• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Я.М. Сахута
    (БЕЛАРУСКАЕ | Н A Р 0 Д Н A Е /ГАНЧАРСТВА
    «веллрускля энуыкллпелыя імя петруся вроЎкі»
    Я.М. Сахута
    У С К A Е Д Н A Е Р С Т В A
    Мінск
    «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
    2013
    УДК 738(476)
    ББК 85.125(4Бен)
    С22
    Рэцэнзенты:
    доктар мастацтвазнаўства, прафесар В.І. Жук, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Р.Ф. Шаура
    С22
    Сахута, Я.М.
    Беларускае народнае ганчарства/Я.М. Сахута.  Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — 224 с. : іл.
    ISBN 9789851107502.
    Выданне дае комплекснае ўяўленне пра адно з найбольш старажытных і пашыраных традыцыйных рамёстваў Беларусі — ганчарства. Разглядаюцца яго вытокі і гісторыя ад зараджэння і да нашых дзён, тэхналогія рамяства, асартымент і характар вырабаў, іх мастацкія і рэгіянальныя асаблівасці. Асобная ўвага ўдзяляецца дзейнасці найбольш значных ганчарскіх асяродкаў Беларусі, асвятляюцца характар і праблемы сучаснага народнага ганчарства. Адрасавана ўсім, каго цікавіць традыцыйная культура Беларусі.
    УДК 738(476)
    ББК 85.125(4Бем)
    ISBN 9789851107502
    © Сахута Я.М., 2013
    © Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2013
    Закон «А6 народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь», прыняты ў 1999 г., упершыню ў гісторыі краіны акрэсліў значэнне традыцыйных рамёстваў і промыслаў як важнейшай часткі нацыянальнай культуры, акцэнтаваў увагу на неабходнасці іх руплівага вывучэння, асэнсавання, адраджэння, уключэння ў сучасныя культурныя працэсы. Прыняцце гэтага доўгачаканага закона стала заканамерным вынікам прыкметнага росту цікавасці да нашай культурнай спадчыны, які адзначаецца ў апошнія дзесяцігоддзі, асабліва з набыццём Беларуссю незалежнасці і ўсведамленнем сваёй адметнасці ў еўрапейскай супольнасці. Як аказалася, гэтую адметнасць кожнаму народу, у тым ліку і беларусам, надае перш за ўсё традыцыйная культура: розныя віды фальклору, мова, звычаі, вераванні, абрады, рамёствы і промыслы, асабліва мастацкія.
    Адным з найстаражытных і пашыраных рамёстваў з’яўляецца ганчарства. У любым кутку Беларусі можна адшукаць залежы добрай гліны, і з гэтага таннага і даступнага матэрыялу народныя майстрыганчары здаўна выраблялі самы разнастайны посуд для прыгатавання ежы і захавання прадуктаў, розныя арыгінальныя мастацкія рэчы для ўпрыгожання побыгу, ляпілі цацкісвістулькі на забаву дзецям. Стагоддзямі выпрацоўваліся прыёмы работы з глінай, шліфаваліся і адточваліся формы вырабаў і спосабы іх аздаблення. У вырашэнні гэтых задач народныя майстры зыходзілі з мясцовых традыцый, густаў, звычаяў, адбіралі і ўдасканальвалі ўсё лепшае, выпрацаванае папярэднімі пакаленнямі. Таму ганчарныя вырабы, як і любыя іншыя творы народных майстроў, вызначаюцца прыкметнай нацыянальнай своеасаб
    5
    лівасцю, адлюстроўваюць характар народа, адметнасць яго матэрыяльнай і духоўнай культуры. Адначасова яны маюць шмат блізкіх рыс з аналагічнымі вырабамі суседніх народаў, паколькі аднолькавымі ці блізкімі былі многія прынцыпы і прыёмы працы з глінай, мала розніўся побыт.
    Развіццё навуковатэхнічнага прагрэсу ў XX ст. моцна падарвала практычную, бытавую аснову традыцыйных рамёстваў і промыслаў, у тым ліку і ганчарства. Насычэнне рынку танным, практычным посудам прамысловай вытворчасці выклікала прыкметны заняпад рамяства. У выніку яшчэ 20—30 гадоў таму ганчарствам займаліся толькі адзінкавыя майстры старэйшага пакалення. Аднак апошнім часам працэс заняпаду не толькі стабілізаваўся, але і пачаў набываць адваротны характар. На хвалі цікавасці да традыцыйнай культуры за ганчарны круг усё больш ахвотна садзіцца моладзь, пазбаўленая ранейшага стэрэатыпу пра непрэстыжнасць, непатрэбнасць традыцыйных рамёстваў у сучасным побыце. Актыўна ідзе працэс засваення традыцый рамяства праз розныя «арганізаваныя» формы навучання: гурткі, студыі, школы, семінары, дамы і цэнтры рамёстваў і інш.; ганчарства засвойваюць нават у вышэйшых навучальных установах.
    Гэтыя працэсы заканамерна выклікаюць патрэбу ў выданнях, якія комплексна асвятляюць гістарычныя аспекты, пытанні тэхналогіі, мастацкія якасці, нацыянальныя адметнасці таго ці іншага рамяства. Патрэба ў такіх выданнях тым большая, чым хутчэй адыходзіць у нябыт колішні механізм перадачы традыцый — на ўзроўні сям’і, ад бацькоў да дзяцей. Маладыя майстры, якія жадаюць заняцца ганчарствам, звяртаюцца галоўным чынам да адпаведнай літаратуры, з якой жадаюць атрымаць звесткі не толькі пра сакрэты тэхналогіі, але і пра мастацкія, рэгіянальныя, нацыянальныя адметнасці ганчарных вырабаў.
    Між тым комплекснай, абагульняючай працы пра беларускае народнае ганчарства да апошняга часу не было, хоць цікавасць да гэтага віду рамяства даследчыкі выяўлялі даўно. Ужо ў канцы XIX — першай палове XX ст. з’явіліся кароткія публікацыі пра ганчарнае рамяство ў асобных рэгіёнах і пасе
    лішчах1. Яны даюць пэўныя звесткі пра тэхніку і тэхналогію рамяства, асартымент вырабаў, эканамічнае становішча майстроў. Але пытанні мастацкіх якасцей вырабаў у гэтых публікацыях яшчэ не закраналіся, ганчарства разглядалася як рамяство для задавальнення звычайных практычных, 6ытавых патрэб.
    Больш інтэнсіўнай і мэтанакіраванай збіральніцкая і даследчыцкая дзейнасць у галіне народных рамёстваў і промыслаў стала са стварэннем Інстьггута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1957). Да яе звярнуліся не толькі гісторыкі і этнографы, але і мастацтвазнаўцы. I хоць на першым часе ў гэтай дзейнасці пэўнай сістэмы не заўважалася, некаторыя працы досыць грунтоўна закраналі згаданую праблематыку. У большасці выпадкаў гэта былі работы, прысвечаныя праблемам тагачаснага прафесійнага мастацтва Беларусі. Спрабуючы выявіць яго вытокі, суадносіны з народнымі традыцыямі, аўтары суправаджалі выданні кароткімі нарысамі пра пэўныя віды беларускага народнага мастацтва. Такой з’яўлялася, напрыклад, манаграфія І.Ялатамцавай пра мастацкую кераміку Савецкай Беларусі, дзе асноўная ўвага адводзілася прафесійнай кераміцы сярэдзіны XX ст.2 Аўтар змясціла і гістарычны агляд развіцця яе ў Беларусі, у тым ліку народнага ганчарнага ра
    1 Опыт опнсання Могнлевской губерннн в нсторнческом, фнзнкогеографнческом, этнографнческом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, меднцннском н статнстпческом отношеннях / Под ред. А.С.Дембовецкого. В 3 кн. Кн. 2. МогнлевнаДнепре, 1884. С. 460—470; Нйкйфоровскйй Н.Я. Очеркн простонародного жнтьябытья в Внтебской Белорусснн н опнсанне предметов обн ходностн. Внтебск, 1895. С. 73—97; Тарнаповйч Я. Гончарные нзделня крестьян Городншской волостн Новогрудского уезда Мннской губерннн // Запнскн СевероЗападного отдела нмператорского Русского географнческого обідества. Кн. 3. Внльна, 1912. С. 332—340; Сяргеенка Я. Ганчарства ў паселішчы Бабінавічы // Наш край. 1927. № 12. С. 55—62; Яго ж. Гліняная вытворчасць у мястэчку Чэрняўцы Барысаўскага раёну Ц Наш раён. 1928. № 2. С. 18—20; Jagmin S. Gamcarstwo w zapadlych katach pusczczy Bialowieskiej // Wisla. 1916. T. XX, z. 1. S. 258263.
    1 Елатомцева H.M. Художественная керамнка советской Белорусснн. Мннск,
    1966.
    мяства, адзначыла мастацкія асаблівасці народнай керамікі, паспрабавала вызначыць яе рэгіянальныя адметнасці. Аналагічна пабудаваная і работа В.Жука пра беларускую кераміку і шкло другой паловы XX ст.3
    3 друтой паловы 1960х гг. у сувязі з падрыхтоўкай гісторыкаэтнаграфічнага рэгіянальнага атласа Беларусі, Украіны і Малдовы шырокую дзейнасць па вывучэнні розных бакоў матэрыяльнай культуры беларусаў, у тым ліку промыслаў і рамёстваў, разгарнулі беларускія этнографы. Даследаванні вяліся этнографамі названых рэспублік па шырокай праграме, у якой выкарыстоўваліся многія палажэнні з агульнаеўрапейскай. Вынікі такой мэтанакіраванай работы пакладзены ў аснову шэрагу выданняў, галоўным чынам манаграфічнага характару. Сярод іх — грунтоўная праца С.Мілючэнкава, у якой упершыню даволі поўна і ўсебакова разгледжана тэхніка і тэхналогія ганчарнага рамяства, а таксама асартымент керамічных вырабаў4. Мастацтвазнаўчых задач аўтар свядома не ставіў5, абмежаваўшыся чыста этнаграфічнай праблематыкай. Характарыстыка дэкаратыўнамастацкіх асаблівасцей ганчарных вырабаў зроблена ў кнізе «Беларуская народная кераміка», аўтар якой, у сваю чаргу, не стаў падрабязна спыняцца на пытаннях тэхнікі і тэхналогіі ганчарнага рамяства6.
    Керамічная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі цікавіла таксама археолагаў і гісторыкаў7. Хоць матэрыял у іх працах адносіцца пераважна да гарадскога рамяства часоў сярэдневякоўя, тым не менш ён каштоўны для асвятлення гісторыі ганчарства на тэрыторыі Беларусі.
    ’Жук В.Н. Современная белорусская керамнка: Генденцші развнтня. Мннск, 1984.
    ' Мімюченков С.А. Белорусское народное гончарство. Мннск, 1984.
    5Там жа. С. 100.
    6Сахута Я.М. Беларуская народная кераміка. Мінск, 1987.
    7 Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. Мінск, 1993; Ганецкая І.У. Маёліка на Беларусі ў XI—XVIII стст. Мінск, 1995; Левко О.Н. Внтебскпе нзразцы XIV—XVIII вв. Мннск, 1981; Беларуская кафля: Альбом / Склад. Собаль В.Е., Ткачоў М.А., Трусаў А.А., Угрыновіч У.В. Мінск, 1989.
    Як відаць, беларускае народнае ганчарства хаця і з’яўлялася аб’ектам увагі этнографаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, але комплекснага асвятлення пакуль не атрымала. Усе названыя працы ў большай ці меншай ступені разглядаюць толькі адзін ці некалькі аспектаў тэмы, утрымліваюць каштоўны матэрыял, часам па вельмі вузкай праблематыцы.
    Такім чынам, гэтае выданне з’яўляецца першай спробай комплекснага асвятлення аднаго з найбольш старажытных і пашыраных відаў народных рамёстваў Беларусі — ганчарства. У ім даецца кароткі гістарычны агляд керамічнай вытворчасці на Беларусі, асвятляюцца характар і формы арганізацыі ганчарства ў розныя гістарычныя перыяды, галоўным чынам у XIX—XX стст., тэхніка і тэхналогія рамяства, мастацкія і рэгіянальныя асаблівасці традыцыйных ганчарных вырабаў.
    Асноўны рэчавы матэрыял адносіцца да XX ст. — часу найбольшага развіцця промыслу, прадстаўленага ўсім асартыментам керамічных вырабаў. Пераважная частка матэрыялу сабрана аўтарам у экспедыцыях, праведзеных у апошнія дзесяцігоддзі практычна ва ўсе традыцыйныя асяродкі ганчарнага рамяства. Шмат каштоўнага матэрыялу захоўваецца ў музейных зборах Беларусі. Найбольш багатыя калекцыі ганчарных вырабаў маюць Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (МСБК), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (БДМНАП), Нацыянальны гістарычны музей (НГМ). Неблагія калекцыі захоўваюцца ў абласных гісторыкакраязнаўчых, некаторых рэгіянальных, раённых, школьных і іншых музеях. Здымкі экспанатаў з гэтых музеяў таксама змешчаны ў кнізе, за што аўтар выказвае ім шчырую ўдзячнасць.