Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
МАЁН (Мауоп), вулкан на ПдУ в-ва Лусон у Ціхім ак. (тэр. Філіпін). Пра-вільны конус выш. 2462 м, складзены пераважна з андэзітаў. Частыя вывяр-жэнні. Нац. парк Маён-Волькана МАЁНТАК, агульная назва землеўла-дання з панскай гаспадаркай (жылыя і гасп. будынкі, прадпрыемствы і г.д.) у феад. і капіталіст. грамадствах. Гл. так-сама Вотчына, Памесце, Латыфундыі. МАЁР (ад лац. major большы, старшы), воінскае званне старшых афіцэраў ва ўзбр. сілах многіх дзяржаў. Упершыню чьш М. паявіўся ў 16 ст. ў Іспаніі і герм. дзяржавах; у рас. арміі існаваў у 17—19 ст. Да канца 18 ст. званне было ў арміі ВКЛ. У Сав. Арміі званне М. ўведзена ў 1935 і захавалася ва ўзбр. сі-лах Рэспублікі Беларусь і інш. дзяржаў. Гл. таксама Званні воінскія.
МАЁРАЎ Генрых Аляксандравіч (н. 6.9.1936, г. Улан-Удэ, Расія), артыст ба-лета, балетмайстар, педагог. Скончыў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1957), вучыўся ў Ленінградскай кан-серваторыі ў Х.Бельскага (1967—72). 3 1972 балетмайстар, з 1977 гал. балет-майстар Т-ра оперы і балета імя Шаў-чэнкі (Кіеў), з 1979 гал. балетмайстар Дзярж. ансамбля танца Беларусі. У 1983—86 у маскоўскім Муз. т-ры імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. 3 1988 заг. кафедры Маскоўскага харэ-аграфічнага ін-та. Балеты М. вылуча-юцца танцавальнасцю, жыццярадаснас-цю, даступнасцю харэаграфічнай дра-матургіі. Майстар харэаграфічнай мінія-цюры. Сярод пастановак: «Паэма досвітку» В.Касенкі (1973), «Чыпаліна» К.Хачатурана (1974; Дзярж. прэмія СССР 1976), «Вяртанне» на муз. Б.Ля-ташынскага і «Беласнежка і сем гно-маў» Б.Паўлоўскага (1975), «Дзяўчына і смерць» Г.Жукоўскага (1978), «Малень-кі прынц» Я.Глебава (1983, Вял. т-р і
інш.), «Пунсовыя ветразі» У.Юроўскага (1984) і інш. У Дзярж. т-ры оперы і ба-лета Беларусі паставіў «Курган» Глебава (1982), «Чыпаліна» (1985). 1-я прэмія Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета і балетмайстраў у Маскве (1972).
МАЖА, рака ў Капыльскім р-не Мін-скай вобл., правы прыток р. Морач (бас. р. Прыпяць). Даўж. 40 км. Пл. ва-дазбору 319 км2. Пачынаецца за 3 км на У ад г. Капыль, цячэ праз горад (на paua і ўпадаючым у яе ручаі ў межах гора-да створаны сажалкі пл. 22 га і 11 га), у межах Капыльскай грады і па Клецкай раўніне. Даліна скрынкападобная, мес-цамі трапецападобная. Пойма пераваж-на двухбаковая. Шыр. рэчышча 2—5 м. На рацэ створана Цімкавіцкае вадасхо-вішча.
МАЖАЕЎ Барыс Андрэевіч (1.6.1923, г.п. Піцеліна Разанскай вобл., Расія — 2.3.1996), расійскі пісьменнік. Скончыў Вышэйшае інж.-тэхн. вучылішча BMC у Ленінірадзе (1948). Друкаваўся з 1953. Аповесці «Наледзь» (1956), «Саня», «Танкамер» (абедзве 1959) з жыцця да-лёкаўсходнікаў. Пісаў пра вясковае жыццё: аповесць «3 жыцця Фёдара Кузькіна» (1966, наст. выд. «Жывы»), раман «Мужыкі і бабы» (кн. 1—2, 1976—87; Дзярж. прэмія СССР 1989), у якіх паказаны моцныя нар. характары, вострая канфлікгнасць спалучаецца з гумарам. Аўтар рамана «Ізгой» (ч. 1, 1993), кніг нарысаў «Самастойнасць» (1972), публіцыстыкі «Пах мяты і хлеб надзённы» (1982), п’ес, кінааповесці «Дзень без канца і без краю» (1973), сцэнарыяў і інш. Склаў і апрацаваў «Удэгейскія казкі» (1955).
Тв:. Собр. соч. Т. 1—4. М., 1989—90; Рус-скне детектнвные нсторнн, не похожне нм на чго. Пушкнно, 1993. С.Ф.Кузьміна.
МАЖАЙСК, горад у Расіі, раённы цэнтр у Маскоўскай вобл., у верхнім цячэнні р. Масква. Вядомы з 1231. 30,7 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Прадпры-емствы швейнай і харч. прам-сці, паліг-раф. камбінат, медыка-інструментальны з-д. Арх. помнікі: Нікольскі сабор (1802—14), цэрквы Петрапаўлаўская (1849—52) і Іаакіма і Ганны (18 ст.), ансамбль Лужэцкага манастыра (засн. ў 1408). Каля М. ў в. Барадзіно Ваенна-
гіст. музей-запаведнік «Барадзіно» ў па-мяць аб Барадзінскай бітве 1812.
МАЖАНСКІ Аляксандр Фёдаравіч (21.3.1825, г. Котка, Фінляндыя — 1.4.1890), расійскі вынаходнік у галіне лятальных апаратаў, цяжэйшых за па-ветра. Контр-адмірал (1886). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1841). У 1881 атрымаў прывілей на вынайдзены ім «паветралятальны снарад» (самалёт ма-наплан). У 1882 пабудаваны лятальны апарат з 2 паравымі машынамі, аднак самастойны палёт на ім зрабіць не ўда-лося.
МАЖАЙСКІЯ, малодшая лінія маскоў-скіх вял. князёў. Паходзілі ад Андрэя Дзмпрыевіча (1382—1432), сына вял. кн. маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Андрэй Д з м і т р ы е -в і ч атрымаў ва ўдзел Мажайск (ад-сюль прозвішча роду), Вераю, Калугу, Белавозера. Ад яго старэйшага сына Івана пайшоў род М., ад малодшага Мі-хаіла — род князёў Вярэйскіх. Найб. вя-домыя:
Іван Андрэевіч (? — да 1483), сын Андрэя Дзмітрыевіча. У час феад. вайны ў Расіі 1425—53 уцёк у ВКЛ, прэтэндаваў на пасад вял. князя маскоўскага. Вял. князь ВКЛ Казімір падараваў яму Гомель, Бранск, Стара-дуб. Андрэй Іванавіч (? — 1487), сын Івана Андрэевіча, валодаў пасля байькі Бранскам і вёскамі ў Го-мельскай воласці, выслужыў у Казіміра маёнтак Свержань. Сямён I в а н a -віч (? — каля 1505), сын Івана Ан-дрэевіча, трымаў пасля бацькі Гомель і Старадуб. У 1496 вял. князь ВКЛ Аляк-сандр падараваў яму Чарнігаў і Кара-чаў, пазней — Хоцімль. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500—03 перайшоў з усімі сваімі ўладаннямі на бок вял. кн. маскоўскага Івана Ш і ва-яваў супраць ВКЛ. Захапіў Любеч. Пра-зываўся таксама князем Старадубскім. Васіль Сямёнавіч (? — да 1519), сын Сямёна Іванавіча, валодаў пасля бацькі Гомелем, Старадубам, Чарнігавам.
МАЖАРА, у беларусаў грузавая 4-кола-вая павозка з бартавымі драбінамі (дошкамі або рашоткамі) для коннай ці валовай запрэжкі. Паводле пісьмовых
МАЖОР 501
крыніц, вядома з 16 ст. У сял. гаспадар-ках бытавала дыяхронна і не ўсюды, у некат. раёнах Падняпроўя і Цэнтр. Бе-ларусі з пач. 20 ст. Паводле спосабу злучэння пярэдняй і задняй частак (хо-даў) М. падзяляліся на развадныя (пя-рэдні і задні хады маглі разводзіцца на больш шырокую, неабходную адлег-ласць для транспарціроўкі лесу) і нераз-вадныя, якія мелі своеасаблівы кузаў, часта з высокімі бартамі (драбінамі; да 1 м і болей) і служылі для перавозкі снапоў, саломы, сена. На Палессі быта-валі вузкія М. (каля 0,8 м), зручныя пры яздзе па лясных дарогах. В.С.Цітоў. МАЖАРбЎСКІ Валянцін Васілевіч (н. 4.4.1948, в. Пяшчаніца Жытомірскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Львоўскі ун-т (1971). 3 1971 у Ін-це механікі ме-талапалімерных сістэм АН Беларусі, з 1993 у Гомельскім ун-це імя Ф.Скары-ны. Навук. працы па механіцы дэфар-маванага цвёрдага цела, метадах разліку напружана-дэфармаванага стану кан-струкцый з кампазіцыйных матэрыялаў, рашэння кантакгных краявых задач пры ўзаемадзеянні дэфармаваных цвёр-дых цел.
Тв:. Прнкладная механнка слонстых тел нз компознтов: Плоскме контактные задачм. Мн., 1988 (разам з В.Я.Старжынскім).
МАЖАРЫТАРНАЯ СІСТЭМА (ад франц. majorite большасць), сістэма вы-бараў, пры якой выбранымі лічацца кандыдаты, якія атрымалі большасць галасоў выбаршчыкаў па выбарчай ак-рузе, дзе яны балаціраваліся. Адрозніва-юць М.с. абсалютнай большасці (кан-дыдат лічыцца выбраным, калі ён атры-маў па акрузе больш за падову ўсіх га-ласоў), адноснай большасці (кандыдату, каб быць выбраным, дастаткова атры-маць адносную большасць галасоў па акрузе ў параўнанні з інш. кандыдатамі) і кваліфікаванай большасці (пераможца павінен атрымаць папярэдне вызнача-ную большасць, якая перавышае пала-віну галасоў —2/з, 3Д і г.д.). Гл. такса-ма Выбарчая сістэма.
МАЖВІДАС (Mazvydas) Марцінас (каля 1510—21.5.1563), літоўскі пісьменнік; пачынальнік літ. пісьменнасці. Скон-чыў Кёнігсбергскі ун-т (1548). Склаў і выдаў першую літ. кнігу «Простыя сло-вы катэхізіса» (1547), якая акрамя катэ-хізіса ўключала буквар, некалькі песна-пенняў рэліг. характару, вершаваную прадмову М. пра становішча тагачасна-га літ. сялянства. Складальнік кн. «Пес-ні хрысціянскія» (ч. 1—2, 1566—70) і інш. выданняў рэліг. зместу.
МАЖЙР (франц. majeur, італьян. mag-giore ад лац. major большы), лад, у ас-нове якога ляжыць вялікае (мажорнае) трохгучча, а таксама яго ладавая афар-боўка (нахіленне). Mae светлую афар-боўку гучання, процілеглую афарбоўцы
502 МАЖОРА
мінору, што складае адзін з найб. важ-ных кантрастаў у музыцы. Асн. віды М.: натуральны, гарманічны (з VI паніжа-най ступенню) і меладычны (з VI і VII паніжанымі ступенямі). Эвалюцыя М. выявілася ва ўзбагачэнні 7-ступеннай асновы вьггворнымі і варыянтнымі то-намі. М. — адна з асн. ладавых форм у музыцы 17—20 ст. Яго выяўл. якасці шырока выкарыстоўваюцца ў розных жанрах музыкі.
Літ.: Мазель Л. Проблемы класснчес-кой гармоння. М., 1972; Бершадская Т.С. Лекцмн по гармоннм. 2 нзд. Л., 1985.
Т. С.Ляшчэня.
МАЖбРА-МІНбР, мажора-мі-норная сістэма, аб’яднанне ме-лодыка-гарманічных сродкаў, якія на-лежаць ладам процілеглага нахілення, у межах адной сістэмы; адзін з прыёмаў расшырэння класічнай гарманічнай та-нальнасці. Асн. разнавіднасці: аднай-менныя М.-м. (мажорны лад, узбагача-ны мелодыка-гарманічнымі абаротамі аднайм. мінору) і мінора-мажор (мінор, узбагачаны элементамі аднайм. мажору); паралельныя М.-м. і мінора-мажор, пабудаваныя на ўзаемаабмене характэрных акордаў гар-манічных форм паралельных ладата-нальнасцей. Фарміраванне М.-м. — вынік працяглага ўзаемадзеяння мажо-ру і мінору ад іх гарманічных і меладыч-ных форм да ўтварэння поўнай мажора-мінорнай сістэмы, якая спалучае сродкі аднайменнай і паралельнай. Выкарыс-танне спецыфічных акордаў М.-м. (ніз-кіх і высокіх III і VI ступеняў у аднай-менным, III мажорнай і VI мінорнай у паралельным), гарманічных абаротаў і танальных планаў на іх аснове абумові-лі ўзбагачэнне маляўнічых магчымасцей гармоніі. Росквіт гарманічнага М.-м. звязваюць з класіка-рамантычным мас-тацтвам 18—19 ст. Больш познія па ча-се фарміравання (канец 19 — пач. 20 ст.) аднатэрцавыя М.-м. і міно-ра-мажор — сістэмы аб’яднання ладоў супрацьлеглага нахілення, якія будуюц-ца на ўзаемапранікненні сродкаў мажо-ру і мінору, што знаходзяцца ва ўсклад-неных, храматызаваных суадносінах і маюць агульную тэрцыю (до мажор — до-дыез мінор, ля мінор — ля-бемоль мажор). Пры гэтым ладавую пераафар-боўку зазнае агульны для ўзаемадзей-ных тонік тэрцавы тон. Сродкі аб’ядна-ных мажора-мінорных сістэм накірава-ны на выяўленне іх маляўніча-выраз-ных і дынамічных маічымасцей: больш дыятанічныя аднайм. і паралельныя сістэмы атрымліваюць пераважна ма-ляўнічую трактоўку, у сродках аднатэр-цавай сістэмы падкрэсліваецца павы-шаная напружанасць, экспрэсіўнасць.