• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    скага), Базіль, Салор («Дон Кіхот», «Ба-ядэрка» Л.Мінкуса), Вацлаў і Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазуно-ва), Ма Лічэн («Чырвоны мак» Р.Гліэ-ра), Прынц, Даніла («Папялушка», «Ка-менная кветка» С.Пракоф’ева), Алі Ба-тыр («Шурале» Ф.Яруліна), Спартак («Спартак» А.Хачатурана). Аўтар прац па праблемах харэаграфіі. Дзярж. прэ-мія СССР 1951.
    Літ.: Нльнчева М. АМакаров. Л., 1984.
    МАКАРАЎ Барыс ГІаўлавіч (28.4.1915, г. Набярэжныя Чаўны, Татарстан — 9.12.1991), бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Цэнтр. вучылішча тэатр. самадзейнасці ў Мас-кве (1936). У 1943—78 саліст Ансамбля песні і танца БВА. Творчую манеру М. вызначалі мяккая інтанацыя, шчы-расць, сцэн. свабода. У рэпертуары пес-ні сучасных, у тл. бел., кампазітараў. Валодаў таксама мастацтвам канферан-су. Найб. значная работа — вобраз Ва-сіля Цёркіна ў муз.-літ. кампазіцыі «Цёркін у запасе» паводле паэмы А.Твардоўскага «Васіль Цёркін».
    МАКАРАЎ Валянцін Мікалаевіч (30.8. 1919, г. Севастопаль, Украіна — 20.5. 1978), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр авіяцыі (1954). Скончыў Ка-чынскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1939), Ваен. акадэмію Генштаба (1956), 3 чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Сталін-градскім; Данскім, Цэнтр., І-м Бел. франтах. Удзельнік ліквідацыі бабруй-скага *катла». вызвалення Бабруйска, Мінска, Баранавіч, Брэста, баёў у Польшчы, Германіі. Камандзір зні-шчальнага авіяпалка маёр М. зрабіў 635 баявых вылетаў, удзельнічаў у 150 па-ветр. баях, асабіста збіў 30 і ў складзе групы 9 самалётаў праціўніка. Да 1976 у Сав. Арміі.
    МАКАРАЎ Васіль Емяльянавіч (27.2.1903, Масква — 1.9.1975), генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Маскоўскі прамысл-эканам. ін-т (1930). 3 1933 на выклад-чыцкай і парт. рабоце ў Маскве. 3 жн. 1941 чл. ваен. савета Бранскага, нач. палітупраўлення Зах. франтоў, з крас. 1944 чл. ваен. савета 3-га Бел. фронту, які ўдзельнічаў у Беларускай аперацыі 1944. У 1945—46 чл. ваен. савета Бара-навіцкай ваен. акругі. Да 1962 на ваен-на-паліт. рабоце ў Сав. Арміі.
    МАКАРАЎ Ігар Міхайлавіч (н. 22.10. 1927, г. Саратаў, Расія), расійскі вучоны ў галіне аўтам. кіравання. Акад. Рас. АН (1987). Замежны чл. Вашынггон-скай АН (1997). Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1950). 3 1949 у Ін-це аўга-матыкі і тэлемеханікі AH СССР, з 1962 у ЦК КПСС і CM СССР, у 1988—96 гал. вучоны сакратар прэзідыума Рас. АН. Навук. працы па сродках аўтаматы-кі лятальных апаратаў, мікраэлектроні-цы, інфарматыцы, робататэхніцы, тэх-ніцы штучнага інтэлекту. Дзярж. прэмія СССР 1984, Дзярж. прэмія Расіі 1995.
    Тв.: Робототехннка. М., 1984 (у сааўг); Ро-бототехннка м гнбкме автоматнзмрованные проязводсгва. [Кн.] 1. Снстемные прннцяпм создання гнбкнх автоматнзнрованных пронз-водств. М., 1986; Время-нмпульсные снстемы автоматяческого управлення. М., 1991 (у са-аўт.). І.І.Леановіч. МАКАРАЎ Мікалай Фёдаравіч (22.5.1914, г. Сасава Разанскай вобл., Расія — 1988), расійскі канструкгар аўтам. стралковай зброі. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Тульскі мех. ін-т (1941). 3 1941 на з-дае абароннай прам-сці. Стварыў 9-мм пісталет (ПМ-9), 23-мм авіяц. пуіпку (разам з інш.). Дзярж. прэміі СССР 1952, 1967.
    МАКАРАЎ Сцяпан Восіпавіч (8.1.1849, г. Мікалаеў, Украіна — 13.4.1904), ра-сійскі флатаводзец, акіянограф, паляр-ны даследчык, вынаходнік. Віцэ-адмі-рал (1896). Скончыў марское вучылішча ў Нікалаеўску-на-Амуры (1865). 3 1869 на Ціхаакіянскім, з 1871 на Балтый-скім, з 1876 на Чарнаморскім флоце. 3 1881 даследаваў марскія цячэнні ў пра-ліве Басфор. У 1886—89 на карвеце «Віцязь» і 1894—96 ажыццявіў 2 крута-светныя падарожжы. У 1898—99 і 1901 на першым у свеце ледаколе «Ярмак», пабудаваным паводле яго праекта, вёў даследаванні ў Арктыцы. На пач. рус.-яп. вайны 1904—05 камандаваў Ціха-акіянскай эскадрай у Порт-Артуры, за-гінуў на браняносцы «Петрапаўлаўск», які падарваўся на міне. Аўтар прац па ваен.-марской такгыцы, караблебуда-ванні, артылерыі, міннай справе, гід-раграфіі. За працу «Віцязь» і Ціхі акіян» (т. 1—2, 1894) прэмія Пецярбургскай АН і залаты медаль Рус. геагр. т-ва.
    Літ.: Деятельность вмце-адмнрала С.О.Ма-карова в судостроеннн: [Очеркн]. Л., 1977; Потапов Ю.П. С.О.Макаров (1848— 1904). Л., 1982; С е м а н о в С.Н. Макаров. 2 нзд. М., 1988.
    МАКАРАЎ Уладзімір Васілевіч (н. 21.11.1928, г. Цвер, Расія), бел. мова-знавец. Д-р філал. н. (1973), праф. (1974). Скончыў Калінінскі пед. ін-т (1949). 3 1964 працуе ў Мінскім лінгвіс-тычным ун-це (у 1964—70 прарэктар, у 1990—95 рэкгар). Аўтар прац па раман-скім мовазнаўстве, франц. культуры: «Праблемы лексіка-семантычнай дыфе-рэнцыяцыі раманскіх моў» (1972), «Аў-тографы лёсу» (1993). У 1978—84 Пас-таянны прадстаўнік Беларусі пры ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культу-ры (ЮНЕСКА).
    МАКАРАЎСКАЕ вбЗЕРА У Лепель-скім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ту-раўлянка, за 24 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,23 км2, даўж. 940 м, найб. шыр. 380 м, найб. глыб. 13,3 м, даўж. берага-вой лініі каля 2,3 км, Пл. вадазбору 7,32 км2. Схілы катлавіны выш. да 22 м (на Пд 6—8 м), разараныя, у ніжняй ч. пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і 3 нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн часткова сплавін-ныя. На 3 забалочаная пойма шыр. да 70 м. Дно да глыб. 1,5 м пясчанае, ні-жэй — сапрапелістае.
    МАКАРАУЦЫ, вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл., каля р. Свіс-лач. Цэнтр сельсавета. За 24 км на ПнЗ ад г.п. Вял. Бераставіца, 41 км ад Грод-на, 34 км ад чыг. ст. Бераставіца. 264 ж., 98 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, ап-тэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Крыжаўзвіжанскі касцёл (канец 18 ст.).
    МАКАРАЧКІН Міхаіл Фёдаравіч (17.11. 1891, с. Галубкі Навасільскага р-на Ар-лоўскай вобл., Расія — 5.8.1963), расій-скі і бел. вучоны ў галіне груніазнаў-ства і фундаментабудавання. Чл.-кар. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1957). Д-ртэхн. н., праф. (1945). Скон-чыў Тульскі настаўніцкі ін-т (1915), Маскоўскі ін-т шляхоў зносін (1927). Працаваў у праектных apr-цыях сістэ-мы шляхоў зносін. 3 1953 у БПІ. Навук. працы па пытаннях грунтазнаўства, праектавання і буд-ва фундаментаў з выкарыстаннем мясцовых буд. матэры-ялаў. ІЛЛеановіч.
    МАКАРОННАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ. галіна харчовай прамысловасці, прад-прыемствы якой выпускаюць макарон-ныя вырабы. Каля 80% прадукцыі вы-рабляецца з мукі вышэйіпых гатункаў, у некаторыя вырабы дадаюцца малочныя прадукты, яйкі і інш. Атрымала шыро-кае развіццё ў многіх краінах свету, па-колькі макаронныя вырабы пажыўныя і высокакаларыйныя, добра зберагаюцца, хутка і проста гатуюцца. Найбуйней-шыя вытворцы макаронных вырабаў з’яўляюцца Італія (35 кг на 1 чал. за год), Японія (12 кг), Францыя (6 кг), Венгрыя, Германія, Расія, ЗША.
    На Беларусі да 1920-х г. вытв-сць макарон-ных вырабаў вялася пераважна саматужным спосабам. Толькі ў Брэсце працавала паравая макаронная ф-ка (17 рабочых у 1908). Як са-мастойная галіна М.п. створана ў пач. 1920-х г. У 1931 у Барысаве, на базе дражджавога з-да пабудаваны макаронна-мукамольны камбінат (з 1944 макаронная ф-ка). На базе арцелі ўзнікла макаронная ф-ка ў Віцебску. У 1940 выпушчана 13,5 тыс. т макаронных вы-рабаў. У 1963 на баэе арцелі створана Слуц-кая макаронная ф-ка. Ў 1977 дзейнічала 14 аўтаматычных, 18 механізаваных паточных ліній, комллексна-механізаваны ўчастак; вы-пушчана 49,1 тыс. т макаронных вырабаў. У 1997 М.п. давала 0,9% валавой прадукцыі харч. прам-сці. У ёй занята 1,2% прамысл. персаналу харч. прам-сці. Вытв-сць макарон-ных вырабаў склала 41,5 тыс. т, што ў 1,5 ра-за менш, чым у 1990. Працуюць 57 прадпры-емстваў і выгв-сцей па выпуску макаронных вырабаў, найбуйнейшыя з іх Барысаўская ма-каронная фабрыка (адкрытае акц. т-ва «Бары-мак»), ф-кі ў Слуцку і Віцебску, цэх пры Ма-гілёўскім хлебазаводзе Створаны шэраг су-месных прадпрыемстваў, у т.л. чэшска-бел. працпрыемства Pastaala у Нясвіжы, якое вы-рабляе 10 найменняў макаронных вырабаў.
    П.І.Рогач.
    МАКАРбННЫЯ ВЫРАБЫ, харчовыя вырабы з прэснага, замешанага на вадзе і высушанага да вільготнасці 12,5—13%
    18. Зак. 456.
    530	МАКАРСКАЯ
    пшанічнага цеста. Да іх адносяцца ма-карона, вермішэль, локшына, фігурныя вырабы (ракавінкі, зорачкі) і інш. Вы-рабляюць з мукі вышэйшых гатункаў, якая багата пратэінамі. Вызначаюцца добрым смакам, высокай пажыўнасцю і каларыйнасцю (1,5 кДж на 100 г М.в.), лёгкасцю прыгатавання; доўга захоўва-юцца без страты пажыўных і смакавых якасцей. Гл. таксама Макаронная пра-мысловасць.
    МАКАРСКАЯ (па мужу Л е г р э) Соф’я (1769?, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — ?), танцоўшчыца. Прыгонная падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетнай школе ў Паставах (педагог Ле Ду). Па-водле завяшчання Тызенгаўза стала ўласнасцю караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1785—94 (з перапын-камі) у складзе балетнай трупы «Т-ва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікас-ці» і ў Нац. т-ры ў Варшаве. У 1794—97 у трупе С.Галніцкага і антрэпрызе Т.Трускаляскага. У 1797 па ініцыятыве і за кошт Станіслава Аўгуста Панятоў-скага паступіла фігуранткай на імпера-тарскую сцэну ў Пецярбургу (у даку-ментах за 1797—99 пад імем Максер-скай). Г.І.Барышаў.
    МАКАРТНІ (McCartney) Джэймс Пол (н. 18.6.1942, г. Ліверпуль, Вялікабрыта-нія), англійскі эстрадны і рок-спявак, кампазітар. 3 1959 у квартэце «Бітлз» (бас-гітара, клавішныя, труба). Пасля 1970 выступаў і запісваў альбомы з гру-пай «Уінгз» (1971—81), Дж.Харысанам, Р.Старам, М.Джэксанам і інш. Сярод лепшых сольных альбомаў «Ансамбль у руху» (1973), «Уінгз» вакол Амерыкі» (1976), «Усё лепшае» (1986), «Зноў у СССР» (1987, 1989), «Па-над зямлёй» (1993). Яго музыцы ўласцівы выйлючны меладызм, найб. яскрава выяўлены ў песнях «Учора», «Няхай будзе так», «Мыс Кінтайр» і інш. Аўгар «Лівер-пульскай араторыі» (1991, першы твор у жанры класічнай музыкі). У 1996 М. нададзены тытул рыцара.
    Літ.: Б a г н р о в А. «Бнтлз» — любовь моя. Мн., 1993; Benson R. Paul McCartney Behind the Myth. London, 1992. Я.У.Новікаў.
    МАКАР'ГУР (MacArthur) Дуглас (26.1. 1880, г. Літл-Рок, штат Арканзас, ЗША — 5.4.1964), амерыканскі ваен. дзеяч. Ген. арміі (1944). Скончыў ваен. вучылішча ва Уэст-Пойнце (1903), якое ўзначальваў у 1919—22. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1930—35 нач. штаба ар-міі ЗША, 1935—37 ваен. саветнік на Філіпінах (у 1936—37 фельдмаршал фі-ліпінскай арміі), потым у адстаўцы. У 2-ю сусв. вайну з ліп. 1941 зноў на ва-ен. службе: камандуючы ўзбр. сіламі ЗША на Д. Усходзе. У 1942—51 галоў-накамандуючы саюзнымі ўзбр. сіламі ў паўд.-зах. частцы Ціхага ак., прыняў ка-пітуляцыю Японіі; адначасова ў 1945— 51 узначальваў акупацыйныя сілы ЗША ў Японіі. У 1950—51 камандуючы ўзбр.