Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
Ганчарны промысел у Пагосце Загародскім наўрад ці заслугоўваў бы асобнай размовы, калі б не адна асаблівасць: тут выраблялі чорнаглянцаваны посуд з суцэльным глянцаваннем паверхні.
Невялікая калекцыя даваеннага посуду з Пагоста Загародскага ёсць у НГМ. Асабліва звяртаюць на сябе ўвагу гаршкі і міскі. Сваімі формамі, і ў першую чаргу плоскапрафіляванымі венчыкамі, яны нагадваюць вырабы з суседняй Гарадной (венчыкі, праўда, не гарызантальныя, a скошаныя ўнутр). Але нейкі асабліва высакародны чорнасерабрысты бляск паверхні надае вырабам з Пагоста Загародскага іншае гучанне. Лаканічныя, чаканеныя, нават суровыя формы ў спалучэнні з мігатлівым глянцам выклікаюць пэўныя асацыяцыі з узорамі заходнееўрапейскага бронзаліцейнага мастацтва часоў сярэдневякоўя. Магчыма, падабенства проста выпадковае, але, у кожным разе, такія формы — яўнае сведчанне старажытнасці промыслу ў Пагосце Загародскім.
Котіысь
Як Івянец быў буйнейшым ганчарскім асяродкам на захадзе Беларусі, так і Копысь — на ўсходзе. Гэты старажытнейшы горад Беларусі (згадваецца ў летапісах пад 1059 г.) налічвае шматвяковую гісторыю ганчарнага рамяства.
Асабліва шырокую вядомасць прынеслі Копысі мясцовыя майстрыкафляры, якія складалі найбольш значную частку рамеснікаўкерамістаў, што ў сярэдзіне XVII ст. былі вывезены ў Маскоўскую дзяржаву. Адна з першых груп перасяленцаў была накіравана патрыярхам Ніканам у сяло Багародзіцына — вотчыну Іверскага манастыра на Валдаі. 18 мая 1655 г. ігумен манастыра паведамляў Нікану: «А глнну, государь, отыскалн в селе Богороднцнне добра, а в той глнне делает месгцаннн Копоса города ІІгнат Макснмов нзразцы пешные, н на то нзразцовое дело ему нзбу с сенямн поставнлн»42. Пасля бліскучага выканання работ па аздабленні паліхромнай кафляй саборнага храма Васкрасенскага НоваІерусалімскага манастыра на Істры майстрыцаніннікі былі пераселены ў Маскву, дзе жылі пераважна ў Ганчарнай слабадзе. Як сведчаць дакументы, тут працавалі выхадцы з Копысі Якаў Андрэеў, Савелій Аляксееў, Ігнат Максімаў, Васіль Дарафееў, Пятро Фёдараў, Пан
42Русская нсторнческая бнблнотека, нздаваемая археографнческою комнсснею. Т. 5. СПб., 1876. С. 159.
V.V.W < 175 > ~™
цялей Будкееў, Якаў Міхайлаў, Дарафей Ануфрыеў, Сямён Іваноў43. Супраць большасці прозвішчаў пазначана «взят во дворец в ценннные мастера» або «делает обрасцы н печн», каля некаторых — «делает гончарное».
Творчасць копыскіх майстроў у Маскоўскай дзяржаве адлюстроўвае ўжо даволі сталы ўзровень рамяства, які, безумоўна, меў сваю багатую перадгісторыю. Некаторыя яе старонкі былі прыадкрытыя летам 1972 г., калі ў Копысі працавала археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам Э.Загарульскага. Найбольшую колькасць знаходак (170 фрагментаў) склала, безумоўна, пячная кафля4*. Да ранніх этапаў керамічнай вытворчасці — мяжы XV—XVI стст. — адносяцца тэракотавыя ўзоры з нескладаным геаметрычным дэкорам, выкананым у нізкім рэльефе. У падобным стылі трактаваны і раслінны дэкор у выглядзе шматпялёсткавых кветак,
43 Русскобелорусскне связн во второй половнне XVII в. (1667—1686 гг.). Мннск, 1972. С. 43—46; Русскобелорусскне связн (1570— 1667 гг.). Мннск, 1963. С. 400, 403.
44 Панічава Л. Дэкаратыўная кераміка Копысі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 3. С. 48.
стылізаваных лістоў, завіткоў. Кампазіцыя звычайна чатырохчленная, закончаная, акаймаваная па краях рамкай. Частка вырабаў глазуравана зялёнай палівай, сустракаюцца экзэмпляры вуглавой кафлі, адзін бок якой глазураваны, другі — тэракотавы. Відаць, дарагая глазураваная кафля скарыстоўвалася для абліцоўкі пярэдніх сценак печаў, на бакавыя і заднія сценкі ішлі больш танныя тэракотавыя вырабы.
Значная частка знаходак упрыгожана геральдычнымі матывамі. Да канца XVI ст. адносяцца вырабы з гербам уладальнікаў Копысі Радзівілаў — дэтальна распрацаваны рэльеф арла. У цэлым жа калекцыя копыскай кафлі XV—XVII стст. па стылістыцы і характары выяўляе шмат супольнага з аналагічным відам мастацтва краін Заходняй Еўропы.
Новы ўздым керамічнай вытворчасці ў Копысі наступіў з развіццём капіталістычных адносін — у канцы XIX ст. Напярэдадні рэвалюцыі тут налічвалася каля 20 заводаў па вырабе кафлі, якія славіліся не толькі маштабамі вытворчасці, але і высокай якасцю прадукцыі. Па ўспамінах старажылаў, мясцовую кафлю паштучна абгортвалі спецыяль
V.W.V < 176 > '*™
най паперай і адпраўлялі ў Расію, Украіну, Польшчу. Вырабляліся і цэлыя камплекты печаў і камінаў, якія ўключалі кафлю для абліцоўкі сценак, ляпныя карнізы і франтоны з фігурамі людзей, ільвоў, адлюстраваннямі маскаронаў.
Яскравае ўяўленне пра характар мясцовай прадукцыі даюць узоры печаў, якія захаваліся ў старых будынках пасёлка. Адна з іх абліцавана белай кафляй з тонкай залатой абводкай рэльефнага малюнку. Надзвычай маляўніча, нібы сакавіты дыван, выглядае печ з кафлі, аздобленай рэльефам расліннага характару накшталт кусціка суніц, з дакладнай колера
вай распрацоўкай зялёнага, салатавага, ружовага адценняў.
Аднак варта адзначыць, што копыская кафля Kanna XIX — пачатку XX ст. амаль цалкам страціла сваю ранейшую самабытнасць. Узоры браліся з замежных каталогаў і ў большасці выпадкаў адлюстроўвалі эклектычныя сты
лі ў тагачасным мастацтве. Але тэхналагічны бок рамяства быў досыць высокі, кафля адпавядала самым строгім патрабаванням, печы з яе спраўна служаць і сёння.
Разнастайнасцю і багаццем форм вызначаецца ганчарны посуд, асабліва мастацкага характару: талеркі, блюды, супніцы, салатніцы, цукерачніцы, вазы, маслёнкі, шкатулкі і інш. Ствараецца ўражанне, што мясцовыя майстры паўтаралі ў гліне практычна ўсе рэчы, якія сустракаліся ў тагачасным мес
Шкатулка.
Пачатак XX cm. Копысь.
тачковым побыце. Так, у адной сядзібе знайшлася арыгінальная прамавугольная шкатулка з рэльефным адлюстраваннем рыбкі на вечку. Рознакаляровымі глазурамі вельмі дакладна перададзена афарбоўка рыбкі, сценкі шкатулкі імітуюць мармур. Значнае пашырэнне мелі дэкаратыўныя талеркі з рэльефнымі адлюстраваннямі снапа, касы і грабляў у акаймоўцы з кветак і надпісамі па краі «Без солі і хлеба благая бяседа», «Хлебсоль» і інш. Попыт на іх, відаць, быў немалы, і копыскія майстры, скарыстоўваючы высокую пластычнасць мясцовых глін, масава адціскалі такія талеркі ў гіпсавых формах.
Арыгінальную старонку ў гісторыі беларускай керамікі складае творчасць копыскіх майстроў 1920х гг. Рэвалюцыйны пафас, станаўленне новага жыцця, карэнная перабудова побыту знайшлі своеасаблівае праламленне ў дзейнасці мясцовых ганчароў. У многіх выпадках гэта досыць наіўныя спробы адгукнуцца на тагачасныя падзеі. Нярэдка ў традыцыйную арнаментыку ўключалася савецкая эмблематыка — зоркі, серп і молат, розныя надпісы і інш. Так, напрыклад, на дэкаратыўных талерках з традыцыйным рэльефным малюнкам змяшчаўся надпіс «Пролетарнн
всех стран, соеднняйтесь!»45 Хоць такія вырабы ў мастацкіх адносінах з’яўляюцца досыць спрэчнымі, але падобныя пошукі нечым нагадваюць савецкі агітацыйны фарфор 1920х гг., хоць, хутчэй за ўсё, копыскія майстры пра гэтую з’яву не ведалі.
Сярод узораў дэкаратыўнай пластыкі 1920—30х гг. значнае месца займалі адлюстраванні фігуры чалавека, паказанай часта ў характэрнай плакатнай паставе, але са шчырым жаданнем майстроў адгукнуцца на тагачасную рэчаіснасць, адлюстраваць чалавека новага грамадства. Напрыклад, адна са скулыггур 1930х гг. уяўляе фігуру маладой дзяўчыныспартсменкі з мячом каля ног. Грубавата, не зусім умела вылепленая, яна тым не менш выяўляе жаданне невядомага скулыггара адлюстраваць жанчыну як паўнапраўнага члена савецкага грамадства. Яна ў адкрытым спартыўным касцюме, коратка падстрыжаная, пастава гордая, смелая.
У такой жа стылістыцы вырашаны чарнільны прыбор работы А.Чабатарова. На асновеплінту
і5 Елатомцева П.М. Художественная керамнка советской Белорусснн. С. 89.
се з дзвюма чарніліцамі — сімвалічная сцяна, скрозь якую прарываецца магутная фігура рабочага з молатам на плячы. Пластыка досыць удалая, добра перададзены характар чалавека, яго валявыя рысы, эмацыянальны парыў. Гэта своеасаблівы сімвал, які адлюстроўвае працоўны пафас першых пяцігодак.
Безумоўна, паранейшаму ў творчасці майстроў значнае месца займалі і традыцыйныя вырабы мастацкага характару. У старых будынках пасёлка можна напаткаць фігурныя сасуды ў выглядзе львоў, часамі да 40 см у вышыню, вылепленыя без удзелу ганчарнага круга. Вызначаюцца яны досыць рэалістычнай трактоўкай форм і яркай вобразнасцю. Галава ці грозна ўскінутая, ці спакойна ляжыць на выцягнутых лапах, магутныя ўскалмачаныя грывы пераліваюцца маляўнічымі святлаценямі. Такія ж ільвы сядзяць на масіўных чар~ нільных прыборах. Па сваёй стылістыцы яны нагадваюць скульпіуру, якая ўпрыгожвала парадныя ўваходы панскіх палацаў і, магчыма, паслужыла ўзорам для ганчароў.
Апынуўшыся ўбаку ад буйных транспартных шляхоў, Копысь хутка страціла колішнюю славу. Пра мясцовае ганчарнае
рамяство, якое налічвае шмат стагоддзяў, нагадваюць толькі ўцалелыя кафляныя печы ды невялікі заводзік, дзе выраблялася звычайная гладкая, адціснутая ў прэсах, кафля. У 1980я гг. на заводзе была наладжана вытворчасць камплектаў для печаў і камінаў, якія ўключалі кафлю розных форм з рэльефным малюнкам у традыцыйным стылі.
Бабінавічы
Багатыя залежы высокаякасных сініх і чырвоных глін, чыстага пяску, дастатковыя запасы вады і паліва стварылі ўсе ўмовы для развіцця ганчарства ў Бабінавічах. Гісторыя тутэйшага промыслу, відаць, такая ж даўняя, як і гісторыя мястэчка. Праўда, у XIX ст. важны шлях, які праходзіў праз Бабінавічы, страціў сваё значэнне, і з павятовага горада яны ператварыліся ў за штатнае мястэчка, што паўплывала і на промысел. Па дадзеных на 1884 г., тут налічвалася ўсяго 9 ганчароў46, але ўжо ў канцы
46 Опыт опнсання Могнлевской губерннн... Кн. 2. С. 462.
XIX — пачатку XX ст. іх лік расце і даходзіць да некалькіх дзясяткаў. Значная колькасць майстроў займалася ганчарствам і ў паслярэвалюцыйныя гады. Так, у 1926 г. ў Бабінавічах працавала 40 ганчароў (без уліку вучняў і дзяцей майстроў, якія таксама займаліся рамяством)47.
Узровень рамяства быў досыць высокі. Па ўспамінах ганчароў, тут карысталіся толькі нажнымі быстраходнымі кругамі. Бабінавіцкія майстры добра валодалі ўсімі асноўнымі відамі тэхналагічнай і мастацкай апрацоўкі посуду: гартаваннем, дымленнем, глазураваннем. Апош