Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
М.Л.Зуеў.
МАЗУРОК Юрый Антонавіч (н. 18.7.1931, г. Краснік, Полыпча), расійскі спявак (барытон). Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1960, клас С.Мігая). 3 1963 саліст Вял. т-ра ў Маскве. Сярод партый: Яўген Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўска-
га), Андрэй Балконскі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Фігара («Севільскі цыруль-нік» Дж.Расіні), Жэрмон, граф ды Лу-на, Радрыга, Рэната («Травіята», «Тру-бадур», «Дон Карлас», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучы-ні). Лаўрэат Міжнар. і Усесаюзнага конкурсаў вакалістаў «Пражская вясна» (1960), імя Дж.Энеску (1961, Бухарэст), імя М.Глінкі (1962, Масква), у Манрэа-лі (1967).
Ю.АМазурок. І.П.Мазурук
МАЗЎРСКІЯ АЗЁРЫ, група азёр на ПнУ Польшчы ў межах Мазурскага Па-азер’я. Утвараюць сістэму, злучаную пратокамі і каналамі (19 ст.) з агульнай пл. 302 км2. Найб. азёры: Снярдвы (пл. 113,8 км2), Мамры (104,9 км2), Нягоцін (26 км2), Нідскае (17,3 км2). Сцёк у бас. рэк Вісла і Прэголя. Азёры ледавіковага паходжання. Размешчаны ў паніжэннях паміж канцова-марэннымі градамі. Бе-рагі моцна парэзаны, нізкія багністыя, высокія (да 4 м) залесеныя, са шматлі-кімі затокамі, астравамі і пляжамі. Суд-находства, рыбалоўства, турызм, зоны адпачынку, санаторыі. Шмат геал. (Фу-леда), арніталагічных (Лукнайна) і расл. запаведнікаў. На воз. Снярдвы н.-д. станцыя Польскай АН. У час 1-й сусв. вайны 1914—18 у раёне М.а. адбывалі-ся кровапралітныя баі паміж рас. і герм. войскамі. Т.Каліцкі.
МАЗУРЎК Ілья Паўлавіч (20.7.1906, г. Брэст — 2.1.1989), Герой Сав. Саюза (1937), ген.-маёр авіяцыі (1946), засл. палярны лётчык (1937). Скончыў Ваен. школу лётчыкаў (1929). У Чырв. Арміі з 1927. 3 1930 лётчык, камандзір атрада Грамадз. паветр. флоту, у 1938—41 нач. Палярнай авіяцыі Галоўпаўночмаршля-ху (ГПМШ). Вызначыўся ў 1937 у час дастаўкі Папанінскай навук. станцыі на Паўн. полюс. У Вял. Айч. вайну каман-дзір авіягрупы ВПС Паўн. флоту, з 1943 камандзір авіядывізіі і нач. асобай па-ветр. трасы ВПС Аляска—Краснаярск, арганізоўваў перапраўку на фронт бая-вых самалётаў. 3 1945 нач. упраўлення Палярнай авіяцыі, нам. нач. ГПМШ, нам. нач. НДІ. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1937—50.
512 МАЗУРЫ
МАЗЎРЫ (Mazuiy), гістарычна- геагр. раён у Польшчы, размешчаны пераваж-на ў Мазурскім Паазер’і, у складзе Вар-мінска-Мазурскага ваяв. У раннім ся-рэдневякоўі заселены прусамі, у 14—17 ст. — польскімі сялянамі і дробнай шляхтай з Мазовіі. У 12 ст. — 1525 на-лежалі Тэўтонскаму ордэну (з 1466 у леннай залежнасці ад Полыпчы). У 1525—1701 у складзе Брандэнбургска-прускай дзяржавы (з 1657 незалежнай ад Польшчы), потым у каралеўстве Прусія. Прускія ўлады вызначалі гэту тэр. як «польскія староствы». Назва «М.» замацавалася ў 1-й пал. 19 ст. На-сельнідава М. захавала польскую мову, звычаі, прытрымлівалася пратэстантыз-му; з 1842 тут пачалі выдавацца польс-кія газеты, у 1896 засн. Мазурская нар. партыя. Паводле плебісцыту 1920 (пра-водзіўся ва ўмовах тэрору з боку ням. улад) М. ў складзе Германіі. Праследа-ванні польскіх дзеячаў і арг-цый узмац-ніліся ў 1928—32 і пасля прыходу да ўлады АГітлера (1933). У студз. —лю-тым 1945 М. вызвалены войскамі 1-га і 2-га Бел. франтоў і ўключаны ў склад Полыпчы. Непрыхільнае стаўленне ка-муніст. улад да польскага насельніцтва М. выклікала яго эміграцыю ў Герма-нію. Значная частка М. заселена рэпат-рыянтамі пераважна з Віленшчыны.
Н.К.Мазоўка.
МАЗУРЙНКА Анатоль Мітрафанавіч (21.3.1940, пас. Гарадок Буда-Кашалёў-скага р-на Гомельскай вобл. — 30.3.1994), бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-р тэхн. н. (1984), праф. (1987). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1961). 3 1963 у Ін-це фізікі цвёрда-га цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы высо-’кага ціску, даследаванні фазавых пера-ўтварэнняў у нітрыдзе бору і вугляро-дзе, сінтэзе звышцвёрдых полікрышт. матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.: Алмазообразованяе м взанмодействне в снстеме углерод-бор прн высокмх давленн-ях н температурах (у сааўт.) // Неорганнчес-кне матерналы. 1995. Т. 31, № 1.
Г.В.Гатальскі.
МАЗЎТ, астатак пасля атм. перагонкі нафты (адгонкі бензінавых, газавых і газойлевых фракцый). Густая вадкасць цёмна-рудога колеру, шчыльн. 890— 1000 кг/м\ т-ра застывання 10—40 °C, цеплата згарання 39,4—40,7 МДж/кг. Выхад М. складае 50% ад масы нафты. Выкарыстоўваюць як вадкае кацельнае паліва, прадукты вакуумнай дыстыля-цыі М. — як сыравіну для атрымання маторнага паліва, змазачных масел. Гл. таксама Гудрон.
МАЗЫНСКІ Валерый Яўгенавіч (н. 20.2.1947, в. Вялікае Стахава Барысаў-скага р-на Мінскай вобл.), бел. рэжы-сёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1984). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1975). 3 1974 рэжысёр, у 1976—89 гал. рэжысёр
Бел. т-ра імя Я.Коласа, адзін з ініцыя-тараў стварэння пры т-ры бел. т-ра «Лялька» (1986). Заснавальнік, з 1993 маст. кіраўнік Рэсп. тэатра бел. драма-тургіі. Паставіў спектаклі: у т-ры імя Я.Коласа — «Званы Віцебска» (1974) і «Кастусь Каліноўскі» (1978) У.Каратке-віча, «Сымон-музыка» (1976, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978) і «На дарозе жыцця» (1982) паводле Я.Коласа, «Блытаныя сцежкі» («На вас-трыі»; 1983) К.Крапівы, «Парог» (1982),
«Вечар» (1983; Дзярж. прэмія Беларусі 1986), «Радавыя» (1984) і «Вежа» (1990; нап. з У.Някляевым) А.Дударава; у тэ-атры бел. драматургіі — «Галава» (1992) І.Сідарука. «Паваліўся нехта» (1992) Л.Родзевіча і У.Галубка, «Барбара Радзі-віл» (1994) Р.Баравіковай, «Узлёт Арту-ра Уі, які можна было спыніць...» (1997) Б.Брэхта. Работы М. адметныя метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, гратэскавасцю, шматпланавасцю струк-туры, тонкім спалучэннем прыёмаў тэ-атра прадстаўлення і перажывання.
І.І.Чаркас.
МАЗЬІР, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Мазырскага р-на Гомельскай вобл. За 133 км ад Гомеля, 7 км ад чыг. станцыі на лініі Калінкавічы—Оўруч, на аўтадарозе Бабруйск—Оўруч. Найб. на Беларусі порт на Прыпяці. Аэра-порт. 109,2 тыс. ж. (1998).
Мяркуецца, што слав. паселішча, ад якога бярэ пачатак М., узнікла ў 8 ст. У летапісах М. упершыню згадваецца пад 1155. 3 сярэдзіны 14 ст. ў складзе ВКЛ. 28.1.1577 кароль Стафан Баторый выдаў М. прывілей на магдэбургскае права (пацверджаны ў 1630 і 1670). Горад ат-рымаў герб: чорны арол, на яго грудзях
Мазыр. Жылыя дамы па вуліцы Савецкай.
змешчаны малы шчыт з гербам «Тром-бы», пазней на малым шчыце літара S — манаграма Стафана Баторыя. У М. адбыліся Мазырскае паўстанне 1615 і Мазырскае паўстанне 1649. 3 1793 М. у Рас. імперыі, з 1795 цэнтр павета Мін-скай губ., каля 2 тыс. ж. У 1796 атры-маў новы герб: у верхняй частцы ў за-латым полі рас. двухгаловы арол з гер-бам Мінска на грудзях, у ніжняй — у блакітным полі чорны арол. У сярэдзіне 19 ст. ў М. каля 6,5 тыс. ж., у 1878 — 7834 чал., 3 царквы, касцёл, сінагога. У 1879 заснавана тэлеграфная станцыя, у 1885 — запалкавая ф-ка «Маланка». У 1897 — 8067 ж. У 1901—02 створаны Мазырскі сацыял-дэмакратычны камі-тэт Бунда, пасля — Мазырская арг-цыя РСДРП. У час Кастр. Усерас. паліт. стачкі 1905 існавала т.зв. Мазырская срэспубліка». Напярэдадні 1-й сусв. вай-ны ў М. 11,4 тыс. ж., 1210 жылых бу-дынкаў, 3 ф-кі, 16 майстэрняў, 5 навуч. устаноў, земская бальніца, метэастан-цыя, друкарня, 2 кнігарні. 3 1924 цэнтр Мазырскага раёна (у 1926—27 горад у Слабадскім р-не), у 1924—30 і 1935—38 цэнтр Мазырскай акругі, у 1938—54 — Палескай вобласці. 3 27.9.1938 горад абл. падпарадкавання. У 1939 — 17,5 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 22.8.1941 акупірава-ны ням.-фаш. захопнікамі, якія ствары-лі ў горадзе лагер смерці, загубілі 4,7 тыс. ж., больш за 1 тыс. чал. вывезлі на катаржныя работы ў Германію. Дзейні-чала Мазырскае патрыятычнае падполле. Вызвалены 14.1.1944 воінамі 61-й арміі ў ходзе Мазырска-Калінкавіцкай апера-цыі 1944. 3 1954 у Гомельскай вобл. У 1970 — 48,8 тыс. жыхароў.
Цэнтр нафтаперапр. прам-сці (Ма-зырскі нафтаперапрацоўчы завод). Прад-прыемствы маш.-буд. і металаапр. (Ма-зырскі завод сельскагаспадарчага машы-набудавання, Мазырскі завод меліярацый-ных машын, Мазырскі кабельны завод), дрэваапр. (Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат, Мазырская мэблевая фабры-ка), лёгкай (ф-кі трыкатажная, швейная і маст. вырабаў), харч. (Мазырскі соле-выварны камбінат, малочны з-д, хлеба-завод, піўзавод і інш.) прам-сці. Мазыр-скі завод кармавых дражджэй. Дзейніча-юць Мазырскі педагагічны інстытут, Мазырскі політэхнічны тэхнікум, музыч-нае вучылішча, Мазырскі краязнаўчы музей, Мазырскі драматычны тэатр імя І.Мележа. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан; брацкая магіла падполыпчы-каў, помнікі В.З.Харужай, сав. лётчы-кам. Каля М. помнікі археалогіі — па-селішчы эпохі неаліту, гарадзішча і се-лішча ранняга сярэдневякоўя.
У пач. 16 ст. горад складаўся з 3 частак цэнтр. (умацаванай астрогам), пасада (не ўмацаваны) і гандл. плошчы-рынку. Каля 1543 на месцы замка 14 ст. пабудаваны драў-ляны Мазырскі замак, які злучаўся з гандл. плошчай мостам на палях. У цэнтр. ч. горада перад замкам была Мікалаеўская царква. У 16—19 ст. М. развіваўся вакол умацаванага цэнтра ўздоўж правага берага р. Прыпяць. Яго радыяльна-кальцавую планіроўку вызна-чалі 3 асн. восі: уздоўж Прыпяці (з ПдУ на ПнЗ); ад гандл. плошчы на ПдЗ, да дарогі на г. Петрыкаў; з паўд.-ўсх. ч. горада да дарогі
МАЗЫРСКАЕ 513
на г. Оўруч. На гандл. плошчы былі: ратуша, 3 корпусы гандл. радоў, царква. У 1616 закла-дзены касцёл Ушэсця Маці Божай (адбудава-ны пасля пажару 1757, не захаваўся). У 1648 засн. Мазырскі касцёл і кляштар бернардзін-цаў, у 1-й пал. 18 ст. — базыльянскі манас-тыр і драўляная царква Параскевы Пятніцы. У 1744 ва ўрочышчы Кімбараўка засн. 2 кляштары ордэна цыстэрцыянцаў: мужчынскі (існаваў да 1864) і Мазырскі касцёл і кляштар цыстэрцыянак (гл. таксама Кімбараўскія »ы-стэрцыянскія кляштары). У 1752 пабудаваны касцёл і кляштар марыявітак (існаваў да 1856). У канцы 17 ст. ў М. дзейнічалі 5 драў-ляных цэркваў: Саборная архангела Міхаіла, св. Міколы, Раства Багародзіцы, Праабра-жэння гасподняга (Спаская) і св. Параскевы Пятніцы; у 1861 засталіся драўляныя цэрквы Мікольская, Параскевы Пятніцы і мураваны Міхайлаўскі сабор; пастаўлены касцёл і кляштар марыявітак (не захаваліся). Росту го-рада ў 1880-я г. садзейнічала буд-ва Палескіх чыгунак. Арх.-планіровачная структура сучас-нага М. абумоўлена складаным рэльефам (р. Прыпяць з высокім і стромкім правым бера-гам і нізкім плоскім левым, шматлікія яры з розніцай вышынных адзнак 25—30 м) Ген-планы М. распрацаваны ў 1939, 1953, 1966 (з карэкціроўкай у 1975 і 1976), 1981. Асн. масіў жылой забудовы гістарычна склаўся на пра-вым беразе Прыпяці, на левым — рачны вакзал, вытв. зона і жылы раён. Асн. кампа-зіцыйныя восі горада — вулійы Ленінская (галоўная, забудавана 2—5-павярховымі да-мамі), Савецкая (забудавана 3—5-павярховы-мі дамамі, захавалася забудова канца 19 — пач. 20 ст ), 17 Верасня, Чапаева, Пралетар-ская. На скрыжаванні вуліц Ленінскай і Са-вецкай размешчана пл. Леніна — адм.-гра-мадскі і культ. цэнтр (захаваўся помнік гра-мадз. архітэктуры — Мазырскі клуб-тэатр). Новы грамадскі цэнтр фарміруецца на верх-нім плато каля Оўруцкай шашы, тут развіва-ецца і жылая зона. У раёне Бабры створаны навучальны цэнтр: навуч. карпусы і інтэрна-ты палітэхнікума і медвучылішча, ПТВ будаў-нікоў і геолагаў. Жылая забудова пераважна 9-павярховая з высокімі дамінантамі (адна з іх — будынак Мазырскага пед. ін-та) на вы-шэйшых адзнаках рэльефу. На левым беразе Прыпяці — унікальны лесапарк Прадугледж-ваецца функцыян. заніраванне тэрыторыі, да-лейшае развіццё новага грамадскага цэнтра, удасканаленне трансп. сеткі, стварэнне аб’яз-ной дарогі.