• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    На Беларусі смальтавая М. вядома з 12 ст. (аздабленне пабудоў Верхняга замка і храма-пахавальні Спаса-Ефра-сіннеўскага манастыра ў г. Полацк Ві-цебскай вобл., Ніжняй царквы ў Грод-не). М. пач. 20 ст. зберагліся ў Барана-віцкім Пакроўскім саборы, фамільнай пахавальні князёў Святаполк-Мірскіх у г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл., будынку пазямельна-сял. банка ў Віцебску. М. з розных матэрыялаў шы-рока выкарыстоўваецца з 1960-х г.: ін-тэр’еры Палаца культуры тэкстьыь-шчыкаў (1963, Г.Вашчанка), кінатэатра «Партызан» (1967, М.Данцыг, Б.Ня-помняшчы), кампазіцыі на Кургане Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы
    Да арт. Мазаіка. Сімяон Полацкі. Мазаічная выява ў Баранавіцкім Пакроўскім саборы. Паводае кардона АМ.Васняцова. Пач. 20 ст.
    Беларусі (1969, А.Бембель), «Беларусь партызанская» на фасадзе гасцініцы «Турыст» (1973, А.Кішчанка), у афарм-ленні станцый метрапалітэна «Маскоў-ская» (У.Стальмашонак, В.Даўгала), «Інстьггут культуры» (В.Чайка, С.Като-віч; абедзве 1984), на фасадзе царквы Усіх смуткуючых радасць (1998, В.Бара-банцаў) — усе ў Мінску; на тарцах да-моў у мікрараёне Усход у Мінску (1977—78, Кішчанка), г. Наваполацк Віцебскай вобл. (1981, У.Новак і інш), Брэсце (1985) і г. Салігорск Мінскай вобл. (1986, 1997, усе У.Крываблоцкі), трыпціх на фасадзе індустр.-пед. тэхні-кума ў г. Пінск Брэсцкай вобл. (1984, У.Самсонаў) і інш. А.М.Пікулік.
    МАЗАІЦЬІЗМ, мазаічнасць, пры-сутнасць у аднаго мнагаклетачнага ар-ганізма клетак рознага генатыпу (вы-ключэнне — палавыя клеткі ў працэсе меёзу). Такія арганізмы наз. мазаікамі або хімерамі. Напр., стракаталістасць у раслін, розная пігментацыя радужнай абалонкі вачэй у чалавека (адно вока карае, другое — блакітнае). Асн. пры-чыны — мутацыі і рэкамбінацыі ў клетках, што дзеляцца шляхам мітозу. Адрозніваюць М. са зменай генатыпу, плазматыпу і фенатыпічны М., звязаны са зменай функцыі гена ці яго дозы. Да М. адносяць таксама штучнае аб’яднан-не груп клетак або органаў: трансплан-тацыя, прышчэпкі ў раслін і інш. Выка-рыстоўваюць для аналізу мутацый, асаблівасцей развіцця арганізмаў і інш.
    МАЗАІЧНАЯ ЭВАЛібЦЫЯ, гл. Эвалю-цыя мазаічная.
    МАЗАІЧНЫЯ ХВАРбБЫ РАСЛІН, група вірусных хвароб, якая харакгары-зуецца мазаічнай (стракатай) афарбоў-
    В.Барабанцаў. Мазаіка над увахо-дам у царкву Усіх смугкуючых радас-цей у Мінску. 1998.
    МАЗАЛЕЎСКІ	505
    Мазаічныя хваробы раслін: 1 — мар-шчыністая мазаіка бульбы (а — пашко-джаны ліст, 6 — расліна, в — некроз жылак); 2 — жоўтая мазаіка фасолі; 3 — мазаіка азімай шпа-ніцы.
    Дубрава» А.Карнейчука (1952), «Даход-нае месца» А.Астроўскага (1953), «Чай-ка» А.Чэхава (1954), «Пакуль вы мала-дыя» І.Мележа (1957); у т-ры юнага гледача «Мінулася кату масленіца» (1956) і «Свае людзі — паладзім» (1964)
    кай пашкоджаных органаў, пераважна лісця і пладоў. У залежнасці ад малюн-ка адрозніваюць кальцавую мазаіку, па-лосчатую, рабую і інш. Змяняецца фор-ма ліставой пласцінкі, расліны адста-юць у росце. Моцнае пашкоджанне ві-русам выклікае некроз (адміранне) лісця, парасткаў, расліны. Хваробы пе-радаюцца праз насенне, пры пасынка-ванні, сутыкненні здаровых і хворых раслін з іх узаемным траўміраваннем і інш. Пераносчыкі — тлі, клапы, глеба-выя нематоды. Вірусы захоўваюцца ў раслінных рэштках, насенні. Найб. шкодныя М.х.р. — мазаіка тытуню і памідораў, зялёная мазаіка агуркоў і звычайная агурочная мазаіка, рабая і маршчыністая мазаіка бульбы, мазаіка буракоў, гароху, капусты, фасолі і інш.
    Літ.: Власов Ю.Й. Внрусные н мнко-плаэменные болезнн растеннй. М., 1992; Б л о ц к а я Ж.В. Вврусные болезнн карто-феля. Мн., 1993. Ж.В.Блоцкая.
    МАЗАЛАВА, вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Белая Ната-па, на аўгадарозе Магілёў—Мсціслаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 90 км ад Магілёва, 8 км ад чыг. ст. Ходасы. 686 ж., 229 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік эемлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну. Помнік архітэктуры — царква (пач. 19 ст.). Каля вёскі гарадзішча мілаград-скай культуры, зарубінецкай культуры і эпохі Кіеўскай Русі.
    МАЗАЛАВА, вёска ў Віцебскім р-не, на р. Лужасян'ка, каля аўтадарогі Ві-цебск—Гарадок. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Лужасна. 1458 ж., 605 двароў (1999). Дзярж. буд.-эксплуата-цыйнае прадпрыемства меліярац. і во--дагасп. сістэм. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МАЗАЛЁЎСКАЯ Любоў Іванаўна (25.1. 1903, в. Каўшова Мастоўскага р-на Гро-дзенскай вобл. — 18.7.1964), бел. рэжы-сёр, актрыса. Засл. дз. маст. Беларусі
    (1957). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—30 і 1936—51 актрыса і рэжысёр Бел. т-ра імя Я.Ко-ласа, у 1952—55 рэжысёр-пастаноў-шчык Бел. т-ра імя Я.Купалы. У 1930— 36 на кінастудыі «Савецкая Беларусь», у 1953—59 выкладала ў Бел. тэатр.-маст. ін-це. Арганізатар і ў 1955—61 і 1963— 64 гал. рэжысёр Бел. т-ра юнага гледа-ча. Харакгарная актрыса, стварыла ка-ларытныя псіхал. адметныя сцэн. пар-трэты: Караліна («Вайна вайне» Я.Ко-ласа), Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Сцепаніда («Пагібель воўка» Э.Самуй-лёнка), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), фру Алвінг («Здані» Г.ібсе-на). Як рэжысёр дамагалася гарманіч-нага суладдзя аўтарскай задумы і яе сцэнічнага ўвасаблення. Паставіла: у т-ры імя Я.Коласа «Каварства і кахан-не» Ф.Шылера (1946, з Самбуравым), «Аксамітны сезон» М.Пагодзіна (1948), «Напярэдадні» паводле І.Тургенева (1950); у т-ры імя Я.Купалы «Макар
    г
    Астроўскага, «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І.Ко-зела, «За лясамі дрымучымі» А.ВольсKara і П.Макаля, «Не верце цішыні» І.Шамякіна (абедзве 1958), «Рэвізор» М.Гогаля (1960, з Л.Біруковай). Здыма-лася ў кіно.
    Літ.: Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960; Н я ф ё д У. Гісторыя беларускага тэат-ра. Мн., 1982. БЛ.Бур’ян. МАЗАЛЕЎСКІ Іван Герасімавіч (1894, в. Ванілавічы Мастоўскага р-на Гро-дзенскай вобл. — 7.6.1984), бел. нар. казачнік. Меў у рэпертуары каля 35 ча-радзейных казак, засвоеных вусна і з пісьмовых крыніц. Вельмі арйгінальна кантамінаваў вусныя і кніжныя сюжэ-ты. Адна з лепшых яго казак «Разумны хлопчык» змешчана ў зб. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1, 1973) і ў перакладзе на ням. мову ў зб. «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 10-е выд. 1980).
    Літ.: Б а р a г Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969. С. 247. І.У.Саламевіч.
    506	МАЗАЛЁЎ
    МАЗАЛЁЎ Аляксандр Пятровіч (6.3.1910, г. Рудня Смаленскай вобл., Расія — 1.7.1970), бел. жывапісец і графік, педа-гог. Скончыў Ін-т жывапісу, скульпту-ры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінгра-дзе (1938). Выкладаў у Віцебскім (1939—41) і Мінскім (1948—52) маст. вучылішчах, Бел. тэатр.-маст. ін-це (1956—70). Працаваў у гіст., быт., ба-тальным жанрах, партрэце, пейзажы. Творам уласцівы выразная пластыка форм, багаты каларыт, рэаліст. тракгоў-ка вобразаў. Сярод твораў: «Гродна. 1939» (1940), «Лагойскі тракт» (1945), «Восень» (1946), «Вясна», «Старая Bec-Ka» (абодва 1947), «Сенеж-возера. Вяс-на» (1957), «Ускраіна Мінска» (1959), «На канікулах» (1966), «Наташа» (1967) і інш. Дасканаласцю малюнка вызнача-юцца графічныя работы «Салдат» (1952), «У партызанскім штабе Бацькі Міная» (1953), «Атака» (1960), «Акупан-ты» (1967) і інш.
    Літ.: Д р о 6 а ў Л.Н. А.П.Мазалёў. Мн., 1976.
    МАЗАЛЬКбЎ Яўген Сямёнавіч (30.9. 1909, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 15.12.1969), расійскі літ.-знавец, кры-тык, перакладчык. Засл. дз. культ. Бе-ларусі (1968). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1930). У Вял. Айч. вайну рэдактар выдання час. «Беларусь» (на рус. мове). У 1948—69 старшыня камісіі, потым савета па бел. л-ры пры праўленні Са-юза пісьменнікаў СССР. Друкаваўся з 1924. Аўтар прац пра творчасць Я.Купа-лы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, К.Чорнага, М.Танка, П.Броўкі, А.Куля-шова, К.Крапівы. На рус. мову пера-клаў творы Я.Коласа, К.Чорнага, М.Лынькова, І.Мележа, А.Кулакоўска-га, І.Навуменкі. Пад яго рэдакцыяй упершыню выдадзены ў рус. перакладах творы Багдановіча, Куляшова, М.Тан-ка, збор твораў Я.Коласа, кнігі Я.Купа-лы. Выступаў з артыкуламі па прабле-мах гісторыі і ідэйна-эстэт. традыцый бел. л-ры. За кнігу «Янка Купала» (1949) Дзярж. прэмія СССР 1950.
    Тв:. Якуб Колас. М., I960; Поюшая земля: Лнт. очеркй я портреты. М., 1965.
    Б.І.Бур ’ян.
    МАЗАМБІК (Mozambique), Р э с п у б -ліка М а з а м б і к (Repiiblica de Mozambique), дзяржава на ПдУ Афрыкі. Мяжуе на Пн з Танзаніяй, на 3 з Мала-ві, Замбіяй і Зімбабве, на ПдЗ з Паўд.-
    Афр. Рэспублікай (ПАР), на У абмыва-ецца Мазамбікскім пралівам Індыйска-га ак. Пл. 802 тыс. кмЧ Нас. 18 641 тыс. чал. (1998). Дзярж. мова — партугаль-ская. Сталіца — г. Мапуту. Падзяляец-ца на 10 правінцый. Нац. свята — Дзень незалежнасці (25 чэрвеня).
    Дзяржаўны лад. М. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1990. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва на ўсеагульных выбарах на 5 гадоў. Заканад. ўлада на-лежыць аднапалатнаму парламенту — Сходу прадстаўнікоў, які складаецца з 250 дэпутатаў, выбраных насельніцтвам на 5 гадоў. Выканаўчую ўладу ажыццяў-ляе прызначаны прэзідэнтам урад на чале з прэм’ер-міністрам.
    Прырода. Тэр. М. выцягнута ўздоўж узбярэжжа Індыйскага ак. на 3 тыс. км. Берагавая лінія на Пн ад г. Мазамбік расчлянёная, берагі невысокія, але ска-лістыя і стромкія, на Пд — нізкія, плоскія, забалочаныя, з пясчанымі пля-жамі і мангравымі зараснікамі. Усх. частка краіны занята ўзгорыстай, мес-цамі забалочанай Мазамбікскай нізінай (шыр. ад 80 км на Пн да 400 км на Пд). На Пн размешчана частка Усх.-Афр. пласкагор’я з плато Ньяса і Мазамбік-скім (выш. да 2419 м), на 3 — плато Матабеле (г. Бінга, 2436 м — найвы-іпэйшы пункг М.), складзеныя з грані-таў і гнейсаў, моцна парэзаныя рачнымі далінамі. Уздоўж мяжы з ПАР — вул-канічныя горы Лебомба. Карысныя вы-капні: каменны вугаль, жал., тантала-выя, тытанавыя, медныя, берыліевыя, і літыевыя руды, баксіты, фасфарыты, золата, прыродны газ, азбест, вапнякі, мармур, каштоўныя камяні. Клімат на Пн субэкватарыяльны, на Пд трапічны. Сярэднія т-ры студз. на Мазамбікскай нізіне 26—30 °C, ліп. 15—20 °C, на пласкагор’і — ніжэй на 3—5 °C. Апад-каў за год 750—1000 мм на пласкагор’і і на Пд Мазамбікскай нізіны, да 1500 мм на Пн. Вільготны сезон з ліст. да крас.—мая. Буйныя рэкі: Замбезі, Лім-попа, Саві, Рувума, парожыстыя на плато і суднаходныя на нізіне. У межах М. ўсх. бераг воз. Ньяса (Малаві). Ва-дасховішча Кабора-Баса. Пераважаюць чырвона-бурыя глебы саваннаў, на паўн. плато — карычнявата-чырвоныя глебы сухіх лясоў, у далінах рэк — алювіяльныя. Расліннасць — саванны, на Пн рэдкалессі, на высокіх участках плато горныя лясы, па берагах буйных рэк вечназялёныя галерэйныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў; шматлікія віды пальмаў. У жывёльным свеце сла-ны, антылопы, зебры, насарогі, львы, леапарды, гіены і інш. Нац. паркі: в-ваў Мазамбік (уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны), Гарангоса, Баньі-не, Зінаве, Базарута, некалькі рэзерва-таў.