• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Прыкметна занепадала рамяство і ў традыцыйных ганчарных асяродках. 3 аднаго боку, гэта было вынікам насычэння
    рынку прамысловай прадукцыяй, з другога — непрадуманай дзяржаўнай фінансавай палітыкай у адносінах да майстроўсаматужнікаў.
    У 1960—80я гг. ганчарства бытавала ў некалькіх формах, адна з якіх — промысел у сваім традыцыйным выглядзе, маштабы якога інтэнсіўна скарачаліся. Большасць ганчарных асяродкаў зусім спыніла сваю дзейнасць, там жа, дзе промысел яшчэ жыў (Гарадная, Пружаны, Ружаны, По
    Ганчар Л.Макееў. Новае Вйьянава Шкмўскаіа раёна. 1981.
    31
    разава, Ясянец, Дарасіно, Мір, Ганявічы, Благаўка, Бабінавічы) засталіся адзінкавыя ганчары. Рамяством яны займаліся ў большасці выпадкаў эпізадычна, у вольны ад асноўнай работы час, выраблялі нешырокі асартымент посуду — збанкі, вазоны, цёрлы. Дзякуючы ўласцівым толькі яму якасцям, ганчарны посуд яшчэ вытрымліваў канкурэнцыю з прамысловым і карыстаўся пэўным попытам сярод насельніцтва.
    Частка майстроў працавала ў ганчарных цэхах прамкамбінатаў, якія ўваходзілі ў сістэму
    мясцовай прамысловасці: у Гарадку, Крэве, Бабруйску, Рэчках, Скідзелі і інш. Выраблялі тут асобныя віды бытавых вырабаў, на якія яшчэ бьгў попыт. Найбольш працаёмкія вытворчыя працэсы ў цэхах (напрыклад, нарыхтоўка і прыгатаванне фармовачнай масы) механізаваліся, значная частка прадукцыі выраблялася шляхам штампоўкі на паўаўтаматах. Аднак апошняе, хоць і павышала вытворчасць працы ў шмат разоў, зніжала ролю майстратворцы, ператварала яго ў звычайнага рабочагавыканаўцу.
    Аб’ектыўная тэндэнцыя да скарачэння ганчарнага промыслу вымусіла шукаць іншыя шляхі яго развіцця, якія 6 стварылі аснову для яго адраджэння. Адзін з такіх шляхоў звязаны з цікавасцю да традыцыйных керамічных вырабаў не толькі як да чыста ўтылітарных, але і дэкаратыўнамастацкіх рэчаў.
    Вялікую ролю ў адраджэнні промыслу маглі 6 адыграць фабрыкі мастацкіх вырабаў, але, на жаль, сапраўднай садружнасці іх з ганчарамі не назіралася. На першым часе пасля рэарганізацыі Белмастпрамсаюза ў фабрыкі Упраўлення мастацкай прамысловасці (1960) многія з іх (Слонімская, Пінская, Аршанская, Гродзенская) наладзілі супрацоўніцтва з мясцовымі ганчарамі, але ў хуткім часе яно перастала задавальняць абодва бакі. Фабрыкі палічылі нерэнтабельнымі затраты на забеспячэнне ганчароў сыравінай, палівам і інш., у той час як іх прадукцыя ў агульным плане прадпрыемства займала нязначны працэнт. Рэнтабельнасць у такім выпадку дасягалася за кошт давядзення вялікіх планаў майстрам, зніжэння расцэнак на іх прадукцыю, максімальнага спрашчэння вырабаў, а гэтыя ўмовы не задавальнялі ганчароў.
    Меркавалася, што найбольш прымальны і жыццёвы шлях адраджэння старажытнага промыслу — стварэнне ў яго традыцыйных асяродках дзяржаўных прадпрыемстваў па выпуску керамікі ўтылітарнага і мастацкага прызначэння. Яркім прыкладам можа быць Івянецкі завод мастацкай керамікі, створаны ў 1960 г. на базе ганчарнай арцелі. У 1979 г. ён увайшоў у вытворчае аб’яднанне «Беларуская мастацкая кераміка», якое ўключала таксама аналагічныя прадпрыемствы ў Радашковічах, Рэчыцы і цэх у Бабруйску. Гэта прамысловыя прадпрыемствы з максімальнай механізацыяй працы, пааперацыйным раздзяленнем вытворчых працэсаў, прымяненнем новай тэхнікі і прагрэсіўнай тэхналогіі.
    Аднак у хуткім часе выявілася, што перавод традыцыйнага рамяства на прамысловую асноВУ ўтрымлівае і негатыўныя моманты. Прадпрыемствам штогод павялічвалі вытворчыя планы, што вымусіла пераходзіць ад ручной фармоўкі прадукцыі да вытворчасці яе індустрыяльным метадам — штампоўкай, ліццём у формы і інш. Вырабы выпускаліся шматтысячнымі тыражамі, узоры ствараліся прафесійнымі мастакамі, якія не заўсёды
    добра ведалі традыцыі мясцовага рамяства. Напрыклад, на Радашковіцкім заводзе шырока прымяняліся замежныя дэколі, кобальтавы роспіс, залачэнне, успененыя і крыштальныя глазуры і іншыя прыёмы апрацоўкі, якія пазбаўлялі вырабы самабытнасці, і яны часта нагадвалі аналагічную прадукцыю фарфорафаянсавых прадпрыемстваў.
    Праўда, перад заводам у Радашковічах з самага пачатку яго работы (1974) задача прадаўжэння мясцовых традыцый не ставілася, паколькі ні ў паселішчы, ні паблізу не было буйнога ганчарнага промыслу з ярка выяўленым характарам прадукцыі (суседнія Галавачы можна не ўлічваць). Куды горш, што падобныя прыёмы былі перанесены і на Івянец, дзе напачатку ставілася адзіна правільная мэта — адраджэнне старажытнага мясцовага промыслу з усёй яго самабытнасцю і адметнасцю. Шэраг дыпломаў з выставак, шырокая папулярнасць івянецкай фляндраванай керамікі ў краіне і за мяжой засведчылі правільнасць узятага кірунку. Тым не менш неўзабаве арыгінальная мастацкая творчасць амаль цалкам саступіла месца індустрыялізаванай вытворчасці, народны промысел фактычна
    перастаў існаваць. Як паказала практыка, такі лёс спасціг падобныя керамічныя промыслы і ў іншых рэспубліках.
    Пэўна, больш правільны шлях у падобных выпадках — стварэнне невялікіх, прапарцыянальных маштабу колішняга промыслу арцеляў або майстэрняў са сваёй асобай сістэмай планавання. Механізацыя можа дапускацца толькі ў нятворчых працэсах — нарыхтоўцы гліны, прыгатаванні фармовачнай масы, глазуры і інш. Усе ж іншыя працэсы, якія ўплываюць на мастацкі характар вырабаў, павінны быць традыцыйнымі, рукатворнымі. Асноўную ролю на промысле трэба адводзіць мясцовым народным майстрам. Прафесійныя мастакі могуць тактоўна накіроўваць іх дзейнасць, падказваць шляхі далейшых пошукаў. Толькі пры такіх умовах промысел зможа захаваць сваю самабытнасць.
    Спрыяльныя ўмовы для адраджэння ганчарнага рамяства склаліся ў сувязі з грамадскапалітычнымі пераўтварэннямі ў 1990я гг. Адпаведныя дзяржаўныя меры, у прыватнасці, прыняцце Закона аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці (1986), знялі ранейшыя абмежаванні ў адносінах да майстроўсаматужнікаў, што дало прыкметныя вынікі.
    На хвалі нацыянальнакультурнага адраджэння ажывілася выставачная, збіральніцкая, даследчыцкая, папулярызатарская дзейнасць у галіне традыцыйнай культуры. Адносіны да яе карэнным чынам змяніліся. Калі раней ганчарства ў шырокай свядомасці звязвалася з колішняй адсталасцю, «цёмным» мінулым, брудам, непрэстыжнасцю, у лепшым выпадку — з музейнай экзотыкай, то цяпер, наадварот, нешматлікія ганчары старэйшага пакалення карыстаюцца ўсеагульнай пашанай, а ім на змену ахвотна ідзе моладзь. Большасць з гэтых майстроў аб’ядноўвае Беларускі саюз майстроў народнай творчасці (створаны ў 1992 г.), асноўная задача якога — падтрымка і ад
    раджэнне традыцыйнага народнага мастацтва, рамёстваў і промыслаў, уключэнне іх у сучасныя культурныя працэсы, арганізацыя пераемнасці традыцый. Сакрэты ганчарнага рамяства актыўна засвойваюць у дамах і цэнтрах рамёстваў, вучылішчах, студыях і нават вышэйшых
    навучальных установах. Ганчары становяцца пастаяннымі ўдзельнікамі розных свят, фестываляў, аглядаў, конкурсаў і інш.
    Асабліва прыкметную ролю ў адраджэнні рамяства, у ажыўленні шырокай цікавасці да яго адыгралі спецыялізаваныя святыконкурсы ганчарства, якія рэгулярна праводзяцца з другой паловы 1990х гг. Упершыню майстрыганчары сталі героямі «ўласных» свят, што прыкметна ўзняло іх як ва ўласных вачах, так і ў ацэнцы грамадскасцю.
    Першае з іх, Рэспубліканскае святаконкурс «Ганчарны
    На свяцеконкурсе ганчарства «Мелодыі гліны». 2012.
    5
    М.Насановіч. Ганчарны посуд. 2070. ЛюРань.
    круг96», адбылося ў Бачэйкаве (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці). На яго сабралася каля трох дзясяткаў лепшых ганчароў з розных куткоў Беларусі, сярод іх Мікалай Шэлест і Мацей Пячонка з Гарадной, Антон Пракаповіч з Івянца, Уладзімір Татарыс з Гарадка, Міхаіл Насановіч з Аюбані, Міхаіл Барсукевіч з Бешанковіч.
    Амаль адначасова ў Любані з поспехам прайшло першае абласное святаконкурс ганчароў Міншчыны «Гліняны звон». 3 таго часу святаконкурс «Гліняны звон» праводзіцца кожныя 23 гады: у Івянцы (1998, 2006, 2011), Лагойску (2000), Радашковічах (2002). Рэгулярна наладжваюцца ганчарскія пленэры, у тым ліку і з запрашэннем за
    На свяцеконкурсе ганчарства «Гліняны звон». 2011. Івянец Вамжынскага раёна.
    межных майстроў, у час Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у Гарадной на Століншчыне і інш.
    Характэрна, што за адносна кароткі прамежак часу гэтыя святы, конкурсы, пленэры ярка пацвердзілі ўжо вядомую тэндэнцыю: калі ў першым удзельнічалі некалькі ганчароў старэйшага пакалення з вядомых ганчарскіх
    асяродкаў, то на апошнім іх ужо не было. Тым не менш вынікі конкурсаў досыць аптымістычныя: маладыя ганчары паказваюць і належны тэхнічны ўзровень, і веданне традыцый таго ці іншага асяродка ганчарства, што дае падставы спадзявацца на яго жыццяздольнасць у будучым.
    V.V.W <37
    ТЭХНІКА I ТЭХНАЛОГІЯ ГАНЧАРСТВА
    Нарыхтоўка сыравіны
    Бытаванне ганчарнага промыслу залежыць ад наяўнасці асноўнай сыравіны — гліны. Яе больш ці менш значныя радовішчы на тэрыторыі Беларусі ёсць паўсюдна, і хоць далёка не ўсе гатункі прыдатныя для ганчарства, усё ж у межах 50100 км патрэбную гліну знайсці можна, што добра ведалі нашыя продкі ўжо ў старажытнасці. Пра гэта сведчаць не толькі масавыя знаходкі ганчарнага посуду на месцах старажытных пасяленняў, але і тапонімы Гліннае, Глінка, Глінішча, якія абазначаюць, з аднаго боку, асаблівасці мясцовых глеб, з другога — традыцыйныя месцы нарыхтоўкі сыравіны мясцовымі ганчарамі.
    У большасці выпадкаў гліна залягае пластамі адносна неглыбока, а дзенідзе (на кручах, па берагах рэк) і ўвогуле выходзіць на паверхню. Нарыхтоўка яе не ўяўляла вялікай складанасці, капалі гліну звычайнай рыдлёўкай,
    а ў некаторых месцах на ўсходзе Беларусі гліняныя пласты выломвалі завостраным дубовым калом.
    Праўда, далёка не заўсёды паверхневыя пласты гліны, якую называлі верхаводкай, былі прыдатныя для ганчарства: засмечаныя рознымі пабочнымі дамешкамі, яны патрабавалі дасканалай перапрацоўкі. Чыстыя якасныя гліны залягалі на пэўнай глыбіні, нарыхтоўвалі іх у ямах глыбінёй 2—3 м. На Прыпяцкім Палессі высакаякасныя гліны ўвогуле залягаюць на сяміметровай глыбіні, для іх нарыхтоўкі не толькі капалі глыбокія ямы, але і рабілі бакавыя падкопы. Па ўспамінах гараднянскіх ганчароў, былі нават выпадкі абвалаў з трагічнымі вынікамі.