Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
Венца (бераг) — верхні край ганчарнай пасудзіны.
Верх (верхнік, галоўка) — верхні дыск ганчарнага круга, на якім адбывалася фармоўка посуду.
Вуха — ручка ганчарнай пасудзіны.
Галушка (клёц, камяк, кубатачка, галка) — камяк гліны, прызначаны для фармоўкі адной ганчарнай пасудзіны.
Ганчар — майстар, які вырабляе гліняны посуд на ганчарным крузе.
Ганчарка (ганчарня) — майстэрня ганчара, памяшканне з неабходным абсталяваннем для вырабу ганчарнага посуду саматужным спосабам.
Ганчарства — адзін з традыцыйных відаў народных рамёстваў і промыслаў; вытворчасць посуду і іншых вырабаў з гліны. Назва паходзіць ад слова горан (стараж. гарнчарства).
Гаршчок (гарнушак) — ганчарная пасудзіна з шарападобным ці крыху звужаным да дна тулавам (часам з вухам) для гарачага прыгатавання ежы, захавання сыпкіх прадуктаў і інш.
Гладыш (гарлач, ладыш, стаўбун, берасцень, збан) — ганчарная пасудзіна з выпуклым тулавам і высокай звужанай шыйкай, прызначаная для захавання малака і малочных прадуктаў. Прататып збана.
Глазура (паліва) — шклопадобнае дэкаратыўназасцерагальнае пакрыццё на керамічных вырабах. Выраблялі з перапаленага ў парашок свінцу, часам з дадаткам зялёнкі або дзындры, якім глазуравалі вырабы.
Глазураванне (паліванне) — від хімікатэрмічнай апрацоўкі керамічных вырабаў, у працэсе якой іх пасыпалі парашком глазуры або акуналі ў яе раствор, затым абпальвалі ў горне, у выніку чаго вырабы набывалі дэкаратыўназасце
рагальнае празрыстае ці каляровае шклопадобнае пакрыццё.
Глінішча — месца нарыхтоўкі гліны.
Гляк (глёк, агляк, ляк, бунька) — ганчарная пасудзіна шарападобнай формы з вузкай гарлавінай і адным ці двума вухамі, прызначаная для захавання і пераноскі вадкасцей.
Глянцаванне — від дэкаратыўназасцерагальнай апрацоўкі чорназадымленага посуду. Перад загрузкай у горан сценкі прасохлых вырабаў націралі грамушкай (суцэльна ці ў выглядзе палос і ўзораў), што часткова закрывала мікрапоры ў чарапку, а пасля абпалу надавала яму металічнае адценне.
Горан (гарон, гарно) — спецыяльная печ для абпалу керамічных вырабаў.
Грамушка (крамушка) — гладкі каменьчык, звычайна крэмень, якім рабілі глянцаванне ганчарнага посуду.
Дзындра (цындра) — жалезны перагар (вокіс жалеза), які звычайна збіралі ў кузнях, малолі, прасейвалі і дадавалі ў парашок глазуры для атрымання карычневага колеру.
Доўбня (даўбешка, кука, чакуха, кукешка) — драўляны малаток, якім разбівалі гліну.
Дымленне (задымліванне) — від хімікатэрмічнай апрацоўкі ганчарнага посуду, які абпальвалі ў герметызаваным горне, папярэдне падкінуўшы туды смалістых дроў. У выніку створанага ў горне аднаўленчага (бескіслароднага) газавага асяроддзя вуглярод аднаўляе вокіс жалеза ў закіс, афарбоўваючы чарапок у чорны ці сіняваты колер. Часам дымленне спалучалася з глянцаваннем.
Жарства — перапалены, размолаты і прасеяны камень, які дадавалі ў высокапластычную гліну для павышэння яе вогнетрываласці.
Збан (збанок, кушын, кукшын, глечык) — ганчарная пасудзіна з выпуклым тулавам, звужанай шыйкай, ручкайвухам і носікамзлівам, прызначаная для захавання малака і малочных прадуктаў.
Зрэзка (струнка, дрот) — драцяная струна з палачкамі па канцах, якой стругалі гліну і зразалі гліняны посуд з ганчарнага круга.
Зялёнка — вокіс медзі, які дадавалі ў парашок глазуры для атрымання зялёнага колеру.
7
f
Круг (варштат, станок, пагон) — прыстасаванне для фармоўкі керамічнага посуду, дзеянне якога заснавана на цэнтраваным вярчэнні ў адной плоскасці.
Кружэлка (сподак, кацёлка) — ніжні дыскмахавік у ганчарным крузе.
Кубак (кухлік, кварта) — ганчарная пасудзіна цыліндрычнай ці канічнай формы з вухам, якая служыла пераважна для піцця вады, квасу і інш.
Латка (ваза, латушка, доўгая латушка) — ганчарная пасудзіна круглай ці авальнай у плане формы з высокімі расхіленымі берагамі, прызначаная для тушэння ежы.
Лісіца (лапа, клешчы) — драўляны ці металічны кранштэйн, якім мацавалі вось ганчарнага круга да лавы.
Міска — нізкая, круглая ў плане ганчарная пасудзіна з расхіленымі берагамі, прызначаная для ежы.
Патэльня (пражэльнік, прыжэрнік) — ганчарная пасудзіна з шырокім плоскім дном і нізкімі вертыкальнымі ці крыху расхіленымі сценкамі, прызначаная для смажання ежы.
Паўмісак — ганчарная пасудзіна з шырокім плоскім дном і нізкімі моцна расхіленымі берагамі, прызначаная для падачы ежы на стол. Нярэдка аздаблялася ангобным ці глянцаваным дэкорам.
Пліта — камень з выемкай, у якой расціралі жарству.
Под (рашотка, чарэнь) — ніжняе перакрыцце камеры абпальвання ў горне.
Рынка — невялікая ганчарная пасудзіна накшталт міскі на трох ножках, з вухам або ўтулкай для дзяржальна, прызначаная для смажання ежы.
Свісток (пасвісцёл, пахвісцёл, свісцёлка) — гліняная цацка ў выглядзе фігуркі чалавека, птушкі, жывёлы з адтулінайсвістком.
Слоік (слой, карчага) — высокая ганчарная пасудзіна з прамымі ці крыху выпуклымі сценкамі, часам з двума вухамі і накрыўкай, прызначаная для захавання каштоўных прадуктаў: варэння, саленняў, мёду і інш.
Спарыш (парнік, двайнік, блізняты, двайняты) — ганчарная пасудзіна ў выглядзе двух злучаных разам невялікіх гар
шкоў і агульнай ручкайдужкай. У спарышах насілі на поле абед.
Тачэнне — фармоўка глінянага посуду на ганчарным крузе.
Фляндроўка — спосаб дэкаравання ганчарнага посуду, заснаваны на расчэсванні свежага слою ангобу хвалепадобна. Звычайна робіцца на мяжы сутыкнення шырокіх ангобных палос розных колераў.
Цёрла (макотра, макацёр, мялка, цёрніца, верцена) — ганчарная пасудзіна з высокімі расхіленымі шурпатымі знутры сценкамі, прызначаная для расцірання маку і іншых прадуктаў.
Шнурочкі (рубежыкі) — від аздаблення ганчарнага посуду; гарызантальныя гладкія ці хвалістыя паяскі ангобу, нанесеныя на сценкі посуду.
Шыйка (горла) — верхняя звужаная частка ганчарнай пасудзіны, пераважна гладышоў і збанкоў.
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ......................................... 5
3 ГІСТОРЫІ ГАНЧАРСТВА НА БЕЛАРУСІ............... 10
ТЭХНІКА I ТЭХНАЛОГІЯ ГАНЧАРСТВА..................38
Нарыхтоўка сыравіны..............................38
Фармоўка і абпал вырабаў.........................41
ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ФОРМЫ ГАНЧАРНЫХ ВЫРАБАЎ............. 58
Вырабы гаспадарчага прызначэння..................59
Утылітарнадэкаратыўная кераміка................ 77
Дробная пластыка................................ 89
АСНОЎНЫЯ ГАНЧАРНЫЯ ЦЭНТРЫ БЕЛАРУСІ............. 106
Івянец..........................................106
Ракаў.......................................... 130
Мір............................................ 140
Гарадная....................................... 150
Пружаны........................................ 161
Ружаны......................................... 165
Поразава....................................... 170
Пагост Загародскі.............................. 173
Копысь..........................................175
Бабінавічы..................................... 179
Дуброўна....................................... 185
РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ НАРОДНАЙ КЕРАМІКІ....... 189
СУЧАСНАЕ НАРОДНАЕ ГАНЧАРСТВА.................. 201
ЗАКЛЮЧЭННЕ......................................213
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК..........................216
Навуковапапулярнае выданне
Сахута Яуген Міхайлавіч
Беларускае народнае ганчарства
Адказны за выданне Т.Ф. Рослік
Рэдактар М.І. Рэменіца Мастацкае афармленне
і камп’ютарная вёрстка С.В. Гарох
Карэктары: В.А. Кульбіцкая, Т.У. Люковіч, А.І. Саламевіч, В.М. Чудакова
Падпісана да друку 27.11.2013. Фармат 70х100 ‘/к>. Папера афсетная. Друк афсетны. Гарнітура Baskerville. Ум. друк. арк. 18,15. Ул.выд. арк. 12,2.
Тыраж 1800 экз. Заказ 2289.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
ЛН № 02330/0494061 ад 03.02.2009.
Зав. Калініна, 16, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
ААТ «Тнпографня «Победа» ЛП № 02330/429 ад 28.01.2013. Вул. В. Таўлая, 11, 222310, Маладзечна.
9 789851 107502
9 789851 107502
сп
§
I m
m