкі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Капаткевіц-кі, Каралінскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, ГІетрыкаўскі і Тураўскі; раёны падзяляліся на 128 сельсаветаў. У М.а. ўваходзілі 3 гарады (Калінкавічы, Мазыр, Петрыкаў), 4 мястэчкі (Жытка-вічы, Капаткевічы, Нароўля, Тураў). 9 6.1927 да М.а. далучаны Юравіцкі р-н скасаванай Рэчыцкай акр. На 1.1.1930 у М.а. 10 раёнаў, 3 гарады, 5 мястэчак і 124 сельсаветы. Акруговая газ. «Чырво-нае Палессе». 26.10.1930 акруга скасава-на. Зноў утворана 21.6.1935, уключала 9 раёнаў: Даманавіцкі, Ельскі, Жыткавіц-кі, Капаткевіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Тураўскі. Акруговая газ. «Бальшавік Палесся». 20.2.1938 М.а. скасавана, тэр. ўключана ў Палескую вобласць.
МАЗЫРСКАЯ ГРАДА. краявое ледаві-ковае ўтварэнне ў межах Мазырскага Палесся на правабярэжжы ніжняга ця-чэння р. Прыпяць, у Мазырскім р-не Гомельскай вобл. Працягваецца з ПнЗ (раён вусця р. Пціч) на ПдУ да в. Бар-бароў прыблізна на 50 км. Шыр. 3-—14 км. Выш. 160—200 м, найб. 221 м. Кан-чаткова ўгворана дняпроўскім ледаві-ком у час мазырскага стадыялу. Скла-дзена з марэны (супескі, суглінкі, глі-ны, пяскі, жвірова-галечны матэрыял), якая перакрыта водна-ледавіковымі пяскамі з рэдкай галькай і жвірам (ма-гутнасць 10 м), на паўн. і паўн.-ўсх. схі-лах — лёсападобнымі супескамі (магут-насць 11 м). Трапляюцца гляцыядысла-
кацыі з палеагенавых і неагенавых па-род. М.г. мае выгляд слабавыгнутых у паўд.-зах. напрамку палос дробных град і ўзгоркаў. Перавышэнне над урэзам ва-ды Прыпяці 94 м. Паўн. і ўсх. схілы звернуты да Прыпяці, стромкія, абры-вістыя, адносныя выш. над урэзам вады 50—70 м. Паўд. схілы пакатыя, пасту-пова зліваюцца з водна-ледавіковай раўнінай. Града моцна расчлянёная (гу-шчыня 1000—1800 м/км2). Глыбіня яроў да 40—60 м (каля г. Мазыр, ланд-шафтны заказнік Мазырскія Яры). На схілах тэрмакарставыя і суфазійныя за-падзіны. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-палева-падзоліс-тыя. Пад лесам 36% тэр., пераважна на ПдУ. Лясы хваёвыя, дубровы. Пад во-рывам 22% тэр. Праводзяцца мерапры-емствы па ахове глеб ад воднай эрозіі.
МАЗЫРСКАЯ ГРЎПА ВОЙСК За-ходняга фронту, аператыўнае аб’яднанне часцей і алучэнняў Чырв. Арміі ў савецка-польскую вайну 1920. Сфарміравана 20.5.1920 у складзе: 57-й стралк. дывізіі, 72-й і 139-й стралк. брыгад (адпаведна з 24-й і 47-й дыві-зій), Дняпроўскай ваеннай флатыліі, 17-й кав. дывізіі (з жн. 1920). Камандуючы Ц.С.Хвесін. Дзейнічала на левым флан-гу Зах. фронту. У чэрв. 1920 фарсірава-ла Дняпро каля г. Рэчыца, заняла Ма-зыр і Калінкавічы, наступала ўздоўж чыг. палатна Мазыр—Брэст, удзельні-чала ў баях за Лунінец, Пінск, Кобрын, Варшаву. У выніку контрнаступлення польск. арміі 16.8.1920 пачала адыход на тэр. Беларусі. 2.9.1920 расфармірава-на. Войскі і штаб М.г.в. увайшлі ў склад 4-й арміі (2-га фарміравання) Зах. фронту.