Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Тв:. Пронзводные пантотеновой клслоты: Разработка новых внтамнн. н фармакотера-певт. средств. Мн., 1989 (у сааўт.); Водорас-творнмые вмтамнны в ннфекцнонной патоло-гнн. Мн., 1991 (разам з В.І.Комарам, У.С.Ва-сільевым).
Л.Майтнер. АС.Майхровіч.
МАЙТНЕР, М е й т н е р (Meitner) Лі-зе (7.11.1878, Вена — 27.10.1968), аў-стрыйска-шведскі фізік, адна з пачы-нальнікаў даследавання радыеактыўнас-ці Скончыла Венскі ун-т (1905). У 1917—38 у Ін-це хіміі кайзера Вілыель-ма, адначасова з 1922 у Берлінскім ун-це (з 1926 праф.). 3 1938 у Швецыі ў Нобелеўскім ін-це, з 1947 у Вышэйшай тэхн. школе ў Стакгольме. 3 1960 жыла ў Англіі. Навук. працы па ядз. фізіцы і радыяхіміі. Адкрыла радыеактыўны эле-мент пратактыній (1917, разам з О.Га-нам). Растлумачыла дзяленнем (тэрмін прапанаваны М.) ядраў урану вынікі доследаў Гана і Ф.Штрасмана па бам-бардзіроўцы урану нейтронамі (1939, разам з О.Фрышам), прадказала ланцу-говую ядз. рэакцыю. У яе гонар па рэ-камендацыі Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной хіміі (1997) названы хім. элемент майтнерый. Прэмія імя Э.Фер-мі 1966 (разам з Ганам, Штрасманам).
Літ:. Л ь о ц ц н М. йсторня фнзнкн: Пер. с нтал. М., 1970. С. 440.
МАЙТНЁРЫЙ (лац. Meitnerium), Mt, штучны хім. элемент VIII групы перы-яд. сістэмы, ат. н. 109. Адкрыты ў 1982 П.Армбрустэрам і Г.Мюнзенберам (г. Дармштат, Германія). Ізатоп Mt-266 ат-рыманы зліцйём атамаў жалеза-58 і віс-муту-209 у рэакцыі з вылучэннем ней-трона. Названы ў гонар Л.Майтнер.
Б.В.Корзун. МАЙХРбВІЧ Альфрэд Сцяпанавіч (н. 2.6.1937, Мінск), бел. філосаф. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1996). Д-р філас. н. (1984), праф. (1994). Сын С.К.Майхрові-ча. Скончыў БДУ (1959). 3 1969 у Ін-це
філасофіі і права Нац. АН Беларусі (з 1994 дырэктар). Навуковые працы па праблемах філасофіі, этыкі, эстэтыкі, фарміравання нац. свядомасці, пра све-тапогляд і асветніцкую дзейнасць Ф.Ба-гушэвіча, К.Каліноўскага, Я.Коласа, Я.Купалы і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за цыкл работ па гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі (апубл. ў 1973—80).
Гв.: Эстетвческве взгляды Якуба Коласа. Мн., 1970; Белорусскве революцнонные де-мократы: Важнейшне аспекты мвровоззре-ння. Мн., 1977; Я.Купала н Я.Колас: Вопр. мнровоззрення. Мн., 1982; Повск нствнного бьггня н человека: йз нсторнв фнлософнн н культуры Беларусв. Мн., 1992; Які ён, шлях Беларусі да дэмакратычнай дзяржавы? Мн., 1996; Становленве нравственного сознання: йз нсторнн духовной культуры Беларусн. Мн., 1997.
МАЙХРбВІЧ Сцяпан Казіміравіч (21.6.1908, в. Старэва Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 1.7.1981), бел. літ.-знавец і крьггык. Канд. філал. н. (1959). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1941). У 1944—48 дырэктар Дзярж. выд-ва Бела-русі, у 1951—54 гал. рэдакгар Вучэбна-пед. выд-ва Беларусі, у 1959—70 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальк-лору АН Беларусі. Асн. працы прысве-чаны бел. л-ры 19 ст., помнікам стараж. пісьменнасці, якія разглядаў у плане бел.-рус. і бел.-польскіх культ. кантак-таў. Аўтар «Нарыса беларускай літара-туры XIX ст.» (1957), «Нарыса гісторыі старажытнай беларускай літаратуры XIV—XVIII ст.» (1980), кніг, прысвеча-ных бел. культ.-асветным дзеячам і пісьменнікам.
Тв:. Янка Лучына Мн., 1952; В.І.Дунін-Марцінкевіч. Мн., 1955; Максім Багдановіч: Жыццё і творчасць. Мн., 1958; Жмзнь н творчество Ф.Богушевнча. Мн., 1961; Янка Брыль. Мн., 1961; Георгій Скарына. Мн., 1966; Слова аб палку Ігаравым. Мн., 1968; Прыказкі і прымаўкі: Гіст. нарыс. Мн., 1976; Іван Шамякін. Мн., 1978. А.С.Ліс. МАЙЦЗІШАНЬ (кіт. «Пшанічная га-ра»), будыйскі пячорны манастыр 5—17 ст. каля г. Цяныпуй (прав. Ганьсу, Кі-тай). Складаецца са 194 пячор (галоў-ныя — «Пячора Нірваны», «Галерэя тысячы Будаў» даўж. 30 м, «Зала дзесяці тысяч Будаў» і інш.) з расфарбаванай скульптурай з гліны і каменю (5—17 ст.; выявы Буды і інш. божастваў бу-дыйскага пантэона) і з насценнымі раз-малёўкамі (5 ст.). Для ранняй скульпту-ры характэрны мяккасць, грацыёз-насць, адухоўленасць, для позняй — рысы натуральнай чалавечай прыгажос-ці. Цяпер музёй.
МАНЯ, індзейскі народ у Мексіцы, Гватэмале (п-аў Юкатан) і Белізе. 700 тыс. чал., у т.л. ў Мексіцы 670 тыс. (1992). Мова М. з галіны майя-кічэ. Вернікі — католікі. Продкі М. стварылі адну з найб. развітых цывілізацый дака-лумбавай Амерыкі, якая існавала на тэр. сучасных паўд.-ўсх. Мексікі, Гватэ-малы, Беліза і Гандураса. Узнікненне цывілізацыі М. звязана з культурай ам-мекаў. Умоўна стараж. гісторыю М. падзяляюць на «Стараж. царства» (1-е
МАКАВЕІ 525
тыс. да н.э. — 8—9 ст. н.э.) і «Новае царства» (11—16 ст.). «Стараж. цар-ства» — час найб. культ. росквіту цыві-лізацыі М., асн. цэнтры якой знаходзі-ліся ў даліне р. Усумасінта і на плато Петэн. 3 гэтых часоў захаваліся руіны больш як 40 гар. цэнтраў М.: Цікаля, Вашакгуна, Капана, Паленке, Банампа-ка і інш. Паводле апошніх даследаван-няў, яны былі сапраўднымі гарадамі, a не толькі цырыманіяльнымі цэнтрамі, як лічылася раней. М. ведалі развітую сістэму земляробства («паднятыя палі», ірыгацыю, палі на тэрасах), якая дазва-ляла ім вырошчваць кукурузу, фасолю, гарбузы, памідоры, караняплоды, ба-воўнік. 3 свойскіх жывёл гадавалі інды-коў і сабак. Займаліся паляваннем, ры-балоўствам і пчалярствам. Унутр. супя-рэчнасці і ўварванне інш. плямён пры-
Да арт. Майя Рэшткі палацавых пабудоў у Паленке (Мексіка).
вялі да заняпаду і поўнага абязлюдзення гарадоў. 3 9 ст. пачаўся рост паселішчаў М. на п-ве Юкатан, якія да пач. 11 ст. былі заваяваны плямёнамі тальтэкаў з Мексікі. Узнікла змешаная майя-таль-тэкская культура. Сталіцай тальтэкаў быў г. Чычэн-іца, які разбурылі паў-стаўшыя М. ў пач. 13 ст. У 13—15 ст. на Юкатане панавалі правіцелі г. Май-япан; значнымі цэнтрамі былі гарады Ушмаль, Тулум і інш. (захаваліся руі-ны). Пасля разбурэння ў сярэдзіне 15 ст. Майяпана на Юкатане ўзнікла мноства незалежных гарадоў-дзяржаў, цгго былі заваяваны іспанцамі (апошні з іх, Тайясаль, у 1697). М. неаднаразова паўставалі супраць іспанцаў і ўлад Мек-сікі (найб. працяглым было паўстанне 1847—1904). Ад стараж. цывілізацыі М. захаваліся шматлікія рэшткі будын-каў — храмы на вял. 4-гранных сту-пеньчатых пірамідах («Храм Сонца» і «Храм надпісаў» у Паленке і інш.), шматпакаёвыя палацы, пляцоўкі для культавых гульняў. Значнае развіццё набыла скульптура ў выглядзе рэльефаў на сценах храмаў і стэлах. Жывапіс прадстаўлены насценнымі размалёўкамі (Банампак). М. стварылі найб. даскана-лую ў дакалумбавай Амерыцы сістэму пісьма (гл. Майя пісьмо), валодалі веда-мі ў матэматыцы і астраноміі, якія даз-волілі ім стварыць дакладны сонечны каляндар.
Літ:. Рус А. Народ майя: Пер. с нсп. М., 1986; Гуляев В.Я. Города-государства
майя. М., 1979; Я г о ж. Древнне майя: За-гадкм погнбшей цнвнлмзацня. М., 1983.
В.У.Адзярыха.
МАЙЯ ПІСЬМб, арыгінальнае пісь-менства народа майя. Існавала з пер-шых ст. н.э. да забароны ў 16 ст. ісп. царквой (кнігі майя былі знішчаны). Захаваліся 4 рукапісы: дрэздэнскі («Дрэздэнскі кодэкс», знойдзены ў Bene ў 1739), мадрыдскі («Кодэкс Тро-Картэзіянус», урыўкі з 2 манускрыптаў, знойдзеных у 2-й пал. 19 ст. ў Мадры-дзе), парыжскі («Кодэкс Перэсіянус», 2 урыўкі, знойдзеныя ў Парыжы ў 1859), рукапіс Гралье (апубл. 1973) і значная колькасць надпісаў на камянях руін га-радоў майя (на многіх сляды наўмыс-ных пашкоджанняў). Кнігі майя ўяўля-юць сабой паласу паперы, вырабленую з расл. валакна і натуральнага клейкага
Пісьмо Майя Сгаронка дрэздэнскага рука-пісу.
рэчыва і пакрытую з абодвух бакоў бе-лай вапнай. Іерагліфічныя знакі выво-дзілі пэндзлікамі. Побач з пісьмёнамі размяшчаліся рознакаляровыя малюнкі. Да манускрыпта дадавалася драўляная ці скураная вокладка. Надпісы на камя-нях і ў рукапісах значна адрозніваліся. У М.п. ўжываліся фанет. знакі (алфавіт-ныя і складовыя), ідэяграфічныя (абаз-начаюць цэлыя словы) і ключавыя (тлу-мачаць значэнні слоў, але не чытаюц-ца). Майя ведалі каля 800 знакаў. Мова іерагліфічных тэкстаў значна адрозніва-ецца (вымаўленне, слоўнік, іраматыка) ад жывой мовы майя 16—17 ст. Іераглі-фічныя тэксты і надпісы майя перакла-дзены не цалкам (каля 85%). Першыя спробы расшыфроўкі — сярэдзіна 19 ст. У сярэдзіне 1950—60-х г. вял. ўклад у дэшыфроўку М.п. зрабіў рас. вучоны Ю.Кнарозаў.
Літ.: Кнорозов Ю.В. Снстема пнсьма древнмх майя. М.; Л., 1955; Яго ж. йеро-глнфнческне рукопнсн майя. Л., 1975; Александровскнй Г. Майя. Неро-глнфы я пнрамнды // Наука м жнзнь. 1997. № 11.
MAK (Papaver), род кветкавых раслін сям. макавых. Больш за 100 відаў. Па-шыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 3 дзікарослыя віды М.: ар-гемона (Р. argemone), няпэўны (Р. dubium), самасейка, або відук (Р. rhoeas). Трапляюцца як пустазелле на палях, каля дарог. Культывуецца М. снатворны (Р. somniferum). 5 інтрадука-
ваных: М. амурскі (Р. anomalum), апа-даючы (Р. fugax), голасцябловы (Р. nudicaule), прыкветкавы (Р. bracteatum), усходні (Р. orientale).
Адна- і шматгадовыя травяністыя, пера-важна карэнішчавыя расліны з млечным со-кам. Лісце перыстарассечанае або перыста-раздзельнае. Кветкі буйныя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах, чырв., белыя, светла-фія-летавыя ці жоўтыя. Плод — каробачка. 3 няспелых каробачак М. снатворнага атрымлі-ваюць опіум (загусцелы млечны сок, які вы-карыстоўваецца ў вьггв-сці лекаў, напр., ка-дэін, марфін, папаверьш, і наркотыкаў), з на-сення — тэхн. алей. Лек., харч., алейныя, меданосныя і дэкар. расліны. У.П.Пярэднеў.
МАКАВЁІ, Хасманеі, дынастыя першасвятароў іерусалімскага храма і цароў Іудзеі ў 2—1 ст. да н.э. Засна-вальнік — свяшчэннаслужыцель з в. Модзін Матафія Хасманей (п. у 166 да н.э.). У 167 да н.э. ён узначаліў паў-станне супраць правіцеля дзяржавы Се-леўкідаў — Антыёха IV, які намагаўся забараніць іудаізм. Матафія разбіў вой-скі Антыёха і вызваліў Іерусалім. Яго сыны: fyda Макавей (адсюль назва ды-настыі); Іанатан (з 153/152 першасвятар іерусалімскага храма, у 143 да н.э. пала-нёны і забіты сірыйцамі); Сімон (143— 134 да н.э.), які дамогся поўнай неза-лежнасці Іудзеі. Сын апошняга Іаан Гіркан I (134—104 да н.э.) заваяваў Са-марыю і прымусіў ідуміцян прыняць іудаізм, яго сын Арыстобул I быў абве-шчаны царом Іудзеі [104—103 да н.э.]. Пры яго браце Александру Янаю [103— 79 да н.э.] Іудзейскае царства дасягнула найб. росквіту і ўключала тэр. Палесці-ны і раёны за р. Іардан. У 63 рымскі палкаводзец Пампей умяшаўся ў дынас-тыйныя спрэчкі М., заняў Іерусалім і прымусіў іх прызнаць уладу Рыма. Б.ч. М. была ў 37 знішчана Ірадам I. М.