Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
492 мадрыд
тацыі, 4 каледжы, 7 школ, 7 клінічных шпіталяў. Mae б-ку (больш за 1,5 млн. тамоў), музей, бат. сад. В М.Навумчык.
МАДРЫД УРТАДА (Madrid Hurtado) Мігель дэла (н. 12.12.1934, г. Каліма, Мексіка), дзяржаўны дзеяч Мексікі. Скончыў Нац. аўт. ун-т Мексікі, Полі-тэхнічны ін-т у Мехіка, Гарвардскі ун-т (ЗША). 3 1960 на кіруючых пасадах у вышэйшых фін. установах і дзярж. апа-раце, у т.л. нам. міністра фінансаў (1972—73 і 1978), міністр па праграмі-раванні і бюджэце (1979-—81). Прэзі-дэнт Мексікі ў 1982—88. Праводзіў па-літыку аздараўлення нац. эканомікі, стрымлівання інфляцыі, барацьбы з беспрацоўем; у знешняй палітыцы вы-ступаў супраць іншаземнага ўмяшання ў справы лац.-амер. краін. Пры ім Мек-сіка ўваходзіла (з 1983) у «Кантадор-скую групу» па мірным урэгуляванні ў Цэнтр. Амерыцы.
МА ДУАНЬЛІНЬ (1228, прав. Цзянсі, Кітай — 1322?), кітайскі гісторык эпохі дынастыі Сун. Аўтар энцыклапедычнай працы «Вэньсянь тункао» («Сістэматы-заваны збор пісьмовых помнікаў і мер-каванняў»), якая побач з творамі сун-скіх гісторыкаў Чэн Чао і Сыма Гуана стала ўзорам для кіт. гісторыкаў больш позняга часу. М.Д. імкнуўся даследа-ваць эвалюцыю шэрагу сац. і дзярж. ін-таў і выявіць прычынныя сувязі не-каторых гіст. з’яў. Лічыў, што для чы-ноўніка-канфуцыянца гіст. веды такса-ма важныя, як і канфуцыянская л-ра. МАДУЛЬЁН, мадыльён (франц. modillon ад італьян. modiglione), архі-тэктурная дэталь тыпу кранштэйна, якая падтрымлівае вынасную пліту ўвянчальнага карніза, пераважна ў ор-дэрнай архітэкгуры (гл. Ордэр архітэк-турны). Часам адыгрывае дэкар. ролю.
МАДУЛЯТАР у радыётэхніцы і электрасувязі, складальная частка перадавальнай апаратуры, якая ажыццяўляе кіраванне якім-н. парамет-рам вагальнага працэсу ў адпаведнасці з сігналам перададзенага паведамлення (гл. Мадуляцыя ваганняў). Mae неліней-ныя эл. ланцуті на электронных лям-пах, паўправадніковых прыладах, ячэй-ках Кера ці інш., здольныя змяняць які-н. з параметраў вагальнага працэсу і выбраныя ў адпаведнасці з прынцыпам дзеяння перадатчыка. Выкарыстоўваец-ца ў апаратуры радыёсувязі, тэлебачан-ня, радыёвяшчання, аптычных гуказа-пісвальных, оптаэлекгронных і інш. тірыладах.
МАДУЛЯЦЫЯ (ад лац. modulatio мер-насць) у м у з ы ц ы, змена танальнасці з перамяшчэннем танальнага цэнтра — тонікі. Паняцце М. найб. часта звязва-юць з гукавышыннымі адносінамі. Асн. віды М. — танальная (змена вышынна-га становішча тонікі) і ладавая (змена нахілення). Сярод разнавіднасцей т a -нальнай М. найб. пашырана фун-
кцыянальная М., калі пераход у новую танальнасць адбываецца праз пераасэн-саванне ступеневага значэння прамеж-кавага (агульнага) акорда, выбар якога рэгулюецца гарманічнай роднасцю та-нальнасцей. Новая танальнасць уста-наўліваецца характэрным для яе гарма-нічным зваротам, які ўключае мадулю-ючы акорд з альтэрацыяй, адпаведнай новай танальнасці. У залежнасці ад месца ў форме і ступені замацавання новай тонікі вылучаюць М. дасканалую (з канчатковым ці адносным замаца-ваннем новай танальнасці) і недаскана-лую (замацоўваецца менш устойліва). Да недасканалай М. адносяцца адхілен-не (са зваротам у асн. танальнасць) і праходная М. (з далейшым мадуляцый-ным рухам). Спецыфічную выразнасць мае энгарманічная М., звязаная з лаканізмам мадуляцыйнага моманту і раптоўнасцю пераключэння ў новую та-нальнасць; пераход пры ёй адбываецца за кошт энгарманічнага пераасэнсаван-ня структуры агульнага акорда. Для ме-лодыка-гарманічнай М. харакгэрна су-вязь танальнасцей з дапамогай плаўнага голасавядзення без агульнага акорда, для меладычнай М. — праз аднагало-сую звязку. Увядзенне новай таналь-насці без падрыхтоўкі, непасрэдным зацвярджэннем тонікі — якасць М.-су-пастаўлення. М. можна лічыць і ўсякую змену струкгуры сродкаў муз. выразнас-ці, у тл. формы, жанру, фактуры, метра і інш. М. — важны формаўтваральны сродак, які ўплывае на дынамічныя працэсы і цэласнасць формы, узбагачае маляўніча-выразны бок гармоніі.
Літ:. Рнмскнй-Корсаков Н.А Практнческмй учебннк гармоннн (1886, 1893) // Полн. собр. соч. М., 1960. Т. 4, Б е р -шадская Т.С. Лекцнм по гармоннн. 2 нзд. Л., 1985. Т.С.Ляшчэня.
МАДУЛЯЦЫЯ у ф і з і ц ы, змена ў ча-се па зададзеным законе параметраў, якія характарызуюць пэўны стацыянар-ны фіз. працэс. Выклікаецца знешнімі ўздзеяннямі, напр., М. гарманічнага ва-гання з мэтай унясення ў вагальны пра-
цэс пэўнай інфармацыі (гл. Мадуляцыя ваганняў). М. інтэнсіўнасці электронна-га пучка ў кінескопе ў адпаведнасці з пададзеным на кіравальны электрод (мадулятар) відэасігналам дазваляе ўзнавіць на экране перададзены віда-рыс. М. электронных патокаў па ска-расцях у клістроне прыводзіць да група-вання электронаў у згусткі з наступным пераўгварэннем іх кінетычнай энергіі ў энергію ЗВЧ-ваганняў.
МАДУЛЯЦЫЯ ВАГАННЯЎ, змена ам-плітуды, частаты ці інш. параметраў ва-ганняў па зададзеным законе, павольная ў параўнанні з перыядам гэтых ваган-няў. У тэхн. прыладах і сістэмах маду-ляцыя эл.-магн. ваганняў радыё- і ап-тычнага дыяпазонаў, а таксама акус-тычных хваль выкарыстоўваецца для трансфармацыі частотнага спектра зы-ходнага вагання з мэтай павышэння эфектыўнасці перадачы інфармацыі, для частотнага раздзялення розных сіс-тэм і прылад, для забеспячэння іх адна-часовай работы на розных нясучых час-тотах, змены часавых параметраў сігна-лаў і інш.
Найб пашыраны амплітудная мадуляцыя, фазавая мадуляцыя, частотная мадуляцыя. розныя віды імпульснай мадуляцыі, а таксама іх камбінацыі, напр., амплітудна-фазавая. У залежнасці ад віду мадуляцвіі амплітуда, час-тата ці фаза высокачастотных ваганняў («носвбіт» інфармацыі), а таксама палярыза-цыя (у выпадку святла; гл. Мадуляцыя святла) змяняецца (мадулюецца) у адпаведнасці з нізкачастотным сігналам, што перадаеіша. Выкарвістанне канкрэтаага віду М.в. зале-жыць ад параметраў ліній сувязі, патрабаван-няў да якасці перададзенай інфармацыі, ха-рактарыстык лрыёмнай апаратуры і інш. Працэс, адваротны М.в., наз. дэмадуляцыяй і ажыццяўляецца ў првіёмнай апаратуры (гл. Дэтжтыраванне').
Амплігудная (б) і частотная (в) мадуляцыя ва-ганняў пры пілападобнай мадулюючай фун-кцыі (а).
МАДУЛЯЦЫЯ СВЯТЛА, змена ў часе паводле зададзенага закону інтэнсіўнас-ці светлавога патоку. Неабходна для перадачы па светлавым прамяні інфар-мацыі (тэлевізійнага адлюстравання, га-воркі), для аптычнай лакацыі і далёка-метрыі.
Бывае ўнутраная (ажыццяўляецца ўздзеян-нем на крыніцу святла) і знешняя (уздзеян-нем на светлавы паток). Для знешняй М.с. выкарыстоўваюць мадулятары, пераважна электрааптвічныя (ячэйкі Кера, элементы Покельса). 3 паяўленнем магугных кагерэн-тных патокаў святла ад лазераў пачала ажыц-цяўляцца фазавая М.с., пры якой паводае за-дадзенага закону зменьваецца зрух фазы светлавых ваганняў.
МАДЫФІКАЦЫЯ 493
МАДЎРА (Madura), востраў у Малай-скім архіпелагу, каля паўн.-ўсх. ўзбя-рэжжа Явы, паміж морамі Балі і Яван-скім. Тэр. Інданезіі. Пл. каля 4,5 тыс. км2. Берагі расчлянёны слаба, месцамі акаймаваны каралавымі рыфамі і вод-мелямі. Рэльеф узгорысты, выш. да 471 м. Складзены пераважпа з мергеляў і вапнякоў, пашыраны карст. Клімат суб-экватарыяльны, мусонны. Лістападныя трапічныя лясы, саванны, зараснікі хмызнякоў. Плантацыі рысу, кукурузы, тытуню. Жывёлагадоўля. Рыбалоўства. Рамёствы. Радовішчы нафты, газу. На М. гарады Сампанг, Суменеп.
МАДУРАЙ, М а д у р а, горад на Пд Індыі, на р. Вайгаі, у штаце Тамілнад. Вядомы з 2 ст. Каля 1,2 млн. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, у т.л. чыг. сувязь з Шры-Ланкой. Аэрапорт. Адзін з буйнейшых тэкст. (баваўняная, піаў-ковая) цэнтраў краіны. Развіты метала-апр., харч. (цукровая, тытунёвая, рыса-ачьппчальная), цэм. прам-сць. Стараж. саматужнае ткацтва, разьбярства па дрэве. Ун-т. Грандыёзны комплекс хра-маў Шывы (12—17 ст.) і інш. арх. пом-нікі. Цэнтр турызму.
МАДХ’Я-ПРАДЭШ, штат у цэнтр. ч. Індыі. Пл. 444 тыс. км2. Нас. каля 70 млн. чал. (1997), гарадскога каля 20%. Адм. ц. — г. Бхопал. Найбольшыя гара-ды Джабалпур, Дург-Бхілаінагар, Інда-ур, Уджайн. Займае паўн. ч. Дэканскага пласкагор’я, на Пн заходзіць у межы Інда-Гангскай раўніны. Клімат трапіч-ны, мусонны. Ападкаў ад 700 мм (на ПнЗ) да 1600 мм (на Пд і ПдУ); даж-джлівы сезон з чэрв. да кастрычніка. У натуральнай расліннасці пераважаюць лістападныя лясы. Сельскай гаспадар-кай занята 75% насельніцтва. Выро-шчваюць рыс, проса, пшаніцу, бавоў-нік, алейныя культуры. Шаўкаводства. Здабыча марганцавай і жал. руд, баксі-таў, каменнага вугалю, алмазаў. Прам-сць: баваўняная, металургічная, металаапр. і маш.-буд., буд. матэрЫя-лаў, харч., джутавая, папяровая, хіміч-ная.
МАДЫЛЬЯНІ (Modigliani) Амедэо (12.7.1884, г. Ліворна, Італія — 25.1.1920), італьянскі жывапісец і
А Мадыльяні
Аголеная. 1917.
скульптар. Прадстаўнік парыжскай шко-лы. Вучыўся ў AM у Фларэнцыі. 3 1906 у Парыжы. Зазнаў уплывы А. дэ Тулуз-Латрэка, П.Сезана, П.Пікасо, афр. пластыкі, як скулыттар — К.Брынку-шы. У скульптуры імкнуўся да спро-шчаных геаметрызаваных форм і падоў-жаных прапорцый («Галава», 1913, і інш). Жывапісная манера вызначаецца дэкар. плоскаснасцю, лаканічнасцю пе-раважна аднафігурных кампазіцый, му-зыкальнасцю сілуэтна-лінейных рыт-маў, насычанасцю каларыту. Ствараў партрэты і ню, якім уласцівы інтымная індывідуальнасць і псіхалагізм вобразаў, паэтычнасць, якая часта спалучаецца з трагічным адчуваннем безабароннасці чалавека ў свеце: «М.Жакоб» (1916), «Л.Збароўскі», «Аголеная» (абодва 1917), «Маленькі селянін» (1918), «Вя-лікая аголеная», «Цыганка», «Хлопчык у сіняй куртцы», «Жоўты купальнік» (усе 1919) і інш.
Літ.: Внленкнн В.В. Амедео Моднль-янм. М., 1970.
МАДЫЛЬЯНІ (Modigliani) Франка (н. 18.6.1918, Рым), эканаміст ЗША. Д-р сац. н. (1944). Скончыў ун-т у Рыме (1939). Працаваў у амер. каледжах і ун-тах (Ілінойскім, Чыкагскім, Кар-негі-Мелана, Паўн.-Заходнім, Гар-вардскім), у Новай школе сац. дасле-даванняў, Масачусецкім тэхн. ін-це. 3 1966 навук. кансультант Савета кі-раўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы, з 1971 — старшы саветнік Брукінгскай камісіі па эканам. ак-тыўнасці. Навук. працы ў галіне ана-лізу праблем зберажэнняў і фін. рынкаў; распрацаваў тэорыі асабіс-тых фінансаў і фінансаў карпарацый. Адзін з аўтараў кн. «Кошт капіталу, фінансы карпарацый і тэорыя інвес-тыцый» (1958). Нобелеўская прэмія 1985.