• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Насельніцтва. 99,6% складаюць наро-ды моўнай сям’і банту. на ПнУ краіны жывуць макуа, на Пд ад ракі Саві — тсонга, у бас. р. Замбезі і ў раёне воз. Ньяса — малаві, у міжрэччы Саві і Замбезі — шона. Выхадцы з Еўропы і
    Герб і сцяг Маіамбіка
    Азіі жывуць пераважна ў гарадах (пар-тугальцы, індыйцы, пакістанцы). Асн. частка афр. насельніцгва (50%) — пры-хільнікі мясц. традыц. культаў, 30% — хрысціяне (католікі), 20% — мусульма-не. Прырост насельніцтва 2,6%. Сярэд-няя шчыдьн. 23 чал. на 1 км. Найб. шчыльна заселены раёны на Пд і ўздоўж узбярэжжа. У гарадах жыве 35% насельніцтва (1997). Найб. гарады (тыс. ж.): Мапуту — больш за 1200, Бейра — каля 350, Нампула — каля 250.
    Гісторыя. Найб. стараж. насельніцгва М. — бушмены і гатэнтоты, выцесненыя ў
    МАЗАНІК	507
    5—8 ст. плямёнамі банту. 3 8 ст. сюды пра-ніклі арабы, якія заснавалі на ўзбярэжжы М. шэраг гандл. цэнтраў. Да пач. 2-га тыс. ў міжрэччы Замбезі — Лімпопа склалася дзярж. ўтварэнне Манаматапа (захаваліся рэшткі збудаванняў 3 вял. гранітных блокаў), якое адыгрывала важную ролю ў араба-суахі-лійскім гандлі. У 1498 М. наведаў партут. ма-раплавец В. да Гама. Да сярэдзіны 16 ст. пар-тугальцы захапілі шэраг апорных пунктаў на ўзбярэжжы М. Яны навязалі няроўныя дага-воры правіцелям Манаматапы, якая прыйшла ў заняпад і распалася ў пач. 18 ст.; у 16—19 ст. адсюль вёўся вываз рабоў на плантацыі ў Бразілію. У 1752 партуг. ўладанні ў паўд.-ўсх. Афрыцы аб’яднаны ў адзіную калонію М. На працягу 19 ст. партутальцы вялі ўпартую ба-рацьбу з дзяржавай Ватуа ў міжрэччы Лімпо-па — Пунгве, якая была заваявана ў пач. 20 ст. У 1951 М абвешчаны «заморскай правін-цыяй» Партугаліі, у 1972 — яе «заморскім штатам». Грамадз. правамі карысталася толь-кі невял. група т.зв. «асіміляваных» афрыкан-цаў. У 1962 на базе нац.-вызв. афр. арг-цый створаны Фронт вызвалення М. (ФРЭЛІМО) на чале з Э.Мандлане (з 1969 — С.Машэлам). У 1964 ФРЭЛІМО пачаў узбр. паўстанне суп-раць партуг. панавання і да 1974 кантраляваў значную ч. М. Пасля падэення дыктатуры ў Партуталіі ў вер. 1974 паміж новымі ўладамі і ФРЭЛІМО падпісаны дагавор аб стварэнні пераходнага ўрада М.
    25.6.1975 абвешчана Нар. Рэспубліка М. (НРМ), прэзідэнтам якой стаў Ма-шэл. У 1977 ФРЭЛІМО ператвораны ў партыю ФРЭЛІМО — «авангардную марксісцка-ленінскую партыю». Быў заключаны дагавор аб дружбе з СССР (1977), узяты курс на пабудову ў М. са-цыялізму, нацыяналізаваны прыватныя прадпрыемствы, створаны кааператы-вы. На практыцы гэта прывяло да па-гаршэння эканам. становішча М. і рос-ту незадаволенасці, што падштурхнула апазіцыю да стварэння на тэр. Паўд. Радэзіі (цяпер Зімбабве) Мазамбікскага нац. супраціўлення (РЭНАМО) на чале з А.Длакамам, якое пачало ўзбр. ба-рацьбу супраць рэжыму ФРЭЛІМО. У выніку ваен. дзеянняў 1977—92 загіну-ла больш за 1 млн. мазамбікцаў і каля 2 млн. сталі бежанцамі. Урад быў выму-шаны пачаць рыначныя эканам. рэфор-мы, якія паглыбіліся з прыходам да ўлады ў 1986 Ж.А.Чысана. У 1989 ФРЭЛІМО адмовілася ад ідэалргіі мар-ксізму-ленінізму. 3 1990 дзейнічае но-вая канстытуцыя, паводле якой уведзе-на шматпартыйнасць, краіна перайме-навана ў Рэспубліку М. У кастр. 1992 падпісана пагадненне з РЭНАМО пра спыненне агню і ператварэнне апош-няй у паліт. партыю. На ўсеагульных выбарах перамагла ФРЭЛІМО, Чысана зноў выбраны прэзідэнтам М. Дзейні-чаюць паліт. партыі: партыя ФРЭЛІМО, Мазамбікскае нац. супраціўленне (РЭНАМО), Дэмакр. саюз. М. — член ААН (з 1975), Арг-цыі афр. адзінства, Садружнасці (з 1995).
    Гаспадарка М. — аграрная краіна. 3 1987 адбываецца пераход да рыначных адносін у эканоміцы. Праграма эканам. аднаўлення накіравана на развіццё сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай і лёгкай прам-сці. Валавы ўнутр. прадукг (ВУП) на 1 чал. каля 670 дол. ЗША (1994). Аснова эканомікі — сельская
    гаспадарка, якая дае 46% ВУП. У ёй за-нята каля 80% эканам. акіыўнага на-сельніцтва. Апрацоўваецца каля 4% тэ-рыторыі, пераважае лядна-агнявое зем-ляробства. Асн. экспартныя культуры: бавоўнік (вырошчваюць у правінцыях Замбезія, Нампула, Сафала, Кабу-Дэл-гаду), арэх кэш’ю (уздоўж узбярэжжа), цукр. трыснёг (даліна Замбезі), цытру-савыя, чай, какосавая пальма, сізаль, джут, тытунь. Для ўнутр. патрэб выро-шчваюць кукурузу (збор 734 тыс. т, 1995), рыс (113), copra (243), батат (72), маніёк (4,2 млн. т), арахіс, сланечнік, бананы, памідоры, фасолю, садавіну. Асн. відамі харчавання краіна забяспеч-вае сябе толькі на 10%. Жывёлагадоўля развіта слаба, пераважна ў раёнах, дзе няма мухі цэцэ (Газа, Мапуту). Пага-лоўе (млн. галоў, 1995): буйн. par. жы-вёлы — 1,28, авечак — 0,21, коз — 0,38, свіней — 0,16. Вытв-сць (тыс. т): ялавічыны — 38, свініны — 13, мяса птушкі — 29, каровінага малака — 59, казінага малака — 10. Марское, рачное і азёрнае рыбалоўства. Улоў рыбы і крэ-ветак каля 30 тыс. т штогод. Развіта лясная гаспадарка, у т.л. нарыхтоўка драўніны каштоўных парод дрэў (эбена-вае, жалезнае, ружовае). На долю прам-сці прыпадае каля 27% ВУП. У сувязі са спадам вытв-сці большая ч. прадпрыем-стваў працуе на 10—40% магутнасці. Вядучая галіна — горназдабыўная. Вя-дзецца здабыча (тыс. т) каменнага вуга-лю — каля 30, баксітаў — каля 20, тан-талавай і жал. руды, каштоўных і паў-каштоўных камянёў (гранат, ізумруд, аквамарын, тапаз і інш.). Вытв-сць электраэнергіі 465 млн. кВт гадз пера-важна на ГЭС. Больш за 50% электра-энергіі экспартуецца з ПАР. Харч. прам-сць (цукр., алейная, мукамольная, кансервавая, рыбная, мясная) працуе на мясц. сыравіне. Асн. цэнтры: Мапу-ту, Бейра, Шымойо. 3 галін лёгкай прам-сці вылучаюцца тэкст. (перапра-цоўка і вытв-сць вырабаў з бавоўны,
    Да арт. Мазамбік. Цэнтральная частка г. Ма-путу.
    копры, сізалю, джуту), трыкат., абутко-вая. Прадпрыемствы ў Шымойо, Нам-пуле, Мапуту, Бейры, Накале. Хім. і нафтахім. прам-сць (вытв-сць угнаен-няў, фарбавальнікаў, мыйных сродкаў, сернай к-ты, аўтапакрышак) у Мапуту і Бейры. Дрэваапр. прам-сць развіта ў Мапуту, Бейры, Нампуле (мэблевая) і ў Іньямінзе (цэлюлозна-папяровая). Есць невял. прадпрысмствы маш.-буд. і ме-талаапр. прам-сці па вытв-сці і рамонце трансп. сродкаў. Вьпв-сць буд. матэры-ялаў (цэмент) у Мапуту, Накале і інш. Даўж. чыгунак 4 тыс. км, аўгадарог 36 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 5 тыс. км, водных шляхоў 3,8 тыс. км. Асн. трансп. магістралі служаць для транзітных перавозак паміж партамі М. і суседнімі краінамі. Гал. марскія пар-ты: Мапуту, Бейра, Накала, Келімане. Міжнар. аэрапорты ў Мапуту і Бейры. Нафтаправод Бейра—Мутарэ (Зімбаб-ве). Экспарт (150 млн. дол. ЗША, 1994): крэветкі, арэхі кэш’ю, бавоўна, цукар, копра, чай, цытрусавыя, драўніна, как-савальны вугаль, танталавы канцэнтрат.
    АР.Мазанік.
    Імпарт (1 млрд. дол. ЗША, 1994): нафта і нафтапрадукты, машыны і абсталяван-не, прамысл. сыравіна, тэкстыль, спа-жывецкія і харч. тавары. Асн. гандл. партнёры: ПАР, Вялікабрытанія, Пар-тугалія, Іспанія. Важнай крыніцай ва-лютных паступленняў з’яўляюцца пера-воды ад мазамбікцаў, якія працуюць у ПАР, і зборы ад транзітных грузаў. Гра-шовая адзінка — метыкал.
    З.М.Шуканава (прырода, насельніцгва, гаспа-дарка).
    МАЗАМБІКСКАЕ ЦЯЧЭННЕ, цёплае паверхневае цячэнне ў Мазамбікскім праліве, у зах. ч. Індыйскага ак.; галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіравана на Пд, уздоўж берагоў Афрыкі, дзе пе-раходзіць у цячэнне Ігольнага Мыса. Скорасць да 2,8 км/гадз (у перыяд з ліст. да крас.). Сярэдняя т-ра вады на паверхні за год да 25 °C.
    МАЗАМБІКСКІ ПРАЛІЎ, паміж в-вам Мадагаскар і Афрыкай у Індыйскім ак. Даўж. каля 1760 км, шыр. 422—925 км, глыб. на Пн і Пд больш за 3000 м, най-меншая на фарватэры 17 м. Парты: Ма-замбік, Бейра (Мазамбік), Мадхадзанга (Мадагаскар).
    MA3AH1K Алена Рыгораўна (4.4.1914, в. Паддзягцярня Пухавіцкага р-на Мін-скай вобл. — 7.4.1996), удзельніца Мін-
    508	МАЗАНІК
    скага патрыятычнага падполля. Герой Сав. Саюза (1943). Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыла Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1948), Мінскі пед. ін-т (1952). У ноч на 22.9.1943 вы-бухам міны, пастаўленай М. па заданні камандавання партыз. атрада «Дзіма», быў знішчаны ген. камісар Беларусі В.Кубэ. 3 вер. 1943 у партызанах, потым у Маскве. 3 1948 у Мін-ве дзярж. кан-тролю БССР. У 1952—60 нам. дырэкта-ра цэнтр. навук. б-кі імя Я.Коласа АН БССР. Аўтар кн. «Помста» (2-е выд., 1988).
    МАЗАНІК Вячаслаў Вячаслававіч (н. 4.12.1954, Мінск), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зе-нітнае ракетнае вучылішча (1977). 3 1991 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыё-электронікі, з 1995 праф. Ін-та сучас-ных ведаў. Навук. працы па выліч. сет-ках і сістэмах рэальнага часу, перадачы даных па валаконна-аптычных лініях сувязі.
    Тв'. Проблемноорментнрованные вычмслн-тельные снсгемы. Мн., 1993 (разам з І.У.Ку-рэйчыкам). М.П.Савік.
    МАЗАНЬЁЛА (Masaniello, скарочанае ад Тамаза Аньела, Tommaso Aniello; чэрв. 1620, г. Пазітана, Іта-лія — 16.7.1647), правадыр нар. паў-стання ў Неапалі ў чэрв. 1647, накірава-нага пераважна супраць ісп. панавання; рыбак. Зачэпкай да паўстання паслу-жыла ўвядзенне падатку на садавіну. Паўстанцы спалілі падатковыя даку-менты, аблажылі палац віцэ-караля і абвясцілі М. капітанам народа Неапаля. Да іх далучыліся сяляне, жыхары шэра-гу паўд. італьян. гарадоў. Віцэ-кароль пайшоў на перагаворы і адмяніў пада-так, адначасова арганізаваў забойства М. Паўстанне было задушана толькі ў крас. 1648.
    МАЗАРЫНІ (італьян. Mazarini, франц. Mazarin) Джуліо (14.7.1602, Пешына, Італія — 9.3.1661), французскі дзярж. дзеяч. Д-р права (1622). Скончыў ун-т у Алькала-дэ-Энарэс (Іспанія, 1622). 3 1630 на дыпламат. службе ў папы рым-скага. 3 1640 на франц. дыпламат. службе. 3 1641 кардынал. У 1643—61 першы міністр Францыі, фактычны кі-раўнік знешняй і ўнутр. палітыкі мала-дога Людовіка XIV і яго маці (рэгенткі ў 1643—51) каралевы Ганны Аўстрый-скай, з якой уступіў у тайны шлюб. Працягваў курс А..Э.Рышэльё на ўмаца-ванне франц. абсалютызму: задушана змова знаці (1643), шматлікія нар. паў-станні, выкліканыя павелічэннем па-даткаў, атрымана перамога над Фрондай (1653). У знешняй палітыцы дамогся значных поспехаў (Вестфальскі мір 1648; мірны і гандл. дагаворы з Англіяй у 1655, ваен. саюз з ёй у 1657; мірны дагавор з Іспаніяй у 1659 і інш.), зама-цаваў паліт. гегемонію Францыі ў Еўро-пе.