• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    МАЗАРЫ-ШАРЫФ, горад на Пн Аф-ганістана. Адм. ц. правінцыі Балх. Вя-домы з канца 15 ст. Каля 150 тыс. ж. (1997). Вузел аўгадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., металаапрацоў-чая. Велазборачны і хім. з-ды. Рамёствы (дываны, скуры, метал. вырабы). Ган-даль каракулем, збожжам, фрукгамі. Музей «Бакгар» (выяўл. мастацтва). Месца паломнштва мусульман-шыітаў да мяркуемай магілы халіфа Алі з ком-плексам будынкаў 15 ст. (мячэць, мед-рэсэ, мінарэт, маўзалей; рэстаўрырава-ны ў 19—20 ст.).
    МАЗАЎШАНЕ, заходнеславянскае пле-мянное аб’яднанне. У 6—7 ст. засялілі сярэдняе Павісленне. Межавалі на ПнУ з яцвягамі. У 12 ст. М. згадваюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» і ў хроніцы Гала Ананіма. Паводле ўзроўню сац.-эканам. становішча землі Мазовіі адста-валі ад зямель Вялікай і Малой Поль-шчы. У 10 ст. пры Мешку I [960—992] Мазовія ўвайшла ў склад Велікапольс-кай дзяржавы. Пры Баляславе II [1034—37] мазавецкая знаць дамаглася поўнага аддзялення Мазовіі ад Поль-шчы, выбраўшы сваім князем Маіслава (Маслава, Мацлава). Казімір I, каб пад-парадкаваць Мазовію, пайшоў на саюз з вял. кіеўскім кн. Яраславам Мудрым, які ў 1041, 1043, магчыма 1039, хадзіў на М. Да 1047 супраціўленне мазавец-кай знаці задушана, Маіслаў забіты, Мазовія далучана да Польшчы. 3 1138 Мазовіяй валодаў Баляслаў Кучаравы, пазней яго брат Конрад. Нашчадкі апошняга валодалі Мазовіяй да 14 ст. На працягу 13—14 ст. вял. кн. ВКЛ не-аднойчы хадзілі на М. У 1526 Мазовія канчаткова ўвайшла ў склад Польшчы.
    МАЗАХІЗМ [ад імя аўстр. пісьменніка Л. фон Захер-Мазаха (L.Sacher-Masoch), які апісаў гэту з’яву], эра-тычны пасівізм, палавая ненар-мальнасць, пры якой для дасягнення палавога ўзбуджэння неабходна адчуць фіз. боль ці маральнае ўніжэнне з боку палавога партнёра.
    МАЗАЧЫО, М а з а ч a [Masaccio; улас-нае Т а м а з а ды Джавані д ы С і -моне Касаі (Гвідзі); 21.12.1401, г. Сан-Джавані-Вальдарна, Італія — во-сень 1428], італьянскі жывапісец Ран-няга Адраджэння; адзін з найбуйней-шых прадстаўнікоў фларэнційскай школы жывапісу. Працаваў (часта з Мазаліна) у Фларэнцыі, Пізе і Рыме. У творчасці адышоў ад традыцый готыкі, працягваў маст. пошукі Джота ды Бандоне. У рэ-ліг. кампазіцыях увасабляў гуманіст. ўяўленні аб дасканалай асобе, надаваў ім надзвычайную жыццёвую пераканаў-часць. Творы вызначаюцца энергічнай святлоценявой лепкай, пластычнай трохвымернасцю фігур, імкненнем да манум. абагульнення форм: «Святыя Еранім і Іаан Хрысціцель» (1423?), «Мадонна са св. Ганнай» (разам з Ма-заліна, каля 1424), паліпціх у царкве Санта-Марыя дэль Карміне ў Пізе (1426), размалёўкі капэлы Бранкачы ў
    Мазачыо. Святыя Еранім і Іаан Хрысціцель. 1423 (?).
    царкве Санта-Марыя дэль Карміне ў Фларэнцыі («Выгнанне з раю», «Цуд са стацірам», «Святыя Пётр і Іаан разда-юць міласціну», «Святы Пётр вылечвае хворых сваім ценем», паміж 1425 і 1428). У фрэсцы «Тройца» (каля 1426— 27, царква Санта-Марыя Навела ў Фла-рэнцыі) упершыню ў насценным жыва-пісе стварыў велічную цэнтральна-пер-спектыўную пабудову.
    Літ.: Знамеровская Т.П. Проблемы кватроченто н творчество Мазаччо. Л., 1975.
    МАЗГАВЫ ЎДАР. тое, што інсульт.
    МАЗГАВЫЯ АБАЛбНКІ, злучальна-тканкавыя плевачныя мембраны, якія пакрываюць галаўны мозг і спінны мозг у пазваночных жывёл і чалавека. Адна-слойную першасную М.а. маюць рыбы. У наземных пазваночных М.а. дыфе-рэнцыруецца на цвёрдую (вонкавую) і мяккую (унутр.); мяккая падзяляецца на павуцінную і сасудзістую. Цвёрдая М.а. высцілае ўнутр. паверхню чэрапа і пазваночнага канала, утварае вянозныя сінусы, якія служаць для адцёку вяноз-най крыві ад галаўнога мозга. Павуцін-ная М.а. ў поласці чэрапа прылягае да
    паверхні звілін кары вял. паўшар’яў. Сасудзістая М.а. непасрэдаа пакрывае паверхню галаўнога і спіннога мозга, шчыльна злучана з ёю, багатая крывя-носнымі сасудамі, якія забяспечваюць мозг і служаць для ўсмокгвання спінна-мазгавой вадкасці (ліквара). Разам з па-вуціннай абалонкай утварае сасудзістыя спляценні жалудачкаў мозга.
    А. С.Леанцюк.
    МАЗГАВЫЯ ПУЗЫРЫ, расшырэнні пярэдняга галаўнога аддзела нервовай трубкі ў зародку пазваночных жывёл і чалавека. Адрозніваюць 5 М.п., якія ў ходзе развіцця ператвараюцца ў пярэд-ні, прамежкавы, сярэдні, задні і прадаў-гаваты мозг. А.С.Леанцюк. МАЗГб Уладзімір Мінавіч (н. 5.3.1959, г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.), бел. па-эт. Скончыў БДУ (1985). Працаваў у прэсе, на Бел. тэлебачанні, з 1984 у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1972. Адчуванне гісторыі і супярэчлівай су-часнасці, каханне, тэма адзінства чала-века і прыроды, добрае веданне роднага слова, яркасць метафар, напеўнасць — асн. ў яго творчасці: зб-кі «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), «Марафон» (1992). Аўтар зб-каў для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994).
    «МАЗДА» (Mazda), аўтамабілі яп. фір-мы «Мазда мотар карпарэйшэн». Груза-выя аўтамабілі выпускаюцца з 1930, легкавыя — 1960. Поўная маса груза-вых аўтамабіляў да 2,8 т, прычэпаў — 1,55 т, магугнасць рухавіка да 90 кВт. Большасць мадэляў легкавых аўтамабі-ляў «М.» 5-месныя, 4-дзверныя, магут-насць рухавіка да 147 кВт, найб. ско-расць да 250 км/гадз.
    МАЗДАЙЦКІ РУХ, народны рух у дзяржаве Сасанідаў у 490 — канцы 520-х г. Ідэалогіяй М.р. было рэліг.-філас. ву-чэнне маздакізм, якое ўзнікла ў канцы 3 ст. Гал. змест вучэння — ідэі бараць-бы Святла (Дабра) і Цемры (Зла), усеа-гульнай роўнасці, падзелу маёмасці. Рух узнік ва ўмовах эканам. і паліт. крызісу, росту ўплыву арыстакратыі і аслаблення царскай улады, разарэння іранскіх ся-лян, многія з якіх з-за жорсткага шлюб-нага заканадаўства не маглі стварыць сям’ю. Быў падтрыманы царом Кавадам I [488—496, 499—531]. Прыхільнікі мйздакізму занялі важныя дзярж. паса-ды, кіраўнік М.р. Маздак стаў адной з перпіых асоб дзяржавы. Маздакісты за-хоплівалі маёмасць знаці і аддавалі яе бедным, было палегчана шлюбнае зака-надаўства. Аслабіўшы арыстакратыю, Кавад I у канцы 520-х г. парваў з маз-дакізмам, а яго сын Хасроў задушыў М.р. Маздак быў пакараны смерцю.
    МАЗЁПА (Калядзінскі) Іван Сцяпанавіч (1644—8.9.1709), украінскі дзярж. дзеяч. У 1669—73 на службе ў гетмана Правабярэжнай Украіны (у складзе Полыпчы) ГІ.Дарашэнкі, у 1674—81 — у гетмана Левабярэжнай Украіны І.Самайловіча. У 1682—86 ген.
    есаул, у 1687—1708 гетман Левабярэж-най Украіны. Адзін з найбуйнейшых землеўладальнікаў Украіны. У час Паў-ночнай вайны 1700—21 узначальваў гру-поўку ўкр. старшыны, якая выношвала планы аддзялення Левабярэжнай Укра-іны ад Расіі і разлічвала на дапамогу Швецыі. Вёў тайныя перагаворы з ка-ралём Рэчы Паспалітай (стаўленікам шведаў) Станіславам Ляшчынскім, паз-ней з каралём Швецыі Карлам XII. У 1708 разам з 5 тыс. казакоў перайшоў на бок Карла XII. Пасля паражэння швед. арміі ў Палтаўскай бітве 1709 М. разам з Карлам XII уцёк у тур. крэ-пасць Бендэр (цяпер у Малдове), дзе неўзабаве памёр.
    Літ.: Костомаров Н.Н. Мазепа. М., 1992.
    Да арт. «Мазда»: 1 — поўналрыводны пікап «Мазда-В2600»; 2 — легкавы аўтамабіль «Мазда-323» малога класа.
    МАЗЕР (ад пач. літар англ. слоў Microwave Amplification by Stimulated Emission of Radiation узмацненне мік-рахваль з дапамогай вымушанага вы-прамянення), квантавы генератар або ўзмацняльнік звышвысокачастотнага дыяпазону, у якім незатухальныя ваган-ні падтрымліваюцца вымушаным вы-прамяненнем узбуджаных часціц. Найб. пашыраны М. сантыметровага і дэцы-метровага дыяпазонаў на аснове пара-магнітных крышталёў (напр., рубіну; гл. Парамагнітны ўзмацняльнік) і малеку-лярныя генератары на пучках малекул вадароду, аміяку, атамаў цэзію, рубідыю і інш. Выкарыстоўваюцца ў радыёастра-номіі, радыёлакацыі, у якасці стандар-таў частаты (гл. Квантавы гадзіннік), уз-мацняльнікаў і прыёмнікаў з малым уз-роўнем шуму для сістэм звышдалёкай сувязі, у тл. касмічнай. Л.М.Арлоў. МАЗЖАЧбк, аддзел галаўнога мозга пазваночных жывёл і чалавека. Удзель-нічае ў каардынаванні рухаў, рэгуляцыі вегетатыўных функцый, захаванні позы і раўнавагі цела. Размешчаны пад паты-лічнымі долямі вял. паўшар’яў, над прадаўгаватым мозгам, у задняй чарап-ной ямцы (іл. гл. да арт. Галаўны мозг). Складаецца з парных паўшар’яў (пло-шча звілін М. ў чалавека 1,5 тыс. см2),
    мазіні 509
    аб’яднаных сярэдняй часткай-чарвяком. Паверхня мае 3 слоі кары (малекуляр-ны, гангліёзны, зярністы). Звязаны з мазгавым ствалом трыма парамі ножак. Парушэнні М. ў чалавека вядуць да расстройства раўнавагі, мышачната то-нусу і інш. А.С.Леанцюк.
    МАЗЖЎХІН Іван Ільіч (26.9.1889, Мас-ква — 18.1.1939), расійскі кінаакцёр. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Працаваў у правінцыяльных т-рах, маскоўскім Увядзенскім нар. доме. 3 1911 здымаўся ў кіно. Буйнейшы акцёр рас. дарэв. кі-нематографа. Іграў рамант. герояў у ме-ладрамах, здымаўся ў быт. камедыях, салонных і дэкадэнцкіх драмах. Сярод роляў: гвардзейскі афіцэр Маўрушка («Домік у Каломне» паводле А.Пушкі-на, 1913), Стаўрогін («Мікалай Стаўро-гін» паводле рамана Ф.Дастаеўскага «Д’яблы», 1915), Герман («Пікавая да-ма» паводле Пушкіна, 1916), князь Ка-сацкі («Айцец Сергій» паводле Л.Тал-стога, 1918). 3 1920 у эміграцыі, зды-маўся пераважна ў Францыі: «Дзіця карнавала» (1921, 1933, сцэнарыст і рэ-жысёр), «Дом таямніц» (1922), «Касцёр палае» (1923, сцэнарыст і рэжысёр), «Міхаіл Строгаў» (1926) і інш.
    Г.В.Ратнікаў.
    МАЗІНА (Masina) Джульета (сапр. імя Джулія Ганна; 22.2.1921, г. Сан-Джор-джа-ды-П’яна, Італія — 1994), італьян-ская актрыса. Вучылася ў Рымскім ун-це. У 1942 дэбютавала ў т-ры, у 1946 — у кіно. Сусв. вядомасць пры-неслі ролі ў фільмах яе мужа рэжысёра Ф.ФеЛні: «Агаі вар’етэ» (1950), «Даро-га» (1954, у сав. пракаце «Яны вандра-валі па дарогах»), «Махлярства» (1955), «Ночы Кабірыі» (1957, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Джульета і духі» (1965), «Джынджэр і Фрэд» (1986). Яе мастацтва вызначалася тонкім псіха-лагізмам, спалучэннем лірызму і гратэс-ку, уменнем яскрава і дакладна акрэс-ліць характар. Сярод інш. фільмаў: «Еў-ропа, 51» (1952), «Фартунела» (1958), «Шалёная з Шаё» (1969, англ.), «Фрау Холь» (1985).
    МАЗІНІ (Masini) Анджэла (28.11.1844, Тэра-дэль-Соле, Італія — 29.9.1926), італьянскі спявак (тэнар); адзін з буй-нейшых прадстаўнікоў стылю бельканта 19 ст. 3 1867 выступаў на сцэнах буй-нейшых т-раў Італіі і інш. еўрап. краін, у т.л. ў 1879—1903 у Італьян. оперы ў Пецярбургу. У 1905 пакінуў сцэну. Ва-лодаў голасам прыгожага тэмбру, бліс-кучай каларатурнай тэхнікай. Сярод тіартый: граф Альмавіва («Севільскі цы-рульнік» Дж.Расіні), Немарына, Джэна-ра («Любоўны напітак», «Лукрэцыя Борджа» Г.Даніцэці), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага) і інш.