Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
510 МАЗЛУМАЎ
Літ:. Лаурн-Вольпн Дж. Вокальные параллелм: Пер. с нтал. Л., 1972.
МАЗЛЎМАЎ Авядзікт Лук’янавіч (12.12.1896, г. Сімферопаль, Украіна — 30.9.1972), расійскі біёлаг-селекцыянер. Акад. УАСГНІЛ (1956). Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Варонежскі с.-г. ш-т (1923, Расія). 3 1922 ва Усерас. НДІ цукр. буракоў і цукру (Варонеж-ская вобл.). Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы цукр. буракоў. Вывеў 52 сарты і гібрыды цукр. бура-коў Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952. Ленінская прэмія 1965.
Тв:. Селекцня сахарной свеклы. М., 1950; Методы селекцмм, созданне высокопродук-тнвных сортов н гнбрндов сахарной свеклы н нх внедренне в пронзводство // Тр. Всесоюз. ННН сахарной свеклы. 1965. Т. 2, вып. 2.
МАЗб Рахіль Эфраімаўна (н. 6.2.1910, г. Барысаў Мінскай вобл), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1965), праф. (1966). Скончыла Маскоўскі ун-т (1930) і Мінскі мед. ін-т (1940). У 1949—80 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1969 заг. кафедры). Навук. працы па кардыялогіі дзіцячага ўзросту.
Тв:. Пособне по педнатрнн для врачей. Мн., 1969 (разам з І.Н.Усавым); Пневмоння у детей раннего возраста. Мн., 1977.
МАЗОВІЯ (Mazowsze), гістарычная вобласць Польшчы, у сярэднім цячэнні Віслы і ніжнім цячэнні Нарава і Буга. У раннім сярэдневякоўі тэр. рассялення польскага племя мазаўшан. У склад польскай дзяржавы ўключана, верагод-на, у час панавання Мешкі 7, у 10 ст. цэнтр М. — г. Плоцк. У выніку падзелу ў 1138 Польшчы на ўдзелы (паводле за-вяшчання Баляслава Ш Крывавустага) узнікла Мазавецкае княства, якое ў 13 ст. распалася на больш дробныя ўдзе-лы. У 1351—70 і 1388—1526 мазавецкія князі ў леннай залежнасці ад Полыпчы. У выніку вымірання мясц. княжацкіх родаў асобныя ўдзелы М. ўключаны ў склад Кароны ў якасці ваяводстваў — Раўскага (1462), Плоцкага (1495), Маза-вецкага (1526, цэнтр — г. Варшава). Да 1540 М. захоўвала ўласны сейм, да 1577 — асобнае заканадаўства. У 14— 17 ст. дробная шляхта і сяляне калані-завалі суседнія тэр. Прусіі (гл. Мазуры) і Падляшша, заснавалі пасяленні на бел., літ. і ўкр. землях. У выніку Люб-лінскай уніі 1569 М. стала цэнтр. рэгіё-нам Рэчы Паспалітай, Варшава — мес-цам правядзення агульных сеймаў, з 1569 — сталіцай дзяржавы. У выніку 2-га і 3-га падзелаў Рэчы Паспалітай (1793, 1795) б.ч. М. адышла да Прусіі, меншая — да Аўстрыі. У 1807 і 1809 М. ў межах Варшаўскага герцагства, у 1815 — Каралеўства Польскага. У 1918 увайшла ў склад адноўленай Польскай дзяржавы ў межах Варшаўскага, частко-ва Беластоцкага і Люблінскага ваявод-стваў, з 1999 — у межах Мазавецкага ваяводства.
Літ.: Dzieje Mazowsza do 1526 roku. Watszawa, 1994. Н.К.Мазоўка.
МАЗбліСТАЕ ЦЕЛА, сукупнасць нер-вовых валокнаў, участак белага рэчыва галаўнога мозга плацэнтарных млека-кормячых і чалавека. Размешчана ў глыбіні падоўжнай шчыліны паміж паў-шар’ямі галаўнога мозга. Даўж. 7—9 см. Уяўляе сабой сукупнасць папярочна размешчаных камісуральных нерв. ва-локнаў (колькасцю 200—350 млн.), якія злучаюць сіметрычныя, рознаіменныя звіліны ці зоны новай кары абодвух паўшар’яў. Ажыццяўляе абмен нерв. ім-пульсацыяй паміж паўшар’ямі, што за-бяспечвае іх каардынаваную дзейнасць; з’яўляецца важнай сістэмай перапра-цоўкі інфармацыі пры абучэнні.
А. С.Леанцюк.
МАЗбЛЬ. лакальны балючы ўчастак празмернага патаўшчэння рагавога слоя эпідэрмісу скуры (гіперкератозу) чала-века. Узнікае як ахоўная прыстасаваль-ная рэакцыя скуры на месцы працягла-га мех. ўздзеяння, найчасцей на дало-нях, падэшвах і інш. Mae выгляд шчыльных жаўтаватых, брудна-шэрых ці карьгчневых патаўшчэнняў. Лячэнне тэрапеўтычнае. М. ёсць таксама ў не-кат. млекакормячых (вярблюдаў, пры-матаў). М.З.Ягоўдзік.
МАЗОН (Mazon) Андрэ (7.9.1881, Па-рыж — 13.7.1967), французскі філолаг-славіст. Чл. Акадэміі надпісаў і прыго-жага пісьменства (1941). Замежны чл. AH СССР (1928), інш. замежных акадэ-мій. Вучыўся ў Сарбоне і Пражскім ун-це. Выкладчык франц. мовы Хар-каўскага (1905—08), праф. слав. філа-логіі Страсбурскага (1919—23) ун-таў, Калеж дэ Франс (1924—51). У 1909—14 працаваў у Ін-це жывых усходніх моў. У 1937—59 ганаровы прэзідэнт Ін-та слав. даследаванняў Парыжскага ун-та. Аўгар прац па слав. філалогіі: «Марфалогія трыванняў рускага дзеяслова» (1908), «Граматыка чэшскай мовы» (1921), «Славянскія казкі паўднёва-заходняй Македоніі» (1923), «Парыжскія рукапі-сы Івана Тургенева» (1930), «Дакумен-ты, славянскія казкі і песні паўднёвай Албаніі» (1936), «Слова аб палку Ігара-вым» (1940), «Граматыка рускай мовы» (1943) і інш. Адзін з заснавальнікаў і рэдактар час. «Revue des etudes slaves» («Часопіс славянскіх даследаванняў», з 1921). У 1958—67 віцэ-старшыня Між-нар. камітэта славістаў.
«МАЗбЎША» («Mazowsze»), Д з я р -жаўны ансамбль песні і танца «М азоўш a » імя Т. С ы -гетынскага Рэспублікі Поль-ш ч а. Створаны ў 1949. Працуе ў в. Ка-ролін каля Варшавы. Арганізатар і пер-шы кіраўнік Т.Сыгетынскі (з 1955 ан-самбль яго імя), з 1955 кіраўнік М.Зімінская-Сыгетынская. У складзе калектыву хар. і балетная групы, інстр. ансамбль. У рэпертуары больш за 100 маст. апрацовак польскіх нар. песень і танцаў, пераважна цэнтр. Польшчы, арыгінальныя творы польскіх і інш. кампазітараў, у т.л. песні Сыгетынскага.
Неаднаразова выступаў на Беларусі. Дзярж. прэмія Польшчы 1951.
МАЗУР Вікгорыя Мікалаеўна (н. 4.8.1946, г. Магілёў), бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1982). Нар. арт. Бе-ларусі (1998). Скончыла Бел. кансерва-торыю (1971). 3 1970 салістка Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Валодае прыгожым моцным голасам. Творчасці характэрны эмацыянальнасць, выраз-насць, артыстызм. Сярод роляў: Ірына, Алімпіяда, Паўлінка («Пяе «Жавара-нак», «Тыдзень вечнага кахання», «Паў-лінка» Ю.Семянякі), Сільва, Марыйа,
В.М.Мазур.
Віялета і Мадлен («Сільва», «Марыца», «Фіялка Манмартра» І.Кальмана), Ган-на Главары, Зорыка і графіня Ілона, Фраскіта («Вясёлая ўдава», «Цыганскае каханне», «Фраскіта» Ф.Легара), Раза-лінда, Аніна («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» І.Штрауса), Эліза Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Настас-ся Батманава («Халопка» М.Стрэльні-кава), Чаніта і Анжэла («Пацалунак Ча-ніты» Ю.Мілюціна), Феніса («Хітрамуд-рая закаханая» А.Рабава), Насця («Баб-скі бунт» Я.Пцічкіна), Пенелопа («Пе-нелопа» А.Журбіна), Долі («Хэло, До-лі!» Дж.Германа). А.Я.Ракава.
В.Мазур у ролі Мадлен.
МАЗУРУК 511
МАЗУР (Masur) Курт (н. 18.7.1927, г. Брыг, Швейцарыя), нямецкі дырыжор. Чл. AM Германіі. Вучыўся ў Лейпцыг-скай вышэйшай муз. школе (1946—48). 3 1948 дырыжор оперных т-раў у Гале, Эрфурце, Лейпцыгу. У 1955—72 гене-рал-музік-дырэктар Дрэздэнскага фі-ларманічнага аркестра, Мекленбургска-га т-ра ў Шверыне, т-ра «Комішэ-опер», з 1970 гал. дырыжор^ аркестра «Гевандхаўза». з 1991 Нью-Йоркскага філарманічнага аркестра. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены оперы «Хары Янаш» З.Кодая, «Рамэо і Юлія» Г.Зу-тэрмейстара, «3 мёртвага дома» Л.Яна-
чака, «Арабела» Р.Штрауса, «Атэла» Дж.Вердзі, «Барыс Гадуноў» М.Мусарг-скага і інш. Вядомы як інтэрпрэтатар сімфоній Л.Бетховена, А.Брукнера, Р.Шумана, Ф.Мендэльсона, П.Чайкоў-скага. Нац. прэміі ГДР 1970, 1982. Прэ-мія імя Шумана 1981.
МАЗЎРАЎ Кірыла Трафімавіч (7.4.1914, в. Рудня-Прыбыткоўская Гомельскага р-на — 19.12.1989), савецкі парт. і дзярж. дзеяч, адзін з арганізатараў і кі-раўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Ге-рой Сац. Працы (1974). Скончыў Го-мельскі аўтадарожны тэхнікум (1933), ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1947). 3 1933 тэхнік, нач. Камарынскага раённага да-рожнага аддзела. У 1936—39 у Чырв. Арміі, палітаддзеле Бел. чыгункі. 3 1939 заг. аддзела Гомельскага абкома, сакра-тар Гомельскага гаркома, 1-ы сакратар Брэсцкага абкома ЛКСМБ. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце: палітрук роты, камандзір батальёна, інструктар паліт-аддзела 21-й арміі (падпалкоўнік). 3 вер. 1942 да канца 1943 М. на акупіра-ванай тэр. Беларусі: прадстаўнік ЦШПР у партыз. злучэннях Мінскай, Палескай, Пінскай, Баранавіцкай і Брэсцкай абл., чл. Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1943—47 2-і, 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. 3 кастр. 1947 у апараце ЦК КІІ(б)Б. 3 1949 2-і, 1-ы сакратар Мін-скага гаркома, з 1950 1-ы сакратар аб-кома партыі. 3 ліп. 1953 Старшыня Са-вета Міністраў БССР. 3 ліп. 1956 1-ы сакратар ЦК КПБ. У 1965—78 1-ы нам. Старшыні Савета Міністраў СССР. 3 1986 Старшыня Усесаюзнага савета ве-тэранаў вайны і працы, чл. Міжнар. фе-
дэрацыі барацьбітоў супраціўлення, з 1987 чл. ВЦСПС. Чл. ЦК у 1949—66, Бюро ЦК у вер. 1952 — снеж. 1962, Прэзідыума ЦК КПБ у снеж. 1962 — крас. 1965. Чл. ЦК у 1956—81, канд. у чл. Прэзідыума ЦК з 1957, чл. Прэзіды-ума ЦК з 1965, чл. Палітбюро ЦК КПСС у 1966—78. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—67, чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1950—53 і 1956—65. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1950—79 і з 1989, чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССР у 1958—66. У 1956—65 чл. Ваен. савета БВА. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Тв.: О 20-летнн co дня освобождення Со-ветской Белорусснн от немецко-фаіпмстскмх захватчнков. Мн., 1964; Незабываемое. 2 нзд. Мн„ 1987.
МАЗЎРКА (польск. mazurek, mazur ад назвы жыхароў Мазовіі), польскі нар. танец. Mae своеасаблівую харэаграфіч-ную (асн. элементы — хуткі бег пар з падскокам на 1-ю долю такта і вярчэн-не) і метрарытмічную (тыповая рытма-формула М JJ ці Л J J, трохдольнасць, капрызная акцэнтуацыя, рубатнасць) арганізацыю. Муз. памер 3/4 ці 3/8. Тэмп ад умеранага да хуткага. Найб. раннія запісы з мазуркавымі рытмамі (т.зв. польскі танец) выяўлены ў табула-турах і канцыяналах пач. 17 ст. 3 2-й чвэрці 19 ст. пашырана ў еўрап. краінах як бальны танец. Як муз. жанр дасягну-ла росквіту ў творчасці Ф.Шапэна. На Беларусі вядома з сярэдзіны 19 ст. на-пачатку пры дварах знаці, у гарадах, по-тым і ў вясковым побыце. Захоўваецца ў рэпертуары сучасных музыкантаў. У прафес. бел. музыцы жанр М. распра-цоўвалі ў 19 ст. Н.Орда, Міхал Клеафас Агінскі, М. і А.Ельскія, Ф.Міладоўскі, у 20 ст. А.Багатыроў, Г.Вагнер, Э.Тыр-манд і інш. І.Дз.Назіна. МАЗУРКЁВІЧ Язэп (Іосіф Ігнатавіч; 1887, в. Цялякава Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 1937), бел. пісьмен-нік, краязнавец. Скончыў Вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску (1924). Настаўнічаў, выкладаў на Віцеб-скім вячэрнім рабфаку. У канцы 1920 — пач. 1930-х г. працаваў у Віцеб-скім краязнаўчым музеі, у школе. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Віцебскай філіі «Маладняка» і Віцебскай асацыя-цыі пралетарскіх пісьменнікаў. Друка-ваўся з 1922. Выступаў з апавяданнямі («Здзекі», 1924; «Бранявік», 1925), п’е-самі («За калгас», 1930), нарысамі («Сустрэча>, 1932), крытычнымі арты-куламі («400 гадоў беларускага друку», 1925; «Літаратурны рух на Віцебшчы-не», 1929). Рэпрэсіраваны ў 1937. Рас-страляны. Рэабілітаваны ў 1957.