• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    МАЕР (Меуег) Конрад Фердынанд (11.10.1825, г. Цюрых, Швейцарыя — 28.11.1898), швейцарскі пісьменнік. Пі-саў на ням. мове. Дэбютаваў зб. вершаў «Дваццаць балад» (1864). Прадуманай кампазіцыяй і лаканізмам вызначаюцца гіст. паэма «Апошнія дні Гутэна» (1871), навелы «Амулет» (1873), «Свя-ты» (1880), «Паж Густава Адольфа» (1882), «Жаніцьба манаха» (1884) і інш. У праблемным рамане «Юрг Енач» (1876) стварыў глыбокія рэаліст. вобра-зы. У зб. «Вершы» (1892) прыкметы сімвалізму.
    Тв:. Рус. пер. — Новеллы. Стнхотворення. М., 1958; Юрг йенач. М., 1970.
    Л.Л.Баршчэўскі.
    МАЕР, М е е р (Меуег) Эдуард (25.1.1855, г. Гамбург, Германія — 31.8.1930), ня-мецкі гісторык антычнасці. Праф. ста-раж. гісторыі ва ун-тах Лейпцыга (з 1884), Брэслаў (з 1885; цяпер г. Вроц-лаў, Польшча), Гале (з 1889), Берліна (1902—23). Даследаваў гісторыю Ста-раж. Усходу, Грэцыі і Рыма з пазіцый мадэрнізму і цыклічнасці тэорыі, увёў у гіст. навуку паняцце «культ. комплекс», якое разумеў як вынік узаемадзеяння матэрыяльнай і духоўнай культуры на-родаў. Аўтар прац «Гісторыя Троі» (1877), «Гісторыя Пантыйскага царства» (1879), «Гісторыя старажытнасці» (т. 1—5, 1884—1902; асн. праца, у якой гіст. падзеі даведзены прыбл. да 336 да н.э.), «Гісторыя Старажытнага Егіпта» (1887), «Даследаванні па гісторыі Грак-хаў» (1894), «Узнікненне іудзейства» (1896), «Да тэорыі і методыкі гісторыі» (1902), «Егіпецкая храналогія» (1904), «Манархія Цэзара і прынцыпат Пам-пея» (1918), «Паходжанне і пачаткі хрысціянства» (т. 1—3, 1921—23) і інш.
    МАЕР (Мауег) Юліус Роберт (25.11. 1814, г. Гайльбран, Германія — 20.3. 1878), нямецкі ўрач і фізік, адзін з пер-шаадкрывальнікаў закону захавання энергіі. Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1838). У 1840—41 у якасці карабельна-га ўрача ўдзельнічаў у плаванні на в. Ява. Праводзячы фізіял. даследаванні ў час гэтага падарожжа, устанавіў сувязь паміж колькасцю акісленых прадукгаў у арганізме чалавека і выкананай ім ра-ботай. Сфармуляваў закон захавання энергіі (прынцып эквівалентнасці мех. энергіі і цеплаты) і тэарэтычна вызна-
    МАЁЛІКА	499
    чыў мех. эквівалент цеплаты (1842). Ідэі і прыярытэт М. ў адкрыцці закону заха-вання энергіі прызнаныя толькі ў 1860-х г. Першы выказаў думку аб тым, што выпрамяненне Сонца вядзе да памян-шэння яго масы.
    Тв.: Рус. пер. — Закон сохранення н пре-враіцення энергнм: Четыре нсслед., 1841— 1851. М.; Л., 1933.
    Літ:. Л ь о ц ц н М. йсторня фнзякн: Пер. с нтал. М„ 197.0. С. 232—234.
    Л.І.Болсун.
    МАЕРБЕРГ (Meyerbeig) Аўгусцін (жн. 1612, Сілезія — 23.3.1688), аўстрыйскі дышіамат. Сапр. прозвішча фон Маерн, з 1666 меў тытул барона М. У 1661 ім-ператар Леаполвд I адправіў яго паслом у Расію з мэтай садзейнічаць заключэн-ню міру з Рэччу Паспалітай (гл. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67). На зваротным іііляху М. правёў каля 9 ме-сяцаў у ВКЛ, праехаў па Дняпры ад Смаленска да Магілёва, адтуль праз Мінск і Барысаў у Вільню. У 1663 апуб-лікаваў кн. «Падарожжа ў Масковію» з апісаннем свайго пасольства, падрабяз-ным экскурсам у гісторьпо Маскоўскай дзяржавы, у т.л. яе ўзаемаадносін з ВКЛ 1 Рэччу Паспалітай. Прывёў звес-ткі пра забойства гетмана В.Гасеўскага, пра архітэктуру, побыт жыхароў і пры-роду Беларусі. Адзначаў, што пад Белай Руссю ў Расіі разумеюць «вобласці па-між Прыпяццю, Дняпром і Дзвіною, з гарадамі Навагрудкам, Мінскам, Мсці-
    славам, Смаленскам, Віцебскам і По-лацкам». А.В.Белы. МАЁЎСКАЯ Ніна Васілеўна (н. 4.12.1938, г. Любань Мінскай вобл.), бел. пісь-менніца. Скончыла БДУ (1963), Мін-скую вышэйшую парт. школу пры ЦК КПБ (1980). Працавала ў час. «Про-мышленность Белорусснн» (1970—78), у выд-ве «Юнаіггва» (1980—84), у 1985—92 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1955. Асн. тэмы творчасці — жывдё су-часнага горада і вёскі, вайна і мір, праблемы абавязку, маралі, адказнасці, грамадз. свядомасці сучасніка. Аўтар зб-каў апавяданняў і аповесцей «Агата» (1970), «Такая позняя зясна» (1984), «Холад доннай вады» (1989), «Арніка» (1993), кнігі для дзяцей «Ляці, верабей-ка» (1969).
    Тв.: Надзеевіч. Мн., 1983; Трывожна шу-мяць ясакары. Мн., 1993.
    МАЁЛІКА (італьян. maiolica ад старой назвы г. Мальёрка, праз які ў Італію ўвозілі іспана-маўрьпанскую кераміку), вырабы з каляровай абпаленай гліны з буйнапорыстым чарапком, пакрытыя непразрыстай палівай (арх. абліцоўка, посуд, статуэткі); від керамікі. Дэкар. малюнак наносяць перад абпальваннем па сырой белай паліве. Дзякуючы аб-пальванню пры параўнальна невысокай тэмпературы фарба захоўвае свой ко-лер.
    М вядома са старажытнасці ў Егіпце, Ва-вілоніі, Іране, некат. інш. краінах Азіі. Дасяг-
    нула росквіту ў 15—17 ст. у Італіі, Іспаніі, Францыі, Германіі, у 17—18 ст. у Расіі. Знач-ны ўклад у развіццё М. ў Рус. дзяржаве зрабі-лі майстры цаніннай справы — выхадцы з Беларусі С.Грыгор’еў, С.Іваноў (Палубес), І.Максімаў, старац Іпаліт, Ф.Чука, П.Забор-скі.
    На тэр. Беларусі рознакаляровую М. выраблялі з 12 ст. амаль ва ўсіх гарадах. Зберагліся фрагменты гродзенскага ма-ёлікавага посуду, цацак і плітак 12—13 ст., абліцовачных плітак 14—15 ст., кафлі 15—20 ст., посуду 18—19 ст., мінскага маёлікавага посуду, полацкага, тураўскага, пінскага, мсціслаўскага по-суду і плітак 12—13 ст., посуд і кафля заслаўскія, віцебскія, копыскія 16—20 ст. Найб. вядомы М. івянецкая (посуд, дробная пластыка, цацкі) і ракаўская (посуд, скульптура, цацкі, попельніцы, чарніліцы) 19—20 ст., барысаўская (по-суд, цацкі, дробная пластыка, 18—20 ст ), кафля заслаўская (17 ст.), копыс-кая (16—20 ст.), віцебская (15—19 ст.), магілёўская (17—19 ст.), мірская (16— 18 ст.), мсціслаўская (15—18 ст.). У 1920-я г. М. развівалася пры Віцебскім маст. тэхнікуме, у 1950-я г. — пры Мінскім фаянсава-фарфоравым з-дзе, з 1960-х г. — пры Бел. тэатр.-маст. ін-це, Маст. фондзе Беларусі. 3 1970-х г. маё-лікавыя вырабы выпускаюць аб’яднан-не «Беларуская мастацкая кераміка»,
    Да арт. Маёліка Кафляная печ у Прастольнай па-лаце Церамнага палаца ў Маскве. 17 ст.
    Да арт. Маёліка. Кафляная печ у асабняку г. Баб-руйск Магілёўскай вобл. Пач. 20 ст.
    500	МАЁЛЬ
    Гродзенскі камбінат буд. матэрыялаў, Аршанскі камбінат сілікатных вырабаў, нар. майстры. Сярод прафес. мастакоў маёлікавых вырабаў М.Байрачны, М.Бяляева, Г.Гаркуноў, Г.Гаўрылаў, В.Данчук, А.Дзятлава, Ф.Зільберт, А.Зі-менка, В.Калтыгін, Т.Кіршчына, В.Кі-рыленка, АКонцуб, Ю.Конюх, Н.Куха-рэнка, М.Міхалап, М.Несцярэўскі, Т.Па-ражняк. В.Прыешкін, Г.Пусеў, Т.Пятроў-ская, З.Раўко, Т.Сакалова, У.Угрыновіч, Я.Хамініч, М.Шаўцова, Ф.Шостак. Іх творам характэрны выразная вобразная дэкаратыўнасць, значнасць зместу, эк-сперыментатарскія пошукі ў галіне но-вых пластычных і жывапісных маічы-масцей керамічнай масы, глазураў, эма-ляў.
    Літ.: Елатомцева М.М. Художес-твенная керамнка Советской Белорусснн. Мн., 1966; Беларуская кераміка: |Альбом]. Мн., 1984. М.М.Яніцкая. МАЁЛЬ (Maillol) Арыстьш Жазеф Ба-навенцюр (8.12.1861, Баньюль-сюр-Мер, Францыя — 27.9.1944), француэ-скі скулыггар. Вучыўся жывапісу ў Школе прыгожых мастацтваў у Пары-
    АМаёль. Іль-дэ-Франс. 1920—25.
    жы (1882—86). Зазнаў уплыў П.Гагена. Быў блізкі да групы «Набі». 3 1890-х г. займаўся скульптурай (невял. станко-выя творы ў стылі мадэрн). У сталы пе-рыяд творчасці імкнуўся да абагульне-насці вобразаў і архітэктанічнай яснасці аб’ёмна-пластычных мас, дасягаў веліч-най гармоніі магутных форм і плаўнасці ліній сілуэта. Увасабляў пераважна аго-леныя жаночыя фігуры як сімвал чала-вечай прыгажосці і дасканаласці: «Між-земнамор’е» (1902—05), «Ноч» (1902— 09), «Флора» (1911), «Іль-дэ-Франс» (1920—25), «Венера з каралямі» (1930). Аўтар манументаў у гонар А.Бланкі (1906), П.Сезана (1912), К.Дэбюсі (1935) і інш. Майстар дробнай пласты-кі, займаўся таксама гравюрай і літагра-фіяй. Мастацтва М. паўплывала на многіх скульптараў 20 ст.
    Літ.: Петрочук О.К. АМайоль. М., 1977; Апчннская Н.В. АМайоль. М., 1981.
    МАЁМАСНАЕ СТРАХАВАННЕ, стра-хаванне, аб’ектам якога з’яўляюцца ма-тэрыяльныя каштоўнасці: будынкі, збу-даванні, абсталяванне, жылыя памяш-канні, хатняя маёмасць, ураджай с.-г. культур, жывёла і г.д. Адзін з відаў М.с. -— трансп. страхаванне, аб’екгамі якога з’яўляюцца трансп. сродкі і гру-зы, што імі перавозяцца. Гэта можа быць маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці або ў валоданні ці распара-джэнні страхавальніка. Таму страха-вальнікамі могуць быць не толькі ўлас-нікі, але і інш. юрыд. або фіз. асобы. У выпадку ўзнікнення шкоды пры М.с. выплачваецца не страхавая сума (як пры асабістым страхаванні), а страхавое пакрыццё.
    МАЁМАСНЫ НАЁМ, у цывільным праве дагавор, паводле якога наймада-вец абавязваецца прадаставіць наймаль-ніку маёмасць у часовае карыстанне за плату (гл. Арэнда). Дагавор М.н. паміж грамадзянамі на тэрмін больш за 1 год павінен заключацца ў пісьмовай форме. Тэрмін дагавору вызначаеЦца пагаднен-нем бакоў, калі заканадаўствам не ўста-ноўлена іншае. Калі наймальнік пра-цягвае карыстацца маёмасцю пасля сканчэння тэрміну дагавора пры адсут-насці пярэчанняў з боку наймадаўца, дагавор лічыцца адноўленым на няпэў-ны тэрмін. Правы і абавязкі бакоў дага-вору М.н. вызначаны заканадаўствам. Найб. пашыраным відам М.н. з’яўля-юцца бытавы пракат, наём жылля, a таксама арэнда зямельных участкаў (гл. Арэнда зямлі). Э.І.Кузьмянкова.
    МАЁМАСНЫЯ ПРАВЬІ, суб'ектыўныя правы ўдзельнікаў праваадносін, звяза-ныя з валоданнем, карыстаннем і рас-параджэннем маёмасцю, а таксама з ты-мі матэрыяльнымі (маёмаснымі) патра-баваннямі, якія ўзнікаюць паміж удзельнікамі цывільнага абароту ў сувя-зі з размеркаваннем і абменам гэтай маёмасці (таварамі, паслугамі, работамі. каштоўнымі паперамі, грашамі і інш.). Да М.п. належаць правамоцтвы ўласні-ка, правы гасп. вядзення, аператыўнага
    кіравання (рэчавыя М.п.) і абавязацель-ныя (у т.л. права на пакрыццё шкоды, нанесенай жыццю або здароўю грама-дзяніна, а таксама шкоды, нанесенай маёмасці фіз. або юрыд. асобы), права аўтараў і вынаходнікаў на ўзнагароду за створаныя імі творы (зробленыя вына-ходствы), спалчынныя правы.
    Э.І.Кузьмянкова
    МАЁМАСЦЬ у п р а в е, 1) сукупнасць рэчаў і матэрыяльных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ва ўласнасці фіз. або юрыд. асобы, дзяржавы, або належаць арг-цыі на правах гасп. вядзення ці аператыўнага кіравання. У склад М. ўваходзяць таксама грошы і каштоўныя паперы. 2) Маёмасныя правы на атры-манне рэчаў або маёмаснага задаваль-нення ад інш. асоб (акгыў). 3) Сукуп-насць рэчаў, маёмасных правоў і аба-вязкаў, якія характарызуюць маёмаснае становішча іх носьбіта (акгыў і пасіў). 3 гэтым разуменнем М. звязана універ-сальнае правапераемства (пераход ад адной асобы да другой акгыву і пасі-ву — правоў і абавязкаў) пры атрыман-ні ў спадчыну і спыненні юрыд. асоб у выніку рэарганізацыі.