Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
МАДАГАСКАР 487
развіцця, але ў дадзены час не можа пе-раўтварыцца ў рэальнасць, таму што ад-сутнічаюць неабходныя і дастатковыя ўмовы для гакога пераходу. Рэальная магчымасць ужо ў дадзены момант аба-піраецца на неабходную колькасць умоў, каб стаць элементам існуючай рэ-чаіскасці. Але фактычны пераход гэтай магчымасці ў рэчаіснасць часта зме-жыць ад наяўнасці некаторых дадатко-вых факгараў (напр., у грамадскім жыц-ці — ведаў, волі і г.д.). Абсграктная і рэальная магчымасць звязаны паміж сабой узаемапераходамі, г.зн., што аб-страктная магчымасць дзякуючы змене ўмоў становіцца рэальнай магчымасцю, а апошняя можа перайсці ў разрад аб-страктнай магчымасці (напр., у іісто-рьгі, палітыцы).
Сістэматычнае навук. асэнсаванне М. і р. пачалося ў Стараж. Грэцыі прадстаўнікамі элейскай і мзгарскай школ. Дыялекіыку М. і р. распрацоўваў Арыстодель, погляды якога панавалі ў філасофіі сярэдневякоўя. Развіццё філас. ідэй аб М і р звязана з ічёнамі Т Гоб-са, Ж.Б.Ламарка, І.Канга, Г.Гггеля, К.Мар-кса, Ф Энгельса, У.І.Леніна, Б.Расела, С.АКрыпке, Я.Хінцікі.
Літ. М а ко в к a Н.М Проблема выбора в даалектаке возможнос.а н действнтельнос-та. Ростов н/Д, 1978: Матерналнстнческая дмалектнка: Кратклй очерк теормя 2 мзд. М , 1985; Методологнчесхне функішн фяло-софскнх категорнй. Саратов, 1985. В/Боўш. МАГЧЫМЫХ ПЕРАМЯШЧ^ННЯЎ
ПРЫНЦЫП, прынцып, які ўстанаўлі вае агульныя ўмовы раўнавагі мех. сіс-тэмы; адзін з варыяцыйных прынцыпаў механікі. Паводле М.п.п. для раўнавзгі сістэм з ідэальнымі сувязямі (гл. Суеязі механічныя) неабходна і дастаткова, каб сума работ усіх актыўных сіл, крыкла-дзеных да сістэмы, пры любых магчы-мых перамяшчэннях сістзмы была роў-ная нулю (без разгляду невядомых рэ-акцый сувязей). Гл. таксама Д’Аламбе-ра—Лагранжа прынйяп.
МДДАГАСКАР (Madagascar), востраў у Індыйскім ак., каля 400 км на У ад Аф рыкі. Асн. частка дзяржавы МаВагаскар.
МАДАГАСКАР (малагасійскае Madaga-sikara, фр. Madagascar), Рэспублі-к а Мадагаскар (малагасійскае Repoblikan’i Madagasikara, франц. Republique de Madagascar), дзяржава на в ве Мадагаскар і суседніх дробных а вах у Індыйскім ак. на У ад Афрыкі. 11л. 595,8 тыс. км2, у т.л. в-ва Мадагас кар 590 тыс. км’ (чацвёрты па велічыні ў свеце). Нас. 14463 тыс. чал. (1998) Дзярж. мовы — малагасійская і фран-цузская. Сталіца — г. Аіжананарыву. Падзяляе.гца на 6 фарытані (правін-цый). Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (26 чэрв.).
Дзяржаўны лад. М. — рэспубліка Дзейнічае канстытуцыя, прынятая на рэферэндуме ў 1992. Кіраўнік дзяржа-вы — прэзідэнт, якога выбірае насель-ніцтва на ўсеаіульных выбарах тэрмі-нам на 5 гадоў. Заканад. ўлада нале-жыць парламенту, яю складаецца з 2 палат: Нац. сходу (выбіраецца насель-нііггвам на 4 гады) і Сената (частку се-
натараў назначае прэзідэнт, частку вы-біраюць выбаршчыкі ад тэр. аб’яднан-няў). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам, вы-браным Нац. сходам.
Прырода. Цэнлр. і ўсх. часткі востра-ва займае Высокае, або Цэнтральнае, плато выш. 1000—1800 м, складзенае з крышт. і метамарфічных парод. Най-выш. пункг — г. Марумукугру (2876 м) у вулканічным масіве Царатанана на Пн. Уздоўж усх ўзбярэжжа — прымор-ская нізіна. На 3 ад плато — узгорыс-тыя раўніны, якія прыступкамі паніжа-юцца да зах. ўзбярэжжа. Ёсць патухлыя
Герб і сцяг Мшаг-іскара.
вулканы, бывають землетрасенні. Ка-рысныя выкапні: храміты, графіт, слю-да, кварц, цырксн, берыл, руды нікелю і кобалыу, каменны вугаль, баксіты, паўкаштоўныя камяяі і інш. Клімат трапічны, на ПнЗ экватарыяльных му сонаў. На нізінах сярэднямесячныя т-ры ад 13—20 °C (у ліп.) да 27—33 °C (у студз.). На Высокім плато клімат умераны, з мяккім легам. Ападкаў ад 3000 мм за год на ўсх. схілах гор да 1000—500 мм на 3 і ГІд. Найб. ападкаў летам. Рачная сетка густая. Расліннасць і жывёльны свет уключаюць шмат зн-дэмічных відаў. На ўсх. узбярэжжы тра-пічныя лясы, у цэнтр. раёнах і на 3 — ксерафітавыя лясы і саванны, на ПдЗ — паўпустыні. Пад лесам і хмыз-някамі 40% тэрыторыі. 3 жмвёл харак-тэряы лемуры (35 відаў), насякомаед-ныя, дробныя драпежнікі, паўзуны і інш. Нац. паркі Ісалу, Мангань-д’Амбр, 32 запаведнікі. Аб’яднаны прыродны запаведнік Цынжы-дзю-Бемараха і раён Ананалава ўключалы ЮНЕСКА у спіс Сусбетнай спадчыны
Насельніцтва. 99% складаюць малага-сійцы — народ малайска-палінезійскай моўнай групы. Падзяляюцца на некаль-кі этн. іруп, якія адрозніваюцца гіст. мінулым і спосабам вядзення гаспадар-кі. Жывуць таксама нсвял. групы фран-цузаў, выхадцаў з Індыі і Пакістана, кі-тайцы, арабы і інш. Сярод вернікаў пе-раважаюць прыхільнікі мясц. трады-цыйных культаў (47%), каталікі (26%), пратэстанлы (23%); ёсць мусульмане і інш Сярэднегадавы прырост 28,2°/оо
(1997). Сярэдняя шчыльн. 24,3 чал. на 1 кмў найб. —на Высокім плато (да 300 чал. на 1 км2), найменшая — на Пд (каля 5 чал. на 1 км‘). У гарадах жыве 26% насельнііггва. Найб. г. Аяганана-рыву — 1053 тыс. чал. (1997). Болын за 100 тыс. ж. у гарадах Туамасіна, Фіяна-ранцуа, Махадзанга. У сельскай гаспа-дарцы занята 86% эканамічна актыўна-га насельніцгва у прам-сці і абслутовых галінах — па 7%.
Гісторыя Эгнагевез насельніцгва М. да канца ле высветлены. Паводле адной версіі, М. спачатку быў заселены афрыханцамі— банту, а з 2—4 ст. туг сталі сяліцца выхадцы з Індавезіі; паводле іншай, афрыканцы з’яві-ліся значна пазней, у выніку олалася змеша-нае ў расавых адносінах насельніцтва. Ранняя гісторыя М. малавгдома. 3 7 ст. М. наведвалі арабы і суахілі. У 14 ст. ў цэнтр. ч. вострава склалася дзярж. ўіварэнне народа мерына — Імерына. У 16—1? ст. заснаваны дзяржавы народаў сакалава (на здх. узбярэжжы), бецы-масарака (ва ўсх узбярэжжы), бецыляў (у цэнтр. горнай ч.). Першымі еўрапзйцамі,
488 МАДАГАСКАР
якія наведалі М., былі партуг. мараплаўцы Б.Дыяш (1500) і Ф.Суарыш (1506). У сярэдзі-не 17 ст. на М. праніклі французы, з якімі сапернічалі англічане і галандцы. У канцы 18 ст. адзін з правадыроў мерына — Андрыя-нампуйнімерына [1787—1810] аб’яднаў б. частку М. ў адзіную дзяржаву. Яго сын Рада-ма I [1810—28] абвясціў сябе каралём М. У 2-й пал. 19 ст. пад кіраўніцтвам прэм’ер-мі-ністра Райнілаярывуні дзяржава рэарганізава-на на еўрап. ўзор, створана рэгулярнае вой-ска, адчынены школы э навучаннем на мала-гасійскай мове. У выніку франка-малагасій-скіх войнаў (1883—85 і 1894—95) Францыя ліквідавала каралеўства М. і абвясціла яго ў 1896 франц. калоніяй. У 1946 засн. Дэмакр. рух малагасійскага адраджэння (ДРМА), які выступаў за самакіраванне. Антыкаланіяльнае паўстанне 1947—48 жорстка задушана, a ДРМА забаронены. 3 1956 дзейнічала Сацы-ял-дэмакр. партыя (СДП) на чале з Ф.Цыра-нанам.
У кастр. 1958 абвешчана аўт. Малага-сійская рэспубліка (МР) у складзе франц. Супольнасці на чале з Цырана-нам. 26.6.1960 абвешчана яе незалеж-насць. Урад Цырананы праводзіў палі-тыку супрацоўніцтва з Францыяй і ЗША і прыцягнення замежнага капіта-лу. Эканам. цяжкасці вясной 1972 вылі-ліся ў масавыя бунты, што прымусіла
Да арт. Мадагаекар. Панарама г. Антана-нарыву.
ўрад перадаць уладу ген. Г.Рамананцуа. Пасля некалькіх няўдалых спроб дзярж. пераваротаў у чэрв. 1975 улада перай-шла да Вярх. рэв. савета (ВРС) на чале з Д.Рацыракам (са снеж. 1975 прэзі-дэнт). На рэферэндуме ў снеж. 1975 ух-валена хартыя Малагасійскай сацыя-ліст. рэвалюцыі і прынята канстытуцыя Дэмакр. рэспублікі М. Адзінай паліт. арг-цыяй застаўся створаны ў 1976 Нац. фронт абароны сацыяліст. рэвалюцыі. Быў нацыяналізаваны шэраг прыватных кампаній. У канцы 1980-х г. краіну аха-пілі масавыя выступленні за дэмакра-тызацыю. У сак. 1990 дазволена шмат-партыйнасць. На рэферэндуме ў жн.
1992 прынята новая канстытуцыя, краі-на перайменавана ў Рэспубліку М. На выбарах у сак. 1993 лідэр апазіцыі АЗа-фі выбраны прэзідэнтам М. У выніку канфлікту паміж заканад. і выканаўчай уладамі ў чэрв. 1996 парламент аб’явіў імпічмент Зафі. На выбарах у лют. 1997 прэзідэнтам М. зноў выбраны Рацыра-ка. М. — чл. ААН (з 1960), Арг-цыі афр. адзінства (з 1963). Дзейнічаюць паліт. рухі і партыі: Стоўп і апора для выратавання М., Эканам. лібералізм і дэмакр. дзеянне для нац. адраджэння, Партыя кангрэса незалежнасці М. — адноўленая.
Гаспадарка. М. — эканамічна адста-лая агр. краіна. Штогадовы даход на 1 чал. каля 700 дол. ЗША. Сельская гас-падарка дае 33% валавога нац. прадук-ту, прамысловасць — 15%, абслуговыя галіны — 52%. Для с.-г. выкарыстання прыдатныя каля 10 млн. га. Апрацоўва-ецца каля 3 млн. га. Пад пашу выка-рыстоўваюцца прасторы саваннаў, рэд-кастойных лясоў і хмызнякоў агульнай пл. больш за 34 млн. га. Пераважаюць дробныя сял. гаспадаркі, ёсць планта-цыі замежных і мясц. кампаній. Гал. экспартныя культуры (1994, тыс. т): Ka-Ba — 80, гваздзіка — 7, ваніль — 2,8 (1-е месца ў свеце), сізаль — 20, перац.
На свае патрэбы вырошчваюць (1994, млн. т): рыс — 2,3, маніёк — 2,3, ба-тат. — 0,5, кукурузу — 0,2, цукр. трыс-нёг — 2, бульбу, фасолю, арахіс, бавоў-нік, тытунь. Рыс вырошчваюць на ара-шальных землях на Высокім плато і ў суседніх раёнах, клубневыя культуры — пераважна на У. Развіты агародніцтва і садоўніцтва. На Высокім плато значныя плошчы пад яблынямі, грушамі, персі-камі, абрыкосамі. Жывёлагадоўля ха-рактарызуецца нізкай прадукцыйнасцю. Пагалоўе: буйн. par. жывёлы — 10 млн. галоў (больш за 90% складаюць зебу), коз і авечак — каля 3 млн. галоў, сві-ней — 1,4 млн. галоў. Птушкагадоўля.
Лясная гаспадарка і рыбалоўства. У год вылоўліваюць каля 100 тыс. .т рыбы, крэветак, крабаў, вустрыц, лангустаў. Прам-сць прадстаўлена дробнымі і ся-рэднімі прадпрыемствамі, пераважна горназдабыўной і харч. прам-сці. Зда-бываюць храміты — 146 тыс. т, гра-фіт — 14 тыс. т, слюду — 1 тыс. т. Не-вял. здабыча кварцу, цыркону, берылу, танталіту, паўкаштоўных камянёў (аме-тыст, турмалін, тапаз). У харч. прам-сці пераважаюйь прадпрыемствы: мука-мольныя, рысаачышчальныя, цукр., ты-тунёвыя, мясакансервавыя, алейныя (перапрацоўка соі, арахісу, пальмавых ядраў). Вытв-сць электраэнергіі 595 млн. кВт гадз (1995), на невял. ЦЭС (працуюць на імпартнай нафце) і ГЭС. Іншыя галіны прам-сці прадстаўлены асобнымі прадпрыемствамі: з-ды наф-таперапр., па вытв-сці ўгнаенняў (Туа-масіна), 2 аўтазборачныя (Антананары-ву), 2 цэм. (Махадзанга і Анцырабе), суднабуд. (Манандзары), суднарамонт-ны (Анцэранана), фармацэўтычны (Фі-янаранцуа); ёсць прадпрыемствы ра-дыё- і электратэхнічныя, лакафарбавыя, дрэваапр., гарбарна-абутковыя, тэкст., па вытв-сці пластмас. Развіты саматуж-ныя промыслы — выраб тканін, адзен-ня, абутку, мэблі, керамікі і інш. Асн.