• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Ш м а т а ў В Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стсі. Мн., 1984; Тка-
    нага жывапісу («Тлумачэнне», 1889— 91, і інш.). Звяртаўся і да рэв. тэматыкі: «Допыт рэвалюцыянеркі» (1904), «9 сту-дзеня 1905 года на Васільеўскім востра-ве» (1905) і інш. Ствараў таксама пар-трэты і графічныя работы.
    Літ.: Друженкова ГА. В.Маковсклй. М., 1962.
    Ю Макоўскі Двое дзяцей з сабакам. Каля 1932.
    У.Макоўскі.
    На бульвары. 1887.
    МАКРАНУКЛЕУС 541
    марскога рыбалоўства. База ВМФ (з 1910).
    МАКРА... (ад грэч. makros вялікі, доў-гі), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні сло-вам «вялікі», «буйны» (супрацьлеглае мікра...), напр., макраклімат, макра-структура.
    МАКРАКАНТАРЫНХІ (ад макра... + грэч. akantha калючка + rhynhos хаба-ток), род гельмінтаў сям. алігаканта-рынхід кл. скрэбняў. 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі найб. вядомы скрэбень-гігант (М. hirudinaceus), які паразітуе ў тонкім кі-шэчніку дзікіх і свойскіх свіней (асн. гаспадары). Узбуджальнік макраканта-рынхозу.
    Даўж. самцоў скрэбня-гіганта да 15 см, са-мак да 70 см. Цела верацёнападобнае або пляскатае з бакоў. Хабаток яйцападобны або круглаваты са спіральнымі радамі кручкоў. Раздзельнаполыя. Яйцы авальныя з трохслаё-вай абалонкай. Развіваецца з удзелам пра межкавых гаспадароў — бронзавак, жукоў-насарогаў, майскіх хрушчоў і інш.
    МАКРАКІНЁТЫКА (ад макра... + кіне-тыка), макраскапічная к і -н е т ы к а, раздзел кінетыкі хімічнай, які вывучае хім. пераўтварэнні ў іх су-вязі з пераносу з’явамі. Вызначае ролю дыфузіі, канвекцыі і цеплаперадачы ў хім. працэсах на мяжы падзелу фаз (электрахім. рэакцыі, гетэрагенны ка-таліз, хемасорбцыя і інш.). Заканамер-насці М. з’яўляюцца колькаснай асно-вай пры праектаванні рэактараў хіміч-ных, адыгрываюць важную ролю ў пра-цэсах гарэння.
    У М. хім. працэс разглядаецца, як сукуп-насць з’яў пераносу і хім. пераўтварэнняў. Рэжым хім. працэсу наз. кінетычным, калі яго скорасць вызначаецца законамі хім. кіне-тыкі, і дыфузійным, калі стадыяй, якая лімі-туе скорасць працэсу, з’яўляецца дыфузія рэа-гентаў. Для колькаснай ацэнкі дыфузійнага рэжыму карыстаюцца фактарам эфектыўнас-ці л (0<п<1), які вызначаюць як адносіны на-зіраемай скорасці працэсу да сапраўднай ско-расці хім. рэакцыі ў дадзеных умовах. Макра-кінетычныя заканамернасці вызначаюць ме-тадамі нераўнаважнай тэрмадынамікі, фіз.-хім. гідра- і газадынамікі Дз.І.Мяцеліца. МАКРАКбСМАС I МІКРАКбСМАС, адна з найб. старажытных філас. кан-цэпцый пра існаванне прыроднай сувя-зі паміж космасам, навакольным ася-роддзем і чалавекам. У аснове М. і м. як вучэння ляжыць палажэнне аб пара-лельным існаванні і зменах у Сусвеце і чалавеку. Першай вядомай формай вы-ражэння гэтай канцэпцыі з’яўляецца міфалагема аб прачалавеку, якая знай-шла адлюстраванне ў літ. і рэліг. творах стараж. Індыі, Егіпта, Кітая, Грэцыі і інш. Напр., паводле адной з стараж,-грэч. міфалагем, стварэнне свету пача-лося з пэўнага хаатычнага стану, у якім з’явілася багіня Гея і нарадзіла Урана (неба), Понта (мора), горы; потым з’я-віліся ініп. багі і людзі. Адносіны паміж багамі капіравалі адносіны ў грамадстве людзей; калі ж багі пераносіліся на не-ба, то забіралі з сабою і зямныя ўяўлен-ні аб свеце. Адсутнасць яснага размежа-
    вання паміж М. і м. мае адным з сваіх важных наступстваў і частыя шматлікія пераходы аднаго пачатку ў другі, і іх пэўную палярызацыю: вялікі свет — космас — або паглынае ў сабе малы свет — чалавека, або чалавек становіц-ца рухаючай сілай, душой космасу. Фі-лас. тлумачэнне М. і м. дасягнула высо-кага ўзроўню ў ант. цывілізацыях (Анаксімен, Геракліт, Дэмакрыт, Пла-тон, Сенека). Напр., Геракліт лічыў, што пазнанне свету і божаства ёсць са-мапазнанне чалавека. У наступныя гіст. перыяды асэнсаванне М. і м. адбывала-ся ў розных кірунках — ад класічнага да містычнага. Свой росквіт ідэя М. і м. перажывала ў эпоху Адраджэння (Т.Кампанела і Дж.Бруна, Мікалай Ку-занскі, Я.Бёме і інш.). У перыяд пана-вання механіцызму ідэя М. і м. ўступіла ў канфлікт з рацыяналістычнымі ідэямі пабудовы Сусвету і апынулася па-за ме-жамі навукі. 3 канца 18 і да пач. 20 ст. назіралася ажыўленне цікавасці да ідэі М. і м., якая знайпіла свой адбітак у ням. неагуманізме (І.Гердэр, І.В.Гётэ), рамантызме, філас. поглядах А.Шапен-гаўэра, Ф.Ніцшэ, а таксама ў тэасофс-кіх канцэпцыях свету і чалавека.
    В.І.Боўш.
    МАКРАЛІТЫ (ад макра... + грэч. lithos камень), буйныя (у адрозненне ад дроб-ных мікралітаў) прылады працы, якія выраблялі з крэменю ў эпоху палеаліту. Матэрыялам для М. служылі вял. (8— 20 см) крамянёвыя абломкі, пліткі, жаўлакі або нуклеусы, што апрацоўвалі-ся спосабам грубага аббівання, наня-сення буйной рэтушы. Сярод М. вылу-чаюць сякерападобныя прылады, цёс-лы, адбойнікі, грубыя скоблі і скрабкі, разцы, шырокія нажы, трохгранныя прылады тыпу пік. Вытворчасць М. па-навала і ў эпоху мезаліту ў некат. аблас-цях Еўропы (Францыя, Паўн. Германія, паўд.-ўсх. і зах. Беларусь, паўн.-ўсх. Ук-раіна, а таксама вярхоўі Дняпра і Вол-ГІ). У.Ф.Ісаенка. МАКРАМАЛЁКУЛА (ад макра... + ма-лекула), малекула палімера. Складаецца з аднолькавых або розных структурных адзінак — састаўных звёнаў (атамаў ці груп атамаў), злучаных паміж сабой ка-валентнымі сувязямі ў ланцуг, які ха-рактарызуецца колькасцю звёнаў (сту-пенню полімерызацыі) ці адноснай мале-кулярнай масай (гл. таксама Высокама-лекулярныя злучэнні).
    Асн. стэрэахім. характарыстыкай М. з'яў-ляецца канфігурацыя Пэўнай канфігурацыі М. адпавядае набор канфа'рмацый, што ўзні-каюць з-за мікраброўнаўскага цеплавога руху ў выніку абмежаванага вярчэння атамаў (груп атамаў) адносна простых валентных сувязей. Ступень свабоды гэтага вярчэння вызначае гібкаснь М. — адну з асн. характарыстык, з якой звязаны каўчукападобная эластычнасць, здольнасць палімераў да ўтварэння надмале-кулярных структур, многія фіз. і хім. ўласці-васці палімераў. Лінейныя М. складанай бу-довы здольныя да ўгварэння другасных структур (упарадкаваны стан М., які ўзнікае ў выніку спецыфічных між- і ўнутрымалеку-лярных узаемадзеянняў), якія дасягаюць вы-сокай ступені дасканаласці і спецыфічнасці ў
    М. важнейшых біяпалімераў — бя/ікоў і ну-клеінаеых кіслот.	М.Р.Пракапчук.
    МАКРАМАЛЁКУЛЫ БІЯЛАГІЧНЫЯ тое, што біяпалімеры.
    МАКРАМЭ (араб. тасьма, карункі, мах-ры), вырабы, створаныя ў тэхніцы ву-зельчыкавага ручнога пляцення; від дэ-каратыўна-прыкладнога мастацтва. Для М. выкарыстоўваюць тоўстыя суровыя ніткі, сінт. або шаўковы шнур і інш., іх часам дапаўняюць драўлянымі, кераміч-нымі пацеркамі, зашчэпкамі, скуранымі і інш. дэкар. дэталямі. Асновай для пляцення могуць служыць драўляныя, метал., пластмасавыя кольцы. Вырабля-юць побытавыя і маст. рэчы: сумкі, ку-лоны, паясы, кашпо, абажуры, пано, абрусы, сурвэткі, кашалькі, футаралы і інш. Як від маст. творчасці М. пашыра-на з 15 ст. ў Італіі, Паўн. Еўропе, з 18
    Макрамэ. Кулоны.
    ст. ў Расіі. На Беларусі тэхнікай М. вы-раблялі ў 19 ст. карункі ручнікоў, пая-сы, галаўныя ўборы. Асаблівую папу-лярнасць М. набыло ў 1970—80-я г. ў творчасці самадзейных майстроў і май-строў ф-к маст. вырабаў.
    Літ:. Соколовская М.М Макраме. Мн., 1983. Я.М.Сахута
    МАКРАН, горы ў Пакістане і Іране, тое, што Мек.ран.
    МАКРАНКА, рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 161 км2. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Клятное. Асн. прыток — р. Забава (зле-ва). Рэчышча каналізаванае.
    МАКРАНЎКЛЕУС (ад макра... + лац. nucleus ядро), вялікае саматычнае ядро ў інфузорыі ў адрозненне ад малога (ге-нератыўнага) мікрануклеуса. Фізіялагіч-
    542 макраны
    на актыўнае, звязана амаль з усімі пра-цэсамі жыццядзейнасці інфузорыі. У ім фарміруюцца шматлікія ядзерцы. Пры палавым працэсе (кан'югацыі) разбура-ецца і замяняецца новым — з прадук-таў дзялення мікрануклеуса.
    А. С.Леанцюк.
    МАКРАНЫ, вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Брэст— Ковель (Украіна). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на У ад горада і чыг. ст. Маларыта, 41 км ад Брэста. 777 ж., 288 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Цар-ква. Брацкія магілы сав. воінаў, парты-зан і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 2 км на ПдУ ад вёскі Курган Славы.
    МАКРАРЭЛЬЕФ (ад макра... + рэльеф), буйныя формы рэльефу (горныя хрыб-ты, пласкагор’і, раўніны, нізіны), што ўгвораны пераважна эндагеннымі пра-цэсамі і вызначаюць асн. асаблівасці прыроды вял. рэгіёнаў. Для раўнінных лавдшафтаў характэрна занальна-сек-тарная дыферэнцыяцыя, для горных — вышынная пояснасць.
    МАКРАСАЦЫЯЛбПЯ, гл. ў арг. Мік-расацыялогія і макрасацыялогія.
    МАКРАСВЁТ I МІКРАСВЕТ, сферы аб’ектыўнай рэчаіснасці, якія адрозні-ваюцца струкгурным узроўнем матэрыі. Кожная сфера харакгарызуецца свое-асаблівасцю будовы матэрыі, прастора-ва-часавых і прычынных адносін, зака-намернасцей руху. Макрасвет — гэта звычайны свет, дзе жыве і дзейні-чае чалавек (планеты, зямныя целы, крынггалі і інш.). Аб’екты макрасвету маюць рэзка выяўленую карпускуляр-ную або хвалевую прыроду і іх рух пад-парадкаваны дынамічным законам кла-січнай механікі. Сфера мікрасве-т у — аб’екты, недаступныя непасрэд-наму назіранню (малекулы, атамы, ядры атамныя, элементарныя часціцы і інш.). Для з’яў мікрасвету характэрна цесная сувязь карпускулярных і хвале-вых уласцівасцей, што адлюстроўваецца ў статыстычных законах квантавай ме-ханікі. Своеасаблівая мяжа паміж М. і м. усталявана ў сувязі з адкрыццём па-стаяннай Планка — кванта дзеяння. Спецыфіка кожнай сферы знаходзіць сваё адлюстраванне ў пазнанні, прыво-дзіць да абмежавання дастасоўнасці старых фв. тэорый і ўзнікнення новых (адноснасці тэорыя, квантавая механі-ка, фізіка элементарных часціц).
    МАКРАСПбРА, тое, што мегаспора.
    МАКРАФАГІ [ад макра... + фаг(і)], палібласты, клеткі мезенхімнага, манацытарнага паходжання ў жывёль-ным арганізме, здольныя да акгыўнага захопу і засваення бактэрый, чужарод-ных і таксічных для арганізма часцінак, рэпггкаў пашкоджаных клетак і інш. Тэрмін уведзены УА.Мечнікавым (1892).
    М. — буйныя клеткі (20—100 мкм) са зменлівай формай, псеўдаподыямі, ма-юць арганелы для ўнутрыклетачнага пе-ратраўлення паглынутага матэрыялу (лізасомы, фагасомы, мультывезікуляр-ныя рэшткавыя цельцы) і сінтэзу (эн-даплазматычная сетка, мітахондрыі) ан-тыбактэрыяльных і інш. біялагічна ак-тыўных рэчываў. Адыгрываюць вядучую ролю ў імунітэце, ажыццяўляюць фага-цытоз. Знаходзяцца ў крыві (манацы-ты), злучальнай тканцы (гістыяцыты), крывятворных органах, печані (купфе-раўскія клеткі), сценках альвеол лёгкага (лёгачныя М.), брушной і плеўральнай поласцях (перытаніяльныя і плеўраль-ныя М.). У млекакормячых утвараюцца ў чырв. касцявым мозгу. Гл. таксама Мезенхіма, Рэтыкулацыты, Фагацыты.