• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    526	МАКАВЕЛЬСКІ
    прысвечаны «Кнігі Макавейскія» са Старога запавету, яны лічацца нац. ге-роямі яўр. народа.
    Літ.: Йоснф Ф л а в н й. Нудейская война: Пер. с нем. Мн., 1991.
    МАКАВЕЛЬСКІ Аляксандр Восіпавіч (10.7.1884, г. Гродла — 16.12.1969), фі-лосаф. Чл.-кар. AH СССР (1946), чл.-кар. АН Азерб. ССР (1949). Засл. дз. нав. Азербайджана (1930). Скончыў Ка-занскі ун-т (1907) і працаваў там. 3 1918 праф. У 1913—18 у навук. камандзіроў-цы (Берлін, Мюнхен). 3 1920 у Бакін-скіх ун-це і пед. ін-це. 3 1945 дырэктар, з 1950 навук. супрацоўнік Ін-та філасо-фіі і права АН Азерб. ССР. Асн. навук. працы па гісторыі ант. філасофіі (ата-місты, сафісты), філасофіі народаў Б. Усходу, логіцы і псіхалогіі, па гісторыі філас. думкі Азербайджана, у т.л. літ. помнікаў (Авеста) і спадчыны Нізамі Ганджэві. У перакладзе М. і з яго ка-ментарыямі выдадзены шэраг прац ста-раж.-грэч. філосафаў.
    Тв.’. Понятае о душе в Древней Грецнн. Варшава, 1913; Досократнкн. Ч. 1—3. Ка-зань, 1914—1919; Введенне в фнлософмю. Ч. 1—5. Казань, 1915—1917; Софнсты. Вып. 1—2. Баку, 1940—41; Древнегреческне ато-мнсты. Баку, 1946; Авеста. Баку, 1960; йсто-рня логнкн. М., 1967.
    Літ:. АО.Маковельскнй: Бнблмогр. Баку, 1964. А.Ф.Самусік.
    МАКАВЕЦКІ Генадзь Іосіфавіч (н. 21.9.1935, в. Навапольцы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў га-ліне фізікі цвёрдага цела. Д-р фіз.-матэм. н. (1989), праф. (1991). Скончыў БДУ (1957). 3 1958 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі (у 1976—94 нам. дырэктара). Навук. працы па сінтэзе цвёрдых раствораў паўправадніковых сістэм на аснове складаных халькагенідаў пераходных металаў, даследаванні іх магн., эл., цеп-лавых і інш. фіз. уласцівасцей у шыро-кім дыяпазоне тэмператур і магн. палёў.
    Тв:. Фазовая днаграмма магннтного состо-яння снстемы теллурнд хрома—селеннд хро-ма // Фнзкка твердого тела. 1986. Т. 28, № 3; Структурные, магннтные н электрнческме свойства твердых растворов сястемы теллу-рвд хрома — теллурнд марганца (разам з АІ.Галясам, К.І.Янушкевічам) // Там жа. 1997. Т. 39, № 2.
    МАКАЁНАК Андрэй Ягоравіч (12.11.1920, в. Борхаў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.11.1982), бел. драматург. Нар. пісьменнік Беларусі (1977). Скон-чыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1949). У Вял. Айч. вайну цяжка пара-нены. У 1944—47 на камсамольскай і парт. рабоце. 3 1949 у час. «Вожык», у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У 1966— 77 гал. рэдактар час. «Нёман». Друка-ваўся з 1946. Пісаў гумарэскі, фельето-ны, нарысы. Першая п’еса — аднаакто-вая драма «Добра, калі добра канчаец-ца» (1946). Аднаактоўкі «Перад сустрэ-чай», «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксе-ніна цялушка» і «Крымінальная справа» (1951), «Першае пытанне» (1952) выз-
    началіся актуальнасцю праблематыкі. Шматактовыя драмы «Ворагі», «Узыхо-ды шчасця» (абедзве 1947), «Выйгрыш» (1948) пры жыцці аўтара не друкаваліся і не ставіліся. У 1952 на сцэне Бел. т-ра імя Я.Купалы пастаўлена яго паліт. дра-ма «На досвітку» пра пасляваен. Фран-цыю. У сатыр. камедыі «Выбачайце, ка-лі ласка!» (паст. тамсама ў 1954) бес-кампрамісна крытыкуюцца заганныя метады кіраўніцтва нар. гаспадаркай, паказуха, фармалізм, казённае адмініс-траванне. Камедыі «Каб людзі не журы-ліся» (паст. тамсама ў 1959) і «Лявоніха
    на арбіце» (паст. тамсама ў 1961; Літ. прэмія імя Я Купалы 1962) прысвечаны жыццю пасляваен. вёскі. Сац.-паліт. накіраванасцю вызначаюцца наватар-скія п’есы «Зацюканы апостал» (паст. тамсама ў 1971) і «Трыбунал» (паст. Бел. т-рам Я Коласа, 1970), якія засвед-чылі значную эвалюцыю ў выяўл. мане-ры аўтара. Сатыр. камедыя-памфлет «Зацюканы апостал», насычаная прыё-мамі сцэнічнай умоўнасці, часам з пад-крэсленым ігнараваннем праўдападоб-насці, вызначаецца своеасаблівасцю маст. тыпізацыі, гранічнай абагульне-насцю персанажаў, не трацячы пры гэ-тым маст. канкрэтнасці. У трагікамедыі «Трыбунал», блізкай да традыцый нар. драмы, М. спалучыў нізкае з узвыша-ным, фарсавае з трагедыйным. Упер-шыню ў бел. драматургіі высокая героі-ка ўвасоблена ў камедыйным жанры. У пошуках новых жанравых і структурна-кампазіцыйных форм М. прыйшоў да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (паст. т-рам імя Я.Купалы ў 1973; разам з «Трыбуналам» Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1974), да складанай у жанравых адносінах камедыі «Кашмар» (паст. тамсама пад назвай «Святая прастата» ў 1976), якая падкупляе кло-патам пра ўсталяванне разумных сац.-паліт. узаемаадносін, гуманіст. пафасам. У канцы 1970 — пач. 1980-х г. на сцэне з’явіліся трагікамедыя «Пагарэльцы» (нап. 1966, апубл. 1980, паст. тамсама ў 1981) і камедыя «Верачка» [аўтарскае вызначэнне: сентыментальны фельетон, паст. Брэсцкім і Магілёўскім («Не су-муй, Верачка») абл. т-рамі ў 1979], якія адкрылі новыя грані драматургічнага таленту М. У «Пагарэльцах», прысвеча-ных выкрыццю прыстасавальніцтва, апалггычнасці, шкурніцтва, аўтар адмо-віўся ад традыц. сюжэтна-кампазіцый-най струкгуры твора, даў толькі «пралог і эпілог адной трагікамічнай гісторыі».
    Камедыя «Верачка» напісана ў больш звыклых, хоць і не кананічных жанра-вых формах; у эмацыянальным ладзе яе дамінуе мяккая, сцішаная танальнасць. Лірычныя моманты ёсць і ў п’есах «Ля-воніха на арбіце», «Таблетку над яэык», «Кашмар», але прысутнічаюць там пе-раважна ў аўтарскіх рэмарках-пралогах. Апошні закончаны твор М. — трагіка-медыя «Дыхайце эканомна» (апубл. 1983) — п’еса-прытча, у якой аб’ектам аўтарскага асэнсавання стала найваж-нейшая агульначалавечая праблема за-хавання Зямлі ад тэрмаядзернай катас-трофы. Аўтар кінааповесці «Твой хлеб» (1956), сцэнарыяў фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Кандрат Крапі-ва» (1961), «Рагаты бастыён» (1975), тэ-лефільма «Пасля кірмашу» (1973). Імя М. прысвоена Гродзенскай цэнтр. гар. б-цы і Журавіцкай СШ Рагачоўскага р-на, у якой створаны музей М.
    Тв:. 36. тв. Т. 1—5. Мн., 1987—90; Выбр тв. Т. 1—2. Мн., 1980.
    Літ.: Вншневская й. Комедая на орбнте. М., 1979; Сохар Ю.М. На пульсе жыцця: Андрэй Макаёнак і бел. тэатр. Мн., 1979; У с і к а ў Я.К. Андрэй Макаёнак. Мн., 1984. С. С.Лаўшук.
    MAKAK1 (Масаса), род вузканосых малпаў сям. мартышкападобных. 12 (па інш. звестках 19—20) відаў. Пашыраны ў Паўд. і Усх. Азй, 1 від — магот (М. sylvanus) — у Паўн. Афрыцы і Еўропе (Гібралтар). Жывуць у трапічных лясах, лясах умеранага пояса (Кітай, Японія). Вядуць паўдрэвавы спосаб жыцця, тры-маюцца статкамі. М. японскі (М. fuscata) зімой трапляецца сярод снеж-ных сумётаў (п-аў Сімокіта). 3 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
    Даўж. цела да 76 см, хваста да 70 см (у ма-гота хваста няма), маса да 28 кг. Афарбоўка жаўтаватая, рыжаватая, чорная, у некат. уз-доўж спіны цёмная паласа, на галаве «шапач-ка», на твары бакенбарды, вусы, барада. Ка-нечнасці кароткія, дужыя. Ўсёедныя. Нара-джаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці. Выкарыстоўва-юцца ў мед. эксперыментах. Э.Р.Самусенка.
    Макака рэзус.
    МАКАЛУ, вяршыня ў Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая, за 20 км на ПдУ ад г. Джамалунгма. Выш. 8470 м. Скла-дзена пераважна з гранітаў. Ледавікі (даўж. да 15 км). На У ад М. — цясніна
    МАКАРАВА 527
    р. Арун, якая перасякае Гімалаі. Глыбі-ня цясніны ад грэбеня да рэчышча ракі да 7300 м (найб. на Зямлі). Ha М. ўпер-шыню ўзышлі франц. альпіністы ў 1955.
    МАКАЛЬ Пятрусь (Пётр Міхайлавіч; 25.8.1932, в. Крушыняны Беластоцкага ваяв., Польшча — 31.8.1996), бел. паэт. Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1953), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1962). Працаваў у газ. «Гродзенская праўда», нпотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», час. «Маладосць» (1957—60, 1980—83). 3 1966 заг. ліг. часткі Бел. рэсп. тэатра юнага гледача, з 1975 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978— 80 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1949. Імкненне раскрыць духоўную змястоўнасць і складанасць жыцця, багацце перажыванняў сучасні-ка — асноўнае ў паэзіі М. Ёй уласцівы метафарычна асацыятыўная вобраз-насць, алегарычнасць, выкарыстанне сродкаў іронй і сатыры: зб-кі «Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы стол» (1964), «Акно» (1967), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978; Літ. прэмія імя А.Куляшова 1980), «Смак яблыка» (1981; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Ку-палы 1984), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987), «Азбу-ка любві» (1989), «Лагода» (1992), «Твар і душа» (1995). Аўтар п’ес «За лясамі дрымучымі» (з А.Вольскім, 1958), «Ад-чыніце, казляняткі!» (1970), «Дай вады, калодзеж!» (1971), «На ўсіх адна бяда» (1974; усе паст. Бел. рэсп. т-рам юнага гледача), «Марынка-крапіўніца» (з А.Вольскім, 1962, паст. Дзярж. т-рам лялек Беларусі). Выдаў кніжкі для дзя-цей «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песня згоды» (1983), «Чарадзейная скарбонка» (1987), «Я гатую абед» (1989). На бел. мову пераклаў анталогію сучаснай славацкай паэзіі «Татры пя-юць» (1976), зб-к вершаў М.Валека «Крылы», АШасцінскага «Помню і люблю» (абедзве 1978) і інш.
    Тв:. Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1982; Выбра-нае. Мн., 1994; Заручыны. Мн., 1979.
    Літ:. Грачанікаў А Адлегласць ад сяўбы да жніва... // Полымя. 1976. № 4; Б a -равікова Р. Адчуванне часу і дарогі // Маладосць. 1980. № 5. А.С.Гурская.
    МАКАНІН Уладзімір Сямёнавіч (н. 13.3.1937, г. Орск Арэнбургскай вобл., Расія), расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1960), вучыўся на Вы-шэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысё-раў у Маскве. У зб-ках аповесцей і апа-вяданняў «Аповесць пра Стары Пасё-лак» (1974), «Галасы» (1982), «Рака з хугкім цячэннем» (1983), аповесці «Дзе сыходзілася неба з узгоркамі» (1984) і інш. пошукі асэнсаванага быцця, дра-матызм бескампраміснасці, псіхалогія няцэльнай асобы. Аўтар раманаў «Пра-мая лінія» (1967), «Партрэт і вакол» (1978), «Андэграўнд, ці Герой нашага часу» (1998), аповесцей «Адзін і адна» (1987), «Стол накрыты сукном і з графі-нам пасярэдзіне» (1993), «Каўказскі вя-
    зень» (1995) і інш. У творах спалучэнне рэалізму і мадэрнізму, унутр. маналогі.
    Тв:. Нзбранное. М., 1987; Рассказы. М., 1990; Лаз. М., 1991. С.Ф.Кузыніна.
    МАКАО, былая тэрыторыя Партугаліі ва Усх. Азй, з 1999 — тэр. Кітая; гл. Аамынь.
    МАКАРАВА Галіна Кліменцьеўна (27.12.1919, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1993), бел. акгрыса. Нар. арт. Беларусі (1967). Нар. арт. СССР (1980). Скончыла студыю Бел. т-ра імя Я.Купалы (1938), у якім і