• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Кнрова К.Э. Жмзнь Джузеппе Мадзннв (1805—1872) М„ 1981.
    МАДЛЕН, мадленская к у л ь -т у р а, найбольш позняя палеалітычная кульгура (15—8 тыс. г. да н.э.), якая змяніла салютрэйскую і папярэднічала азільскай культуры ранняга мезаліту. Выяўлена франц. археолаіам Г. дэ Мар-тылье ў 1860. Назва ад пячоры Мадлен на беразе р. Везер (дэпартамент Дар-донь, Фравдыя). Пашырана на тэр. Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, Германіі і мае шэраг мясц. разнавіднасцей. У М. пераважалі крамянёвыя разцы, пракол-кі, скрэблы, касцяныя гарпуны, нака нечнікі коп’яў, дроцікі, кап’яюдадьнікі,
    жэзлы, іголкі, шылы і інш. Характэрны разныя выявы на рогу і косці, скульп-тура з рогу, косці, іклаў маманта, граві-раваныя, мона- і паліхромныя выявы на скляпеннях і сценах пячор. Насель-ніцтва займалася паляваннем, жыло ў пячорах і жытлах з касцей і шкур. М. адносіцца да эпохі мацярынскага роду. Тэрміны «М » і «мадленская эпоха» ўжываюдца і ў шырокім сэнсе для па-значэння заключнага этапу развіцця познапалеалггычнай кулыуры еўрап. прыледавіковай вобласці ад Францыі да Урала.
    МДДЛбНСКАЕ ПАСЯЛЕННЕ, неалі-тычнае пасяленке на палях 2-й пал. 3-га тыс. да н.э. на р. Мадлона ў Валагод-скай вобл. (Расія). Выяўлены рэшткі 4 дамоў на палях і кладкі, якія іх звязвалі. Знойдзены каменныя і касцяныя пры-лады лрацы, гліняны і драўляны (з разьбой і скулыпурай) посуд, буршты-навыя, шыферныя і касцяныя падвескі. М.п. з’яўляецца іншародным помнікам сярод неалітычных культур паўн.-еўрап часткі Расіі. Аналагічныя ласяленні бы-лі пашыраны ва ўсх. Латвіі, Пскоўскай вобл. Расіі і на Верхняй Волзе.
    МАДбННА (італьян. Madonna), тое, што Багародзіца.
    МАДбРАЎ Фёдар Аляксандравіч (27.2. 1890, г.п. Мсцёра Вязнікаўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 4.3.1967), расійскі і бел. жывапісец. Засл. дз маст. Белаоусі (1944). Нар. мастак Расіі (1965‘). Чл.-кар. AM СССР (1950). Ву-чыўся ў Петраградскай AM (1914—18). Арганізатар і дырэкгар Мсцёрскага маст.-прамысл. вучылішча і маст. шко-ль’-камуны (1918—22). Чл. Асацыяцыі мгстакоў рэв. Расіі (з 1923) У 1948—62 рэктар Маскоўскага ін-та імя Сурыкава. У 1938—41 кіраўнік курсаў павышэння кваліфікацыі мастакоў у Мінску. Аўтар партрэтаў грамадскіх, паліт., ваен. дзея-чаў (М.А.Сямашкі 1924; Г.В.Чычэры на, 1926; Р.І.Пятроўскага, 1928; К.Я.Ва-рашылава, 1933, 1963 і інш.), удзельні-каў і кіраўнікоў партыз. руху на Белару-сі (У.З.Царука, 1942; дзеда Талаша, 1943; П.К.Панамарэнкі, В.І.Казлова, ІДзВар-вашэні, М.П.Шмырова, усе 1944; СА.Каў-пака, Р.Н.Мачульскага, абодва 1945; В.З.Каржа, 1947; К.ПАрлоўскага, 1956, і інш.), ірупавога парзрэта «Героі Пер-шай коннай арміі» (1938), тэматычных карцін «Свята 1 Мая ў сяле Колва. Komi АССР» (1927), «Магнітагорск Будоў-ля камсамольскай домны» (1931), «На-родны сход у Заходняй Беларусі» (1940), пейзажаў і нацюрмортаў.
    Літ: Гронскнй Н.М. ФАМодороь. М., 1956; Оснпов Д. Ф.А.Модоров. М., 1968. •
    МАДРАС, горад, на ПдУ Індыі, на бе-разе Бенгальскага зал. Адм. цэгпр шта-та Тамілнад. Найважн. эканам. і кулы. цэнтр Паўд. Індьіі. Засн. ў 1639 англ. Ост-Індскай кампаніяй як факторыя каля рыбацкага пас. Мадраслатам. 6 млн. ж. (1997). Адзін з гал. партоў Індыі ў Бенгальскім зал Вузел чыгунак і
    МАДРЫДСКІ	491
    авіяц. шляхоў; міжнар. аэрапорг. Прам-сць: тэкст (баваўняная), маш-буд. і металаапр., харч., тшунёвая, гар-барная, трансп. і ваеннае маіпынабуда-ванне, нафтаапр., цэм. і паліграф. прад-прыемствы АЭС (каля М.). Гал. наву-кова-культ. цэнтр тамілаў. 2 ун-ты, муз. акадэмія. Астр. абсерваторыя. Геагр. т-ва. Музеі, Нац. маст. галерэя.
    МАДРЫІАЛ (фрайц. madrigal, італьян. madrigal е ад позналац, matricale песня на матчынай мове), 1)у л і т a р а т у -р ы — невялікі інтымна-жартоўны верш, што змяіпчае ў сабе камплімент, найчасцей прысвечаны жанчыне. Выто кі бярэ з нар. паэзіі, з песень італьян. пастухоў, з 14 ст. вядомы ў прафес. па-эзіі (Ф.Петрарка, Дж.Бакачыо). Да 16 ст. М. прызначаліся для муз. ьыканан-ня, у канцы 16 — пач. Г7 ст. зблізіліся з канцэртнымі і драм. жанрамі, часам складалі аснову камедыі. У 18 — пач. 19 ст. пашыраны як жанр салоннай і альбомнай лірыкі. У бел. паэзіі адзнакі М. прыкметныя ў вершах М.Багданові-ча, Ф.Багушэвіча, М.Танка.
    2)Умузыйы — свецкі муз.-паэ-тычны жанр эпохі Адраджэння. Узнік у італьян. нар. творчасді як 1-галосая лі-рычная песня на роднай мове (у адроз-ненне ад песнапенняў на лац. мове). У 14 ст. пашыраны ў форме 2—3-галосай куплетнай песні (часам у інстр супра-ваджэнні) з вядучым верхнім голасам. У 16—17 ст. — 4—5-галосы вак. твор a cappella, заснаваны на нормах іюліфаніі «строгага стылю» (А.Віларт, Ф.Вердэло, К.Феста, Ф.Б.Картэча, ЯАркадэлы, Дж.Палестрына, А.Ласа). Пашыраны таксама ў Англіі (Т.Морлі, Т Уілкс, Дж.Уілбі), Германіі (Г Л.Гаслер, Г.Шуц) і інш. еўрап. краінах У канцы 16 — пач. 1? ст. наблізіўся да канцэртных і драм жанраў і стаў асновак мадрыгаль-най камедыі. А.л Майсейчык (літаратура).
    МДЦРЫД (Madrid), горад, стапіца Іс-паніі. Ацм. ч. аўтаномнай всбласці і прав. Мадрыд. Знаходзішіа ў цэнтры Пірэнейскага п-ва, на Новакастыльскім пласкагор’і, на р. Мансанарэс (бас. р. Таха). 4072 тыс. ж., з прыгарадамі ўіва-рае гар агламерацыю Вял Мадрыд з насельніцгвам бальш за 5 млн. ж. (1997). Вузел чыгуііак > аўгадарог. Між-нар. аэрапорт Барахас Важіш эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: маш,-буд. (у т.л. аўгамабіле-, самалёта- і ла-каматывабудаванне, вытв-сць элекгра- і радыёапаратуры, энергасілавога абста-лявання, прыладабудаванне, ваеннае), хіміка-фармацэўтычная, вытв-сць плас-тмас, швейная, тэкст., абутковая, харч., дрэваапр., ііаііяровая, палііраф., фар-фора-фаянсавая, парфумерная, цэмент ная. Самаіужныя промыслы (вытв-сць вышывак, карункаў, хугтак, габеленаў, веераў, кастаньет, ювелірных вырабаў). Асн прамысл. прадпрыемствы ў прад-месцях і іарадах-спадарожніках. Мезра-палітэн. 6 ун-таў Буйны цэнтр міжнар. турызму.
    Вядомы з 932, склаўся вакол араб. (маў-рскай) крэпасці Маджырыг. У 1083 адваява-
    Сгаражытны храм каля г. Мадрас.
    ны ў арабаў каралём Альфонсам VI і далуча-ны да Кастыліі. У 1118 за актыўны ўдзел у Рэканкісце атрымаў прывілеі горада. У 14—15 ст. рэзідэнцыя кастыльскіх каралёў і месца пасяджэнняў картэсаў (з 1309). У 1520 гара-джане ўдзельнічалі ў паўстанні камунерас. 3 1561 сталіда Іспаніі. 3 канца 17 ст. буйны кулы. цэнтр, у 1774 засн. Каралеўская акадэ-мія мастацтваў. У 1808—12 акупіраваны франц. войскамі, тут пачалася нац. -вызв. Ісп. рэвалюцыя 1808—14, адзін з цэнтраў рэвалю-цый 1820—23, 1834—43, 1854—56, 1868 -74 (гл. Іспанскія рзвалюцыі 19 стагоддзя). У 1с-панскую рэвалюцыю 1931—39 у М. размя-шчаўся ўрад рэспубліканцаў, 28.3.1939 заняты франкістамі. Пасля 2-й сусв. вайны цэнтр высіупленняў супраць дыктатуры Ф.Франка. У 1981 кансерватыўныя вайскоўцы намагалі-ся ажыццявіць у М. дзярж. пераварот.
    Цэнтр М. з параднай паркавай магістрал-лю размешчаны паміж плошчамі Пуэрта дэль Соль, Пласа Маёр і Пласа дэ Эспанья. Знач-ная ч. арх. помнікаў страчана ў час рэкан-струкцыі горада ў 19—20 ст. Аблічча старога горада з сярэдневяковай нерэгулярнай плані-
    Мадрыл Трыумфальная арка Пуэрта дэль Алькала. 1764—78. Арх. Ф.Сабаціні.
    Мадрыд. Плошча Кібелы з фантанам.
    рсўкай захавалася толькі на ПдЗ ад пл. Пуэр-та дэль Соль, ад якой адыходзяць 10 рады-яльных вуліц. Помнікі 14—18 ст.: вежа Торэ дэ Сан-Ніколас (14 ст., стыль мудэхар), біс-купская капэла (1520, сгыль платэрэска), ан-самбль Пласа Маёр (1619, X. дэ Мора; стыль эрэрэска), касцёлы Сан-Ісідра эль Рэаль (1626—61), Сан-Хінес (1645, у інтэр’еры жы-вапіс Эль Грэка, АКана і інш.; барока), Тры-умфальная арка Пуэрта дэль Алькала (І764— 78, Ф.Сабаціні). Ў стылі класіцызму 18—19 ст. пабудаваны каралеўскі палац (1738—64, італьян. арх. Дж.Б.Сакеці і Сабаціні, арх. В.Радрыгес, паводле праекта Ф.Ювары; у ін-тэр’еры багаты збор жыванісу, скульптуры, габеленаў, мэблі і інш ), касцёлы Сан-Фран-сіска эль Грандэ (1776—85), Эрміта дэ Сан-Антоніо дэ ла Фларыда (І792—98, фрэскі Ф.Гоі), будынак музея Прада. У М. шмат па-радных пабудоў у духу эклектыкі і стылі ма-дэрн, у т.л. палац ісп. картэсаў (1843—50, арх. Н.Паскуаль). Паводле генплана 1950-х г. (арх. ХЛ.Серт) М. забудоўваўся на Пн, ПдУ, створаны шэраг гарадоў-спадарожнікаў (Эс-карыял, Эль-Парда). Новыя раёны рэгуляр-най планіроўкі, з вял. паркамі, праспектамі і плошчамі забудоўваюцца добраўпарадкаваны-мі шматпавярховымі дамамі лераважна з чырв. цэглы. Сярод пабудоў у духу сучаснай архітэкзуры: раён Сьюдад Хардаін («горад-сад») з універсітэцкім іарадком (пачаты ў 1931, арх. М.Лопес Атэра, у 1939 зруйнавзны, адноўлены ў 1950-я г., арх. М.Фісак і інш.), іпадром Сарсуэла (1935), вежавыя дамы, т зв. Белыя вежы (1969, арх. Ф.ХСаэнс дэ Ойса і інш.), Цэнтр рэстаўрацыйных работ (I960— 70-я г., арх. Ф.Ігерас, АМіра). Паркі: Мад-рыдскі (б. Буэн-Рэціра; 1868), Прада, Заход-ні, Каса дэ Кампа, фантаны 18 ст. Помнікі: М.Сервантэсу (1835, АСола, і 1927, арх. П.Мугуруса, скульпт. К.Валера), Х.Калумбу (1885, АМеліда і Х.Суньёль), Д.Веласкссу (1899, АМарынас), Ф.Гоі (1905), Э.Кастэлару (1908. абодаа арх. М.Бенльюрэ). У М. знахо-дзяцца Каралеўская ten. акадэмія (з 1713), 6 ун-гаў, у т.л. Мадрыдскі універсітіт. Каталіц-кі ун-т (з 1860), каралеўская акадэмія прыго-жых мастацтваў Сан-Фернаада, кансервато-рыя (з 1830). Т-ры: «Рэаль», «Сарсуэла», «Ла-ра», «Эспаньёль». 32 музеі, у т.л. Прада. Нац. археал., ісп. народа, сучаенага мастацтва і інш.
    Літ.: Чернышев В.П. Город вечерней звезды: Ючеокя о Мадрцде). М., 1990.
    МАДРЫДСКІ УНІВЕРСІТЙТ, найбуй нейшая вышэйшая навуч. ўстанова 1с-панй. Створаны ў 1836 аб’яднаннем ун-та ў г. Алькала-дэ-Энарэс (засн. ў 1508 у правінцыі Мадрыд) і Цэнтр. ук-та ў Мадрыдзе (з 1821). Меў назву Цэнтр. ун-т Мадрыда. 3 1850 — М.у. Дзярж. навуч. ўстанова. У 1994/95 на-вуч. г. болып за 127 тыс. студэнтаў; ф-ты: філасофіі і адукац. навук, геагра-фіі і гісторыі, філал., матэм., фіз., гсал., біял., права, мед., вет. навук, фармацэў-тычны, эканомікі і кіравання, паліт. на-ьук і сацыялогіі, інфарматыкі, выяўл. мастацтва, аданталогіі. Пры ун-це пра-ііуюць: ін-ты прыкладнога магнетызму, навук аб навакольным асяроддзі, эм-брыялогіі, судовай анатоміі, крымінало-гіі, астраноміі і геадэзіі, пед. навук, су-часных моў і перакладу, правоў чалавз-ка, наркалогіі, кампаратыўнага права, феміністычных праблем, патэнцыялу чалавека і інш.; Цэнтр еўрап. дакумен-