Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
МАЙСЕЕЎШЧЫНА вёска ў Барысаў-скім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельса-вета. За 37 км на Пн ад горада і 42 км ад чыг. ст. Барысаў, 113 км ад Мінска. 488 ж., 152 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат
бьп. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брац-кая магіла сав. воінаў і партызан. Пом-нік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
МАЙСЕЙ, міфічны біблейскі перса-наж, кіраўнік ізраільскіх плямён. Па-водле паданняў, бог Яхве дапамог М. вывесці яўрэяў з фараонскага рабства ў Ханаан (Палесціну), даў яму на гары Сінай скрыжалі з 10 запаведзямі (дэка-лог), у якіх рэгулююцца паводзіны ча-лавека перад Богам. М. прыпісваецца аўтарства Пяцікніжжа. У іудаістаў, му-сульман і хрысціян М. — прарок.
МАЙСЕЙЧЫК Аляксей Антонавіч (н. 4.10.1936, в. Гошчава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл ), бел. літ.-знавец. Канд. філал. н. (1967). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1960). Настаўнічаў. 3 1966 у Брэс-цкім ун-це. Друкуецца з 1961. Даследуе рамантызм сучаснай бел. паэзіі, пытан-ні выкладання л-ры ў школе і ВНУ. Аў-тар метадычных і вучэбных дапаможні-каў «Тэорыя літаратуры» (1990), «Уво-дзіны ў літаратуразнаўства» (2-е выд., 1992), адзін з аўтараў падручніка-хрэс-таматыі ддя 7-га кл. «Родная літарату-ра» (з В.Ляшук, 4-е выд. 1994) і інш. Складальнік зб. «Паўлюк Багрым» (1994, з Ляіпук).
МАНСЕН, М е й с е н (Meissen), горад на У Германіі, зямля Саксонія. Засн. ў 929. Каля 40 тыс. ж. (1997). Порт на р. Эльба. Прам-сць: энергамаш.-буд., эл.-тэхн., гарбарна-абутковая, тэкст., піва-варная. Старэйшы ў Еўропе фарфоравы з-д (вытв-сць Майсенскага фарфорў). Вытв-сць фарбаў для керамікі. Ў нава-коллі — здабыча высакаякасных глін, у т.л. кааліну. Музей фарфору. Комплекс гатычнага сабора (13—15 ст.) і замка (15 ст.) на скале над Эльбай.
МАЙСЕНСКІ ФАРФЙР, мейсен-скі фарфор, мастацкія вырабы першага ў Еўропе фарфоравага завода ў г. Майсен каля Дрэздэна, Германія. За-вод засн. ў 1710. У 1710—19 выпускаў посуд строгіх форм з каменнай масы і фарфору; у 1720—35 (у «жывапісны» перыяд) пашырана паліхромная надгла-зуравая і кобальтавая падглазуравая размалёўка посуду; у 1735—63 («скульптурны» перыяд) набылі вядо-масць багатыя сервізы, вазы, туалетныя і пісьмовыя прыборы, табакеркі ў стылі ракако, скулыгт. фігуры і групы — жанравыя, галантныя, пастаральныя, персанажы «камедыі дэль артэ», жывёл (мадэльеры І.І.Кендлер, І.Г.Кірхнер, І.Ф.Эберлайн). М.ф. ўласцівы вытанча-насць мадэліроўкі, мяккасць пластыкі ў спалучэнні з размалёўкай. Традыцыі ке-рамічнага мастацтва М.ф. захоўваюцца. Марка завода (з 1725) — сінія мячы, нанесеныя падглазуравай размалёўкай. Іл. гл. таксама да арт. Кераміка.
Я.Ф.Шунейка.
МАЙСКАЕ, вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Да 1924 наз. Шапіла-ва. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнУ ад г. Жлобін, 91 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Хальч. 561 ж., 227 два-
МАЙСТРЭНКА 523
роў (1999). Сярэдняя школа, Дом куль-туры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, ап-тэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
МАЙСКАЯ АІІЕРАЦЫЯ 1920, насту-пальная аперацыя сав. войск Зах. фрон-ту 14 мая — 8 чэрв. ў савецка-польскую вайну 1920. Праводзілася ва ўмовах, Kani польск. войскі ў ходзе красавіцкага наступлення прасунуліся на 200 км на Украіне і занялі Кіеў. На пачатак апе-рацыі ў склад Зах. фронту (камандуючы М.М.Тухачэўскі) уваходзілі: Паўн. гру-па, 15-я і 16-я арміі, якія налічвалі 75 тыс. штыкоў, 5 тыс. шабляў, 459 гармат, 1935 кулямётаў, 10 бронепаяздоў, 15 бронеаўтамабіляў і 67 самалётаў. Пальскія войскі Паўн.-Усх. фронту (ка-мандуючы ген. С.Шаптыцкі) складаліся з 1-й і 4-й армій, мелі 52 тыс. штыкоў, 5,5 тыс. шабляў, 340 гармат, 1440 куля-мётаў, 10 бронепаяздоў і 46 самалётаў. 3-за цяжкага становішча, якое склалася ў выніку наступлення польскіх войск на Украіне, Зах. фронт пачаў М.а. без дастатковай падрыхтоўкі. 14 мая войскі 15-й арміі перайшлі ў наступленне на Віленскім напрамку, прарвалі абарону праціўніка і 16 мая выйшлі на рубеж Дзісна—Зябкі—воз. Шо — воз. Манец. Вылучаная 15 мая з 15-й арміі Паўд. група 16 мая выйшла на лінію Пыш-на—Лепель—Стайск. Войскі Паўн. гру-пы фарсіравалі Зах. Дзвіну на ўчастку Полацк—Дзісна і занялі плацдарм на левым беразе ракі. 3 14 па 18 мая вой-скі правага фланга і цэнтра прасунуліся ўглыб на 70—80 км, левага — на 50 м. Аднак наступленне не атрымала далей-шага развіцця з-за адсутнасці рэзерваў. Польскае камандаванне перакінула з
іншых участкаў фронту дадатковыя сі-лы і да 31 мая спыніла прасоўванне сав. войск. У выніку М.а. на Зах. фронце лі-нія фронту скарацілася на 60 км у раё-не Лепеля, расшыраны Полацкі плац-дарм на левым беразе Зах. Дзвіны. М.а. дапамагла Паўд.-Зах. фронту: адцягнула частку сіл з Кіеўскага напрамку, дала магчымасць падрыхтаваць контрнаступ-ленне на Кіеў (пачалося 20 мая) і выз-валіць яго (12 чэрв.). П.Л.Семванау
«МАЙСКАЯ НАВАЛЬНІЦА» («Maige-witter»), кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцгва ў Віцебскім, Гара-доцкім, Суражскім і Лёзненскім р-нах Віцебскай вобл. (у трохвугольніку Ві-цебск—Гарадок—Сураж) у Вял. Айч. вайну. Праводзілася 17—22.5.1943 сіла-мі 87-й пяхотнай, 4-й авіяпалявой дыві-зій, 8-й танк. брыгады, 9 ахоўных ба-тальёнаў, батальёна СС «Мёртвая гала-ва», паліцыі Лёзненскага і Панізоўскага (Смаленскай вобл.) р-наў. Усяго ў апе-рацыі ўдзельнічала больш за 20 тыс. карнікаў. Захопнікам процістаялі пар-тыз. брыгады 1-я і 2-я Бел. імя Панама-рэнкі, дыверсійная Бел. імя Леніна, 1-я Віцебская, імя А.Ф.Данукалава, імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамо-ла агульнай колькасцю 2,5 тыс. чал. Праціўніку ўдалося выцесніць партызан з раёнаў іх дыслакацыі. Карнікі рас-стралялі больш за 2400 чал., захаггілі 350 кароў і коней, 150 ц збожжа.
В.С.Лазебнікаў, У.С.Пасэ.
МАЙСКІ ХРУШЧ, майскі жук (Melolontha), род жукоў сям. пласцініс-тавусых. 36 відаў, пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 2 віды: М.х. заходні (М. melolontha) і М.х. усходні (М.
hippocastani). Жывуць пераважна ў ляс-ной зоне.
Даўж. М.х. заходняга да 32 мм, М.х. усход-ні драбнейшы. Вонкавым выглядам і споса-бам жьшця падобныя. Марфалагічна адрозні-ваюцца тым, што канец брушка ў М.х. заход-няга звужаецца паступова і пераходзіць у доў-гі вузкі адростак, а ў М.х. ўсходняга канец брушка звужаецца рэзка і канчаецца тонкім адросткам, патоўшчаным на канцы. Цела пу-катае, падоўжана-авальнае, чорнае або чыр-вона-бурае. Надкрылы чырвона- або жоўта-бурыя. Вусікі 10-членікавыя; у самца вял. выгнугая булава з 7 пласцінак, у самкі — ма-
Майскія хрушчы: 1 — усходні (самец); 2 — заходні (самец); 3 — лічынка (падобная ў абодвух відаў).
Да арт. Майсенскі фарфор. Сервіз і дэкаратыўныя кам-пазіцыі.
ленькая з 6 пласцінак. Жукі кормяцца ліс-цем, лічынкі -— каранямі раслін, чым шко-дзяць дрэвам, кустам, с.-г. культурам. Лічын-ка даўж. да 60 мм, жаўтавата-белая з тоўстым выгнутым целам. С.Л.Максімава.
Б.А. Майстрэнка.
МАМСТРЭНКА Барыс Аляксандравіч (1.12.1924, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 15.1.1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Харкаўскае танк. ву-чылішча (1943). 3 ліп. 1943 на Ленін-градскім фронце. Камандзір танка лейт. М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час пра-рыву абароны праціўніка на Карэльскім перашыйку: у час бою прыняў на сябе камандаванне ротай, экіпаж яго танка знішчыў 11 дотаў і 8 дзотаў, 15 гармат, 20 кулямётаў, 10 мінамётаў. Памёр ад ран.
524 МАЙСТРЭНКА
МАЙСТРЙНКА Ігар Анатолевіч (н. 21.11.1959, Мінск), бел. спартсмен (вес-лаванне акадэмічнае). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1979). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1983). Бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на васьмёрцы. Чэмпіён свету (1981, г. Мюнхен, Германія), бронз. прызёр (1979, Югаславія) на васьмёрцы. Чэмпіён СССР (1980—81, на васьмёр-цы; 1980, на чацвёрцы з рулявым). 3 1994 у ЗША.
МАЙСТЭРЗІНГЕРЫ (ням. Meistersinger літар. майстар-спявак), нямецкія паэты-спевакі 14—16 ст. з бюргерскага рамесна-цэхавага асяроддзя, якія прый-шлі на змену мінезінгерам. Заснавальнік паэзіі майстэрзангу паэт-вандроўнік Г.Фраўэнлаб з Майсена. Творчасць М. рэгламентавалася зводамі правіл (т.зв. табулатуры), якімі трэба было няўхільна кіравацца. Асн. тэмы — біблейскія, рэ-ліг.-дыдактычныя, гіст. (14—15 ст.), свецкія, кахання (16 ст.). Нярэдка вы-ступалі аўтарамі фастнахтшпіляў. Для запісу мелодый выкарыстоўвалі мензу-ральную натацыю. Найб. вядома пеўчая школа-гільдыя ў Нюрнбергу (прадстаў-нікі — Г Фольц, Г.Сакс), дзейнасць якой увасоблена ў оперы «Нюрнберг-скія майстэрзінгеры» Р.Вагнера (1867).
У.Л. Сакалоўскі.
«МАЙСТЙРСТВА», штоквартальны на-вукова-практычны часопіс прафесія-нальнай адукацыі. Выдаецца з 1993 у Мінску на бел. і рус. мовах Рэсп. ін-там прафес. адукацыі. Асвятляе стан, пер-спектывы, дасягненні сучаснай айч. і замежнай адукацыі. Скіраваны на фар-міраванне канцэптуальна новых пады-ходаў у сферы адукацыі. Змяшчае тэа-рэт. і практычныя рэкамендацыі павы-шэння майстэрства і ўмельства ў роз-ных відах дзейнасці, навук. распрацоўкі бел. вучоных.
МАЙСЎР. дзяржава на Пд Індыі ў 14— 18 ст. Узнікла ў 1399 як княства — ва-сал Віджаянагара. 3 1610 незалежная дзяржава на чале з дынастыяй Вадэяр. У 1761 фактычную ўладу ў М. захапіў военачальнік Хайдар Алі. Пры ім і яго сыне Тыпу Султане [1782—99] М. пе-ратварыўся ў магугную дзяржаву Паўд. Індыі, якая займала ч. тэр. сучасных інд. штатаў Керала, Карнатака, Андхра-Прадэш і Тамілнаду. У выніку 4 англа-майсурскіх войнаў тэр. М. паменшала да памераў Майсурскага плато; адноўлена дынастыя Вадэяр, М. стаў васальным княствам Вялікабрытаніі. Пасля абвя-шчэння ў 1947 незалежнасці Індыі М. — адзін з яе штатаў (з 1973 наз. Карнатака).
МАЙСЎР, горад на Пд Індыі ў штаце Карнатака. Каля 550 тыс. ж. (1997). Ву-зел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (баваўняная і шаўко-вая), харч., эл.-тэхн., хімічная. Вытв-сць сандалавага алею. Маст. рамёствы (вы-рабы з дрэва, металу, слановай косці,
ткацтва). Ун-т. Музей. Рэліг. цэнтр вер-нікаў-індуістаў.
МАЙСЯЁНАК Андрэй Георгіевіч (н. 1.6.1943, г. Глыбокае Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-р біял. н., праф. (1997). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1965). 3 1981 заг. лабараторыі Ін-та біяхіміі Нац. АН Беларусі (з 1991 нам., у 1996—98 в.а. дырэктара). Навук. Працы па абмене вітамінаў і кафермен-таў, механізмах каферментнай рэгуля-цыі метабалізму, вітаміназмяшчальных прафілакт. і лек. сродках, гісторыі ме-дыцыны.