• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Мадэрн Э.Г і м а р. Сганцыя метра-палітэна ў Парыжы.
    Да арт. Мадарн Ч.М а к і н т а ш. Дзверы чайнага пакоя асабняка Вілаў у Глазга. 1904. Впраж, таніраванае шкло.
    ноўвалі арх. плоскасці, актывізавалі прастору. У майстроў венскага М. (Гофман, Ольбрых), работах шатл. гру-пы «Чацвёра» на чале з Макінташам строга геам. арнамент вар’іраваў маты-вы круга і квадрата. Для М. характэрна ўзаемапранікненне станковых і дэкар-прыкладных форм мастацтва. У жыва-пісе пераважалі пано, у скулыттуры — рэльефы. Мэтай архітэктара, мастака, скульптара было стварыць сінт. цэльны твор мастацтва. Для жывапісу харакгэр-ны спалучэнне дэкар. умоўнасці арна-ментальных дывановых фонаў, сілуэт-насць, вял. колеравыя плоскасці, тонка нюансіраваная манахромія. У творах
    Да арт. Мадэрн. В.А р т а. Вестыбюль асабня-ка Таселя ў г. Брусель (Бельгія). 1893.
    Даарт. Мадэрн Л.Даменік-і-Манта-н е р. Будынак бальніцы Сан-Пуа ў г. Барсе-лона (Іспанія). 1902—12.
    Да арт. Мадэрв. Э.Г ал е. Фаянсавая чаша ў выглядзе сокала. 1885—89.
    П.Гагена і мастакоў групы «Набі» ў Францыі, Г.Клімта ў Аўстрыі, Ф.Кноп-фа ў Бельгіі, Э.Мунка ў Нарвегіі, чле-наў «Свету мастацтва» стылістыка М. часта выкарыстоўвалася для ўвасаблен-ня тэм і матываў, характэрных для сім-валізму. М. актыўна праявіўся ў графі-цы (Бёрдслі, немцы Т.Т.Гейне і Г.Фоге-лер, швейцарац Ф.Валатон, Мунк, француз Э.Грасэ, чэх А.Муха, у Расіі — А.М.Бенуа, К.А.Сомаў і інш.), гэта звя-'зана з росквітам кніжнай справы. Скульптура М. (Ж.Міне ў Бельгіі, Г.Об-рыст у Германіі) вылучаецца дынамікай і цякучасцю форм і сілуэта. Асабліва пашыраны быў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Яму ўласцівы тыя ж рысы, што і архі-тэктуры і скульптуры, у т.л. падабенства прадметаў і іх асобных дэталей нату-ральным формам (керамічныя і жал. вырабы Гаўдзі, метал. агароджы метро Парыжа Гімара, шкляныя вырабы Э.Га-ле, упрыгожанні Р.Лаліка ў Францыі; шкляныя пасудзіны Л.К.Тыфані ў ЗША, мэбля ван дэ Велдэ). Імкненне да канструкгыўнасці, чыстаты ліній, ла-канізму форм выявілася ў мэблі Макін-таша, Гофмана, у Расіі — у І.А Фаміна.
    У архітэктуры Беларусі М. пашыраны з пач. 20 ст. Ён разгаліноўваўся на шэ-раг ярка выражаных стылёвых кірункаў: сецэсіён, неарускі стыль, неараманскі і неагатычны кірункі, неабарока, неакла-сіцызм, неарэнесанс і інш. Для М. ха-рактэрны багатая арнаментыка з уклю-чэннем стылізаваных дэкар. элементаў готыкі, класіцызму, стараж.-рус. і інш. стыляў (жылыя дамы па вул. Савецкай у Гомелі, будынак б-кі імя Карскага ў Гродне, Віцебскага пазямельна-сялянска-га банка будынак, праект кінатэатра «Сатурн» у Гродне, чыг. вакзал у Мала-дзечне, будынак банка ў Слонімс). Ма-нум.-дэкар. мастацтва М. стала не-
    Да арт. Мадэрн Г.К л і м т. Партрэт Адэль Блох-Баўэр. 1907.
    ад’емнай ч. арх. кампазіцыі будынкаў, шырока выкарыстоўваліся выяўл. эле-менты (герб кн. Святаполк-Мірскіх на Мірскай капліцы, мазаічныя пано-абра-зы на гал. фасадзе капліцы ў Ляснянскім мемарыяльным комплексё). Імкненне да наўмыснай ускладненасці, інтэнсіўнага святлаценю фасадаў абумовіла шырокае выкарыстанне моцна высунутых эрке-
    Да арт. Мадэрн Кінатэатр «Сатурн» у г. Гродна. Праект пач. 20 ст.
    Да арт. Мадэрн Асабняк у г. Бабруйск Магі-лёўскай вобл.
    мадэрна 497 раў, вуглавых лоджый, мансардавых, шатровых і інш. форм дахаў (сядзібны дом у г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., Лужаснянскай зем-ляробчай школы будынак). Дзвярныя і аконныя праёмы, часам выцягнутыя на вышыню будынка, з мудрагеліста вы-гнутымі пераплётамі атрымалі абрысы падкоў, трапецый, парабалічных арак. Былі пашыраны выгнутыя ажурныя балконныя краты і казыркі дзвярных парталаў, аздобленыя скульптурай, спа-лучэнне адкрытага муру і ляпных дэта-лей (б. даходны дом у Мінску па вул. Кірава). У драўлянай архітэктуры выка-рыстоўваліся вежавыя кампазіцыі і дэ-кар. элементы нар. дойлідства (асабняк у г. Бабруйск Магілёўскай вобл.). У культавай архітэктуры М. праяўляецца ў пошуках зграбнай формы і сілуэта, вылучэнні дэталей і элементаў у агуль-най кампазіцыі (Крыжаўзвіжанская царква ў в. Амелянец Камянецкага р-на Брэсцкай вобл ). У стылі М. на Белару-сі працавалі арх. С.Шабунеўокі, В.Мар-коні, О.Краснапольскі, А.Альшалоўскі, Б.Астравумаў, К.Данцоў, К Шрэтэр, У.Срока і інш.
    Стыль М. меў уплыў на бел. выяўлен-чае, манум.-дэкар. і дэкар.-прыкладное мастацтва канца 19 — пач. 20 ст. Яго рысы адчуваюцца ў некат. творах Ф.Ру-шчыца, С.Богуш-Сестранцэвіча, А.Ты-чыны, Я.Мініна, А.Астаповіча, С.Юдо-віна, у карцінах і дыванах Я.Драздовіча. Захаваліся помнікі манум.-дэкар. мас-тацгва ў Гродне (вітражы касцёлаў бер-нардзінцаў і францысканцаў), Віцебску (маёлікавая мазаіка на будынку пазя-мельна-сял. банка). Цякучыя, прэтэн-цыёзныя, са скругленымі гранямі фор-мы шклянога посуду, якія спалучаліся з пышным дэкорам (размалёўка золатам, эмалямі, выкарыстанне метал. армату-ры) уласцівы маст. шклу, пгто вырабля-лася на шклозаводзе «Нёман» і на Ба-рысаўскім хрусталёвым заводзе. Асімет-рычныя, хваліста-ламаныя рэльефныя малюнкі характэрны для копыскай каф-лі', мудрагелістыя перапляценні геам. арнаменту, выцягнугыя сцёблы галінак і лісцяў, кветак аздаблялі віцебскія кафлі і дэкар. пліткі. Драўляную мэблю багата ўпрыгожвалі рэльефнай разьбой, такар-нымі элементамі, інкрустацыяй. М. праявіўся ў маст. ліцці і коўцы (аздаб-ленне балконаў, парапетаў, ганкаў жы-лых і грамадскіх будынкаў у Гродне, Мінску, Віцебску, Магілёве, Полацку, Гомелі і інш.
    Літ.: Кйряченко Е.Н. Модерн: К вопросу об нстоках н тмпологнн // Сов. нс-кусствознанне. М., 1979. Вып. 1; Tschudi Madsen S . Art nouveau. Paris, 1967.
    В.ЯБуйеал, AM Кулагін, М.М.Яніцкая.
    МАДЭРНА (Madema) Карла (1556, Ka-палаго, каля г. Лугана, Швейцарыя — 30.1.1629), італьянскі архггэктар; прад-стаўнік стылю барока. Працаваў у Рыме (з 1588). Творы М. адметныя пышнас-цю дэкору і прасторавай пабудовы ін-
    17. Зак. 456.
    498
    МАДЭРНІЗАЦЫЯ
    тэр’ераў: царква Санта-Сусана (1596— 1603), палацца Матэа ды Джове (1606— 16) і Барберыні (з 1625, завяршылі Л.Берніні і Ф.Бараміні). Кіраваў буд-вам сабора св. Пятра (з 1603), змяніў план Мікеланджэла — падоўжыў гал. неф і збудаваў гал. фасад.
    К.Мадэрна. Фасад царквы Санта-Сусана ў Рыме. 1596—1603.
    МАДЭРНІЗАЦЫЯ, змяненне, удаска-наленне, якое адпавядае сучасным па-трабаванням. Напр., М. абсталявання.
    МАДЭРНІЗМ (франц. modernisme ад лац. modernus новы, сучасны), агульная ўмоўная назва нерэаліст., авангардыс-цкіх літ., арх. і маст. кірункаў, творчасці асобных майстроў 20 ст. Да М. адно-сяць абстрактнае мастацтва, дадаізм, канструктывізм, кубізм, сімвалізм, сюр-рэалізм, ташызм, фавізм, футурызм, эк-спрэсіянізм, псіхалагічную школу, школу «плыні свядомасці» і інш. Проціпастаў-ляецца акадэмізму і рэалізму. Прадстаў-нікі М. адмаўлялі класічныя традыц. формы мастацтва, лічылі фармальны эксперымент асновай свайго творчага метаду, прапагандавалі суб’ектывізм, разбурэнне міметычнай вобразнасці і логікі формы, міфа- і фарматворчасць, зварот да падсвядомасці, тэндэнцыі аб-сурдызму, кайггоўнасць выпадковасці. Мэтай творчасці стала стварэнне прын-цыпова арыгінальных твораў, якія ня-суць унутр. свабоду і навізну сродкаў выяўл. мовы, з’яўляюцца ўвасабленнем асаблівага бачання і разумення свету аўтарам. У 1960-я г. як проціпастаўлен-не М. ўзнік постмадэрнізм. У літа-р а т у р ы М. вызначаецца ўпэўненас-цю ў глыбокім, непераадольным разы-ходжанні духоўнага вопыту чалавека і
    асн. тэндэнцый развіцця грамадства, адчуваннем адзіноты, адчужанасці чала-века. абсурднасці яго існавання ў свеце, стратай ідэалаў (творчасць С.Бекета, В.Вулф, Г.Гесэ, Дж.Джойса, Э.Іанеска, А.Камю, Ф.Кафкі, Д.Г.Лорэнса, М.Прус-та, Ж.П.Сартра, Т.С.Эліята і інш.). У выяўленчым мастацтве вы-явіўся праз фармальна-пластычныя, кампазіцыйныя і каларыстычныя поіпу-кі новых форм выразу, спробы адлюс-травання падсвядомасці чалавека ў маст. творчасці (С.Далі, О.Дзікс, Р.Дэ-ланэ, В.Кандзінскі, Дж Дэ Кірыка, Ф.Купка, М.Ларыёнаў, А.Матыс, П.Пі-касо, Дж.Полак і інш.). У некат. кірун-кахархітэктуры (канструктывізм, тэхн. эстэтызм) атаясамліваў эстэт. каштоўнасць з сац. функцыянальнасцю. У музыцы на пач. 20 ст. тэрмін «М.» абазначаў позні муз. рамантызм (М.Рэгер, Г.Малер, Р.Штраус) і імпрэ-сіянізм з тыповай для іх дэструкцыяй танальнай гармоніі, класічных форм, традыц. метрыкі і рытму, тэматызму і інш. Гэта выяўлялася ў форме прадаў-жэння рамант. традыцый адначасова з выпрацоўкай уласнай стылявой сістэ-мы. Пазней стаў сінонімам паняццяў «новая музыка» (тэрмін П.Бекера, 1919) і муз. авангардызм, якія прадугледжвалі прынцыповае адмаўленне традыцый. У сучасным сэнсе тэрмін «М » вызначае паслядоўнасць навацый авангарду. У канцы 1970-х г. харакгэрная для М. паскораная змена фармальных метадаў і прыёмаў кампазіцыі прывяла да плыняў т.зв. «новай прастаты», якія парадак-сальным чынам імкнуцца да аднаўлен-ня рамантызму. Музыка ў эстэтыцы М. ацэньваецца як бы з пазіцыі будучага развіцця. Нягледзячы на тое, што М. іг-наруе традыц. каштоўнасці, буйныя кампазітары, якія знаходзяцца пад яго ўплывам, ствараюць значныя муз. тво-ры, дзе адлюстроўваюць складанасць і супярэчлівасць чалавечай свядомасці ва ўмовах сучаснай рэчаіснасці.
    На Беларусі ў л-ры М. выявіўся ў ад-люстраванні нац. адраджэнскіх ідэй, паўплываў на творчасць Я.Купалы, Яд-вігіна Ш., В.Ластоўскага, А.Луцкевіча, Ф.Аляхновіча і інш. У архітэктуры да М. адносяцца пабудовы канструктывіс-таў (комплекс БДУ, 1928—31, арх. І.За-парожац, Г.Лаўроў, часткова перабуда-ваны; Нац. б-ка Беларусі, 1932, арх. Лаўроў, пры кансультацыі А.Весніна, і інш.), у выяўл. мастацгве — творчасць М.Шагала, К.Малевіча і аб’яднання «Сцвярджальнікі новага мастацтва».
    Літ.: Модерннзм: Аналмз н крнтнка осн. направленнй. 4 нзд. М., 1987.
    А.УВострыкава (літаратура).
    МАДгЗСТАЎ Аляксандр Фёдаравіч (9.3.1855, Разанская вобл., Расія — 30.8.1908), бел. вучоны ў галіне клініч-най медыцыны, грамадскі дзеяч. Д-р медыцыны (1888). Скончыў Пецярбург-скую медыка-хірург. акадэмію (1881). Працаваў у г. Магілёў: з 1889 ардынатар губ. бальніцы, з 1892 дырэкгар фель-чарскай школы. Навук. працы па спо-сабах увядзення лякарстваў у арганізм. Заснаваў т-ва Чырв. Крыжа ў Магілёве.
    Тв.: Внугрнгорловое распыленне (ннтра-трахеальная пульвернзацня) как способ вве-дення лекарств в органнзм. СПб., 1888.