Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
Гаршчок і слоік. 1930я гг. Пружаны.
больш чым удвая і склаў 250 чалавек (з 748 рамеснікаў усіх спецыяльнасцей)31. Далей паўтарылася знаёмая гісторыя: напярэдадні рэвалюцыі ганчарны промысел прыкметна скараціўся, што адчувалася і ў 1920—30я гг., калі ў Пружанах працавала ўсяго 80 ганчароў32. Такі ўзровень рамяства захоўваўся практычна да Вялікай Айчыннай вайны.
Аднак прыкметнае зніжэнне колькасці рамеснікаў у параўнанні з папярэднім стагоддзем зусім не сведчыць пра нейкія якасныя змены ў характары промыслу. Пружанскія ганчары не трацілі славу лепшых майстроў па вытворчасці чорнаглянцаванай
30 Географнческостатнстнческнй словарь Росснйской нмпернп. Т. 4. СП6., 1878. С. 226.
31 Города Росснн в 1904 году. СПб., 1906. С. 120.
32 Сведчанне старэйшага пружанскага ганчара А.Такарэўскага.
керамікі, якая была вядомай па ўсёй ПаўднёваЗаходняй Беларусі. Ведалі яе нават у Англіі і Амерыцы, куды яе цэлымі партыямі вывозілі пасрэднікі33.
На жаль, пружанскіх вырабаў даваеннага часу нашы музеі не маюць. Пэўнае ўяўленне пра мастацкія якасці посуду могуць даць фотаздымкі ў кнізе польскай даследчыцы Я. Арынжыны34. Праўда, пад здымкамі не ўказана канкрэтнае месца, напісана толькі «Усходняе ваяводства», але, мяркуючы па тым, што ў тэксце даследчыца дае высокую ацэнку ў першую чаргу пружанскай чорнаглянцаванай кераміцы, яе ўзоры, відаць, і змешчаны ў якасці ілюстрацый. Да таго ж і формы, і дэкор іх выяўляюць амаль поўную аналогію пружанскім вырабам пазнейшых часоў. Пэўным пацвярджэннем з’яўляюцца і ўспаміны старэйшага мясцовага майстра Антона Такарэўскага, у якога ў 1920—30я гг. агенты Варшаўскага таварыства дапамогі народным промыслам закуплялі чорнаглянцаваны посуд для продажу ў Варшаве.
33 Orynzyna J. Przemysl ludowy w wojewo'dztwach Wilenskiem, Nowogro'dzkiem, Poleskiem i Wolynskiem. S. 46—47.
^Там жа. C. 28, 29.
Ганчар A. Такарэўскі.
Пружаны. 1384.
Адлюстраваныя на здымках гляк, гаршчок і слоік уражваюць надзвычайнай дасканаласцю і адточанасцю форм. Гляк — амаль шарападобны, ёмістая ручка перпендыкулярна адыходзіць ад вузкага горлачка, паўтарае плаўны выгін тулава і супрагаецца з ім у месцы найбольшага расшырэння. Гаршчок і гляк — з высокімі паўсферычнымі накрыўкамі; сценкі амаль канічна ўздымаюцца ўверх і каля самага венчыка крута загінаюцца да яго. Слоік
больш стройны, выцягнуты, гаршчок — прысадзісты, з двума вухамі.
Класічнасць форм падкрэслена выдатным дэкорам, які можна лічыць узорам дасканаласці. На гляку — бліскучыя перакрыжаваныя палоскі, і ствараецца ўражанне, што пасудзіну змясцілі ў буйнаячэістую сетку, якая моцна расцягнулася ад цяжару. Слоік расчэрчаны рэдкімі вертыкальнымі палосамі, між імі — частыя косыя рыскі, што ўтвараюць малюнак накшталт хваёвых лапак. На гаршку вертыкальныя палосы згрупаваны па пяць, свабодныя ўчасткі пакрыты густой косай сеткай. Радыяльныя палоскі, быццам сонечныя промні, збягаюць па схілах накрывак.
Папулярнасцю ў аматараў народнай творчасці, гараджан, турыстаў карысталіся таксама цацачныя вырабы, якія дакладна паўтаралі формы і дэкор звычайнага посуду. Тагачасны захавальнік Палескага музея ў Пінску Д.Георгіеўскі ў сваім лісце да вядомага пружанскага ганчара Міхаіла Такарэўскага раіць яму вырабіць партыю цацачнага посуду да Палескага кірмашу 1936 г.: «Гэтыя маленькія гаршчочкі розных форм, вядома ж, пойдуць, бо турысты заўсёды набываюць маленькія прадметы
як сувеніры з Палесся. Толькі неабходна, каб маленькія прадметы былі цалкам падобнымі да
ВЯЛІКІХ» .
Пасля вайны ў Пружанах промыслам займалася каля дзесяці ганчароў: Міхаіл і Антон Такарэўскія, Мікалай Калбышэўскі, Іосіф і Мікалай Вяркевічы, Антон Баханкевіч, Мікалай Жукоўскі. Былі спробы арганізаваць ганчарную арцель, але чорнаглянцаваную кераміку палічылі несучаснай, а глазураванне для пружанскіх майстроў было справай нязвыклай. Пэўны час ганчары прадаўжалі займацца промыслам саматужна, але неўзабаве адзін за адным пачалі кідаць занятак.
Старажытны славуты промысел мог бы стаць набыткам гісторыі, калі б не энтузіязм і гарачая любоў да творчасці лепшага пружанскага ганчара Антона Такарэўскага (1904—1984) — прызнанага народнага майстра, лаўрэата I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці працоўных, дыпламанта многіх выставак. Дзякуючы старанням, настойлівасці, гарачай адданасці сваёй
35 Лабачэўская В.А. Зберагаючы самабытнасць. С. 239.
А.Такарэўскі. Чорнаглянцаваны посуд. 1975. Пружаны.
справе, высокаму майстэрству ганчара Пружаны набылі шырокую вядомасць далёка за межамі Беларусі.
Прадстаўнік патомнай ганчарскай дынастыі А.Такарэўскі сеў за крут у дзесяцігадовым узросце і пад кіраўніцтвам бацькі хутка авалодаў сакрэтамі рамяства. У яго праявілася не толькі здольнасць да простага засваення тэхнічных навыкаў, але і асаблівае мастацкае дараванне, якое да апошніх дзён падтрымлівала ў васьмідзесяцігадовага майстра творчае гарэнне. «Мне гліна пахне! — казаў ён. — За
вяжы мне вочы, дай у рукі камяк гліны — і я табе скажу, на што яна прыдатная, што можна з яе вырабіць». Як і кожны сапраўдны майстар, пластыку аб’ёмаў, гармонію форм вырабаў А.Такарэўскі адчуваў бездакорна.
Аепшыя дасягненні рамяства выяўляюцца і ў дэкоры посуду. Старажытны геаметрычны арнамент гарманічна кладзецца на паверхню вырабаў, падкрэслівае іх архітэктоніку, суразмернасць частак. Косая сетка, нібы лазовая аплётка, ахоплівае тулавы глякоў і збанкоў. Гарлавіны апошніх падкрэсліваюцца
вертыкальнымі рыскамі; на плечукі глякоў кладуцца хваёвыя лапкі. Берагі місак расчэрчаныя як быццам беспарадкавымі, хаатычнымі спіралямі буйнога малюнку, якія, аднак, не толькі не парушаюць канструктыўнай логікі форм, але і падкрэсліваюць іх архітэктоніку.
Калі б А.Такарэўскі працаваў толькі на рынак, гэта непазбежна адбілася б і на формах, і на дэкоры, і на асартыменце вырабаў, што пацвярджаецца прыкладамі іншых ганчарскіх асяродкаў. Але пастаянныя кантакты з Мастацкім фондам Беларусі, заказы музеяў і аматараў народнага мастацтва стымулявалі майстра захоўваць высокі ўзровень рамяства і практычна ўвесь колішні асартымент вырабаў. Вядома, асноўны працэнт посуду складалі рэчы, яшчэ патрэбныя ў побыце: збаны, вазоны, гаршкі, мялачкі, міскі, цёрлы. Але вырабляў майстар і глякі, і спарышы, і пасачнікі, якія карысталіся попытам пераважна ў якасці дэкаратыўных рэчаў. Пэўны працэнт вырабаў складаў таксама светлагліняны глазураваны посуд (у асноўным збанкі і вазоны), сакрэтамі вытворчасці якога майстар авалодаў яшчэ ў 1920я гг. Мастацкае аблічча гэтых рэчаў ствараецца за кошт
А.Такарэўскі. Збан і гаршчок.
1375. Пружаны.
прыгожага кантрасту амаль белага чарапка з залацістакарычневымі ці лімоннажоўтымі пацёкамі палівы.
Пружанская чорнаглянцава ная кераміка, несумненна, лепшае дасягненне мясцовых майстроў у гэтай галіне народнага мастацтва Беларусі.
Ружаны
Размешчаны на адлегласці 40 км ад Пружан, гэты ганчарскі асяродак адрозніваецца хіба толькі прыкметна меншымі памерамі вытворчасці. На мяжы XIX—XX стст. у Ружанах налічвалася некалькі дзясяткаў ганчароў, але пасля Першай сусвет
V..V.V < 165 > W.W.
най вайны промысел практычна заняпаў. Звесткі за 1925 г. згадваюць толькі трох ганчароў36. У 1930я гг., як сведчаць мясцовыя старажылы, іх лік вырас да 35. Асноўная частка майстроў жыла на Ганчарнай вуліцы, тут здаўна склаліся цэлыя дынастыі: Гаеўскіх, Хварастоўскіх, Савуцічаў, Сухоцкіх. Як і ў Пружанах, выраблялася чорнаглянцаваная кераміка, выдатныя формы і дасканалы дэкор яе выдаюць багатыя і старажытныя традыцыі рамяства. У 1920—30я гг. ружанскія ганчары авалодваюць глазураваннем, якое моцна пацясніла старажытны спосаб вытворчасці, а ў пасляваенны час і ўвогуле выцесніла яго.
Хоць многія патомныя ганчары не вярнуліся з фронту, промысел у Ружанах у 1940—50я гг. яшчэ не страціў сваёй значнасці. Тут працавала больш за дзясятак майстроў: Мікалай, Аляксандр і Васіль Савуцічы, Пятро, Канстанцін і Дзмітрый Хварастоўскія, Пятро, Іван і Георгій Гаеўскія, Сяргей Багдановіч, Станіслаў Жытніцкі, Зыгмунт
І.Лісоўскі. Ганчарны посуд. 1989. Ружаны.
І.Лісоўскі. Збанок, гляк і міска. 1997. Ружаны.
36 Orynzyna J. Przemysl ludowy w wojewo'dztwach Wilenskiem, Nowogro'dzkiem, Poleskiem i Wolynskiem. S. 46—47.
166’> W.W.
Жылінскі, Мікалай Жырмант, Іван Буткевіч, Антон Севярын. Але неўзабаве промысел хутка пайшоў на спад. У апошнія дзесяцігоддзі XX ст. ў Ружанах працавалі толькі два ганчары: Уладзімір Сухоцкі (1906—1990) і Іван Лісоўскі (1921—1999). У.Сухоцкі зза ўзросту за круг садзіўся рэдка, выконваючы ў асноўным заказы музеяў. Так, у 1978 г. ён вырабіў для НГМ калекцыю посуду, якая дае досыць яскравае ўяўленне пра мясцовы асартымент і формы вырабаў. Яна ўключае збанкі, міскі, вазоны, слоікі, друшлякі, гаршкі, глякі, цёрлы, спарышы. Формы дакладныя, адпрацаваныя, але не надта буйныя, як можна было б чакаць ад вырабаў гэтага асяродка паўднёвага захаду Беларусі. Відаць, яны адлюстроўваюць не столькі даўнюю традыцыю, колькі стан рамяства пасляваеннага часу. Затое сілуэт вырабаў захоўвае мясцовую выразнасць, выпрацаваную ў папярэднія стагоддзі. Міскі і друшлякі вызначаюцца характэрнымі гарызантальна прафіляванымі венцамі, як у Гарадной. У збанкоў захавалася выразнае чляненне на цыліндрычную шыйку і яйкападобнае тулава. Але калі да вырабаў з суседніх Пружан надзвычай стасуецца азначэнне «манументальныя», то
ружанскія — больш стройныя, далікатныя, выцягнутыя па вертыкалі. Відаць, тут ужо адчуваецца ўплыў форм керамікі Цэнтральнай Беларусі.
Значна маладзейшы І.Лісоўскі актыўна займаўся рамяством да канца жыцця. Доўгі час ён супрацоўнічаў са Слонімскай фабрыкай мастацкіх вырабаў, якая заказвала пераважна вазоны ды збанкі. Часам выконваў заказы Мастацкага фонду на больш шырокі асартымент посуду, хоць у тых вырабах, за якія майстар даўно не браўся, адчуваецца пэўная страта колішняга майстэрства. Ніякага спецыяльнага дэкору вырабы не маюць, толькі вазоны аздоблены прамымі і хвалістымі прачэрчанымі паяскамі ды насечкамі на знешнім краі венчыка. Прыгажосць посуду, асабліва збанкоў, выяўляецца ў дасканалых формах і прыемным кантрасце светлазялёнай палівы з амаль белым колерам чарапка. Да таго ж у працэсе абпальвання паліва набывае прыкметную і досыць маляўнічую плямістасць.