• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    гаршкі і большае начынне — міскі, макітры. Галоўным спосабам збыту посуду з’яўляецца развоз яго па вёсках, часам у пошуках збыту ад’язджае фура на 200— 300 км. У выніку гародзенскі ганчар, які б займаўся толькі ганчарствам, зарабляў бы штодзённа 1 злоты, без уліку выпалу, але з улікам капання і прыгатавання гліны і страт пры трэсканні. Столькі ж зарабляе селянін у наваколлі, бяда толькі ў тым, што ганчару няма добрага збыту. Ганчарны кааператыў, магчыма, узняў бы заробкі, але люд у гэтых адносінах вымагае чакаць лепшага, а ў дадатак перашкаджаюць пасрэднікі, якіх у Гарадной шмат»26.
    Калі змест ліста ў цэлым не патрабуе каментарыяў, то апошні сказ варты некаторага тлумачэння. Цяжкае становішча гараднянскіх ганчароў, далейшы лёс самабытнага віду мясцовай керамікі выклікалі занепакоенасць перадавой грамадскасці. Варшаўскае і Палескае (у Брэсце) таварыствы дапамогі народным промыслам спрабавалі аказаць пасільную падтрымку майстрам:
    26 Orynzyna J. Przemysl ludowy w Polsce. Warszawa, 1937. S. 129—130.
    наладжвалі збыт прадукцыі, арганізавалі выстаўкі ў Брэсце, Познані і інш. Відаць, на адной з гэтых выставак і была закуплена для Беларускага музея ў Вільні выдатная калекцыя посуду Яна Кісяля (сёння — у МСБК). Класічныя, дасканалыя формы, вывераны дэкор даюць усе падставы для захаплення, якое выказвалася ў тагачасным друку ў адносінах да традыцыйнай гараднянскай керамікі.
    Секцыя керамікі Варшаўскага таварыства спрабавала таксама наладжваць курсы для ганчароў, дзе яны вучыліся больш дасканалым прыёмам тэхналогіі. Аднак ехаць на курсы (у Вішнева пад Варшаву) гараднянцы вялікага жадання не выявілі, удалося ўгаварыць, відаць, толькі двухтрох ганчароў, у тым ліку і Я.Кісяля27. Вярнуўшыся з курсаў, Я.Кісель паспрабаваў
    27 Былы захавальнік Палескага музея ў Пінску Д.Георгіеўскі ў сваім лісце за 1937 г. паведамляў пра лёс двух ганчароў з Гарадной пасля курсаў пад Варшавай. Адзін з іх некуды з’ехаў, другі перабраўся ў Брэст, дзе вырабляў «удасканалены» посуд на патрэбы турыстаў, выдаючы яго за гараднянскі [Лабачэўская В.А. Захавальнік Палескага музея Дзмітрый Георгіеўскі. Мінск, 2001. С. 75—76). Паколькі аўтар ліста прозвішчы майстроў не называе, цяжка меркаваць, датычаць гэтыя звесткі Я.Кісяля ці не.
    Я.Кісель. Ганчарны посуд. 1920я гг. Гарадная. МСБК.
    заняцца новаўвядзеннямі, але не атрымаў падтрымкі. 7 мясцовых майстроў, якія ў сярэдзіне 1930х гг. валодалі сакрэтам глазуравання і спецыялізаваліся толькі на гэтай аперацыі, усяляк процідзейнічалі розным рэарганізацыям, баючыся канкурэнцыі. Так, напрыклад, яны пачалі распускаць па мястэчку плёткі, быццам арганізацыя кааператыву і карыстанне калектыўнай печчу будуць каштаваць кожнаму ганчару 70 злотых штомесяц. Як на бяду, у гэты час з’явілася адміністрацыйнае распараджэнне пра рэгістрацыю ганчароў, якія
    V.V.W <155 > WAV.
    развозілі посуд па вёсках. Гэтае выпадковае супадзенне гараднянцы звязалі з дзейнасцю Я.Кісяля, яму нават пагражалі падпалам: «Раней ніхто ў нас не пытаў, ці маем мы права вазіць посуд па вёсках, а з таго часу, як Кісель пабываў на курсах, нам спакою няма»28.
    Невядома, ці паспрыяў Я.Кісель, ці было гэта аб’ектыўным працэсам, але ў канцы 1930х гг. глазураванне перастала быць сакрэтам. I хоць гараднянцы не надта ахвотна ўспрымалі ўсялякія новаўвядзенні, але белагліняны посуд хутка саступіў месца глазураванаму, паколькі апошні быў больш практычны і цаніўся значна даражэй. Зразумела, адпала патрэба і ў ангобным дэкоры, які зпад глухой палівы зялёнага ці чорнакарычневага колеру бьгў бы проста не бачным.
    У пасляваенны час маштабы промыслу ў Гарадной прыкметна скараціліся. Частка ганчароў не вярнулася з вайны, іншыя заняліся адыходніцтвам у выглядзе будаўнічых брыгад, што давала куды большы прыбытак, чым ганчарства. Да таго ж, мясцо
    28 Orynzyna J. Przemysl ludowy w Polsce.
    S. 119.
    выя ўлады рознымі спосабамі вымушалі ганчароў кідаць спрадвечны занятак. Тым не менш некалькі дзясяткаў ганчароў прадаўжалі ім займацца. У 1961 г. частка майстроў аб’ядналася ў арцель, стаў працаваць невялікі ганчарны цэх. Вырабы гараднянцаў з’явіліся ў магазінах Пінска, Століна, ДавыдГарадка, у Пінску быў свой ларок для продажу посуду. Але ў хуткім часе праблемы рэалізацыі павялічыліся, патрабавала рэарганізацыі і абсталяванне, і неўзабаве цэх быў зачынены. Спробы Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў наладзіць супрацоўніцтва з ганчарамі таксама не прынеслі належных вынікаў: нізкія расцэнкі не стымулявалі ганчароў, да таго ж ужыванне свінцовай палівы з гігіенічных меркаванняў забаранялася. У выніку доля керамікі ў агульным гадавым плане фабрыкі складала менш 1,5 %, і з часам фабрыка, каб не мець лішняга клопату, сама адмовілася ад супрацоўніцтва.
    Тым не менш, якраз у 1950— 60я гг. гараднянская кераміка вызначалася найбольшай разнастайнасцю форм, адметнасцю почыркаў асобных майстроў, што засведчылі многія выстаўкі народнага мастацтва. Праўда, формы посуду прыкметна здрабнелі,
    знік ангобны роспіс, але затое пашырыўся асартымент (асабліва для выставак), прымяненне рознакаляровай палівы дало новыя дэкаратыўныя знаходкі. Часцей за ўсё майстры глазуравалі посуд знутры бясколернай, а знадворку — каляровай палівай, і гэты кантраст ствараў прыгожыя колеравыя пераходы. Набылі пашырэнне разнастайныя новыя вырабы: хлебніцы, вазы, сухар
    Аляксандр Вячорка карыстаецца празрыстай гіалівай, яна надае посуду яркажоўты колер. Дабаўка жалезнага перагару стварае своеасаблівы пярэсты каларыт у карычневыя кропкі. Праўда, у творах А.Вячоркі кідаецца ў вочы страта дасканаласці, уласцівай колішнім вырабам. Формы спрошчаныя, вушкі прылепленыя не надта ахайна.
    ніцы накшталт талеркі з хва
    лістымі берагамі,
    на падстаўцы. Відаць, на майстроў паўплывалі шкляныя вырабы, але дакладнага паўтарэння не назіралася, гліняныя рэчы былі пасвойму пластычныя і арыгінальныя.
    Нядрэнная калекцыя вырабаў гараднянскіх ганчароў, закупленая з выставак 1950— 60х гг., ёсць у НГМ. Глухой чорнакарычневай палівай, якой укрыта амаль уся паверхня вырабаў, вылучаецца посуд Пятра Гмыра.
    умацаванай
    Ганчар І.Генбіцкі. Гарадная. 1987.
    VAV.V < 157 > WAV.
    І.Генбіцкі. Гаршкі і збанкі.
    1987. Гарадная.
    І.Генбіцкі. Ганчарны посуд. 1988. Гарадная.
    У 1979 г. па просьбе НГМ Іван Генбіцкі вырабіў калекцыю белаглінянага, з ангобным роспісам посуду традыцыйнага асартыменту. I хоць гэты неблагі майстар стараўся зрабіць усё «так, як раней», але нават з першага позірку відаць розніца: няма ранейшай адточанасці і дасканаласці форм, дэкор грубаваты і не вельмі ахайны. Адну партыю белаглінянага посуду майстар, не дачакаўшыся музейных работнікаў, паглазураваў для продажу, і гэта дало своеасаблівы эффект: зпад празрыстай палівы, якая надае чарапку яркажоўты колер, выразна вылучаецца чырвонакарычневы дэкор.
    Найболып прыкметная творчасць Пятра Вячоркі. Асабліва цікавая серыя жанравых кампазіцый, выкананых у выглядзе настольнай аб’ёмнай пластыкі (Музей Беларускага Палесся ў Пінску). Майстар адлюстраваў цэлыя сцэнкі, блізкія і зразумелыя па жыцці: каваль за працай, жанчына са ступай, музыкі і, вядома ж, майстар за ганчарным кругам. У большасці выпадкаў фігуркі маюць гумарыстычны, нават шаржыраваны характар, але без злоснай сатыры: сказваецца народная дабрадушнасць і паблажлівасць. Трактаваны скульптуркі ў духу наіўнага рэалізму, з абмалёўкай характэрных дэта
    лей, перадачай поз, рухаў, выразу твараў. Фігуркі статычныя, грубаватыя, без асаблівых ракурсаў, але характар схоплены ўдала і дасціпна29. У цэлым жа скульптурныя творы П.Вячоркі, хоць і наследуюць некаторыя прынцыпы народнай глінянай цацкі, але выкананы хутчэй у стылі, характэрным для тагачаснай скульптурнай разьбы па дрэве.
    Становішча промыслу ў 1970—80я гг. выклікала абгрунтаваную занепакоенасць, у хуткім часе ён мог раздзяліць лёс іншых ганчарных асяродкаў. Спробы ўцягнуць ганчароў у тагачасныя культурныя і гаспадарчыя працэсы насілі эпізадычны характар і на стан промыслу практычна не ўплывалі. Так, у 1982 г. вельмі выразна прагучала гараднянская кераміка на восеньскім свяцекірмашы ў Століне. У 1983 г. Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў зноў паўтарыла спробу наладзіць сувязь з гараднянскімі ганчарамі. Але посуд, суцэльна абліты бессвінцовай палівай, глядзеўся настолькі невыразна, што гэтая спроба працягу не атрымала.
    а Емтомцева Н.М. Художественная керамнка советской Белорусснн. С. 131—136.
    Ганчар А.Шэлест. Гарадная. 1999.
    Сітуацыя змянілася да лепшага ў канцы 1980х гг. у сувязі з палітычнымі і сацыяльнаэканамічнымі зменамі ў грамадстве. Былі зняты многія ранейшыя абмежаванні (у прыватнасці, жорсткая прывязка да аднаго канкрэтнага месца продажу вырабаў), і гараднянскія ганчары адразу ж адгукнуліся на гэта. Многія з іх набылі ўласных коней, што значна пашырыла геаграфію збыту посуду, некаторыя цягніком сталі вывозіць яго нават ва Украіну. Ганчарныя
    кругі ажылі недзе на двух дзясятках сядзіб.
    Паспрыяла промыслу актыўнае ўключэнне яго ў культурныя працэсы 1990х гг. Без гараднянскіх ганчароў не абыходзіцца практычна ніводнае свята, агляд ці кірмаш на Брэстчыне. На першым Рэспубліканскім свяцеконкурсе «Ганчарны круг96» гараднянскі ганчар Мацей Пячонка (1931—1999) стаў лаўрэатам. 3 1997 г. ў мясцовай школе працуе гурток юных ганчароў, у 2003 г. адкрыўся Цэнтр ганчарства.
    Сёння ў Гарадной працуе ўсяго некалькі ганчароў, прычым з кожным годам іх колькасць змяншаецца: сярод майстроў — прадстаўнікі старэйшага пакалення, 1920—30х гг. нараджэння. Аднак стварэнне Цэнтра ганчар
    І.Генбіцкі, М.Пячонка. Гаршкі і збанок. 1995. Гарадная.
    ства, уключэнне гараднянскай керамікі ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь дае надзею на новае жыццё гэтаму калісьці буйному ганчарскаму асяродку.
    Ганчар А.Басавец.
    Гарадная. 2009.
    WAV. <І60‘> ^^
    Пружаны
    Калі верыць мясцовым паданням, гісторыя ганчарнага рамяства ў Пружанах налічвае каля пяці стагоддзяў. Хутчэй за ўсё, гэта недзе блізка да рэальнасці, у кожным разе, асаблівага перабольшання тут няма. Пра гэта сведчыць высокі ўзровень рамяства ў XIX ст., які мог развіцца толькі на аснове багатай яго гісторыі.
    У розных геаграфічных і статыстычных даведніках канца XIX — пачатку XX ст. пружанскія ганчары згадваюцца нават у тым выпадку, калі нічога не гаворыцца пра іншыя ганчарскія асяродкі. Прычым ацэнкі досыць адзінадушныя: з вялікай колькасці рамеснікаў, чым вызначаўся горад, значную частку складалі ганчары, прадукцыя якіх была вядомай далёка за межамі Пружаншчыны. I сапраўды, па іх колькасці Пружаны саступалі хіба толькі Гарадной. Так, у 1865 г. ў горадзе налічвалася 106 «гаршчочнікаў» (з 542 рамеснікаў розных спецыяльнасцей)30. Да пачатку XX ст. іх лік вырас