Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Да арт. Мадагаскар. На рацэ ў раёне ўсходня-га ўзбярэжжа.
цэнтры прам-сці — гарады Антанапа-рыву, Туамасіна, Фіянаранцуа, Маха-дзанга. Транспарт аўтамабільны, чыгу-начны, марскі. Аўтадарог 49,8 тыс. км, у тл. з цвёрдым пакрыццём 5,7 тыс. км, у краіне 48 тыс. легкавых і 34 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўгобусаў (1997). Даўж. чыгунак (каляя — 1 м) 883 км. Марскі флот адыгрывае вял. ролю ва ўнугр. перавозках і знешнім гандлі. У краіне больш за 20 марскіх партоў, га-лоўныя — Туамасіна (больш за 40%
МАДЖАРСКІЯ 489
аб’ёму знешняга гандлю), Махадзанга, г. Анцэранана. Авіяц. транспарт базіру-ецца на 105 аэрапортах (1996). Міжнар. аэрапорты каля г. Антананарыву і Ма-хадзанга. У 1996 экспарт склаў 493 млн. дол., імпарт — 612 млн. долараў. М. экспартуе каву (45% па кошце), ваніль (20%), гваздзіку, крэветкі, тэкстыль, храміты, графіт, слюду; імпартуе машы-ны і абсталяванне, паўфабрыкаты, наф-ту, тавары шырокага ўжытку, харч. пра-дукты. Асн. гандл. партнёры Францыя (41% экспарту, 40% імпарту), Японія, ЗША, Германія, Паўд.-Афр. Рэспубліка. М. атрымлівае фін. дапамогу ад Фран-цыі і міжнар. арг-цый. Грашовая адзін-ка — малагасійскі франк.
І.І.Пірожнік (прырода, насельніцгва, гаспа-дарка).
МАДАГАСКАРСКАЕ ЦЯЧ&ННЕ, цёп-лае паверхневае цячэнне Індыйскага ак. каля ўсх. і паўд. берагоў в-ва Мадагас-кар; галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіравана на Пд і ПдЗ са скорасцю 2—3 км/гадз. Сярэдняя т-ра вады на паверхні за год да 26 °C. Салёнасць ва-ды больш за 35%о. На ПдЗ часткова злучаецца з цёплым цячэннем Ігольнага мыса.
МАДАІАСКАРСКАЯ БІЯГЕАГРА-ФІЧНАЯ вбЬЛАСЦЬ Займае востраў
Мадагаскар і шэраг архіпелагаў і астра-воў Індыйскага акіяна: Каморскія, Маскарэнскія, Сейшэльскія і інш. Ува-ходзіць у царства Палеагею (гл. Цар-ствы біягеаграфічныя').
У флоры больш за 8,5 тыс. відаў раслін. Найб. пашыраны архідныя (больш за 900 Biflay), бамбукі, пальмы. Шмат эндэмікаў з кветкавых раслін (эндэмічных 6—9 сямей-стваў). Тыповыя віды-эндэмікі — *дрэва па-дарожнікаў», сейшэльская пальма. Фауна з ранняга неагену развівалася самастойна ад інш. біягеаграфічных абласцей, найб. звязана з фаунай Афрыкі, але некат. віды сведчаць пра стараж. сувязі з Паўд. Азіяй і Амерыкай. 4 атрады нелятаючых млекакормячых, усе ві-ды якіх эндэмічныя: віверавыя, прыматы (м-муравыя, індры, ай-ай), тэнрэкі, хамяхі мада-гаскарскія. Астатнія млекакормячыя — пера-сяленцы з Афрыкі (кажаны, кісцявухія свін-ні, пацукі, мышы). 3 птушак 50% відаў — эндэмікі (вангавыя, курапаткі пастушковыя, філяпітавыя). 3 паўзуноў геконы, кракадзілы (нільскі), хамелеоны, чарапахі (сухапутныя і бакашыйныя). Усе земнаводныя адносяцца да жаб (каля 150 відаў, большасць эндэміч-ныя). 3 рыб трапляецца некалькі солетрыва-лых відаў (хромісы, карпазубыя і інш ). 3 бес-пазваночных болыпасць відаў паходзіць з Афрыкі, эндэмікаў мала (некат. скарпіёны і інш).
МАДАЛЬНАСЦЬ (ад лац. modus мера, спосаб), функцыянальна-семантычная катэгорыя мовы, якая паказвае на спо-саб перадачы адносін гаворачай асобы
да выказвання і самога выказвання да рэчаіснасці. Той, хто гаворыць, ацэнь-вае факгы і' падзеі, пра якія ён гаво-рыць, рэальныя яны або нерэальныя, пажаданыя ці непажаданыя, магчымыя ці немагчымыя і г.д. Адрозніваюць М. аб’ектыўную (выражае адносіны выказ-вання да рэчаіснасці) і суб’ектыўную (выражае адносіны гаворачай асобы да зместу выказвання). У бел. мове выра-жаецца формамі дзеяслоўнага ладу (аб-веснага, умоўнага, загаднага), асобнымі словамі («відаць», «магчыма», «напэўна» і інш.), іігганацыяй («Што за ноч!»), па-радкам слоў у сказе («Так ён цябе і па-слухае!» — са значэннем «наўрад ці паслухае») і інш. моўнымі сродкамі.
Літ.: Внноградов В.В. О категорнн модальностн м модальных словах в русском языке // Тр. йн-та рус. яз. AH СССР. М.; Л., 1950. Т. 2; Беларуская граматыка. Ч. 1—2. Мн., 1985—86. П.ПШуба. МАДЖАЁЎСКАЯ (Modrzejewska) Геле-на [сапр. М і с э л ь (Misel) Ядвіга; 12.10.1840, г. Кракаў, Польшча — 8.4.1909], польская актрыса. Брала пры-ватныя ўрокі драм. мастацтва. 3 1861 выступала на сцэнах правінцыяльных т-раў. 3 1865 на сцэне Кракаўскага, з 1869 Варшаўскага т-раў. 3 1876 у ЗША, у 1877 дэбютавала ў Сан-Францыска. У 1880—85 выступала ў Вялікабрытаніі. Творчасці ўласцівы рамант. адухоўле-насць, арганічнасць і жыццёвая перака-наўчасць вобразаў. Сярод роляў: Джуль-ета («Рамэо і Джульета»), Кардэлія («Кароль Лір»), Афелія («Гамлет»), Ган-на («Рычард III»), лэдзі Макбет («Мак-бет»; усе У.Шэкспіра), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Федра («Федра» Ж.Расіна). Адна з лепшых вы-канаўцаў роляў у драмах С.Выспянска-га: Марыі («Варшавянка»), Лаадаміі («Пратэсілай t Лаадамія») і інш. Аўтар кніг «Успаміны і ўражанні» (1910), «Пісьмы» (т. 1—2, 1965).
МАДЖАР Уладзімір Раманавіч (26.8.1921, в. Крукавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 3.7.1985), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Балтыйскім фло-це, Ленінградскім, 1-м Укр. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант М. вы-значыўся ў студз. і сак. 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі.
МАДЖАРСКІЯ. Мажарскія, М a -дзьярскія, майстры-ткачы 18 — пач. 19 ст.; бацька і сын. Арандатары Слуцкай ф-кі кн. Радзівілаў, на якой вырабляліся слуцкія паясы.
Я н (сапр. Маджаранц Аванес; 1-я пал. 18 ст., Стамбул — каля 1800),
Да арт. Мадагаскарская біягеаграфічная воб-ласць. Характэрныя прадстаўнікі фауны: 1 — лемур мышыны; 2 —лемур вары; 3 — ай-ай; 4 — голуб маўрыкійскі; 5 — пустальга маў-рыкійская; 6 — пастушок мадагаскарскі; 7 — ілжэнектарніца драбнадзюбая; 8 — удаў драў-
490 МАДЖАХЕДЫ
кіраўнік Нясвіжскай мануфактуры шаў-ковых паясоў і Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў, мастак-картаньер, ткач. Сын венгра і армянкі. Ткацкаму рамяству вучыўся ў Стамбуле. У Рэч Паспалітую прыехаў да 1757. Спачатку жыў у Станіславе (цяпер г. Івана-Фран-коўск, Украіна). У 1758 запрошаны М.К.Радзівілам Рыбанькам у Нясвіж. У 1761 уцёк у Броды, дзе быў адшуканы і вернуты назад. Каля 1767 пераехаў у Слуцк, наладзіў мануфактуру, на якой у тым жа годзе выпусціў больш за 200 па-ясоў. Распрацаваў асн. тыпы дэкору канцоў паясоў: «карумфілевыя», «суха-рыкавыя», «вянкова-медальённыя» і інш. Вырабленыя ў перыяд яго кіраў-ніцтва паясы лазначаны меткамі: у 1767—76 — Sluck, Me fecit/ Sluciae, Me fecit/ Slutiae, y 1776—80 — Me fecit/ sluciae Joannes Madzarski. Каля 1780 ne-радаў пасаду сыну Лявону. Апошнія звесткі датуюцца 1796.
Лявон (каля 1740—1811), мастак-тэкстыльшчык і ткач. Ткацкай справе вучыўся ў бацькі. Каля 1780 стаў кіраў-ніком і арандатарам Слуцкай мануфак-туры Стварыў новую сістэму дэкар аз-даблення сярэдніх частак паясоў са складанай аркаменталізацыяй і яркай шматколернасцю і т.зв. «пазпыўкі» — сярэбрана-зялёныя паясы з аздаблен-нем канцоў гербамі ВКЛ. У 1780—1807 паясы пазначаў меткамі: СЛУЦК, ВЬ ГРАДЕ/СЛУЦКЕ, ЛЕО МА/ЖАРСКІЙ ВЬ ГРАДЕ/СЛУЦКЕ У канцы 1790 на-білітаваны, у 1791 атрымаў герб «Дар». 3 1792 ротмістар Навагрудскага ваявод-ства : каралеўскі камергер. У 1807 адмо-віўся ад арэнды мануфактуры. Паха-ваны ў Слуцкім касцёле бернардзінцаў.
I. М. Каранеўская.
МАДЖаХЕДЫ, гл. ў арт. Муджахіды.
МАДЖУРА (Majuro), горад, сталіца дзяржавы Маршалавы Астравы. Знахо-дзійца на аднайменным востраве ў гру-пе а-воў Ратак. 30 гыс. ж. (1997). Порт. Аэрапорг. Прадпрыемствы харч. прам-сці. Цэнтр рыбалоўства. Замежны турызм.
МАДЖЫДАЎ Камандар Бафалі-аглы (н. 17.10.1961, г. Дманісі, Грузія), бел. спартсмен (ірэка-рымская барацьба). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў БДУ (1989). 3 1994 ran. ірэнер зборнай каманды Беларусі. Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) у лёг-кай вазе Чэмпіён свету (1986, 1989): сярэбраны прызёр (1987, 1993). Чэмііі-ён Еўропы (1984—85, 1991); бронз. прызёр (1993) Уладальнік Кубка свету (1983, 1991).
МАДЖЙЎСКІ-ФРЬГЧ (Modizewski Frycz) Анджэй (каля 1503, в. Вольбуж Лодзінскага ваяв, Польшча — восень 1572), польскі публіцыст, асветнік-гу-маніст, грамадска-паліт. дзеяч. У 1517—22 вучыўсч ў Ягелонскім ун-це (Кракаў). Доўгі час жыў у Германіі, дзе сустракаўся з МЛютэрам і Ф.Мелан-
хтанам. 3 1547 сакратар караля Жыгі монта II Аўіуста, з 1553 войт у Вольбу-жы. Асн. праца — грамадска-паліт тракгат на лац. мове «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (Кракаў, 1551; Ба-зель, 1554), у якім абгруптавана прагра-ма антыфеад., дэмакр. развіцця краіны. М.-Ф. выступаў супраць падпарадка-вання дзяржавы інтарэсам прывілеява-ных саслоўяў, у абарону чалавечай год-насці асобы, за цярпімасць і свабоду мыслення, развіццё навукі і секуляры-зацыю асветы, стварэнне нац. царквы і інш. На польск. мову ўпершыню пера-кладзены Ц.Базылікам і выдадзены 'А.Карцанам у 1577 у Лоскай друкарні з прадмовай А.Волана. У канцы жыцця М.-Ф. пісаў творы, прысвечаныя тэала-гічнай тэматыцы, хрысц. этыцы і рэ-форме царквы. Яго погляды зрабілі ўплыў на развіццё польск. і еўрап. гра-мадска-паліт. і філас. думкі
Тв.: WyWr pism. Warszawa, 1977.
Літ.: Польскне мыслнтелн эпохк Возрож-дення М., 1960; Starnawski J Andrzej Frycz Modrzewski: Zywot. dzielo, slawa. Lodz, 1981. В.С.Болбас.
МАДЗІНІ (Mazzini) Джузепе (22.6.1805, г. Генуя. Італія — 10.3.1872), дзеяч італьян. рэв. і нац.-вызв. руху, права-дыр рэсп. крыла Рысарджымента. Юрыст. Скончыў ун-т у Генуі. 3 1827 чл. т-ва карбанарыяў. У 1830 арыштава-ны і высланы, знаходзіўся ў эміграцыі. Засн. тайную арг-цыю ьМаладая Ігкалія» (1831), мэтай якой было аб’яднанне Італіі на рэсп. пачатках, міжнар. рэв. арг-цыю «Маладая Еўропа» (1834) і «Ін-тэрнацыянальны саюз народаў» (1846). У час рэвалюцыі 1848—49 выдаваў у г. Мілач рэсп. газ. «L’italia del Ророіо» («Італія Народа»), змагаўся ў атрадзе ЛжГарыбальдзі. узначальваў (сак—ліп. 1849) рэв ўрад Рым. рэспублікі. У 1853 заснаваў рэсп. «Партыю дзеяння». Са-дзейнічаў вызв. паходу Гарыбальдзі на Пд Італіі (1860). У 1860-я г. М. і яго прыхільнікі імкнуліся ўцягнуць пальян. рабочых у патрыят. рух за далучэнне Венецыі да Італіі, прапагандавалі мірны шлях дасягнення сац. роўнасці (праз стварэнне рабочымі спажывецка-вытв. арг-цый), з 1867 узмацнілі агітацыю за ўстанаўленне рэсп. лалу. У 1870 пры спробе аказаць дапамогу рэсп. паўстан-ню на в-ве Сіцылія М. арынгтаваны ўладамі і высланы з краіны. У 1872 вяр-нуўся ў Італію.