• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.. Чечерпнков В.Н. Мапоттные язмеренля. 2 мзд. М., 1969; Антонов В.Г., Петров Л.М., Шелкнн А.П. Средсгва лзмереннй магнмтных параметров матерналов. Л., 1986. М А.Мяльгуй. МАГНІТНЫЯ ДАМЁНЫ, гл. ў арт. Да-мены.
    МАГНІТНЫЯ ЛІНЗЫ, гл. ў арт. Элек-трокныя лінзы.
    484	магнітныя
    МАГНІТНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ, рэчы-вы, магн. ўласцівасці якіх абумоўліва-юць іх выкарыстанне ў тэхніцы. Асн. харакгарыстыка М.м. —намагнічанасць. Пры т-ры, ніжэйшай за т-ру магн. ўпа-радкавання (гл. Кюры пункт), М.м. — ферамагнетыкі і ферымагнетыкі маюць самаадвольную намаі’нічанасць. Павод-ле комплексу магн. уласцівасцей падзя-ляюць на магнітамяккія матэрыялы, магнітацвёрдыя матэрыялы і матэрыялы спец. прызначэння (магнітастрыкцый-ныя матэрыялы, тэрмамагнітныя матэ-рыялы, магнітааптычныя і ЗВЧ матэры-ялы). Выкарыстоўваюць у электра- і ра-дыётэхніцы, электроніцы, выліч. тэхні-цы і інш.
    Літ:. М н ш н н Д.Д. Магнптные матерна-лы. 2 нзд. М., 1991; Преображен-скнй АА, Бншард Е.Г. Магннтные матерналы н элементы. 3 нзд. М., 1986.
    Г.І.Макавецкі.
    МАГНІТНЫЯ ПАСТКІ, канфігурацыі магнітнага поля, здольныя працяглы час утрымліваць зараджаныя часціцы ўнутры зададзенага аб’ёму прасторы. Натуральная М.п. — магн. поле Зямлі, якое ўтрымлівае касм. зараджаныя час-ціцы высокіх энергій (элекгроны і пра-тоны) і ўгварае радыяцыйныя паясы Зям-лі па-за межамі яе атмасферы. У лаба-раторных умовах М.п. даследуюцца ў дастасаванні да праблемы ўгрымання плазмы і ажыццяўлення з іх дапамогай кіравальных тэрмаядзерных рэакцый.
    Найпрасцейіпая магнітная пастка. Стрэлкі паказваюць напрамкі магнігных сілавых ліній і току ў кааксіяльных шпулях (саленоідах).
    магнітныя пблюсы зямлі, пункты на паверхні Зямлі, дзе вектар індукцыі магнітнага поля Зямлі накіра-ваны вертыкальна: уніз на Паўн. полю-се (магнітны нахіл + 90°), уверх на Паўд. (нахіленне - 90°). У сучасную магнітную эпоху сапраўдныя М.п.З. размешчаны наадварот: Паўн. каля Паўд. геагр. полюса, Паўд. каля Паўн. геагр. полюса. Перыядычна адбываецца інверсія геамагнітнага поля і полюсы мяняюць сваю палярнасць на процілег-лую. У М.п.З. зыходзяцца ўсе мерыдыя-'ны магнітныя. Магнітныя полюсы пас-’ тупова перамяшчаюцца на паверхні Зямлі. Каардынаты М.п.З. (1985) 77°36' паўн. ш., 102°48' зах. д.; 65°06' паўд. ш., 139° усх. д. (гл. Палеамагнетызм) У ра-ёнах моцных магнітных анамалій (Кур-ская, Усх.-Сібірская і інш.) назіраюцца лакальныя магнітныя полюсы. Існуе таксама паняцце геамагнітныя п о л ю с ы — пункты перасячэння па-
    верхні зямной кары з магнітнай воссю аднародна намагнічанай Зямлі. У іх зы-ходзяцца мерыдыяны геамагнітныя. Зна-ходзяцца на адлегласці ў некалькі гра-дусаў ад адпаведных магнітных полю-саў. Месцазнаходжанне іх вызначаецца аналітычна. Я.І.Майсееў. МАГНІтбГРАФ (ад магніт + ...граф), прылада, якая берперапынна рэгіструе змены зямнога магн. поля ў часе (магн. варыяцыі). Складаецца з магн. варыё-метраў і рэгістравальных прыстасаван-няў (частатамеры, вальтметры, патэн-цыёметры з запісвальнымі вузламі, маг-нітафоны і інш.). Рэгіструе кампаненты магн. поля Зямлі з перыядам ад некаль-кіх секунд да некалькіх месяцаў і больш. Паказанні М. (на магн. стужцы і інш. магнітаграмах) апрацоўваюцца на ЭВМ. Ёсць сонечныя М. для вымярэн-няў магн. поля на Сонцы.
    МАГНІтбЛА, бытавы радыётэхнічны апарат, у якім функцыянальна і кан-струкцыйна аб’яднаны магнітафон і ра-дыёпрыёмнік. Mae агульныя блок сілка-вання, узмацняльнік магутнасці нізкай частаты і акустычную сістэму. Гл. так-сама Магнітарадыёла.
    МАГНІТбМЕТР (ад магніт + ...метр), прылада для вымярэння параметраў магн. поля і яго напружанасці, напрам-ку, градыента і інш. М. наз. таксама вымяральныя блокі ўстановак для вы-значэння магн. параметраў матэрыялаў. Паводле прынцыпу дзеяння М. падзя-ляюцца на магнітастатычныя, электра-магн., індукцыйныя, квантавыя, у т.л. звышправодныя; паводле прызначэн-ня — на палямеры, вымяральнікі магн. індукцыі, градыентаметры, інклінатары, флюксметры.
    Магнітастатычныя М. заснаваны на ўзае-мадзеянні пастаяннага магніта (магн. стрэлкі) са знешнім магн. полем, якое вымяраецца; эл.-магн. — на параўнанні магн. поля, якое даследуецца, з мапз. полем эл. току ў шпулі; індукцыйныя — на з’яве электрамагнітнай індукцыі (на ўзнікненні эрс у вымяральнай шпулі пры зменах магн. патоку, што яе пра-нізвае); квантавыя — на выкарыстанні фіз. з’яў, што адбываюцца пры ўзаемадзеянні магн. момантаў ансамбляў мікрачасціц рэчы-ва са знешнім магн. полем, якое вымяраецца; звышправодныя — на Джозефсана эфекце. 3 дапамогай М. вымяраюць магнітнае поле Зямлі і інш. планет, вывучаюць магн. анама-ліі, шукаюць карысныя выкапні, вызначаюць уласцівасці магн. матэрыялаў і г.д.
    Літ.: Средства нзмереннй параметров маг-нятного поля. Л., 1979; Бондаренко С.Л., Ш е р е м ет В.й, Прнмененне сверх-
    проводамостн в магнмтных нзмереннях. Л., 1982. М.А.Мяльгуй.
    МАГНІТЎДА ЗЕМЛЕТРАСЕННЯ (ад лац. magnitudo велічыня), умоўная велі-чьшя, якая характарызуе колькасць энергіі, што выдзелілася ў ачагу земле-трасення. Прапарцыянальная лагарыф-му адносін макс. амплітуды зрушэння глебы да адпаведнага перыяду сейсміч-най хвалі, запісанай сейсмографам на адлегласці 100 км ад эпіцэнтра земле-трасення. Максімальная М.з. каля 9, што адпавядае энергіі 1019 Дж. Паміж магнітудай і інтэнсіўнасцю (вымяраец-ца па 12-бальнай шкале) землетрасен-няў існуюць суадносіны па функцыі ад-легласці ад эпіцэнтра і глыбіні гіпацэн-тра землетрасення. На Беларусі адчува-юцца землетрасенні (амаль у 5 балаў), якія адбываюцца пад гарамі Уранча ў Румьшіі (макс. магчымая магнітуда ка-ля 7,5). Г.І.Каратаеў. МАГНІФІКАТ (лац. Magnificat ад пер-шага слова тэксту «Magnificat anima mea Dominum» «Вялічыць душа мая Госпада»), царкоўнае песнапенне; хва-лебная песня на тэкст слоў Дзевы Ма-рыі з Евангелля ад Лукі. 3 6 ст. адзін з нязменных (ардынарных) тэкстаў ката-ліцкай вячэрні. Належыць да т.зв. кан-тыкляў — важных у літургічным ужыт-ку псалмападобных эпізодаў са Старога і Новага запаветаў. Спяваўся ў грыга-рыянскай традыцыі антыфонна ў ад-ным з царк. тонаў паводле спецыфіч-ных формул меладызаванай рэчытацыі. У спалучэнні з т.зв. вялікім антыфо-нам — найб. меладычна развітым і ўрачыстым песнапеннем літургічнага дня ўяўляў сабою буйную вак. кампазі-цыю. Шматгалосыя апрацоўкі М. вядо-мы з 14 ст. У 16—18 ст. да гэтага жанру звярталіся Г.Дзюфаі, К. дэ Маралес, Дж.Палестрына, А.Ласа, К.Мантэвердзі, І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль, А.Вівальдзі, Дж.Б.Пергалезі, В.А.Моцарт і інш., у 19—20 ст. — Ф.Мендэльсон, К.Пенда-рэцкі, Р.Воан-Уільямс. Т.У.Ліхач.
    МАІНІЦКІ Лявонцій Піліпавіч (19.6.1669, с. Асташкаўскае Цвярской вобл., Расія — 30.10.1739), расійскі пе-дагог-матэматык. Скончыў Славяна-грэка-лацінскую акадэмію ў Маскве. 3 1701 выкладаў матэматыку ў Маскоў-скай школе матэм. і навігацкіх навук.
    Схема магнітометра — цесламера з аптычнай напампоўкай: 1 — камера з рабочым рэчы-вам; 2 -— паляроід; 3 — крыніца выпрамя-
    нення з зададзеным спектральным сасга-вам; 4 — генератар уэбуджэння; 5 — фотадэтэктар; 6 — узмацняльнік; 7 — сінхронны дэтэктар; 8 — мадуляцыйвгы генератар; 9 — вы-сокачастотны гене-ратар; 10 — частата-мер; В — магнітнае поле, што вымяраец-ца; Йц — рэзісгар у ланцугу адваротнай сувязі.
    магрыт	485
    Аўтар першага ў Расіі друкаванага курса матэматыкі і караблеваджэння «Арыф-метыка» (1703), дапаможнікаў і даведні-каў па матэматыцы.
    Тв.: Арнфметнка Магнмцкого. М., 1914.
    Літ:. Деннсов А.П. Л.Ф.Магнмцкнй, 1669—1739. М., 1967.
    МАГНІЮ АКСІД, паленая м а г -н е з і я, злучэнне магнію з кіслародам; асноўны аксід, MgO. У прыродзе рэдкі мінерал перыклаз.
    Бясколернае крьшгт. рэчыва, tm 2827 °C, шчыльн. 3580 кг/м. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Дробнакрьшіт. М.а. паглынае вуглякіс-лы газ і вадзяную пару, лёгка ўзаемадзейнічае з к-тамі. Атрымліваюць абпальваннем магне-зіту і даламіту. Выкарыстоўваюць у вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў, магнезіяльнага цэменту (гл. Магнію злучэнні), пры вулканіза-цыі гумы, для ачысткі нафтапрадукгаў, у ме-дыцьше (сродак для зніжэння кіслотнасці страўнікавага соку, лёпсае слабіцельнае).
    МАІ НІЮ ЗЛУЧ^ННІ, хімічныя злу-чэнні, у састаў якіх уваходзіць магній. Найб. пашыраныя М.з. — магнію аксід, солі магнію і магнійарганічныя злучэнні.
    Солі магнію ў асн. крышт. рэчывы, многія добра раствараюцца ў вадзе, бязводныя вель-мі гіграскапічныя, утвараюць крыіпталегідра-ты. Магнію карбанат MgCO3 упры-родзе мінерал магнезіт. Магнезіт і даламіт (змешаны карбанат CaCO3-MgCOj) выкарыс-тоўваюць для атрымання магнезіі, магнію і яго злучэнняў, як магніевыя ўгнаенні (напр., даламітавая мука). Магнію п е р х л a -р а т Mg(C104)2 — вельмі гітраскапічнае рэ-чыва. Гідрат саставу MgfClO^^HjO выраб-ляюць пад назвай а н г і д р о н, выкарыстоў-ваюць як асушальнік газаў. М а г н і ю с у л ь ф а т MgSO4 раскладаецца пры т-ры 1100—1200 °C. У прыродзе сустракаюцца мі-нералы кізерыт MgSO4-H,O, эпсаміт MgSO4-7H2O, каініт KCl-MgSO4-3H,O і інш. Выкарыстоўваюць як сыравіну для атрыман-ня аксіду магнію, пратраву пры фарбаванні тканін, напаўняльнік паперы, у медыцыне (горкая соль). Магнію хларыд MgCl2 трапляецца ў выглядае мінералаў бішафіту MgClj^IIjO, карналіту KCl-MgCl2-6H2O. Вы-карыстоўваюць для атрымання магнію, у вытв-сці магнезіяльнага ц э м е н -т у — сумесь напаленага MgO, MgCl2 і вады; водны раствор — як холадагент, антыфрыз, сродак супраць абледзянення лётных палёў, чыг. рэек, як антыпірэн для драўніны, дэфа-ліянт і інш. А.П.Чарнякова. МАГНбліЯ (Magnolia), род кветкавых раслін сям. магноліевых. Каля 80 відаў. Пашыраны ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, Амерыцы. Культывуецца больш за 15 відаў (лістападныя ва ўмераных, вечна-зялёныя ў трапічных і субтрапічных зо-нах).
    Дрэвы і кусты з простым, часам буйным (да 1 м) лісцем. Лісце мае ў сабе алкалоіды, эфірны алей і гліказіды. Кветкі верхавінка-выя, адзіночныя, двухполыя. Плод — спі-ральная шматлістоўка. Лек. і дэкар. расліны. МАГНОЛІЯІІСІДЫ (Magnoliales), па-радак двухдольных раслін. Найб. пры-мітыўныя з існуючых кветкавых раслін. 8 сям., 174 роды, каля 3 тыс. відаў. Па-шыраны пераважна ў трапічных і суб-ірапічных паясах. На Беларусі 2 інтра-дукаваныя віды з родаў магнолія і ліры-ядэндран (гл. Цюльпаннае дрэва) сям. магноліевых.