• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    МАКВІС, м а к і я (ад франц. maquis гушчар, зараснікі), згуртаванне ксера-фітных вечназялёных цвердалістых ці калючых хмызнякоў і невысокіх дрэў (мірт, масліна, сунічнае дрэва, фісташ-ка, ядловец, ладаннік і інш.) у краінах Міжземнамор’я. Трапляецца па схілах гор да выш. 700 м, месцамі стварае гус-тыя цяжкапраходныя зараснікі. Шмат калючых ліян. Як фрыгана і шыбляк, фарміруецца звычайна на месцах высе-чаных лясоў. Аналагі М. ў Паўн. Аме-рыцы — чапараль, у Паўд. Амерыцы — эспіналь, у Аўстраліі — скрэб.
    МАКГАДЫКГАДЗІ (Makgadikgadi), Макарыкары, бяссцёкавая ўпадзі-на ў Паўд. Афрыцы, на Пн Калахары, у Батсване, на выш. каля 900 м. Большая ч. занята салёнымі азёрамі Нтветве і Соа, якія ў сухі час года ператвараюцца ў саланчакі. Злакавыя саванны, шыра-калістыя лясы. Аднайменны заказнік.
    532 мак-гроў-хіл
    МАК-ГРОЎ-ХІЛ КбМПАНІ ІНКАР-
    ІІАРЭЙТЭД (Me Graw-Hill Company Incorporated), адно з буйнейшых вьіда-вецтваў ЗША Засн. ў 1809 у Нью-Йор-ку. Выдае навукова-тэхн. л-ру — эн-цыклапедыі, энцыклапедычныя давед-нікі, падручнікі, кнігі па прыродазнаў-чых, дакладных, грамадска-паліт. навуках, медыцыне, тэхніцы, а таксама па пьгтаннях арганізацыі і кіравання вытворчасцю. Найб. значныя выдан-ні — «Штогоднік навукі і тэхнікі» (т. 1—9, 1982—90), «Энцыклапедыя навукі і тэхнікі» (т. 1—15, 7-е выд. 1992). Вы-пускае магнітафонныя і відэакасеты, кампакт-дыскі. Mae фірмы ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, Еўропе, Азіі, Аўстраліі. 3 1980-х г. дзейнічае ў складзе амер. медыя-канцэрна «Мак-Гроў-Хіл».
    МАКДбНАЛЬД (Macdonald) Браян (н. 14.5.1928, г. Манрэаль, Канада), канад-скі артыст балета, балетмайстар. Скон-чыў Манрэальскі ун-т. 3 1958 балетмай-стар у т-рах Канады, ЗША, трупах еў-рап. краін. 3 1974 маст. кіраўнік калек-тыву Вял. канадскі балет. Зрабіў вял. ўклад у развіццё канадскага харэагра-фічнага мастацтва, паставіў першы нац. балет «Ружа-Лацюліп» Х.Фрыдмена (1966, Каралеўскі Вініпегскі балет). Інш. пастаноўкі: «Прыцемак» на муз. Б.Брытэна, «Ці любіце вы Баха?» на муз І.С.Баха, «Акгэт» і «Варыяцыі» на муз. Ф Шуберта, «Жар-птушка» І.Стра-вінскага, «Чатыры апошнія песні» Р.Штрауса, «На заранку чалавецтва» П.Крэстана, «Гімн» і «Эпіталама» на муз. Ф.Дыліуса, «Варыяцыі на простую тэму» на муз. Л.Бетховена і інш.
    МАКДбНАЛЬД (Macdonald) Джэймс Рамсей (12.10.1866, г. Лосімут, Вяліка-брытанія — 9.11.1937), дзяржаўны і па-літ. дзеяч Вялікабрьгганіі. У 1885 усту-піў у С.-д. федэрацыю, у 1886 — у Фа-біянскае т-ва. 3 1894 чл. Незалежнай рабочай партыі, у 1906—09 яе старшы-ня. 3 1900 чл. Лейбарысцкай партыі Вя-лікабрытаніі (да 1906 наз. К-т рабочага прадстаўніцтва), у 1900—12 яе сакра-тар, у 1912—24 — казначэй. 3 1906 дэп. палаты абшчын брыт. парламента. У час 1-й сусв. вайны прытрымліваўся па-цыфізму. У 1924 і 1929—31 прэм’ер-мі-ністр першых лейбарысцкіх урадаў Вя-лікабрытаніі, у 1931—35 — яе каалі-цыйнага ўрада (у сувязі з чым выйшаў з Лейбарысцкай партыі і заснаваў Нацы-янал-лейбарысцкую партыю). Спрыяў прыняццю Даўэса плана ў адносінах да Германіі (1924). У лют. 1924 урад М. дэ-юрэ прызнаў СССР, восенню 1929 ад-навіў з ім дыпламат. адносіны, разарва-ныя ў 1927 кансерватыўным урадам С.Болдуіна.
    МАКДбНЕЛ (Macdonnell), горы ў цэнтр. ч. Аўстралй, на У Зах.-Аўстра-лійскага пласкагор’я. Цягнуцца некаль-кімі хрыбтамі з У на 3 больш як на 400 км. Выш. да 1510 м (г. Зіл.). У паўн. ч.
    складзены з гранітаў, гнейсаў і кварцы-таў, у паўд. — са сланцаў і пясчанікаў. Расчлянёны глыбокімі падоўжнымі су-хімі далінамі і папярочнымі цяснінамі. На схілах — мальгаскрэб і злак спіні-фекс; у далінах — масівы эўкаліптаў, акацый і пальмаў.
    МАК-ДОЎЭЛ (Mac Dowell) Эдуард Александэр (18.12.1860, Нью-Йорк — 23.1.1908), амерыканскі кампазітар, пія-ніст, педагог; адзін з заснавальнікаў амер. кампазітарскай школы. Паводле паходжання шатландзец. У 1876—78 ву-чыўся ў кансерваторыях па класах фп. і кампазіцыі ў Парыжы і Франкфурце-на-Майне. 31888 вёў пед. і канцэртную дзейнасць у г. Бостан. У 1896—1904 праф. і кіраўнік першай у ЗША кафед-ры музыкі ў Калумбійскім ун-це (Нью-Йорк). Сярод твораў: 3 сімф. паэмы (1885, 1888, 1889), 2 сюіты (1891, 1895) і інш. для аркестра; канцэрты для фп. з арк. (1885, 1890); 4 санаты (1893, 1895, 1900, 1901), 6 ідылій паводле І.В.Гётэ (1887), «Марскія сцэны» (1898), 12 вір-туозных эцюдаў (1894) і інш. для фп.; хары, цыклы песень, у тл. на ўласныя словы, а таксама на словы Р.Бёрнса, Гётэ і інш.
    МАКЕДбніЯ Старажытная (грэч. Makedonia, лац. Macedonia), дзяржава ў 5—2 ст. да н.э. на ПнУ Бал-канскага п-ва. Да ўгварэння макед. дзяржавы яе тэрыторыю з пач. 1-га тыс. да н.э. насялялі плямёны фракійцаў і ілірыйцаў, якіх у 7 ст. да н.э. падпарад-кавалі роднасныя стараж. грэкам макед. плямёны (паходзілі з тэрыторыі ў ба-сейне р. Аліякман). У ходзе некалькіх
    войнаў цар Пердыка 1 [правіў каля 700 да н.э.] і яго пераемнікі аб’ядналі ма-кед. плямёны і заснавалі самаст. цар-ства. У 6—5 ст. да н.э. цары з дынастыі Аргеадаў пашырылі сваю ўладу на ўнутр. тэрыторыю п-ва, але былі адцес-нены ад Эгейскага м. грэкамі. Ва ўмо-вах унутр. крызісу ў Стараж. Грэцыі Фі-ліп Дзаваяваў шэраг грэч. полісаў і пас-ля перамогі каля Херанеі (338 да н.э.) усталяваў свой пратэктарат над усёй Грэцыяй. Яго сын Аляксандр Македонскі працягваў заваяванні і стварыў вяліз-ную дзяржаву з цэнтрам у М., што дало пачатак эпохі элінізму. Пасля смерці Аляксандра (323 да н.э.) М. падзелена паміж яго паплечнікамі, якія вялі бес-перапынныя міжусобныя войны. Ма-гутнасць М. адноўлена пры Антыгоне II Гонаце [277—239 да н.э.], які заснаваў устойлівую дынастыю Антыганідаў. У 277—168 да н.э. М. была адной з вяду-чых дзяржаў Міжземнамор’я, але су-тыкненні са Стараж. Рымам (т.зв. Ма-кедонскія войны) прывялі да яе хуткага заняпаду. Прі. Філіпе V [221—179 да н.э.] у выніку паражэння ў 2-й Макед. вайне (200—196 да н.э.) М. страціла кантроль над Грэцыяй. 3-я Макед. вай-на (171—168 да н.э.) завяршылася раз-громам македонцаў у бітве каля Підны (168 да н.э.). Апошні макед. цар Персей [179—168 да н.э.] трапіў у палон і ад-праўлены ў Рым, a М. падзелена на 4 рэспублікі пад пратэктаратам Рыма. Пасля ліквідацыі рымлянамі паўстання пад кіраўніцтвам Андрыска (148 да н.э.) М. канчаткова страціла незалежнасць і ператворана ў рым. правінцыю.
    Літ:. Ш о ф м а н AC. йсторня антнчной Македонмн. Ч. 1—2. Казань, 1960—63; Ар -
    .......... Тэрыторыя Македо : нп да сярэдзіны
    ........IVct да н.э.
    ___	., Паходы Фіяша II (з лаказам года)
    Гады заваявання 346 абласцей і гарадоў
    Фіяіпам II
    Бітаа каяя Херанві ў 338г. да н.э.
    Афіны і іх саюзнікі Афіны ў вайне супраць
    Філіпа II
    Грэчаскія гарады, у якіх стаялі гарні зоны Філіпа II з 338г. да н.э
    Тэрыторыі, заваяаа ; ныя ФіліпамІІз359 • да ЗЗбг.г. да н.э.
    Тэрыторыі. якія тра ........пілі ў залвжнасць :І342-41]‘ ад Македонскай :.......:	дзяржавы (з пака-
    зам года)
    МАКЕДОНІЯ	533
    р н а н. Поход Александра: Пер. с др.-греч. М., 1993; Д р о й з е н Н.Г йсторня эллм-ннзма: Пер. с фр. Т. 1 — 2. СПб., 1997.
    Я.У.Новікаў.
    МАКЕДОНІЯ, гістарычная вобласць на Балканскім п-ве ў бас. р. Вардар і су-седніх землях на 3, Пн, У. Заселена ча-лавекам з часоў неаліту. Першае гіста-рычна вядомае насельніцтва — ілірыйцы і фракійцы. 3 5 ст. да н.э. на Пд М. іс-навала дзяржава Македонія Старажыт-ная. 3 148 да н.э. рым. правінцыя, ла-тынізавана. 3 395 н.э. ў складзе Усх,-Рым. імперыі (Візантыі). У 6 — 7 ст. заселена слав. плямёнамі, роднаснымі плямёнамі, што засялілі Балгарыю. У 2-й чвэрці 9 ст. б.ч. М. ў складзе Першага Балг. царства. У 9 — 10 ст. тут пашыра-лася хрысціянства. У 970-я г. М. — цэнтр Зах.-Балг. царства. 3 1018 зноў у Візантыі, з 1230 у Другім Балг. царстве, з сярэдзіны 14 ст. ў складзе Сербіі. 3 1371 (канчаткова з 1392) да 1912 — 13 пад уладай Асманскай імперыі, тут ся-ліліся албанцы, туркі, грэкі і інш. Тур. панаванне выклікала нац.-вызв. паў-станні, у тл. ў 1875 і Іліндзенскае паў-станне 1903. У выніку Балканскіх войнаў 1912 — 13 падзелена паміж Сербіяй (Вардарская М., цяпер дзяржава Маке-донія'), Грэцыяй (Эгейская М., цяпер прав. М.) і Балгарыяй (Пірынскі край).
    І.Я. Афнагель, МАКЕДбНІЯ (Македонх)а), Р э с -публіка Македонія (Републн-ка Македонн)а), дзяржава ва ўнутр. ч. Балканскага п-ва. Мяжуе на Пн з Югаславіяй (часткова з б. аўт. краем Косава), на У з Балгарыяй, на Пд з Грэцыяй, на 3 з Албаніяй. Пл. 25,3 тыс. км2. Нас. 2009 тыс. чал. (1998). Дзярж. мова — македонская. Сталіца — г. Скоп ’е. Падзяляецца на 34 абшчыны. Нац. свята — Дзень Рэспублікі (2 жн ).
    Дзяржаўны лад М. — рэспубліка. Дзей-нічае канстытуцыя 1991. Кіраўнік дзяржа-вы — прэзідэнт. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Сходу, выканаўчая — ураду на чале з прэм’ер-міністрам. Дзярж. герб не зацверджаны
    Прырода. Болыпую ч. тэр. займаюць сярэдневышынныя горы (выш. да 2764 м, хр. Карабі на мяжы з Албаніяй). Го-ры падзелены тэктанічнымі паніжэння-мі, занятымі азёрамі або далінамі рэк. Частыя землетрасенні (у 1963 дзесяці-бальным землетрасеннем разбураны г. Скоп’е). Карысныя выкапні: храмігы, свінцова-цынкавыя, марганцавыя, вальфрамавыя, нікелевыя, жал. руды, азбест, буры вугаль і інш. Клімат пера-ходны ад умеранага да міжземнамор-скага. У далінах і катлавінах лета гара-чае і сухое, зіма параўнальна цёплая і дажджлівая, сярэднямесячныя т-ры ў студз. 4 °C, у ліп. — 22—25 °C. Апад-каў за год 900 мм на 3, 400 мм на У. У гарах халадней, зімой выпадае снег, ападкаў больш. Гал. рака Вардар. У кат-лавінах значныя азёры — Ахрыдскае (на мяжы з Албаніяй), Прэспа (на мя-жы з Албаніяй і Грэцыяй), Дайранскае (на мяжы з Грэцыяй). Даліны і катлаві-ны асвоены, на схілах да выш. 2000
    Сцяг Макелоніі.
    м — мяшаны лес і хмызнякі, вы-шэй — горныя лугі. Пад лесам і хмыз-някамі 39% тэрыторыі. 3 жывёл захава-ліся ў гарах буры мядзведзь, рысь, дзік, воўк, алень, лань, сарны, дзікія козы і інш. Нац. паркі: раён г. Охрыд (уклю-чаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спад-чыны), Маўрава, Галічыца, Пелістар.
    Насельніцтва. 65% складаюць маке-донцы, нар. паўд.-слав. моўнай групы. Жывуць таксама албанцы (21%; найб. на ПнЗ), туркі (3%), цыганы, сербы і інш. Сярод вернікаў праваслаўных 67%, мусульман 30%. Сярэднегадавы пры-рост 0,68% (1997). Сярэдняя шчыльн. 79 чал. на 1 км . Найб. шчыльна (да 200 чал. на 1 юг) заселены даліны і катла-віны. У гарадах жыве 54% насельнштва. Найб. горад Скоп’е — 541,3 тыс. ж. (1994). Каля 50 тыс. ж. у гарадах Кума-нава, Цітаў-Велес, Бітала, Охрыд. Каля 40% працоўных занята ў прам-сці, каля 35% — у сельскай гаспадарцы.