• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Тым не менш надзея на яго адраджэнне не страчана, і звязваецца яна з іншым кірункам развіцця промыслу. На хвалі характэрнага для нашага часу росту цікавасці да набыткаў нацыянальнай культуры ў Івянцы створаны Дом рамёстваў (1997). Яго ініцыятар і арганізатар, выдатны майстаркераміст Алег Раманоўскі заахвоціў адзінага патом
    нага ганчара старэйшага пакалення А.Пракаповіча, а таксама некалькі маладых майстроў: У.Сасноўскага, А.Высоцкага, А.Капусту, М.Раманоўскага і інш. Курс быў узяты на адраджэнне традыцый мясцовай фляндраванай керамікі і дробнай пластыкі. 3 поспехам праведзеныя на базе Дома рамёстваў абласныя святыконкурсы ганчарства «Гліняны звон» (1998, 2006, 2011), удзел у іншых конкурсах, святах, выстаўках засведчылі перспектыўнасць абранага кірунку на адраджэнне старажытнага промыслу.
    V.W.V <129J> V.WA
    Ракаў
    I па ўзроўні вытворчасці, і па характары прадукцыі Ракаў мала чым адрозніваецца ад Івянца. Геаграфічная блізкасць, аднолькавы сацыяльнаэканамічны ўзровень развіцця мястэчак на працягу многіх стагоддзяў абумовілі шматлікія аналогіі ў асартыменце і мастацкіх асаблівасцях вырабаў.
    Раскопкі, праведзеныя археолагамі апошнім часам, далі досыць багаты матэрыял. Ен дазваляе прасачыць асаблівасці развіцця ракаўскай керамікі ў сярэдневякоўі, выявіць традыцыі, якія падрыхтавалі аснову для росквіту промыслу ў XIX — першай палове XX ст.
    Асноўную частку знаходак складае кафля. Як і ў многіх іншых цэнтрах кафлярства Беларусі, Літвы, Польшчы, да XVI ст. ракаўскія вырабы, тэракотавыя ці аднатонна глазураваныя (мураўлёныя), аздабляліся нескладаным рэльефам пераважна геаметрычнага характару. 3 канца XVI ст. ракаўскія кафляры выкарыстоўвалі разнастайныя раслінныя матывы: вінаградную лазу з гронкамі і лістамі, кветкі лілеі, цюльпана, рамонку, лісты дуба і інш. Пашырыліся вырабы з ге
    ральдычнымі матывамі. Значнае месца пачаў займаць рэнесансавы матыў у выглядзе букета кветак у вазе, які з пэўнымі зменамі бытаваў у кафлярстве і больш позніх часоў. У XVII ст. пры вырашэнні гэтага сюжэта ракаўскія кафляры аддавалі перавагу раслінным матывам: гірляндам з кветак і бутонаў, лістам дуба, гронкам вінаграду5.
    Свайго росквіту ракаўскае кафлярства дасягнула ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст., што было звязана з прыкметным эканамічным развіццём Ракава, ажыўленнем будаўніцтва і патрэбамі ў архітэктурнадэкаратыўнай кераміцы. Кафля гэтага перыяду вызначалася вялікай разнастайнасцю раслінных матываў з кветкамі і ягадамі суніц, званочкамі, васількамі, незабудкамі, дзеразой і інш. Пашыранай была таксама кафля з гербамі ўладальнікаў Ракава. Цікава, памясцоваму, у наіўнарэалістычным стылі трактаваліся многія агульнаеўрапейскія сюжэты6.
    5 Янушкевіч Ф. Фарміраванне традыцый ракаўскаівянецкай керамікі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1982. No 4. С. 8485.
    6Там жа. С. 86.
    У першай палове XVIII ст. ў Еўропе замест рэльефнай пашырылася гладкая кафля з роспісам. Ракаўскія майстры таксама адгукнуліся на новыя павевы: асноўная частка іх прадукцыі таго часу — гладкая зялёная ці белая кафля, часам з роспісам, праўда, вельмі простым і сціплым. Пераважала такая кафля і пазней, у часы класіцызму, з яго ўраўнаважанасцю, строгай урачыстасцю і каларыстычным лаканізмам. Выраблялася і рэльефная кафля, але малюнак набыў кампазіцыйную яснасць і стрыманасць. Архіўныя звесткі захавалі некалькі прозвішчаў ракаўскіх майстроў другой паловы XVIII ст.: Яна Петрашкевіча, Пятра Каласоўскага, Іосіфа Аляшкевіча, Яна Шыбіцкага, Міхаіла Лыцкіновіча, Юрыя Гурыновіча'.
    У XIX ст. кафлярства ўжо не вызначалася такім размахам вытворчасці і мастацкім узроўнем. На першае месца выйшаў выраб ганчарнага посуду. Асабліва прыкметнае развіццё ганчарства назіралася ў другой палове XIX ст., што, з аднаго боку, было
    выклікана ростам патрэб у разнастайным посудзе, з другога — малой урадлівасцю мясцовых земляў: іх не хапала, каб пракарміць усё насельніцтва мястэчка. Ганчарства давала большменш трывалы заробак, і нездарма сярод местачкоўцаў бытавала выслоўе: «На гліне грош не гіне». На мяжы XIX—XX стст. тут склаліся цэлыя дынастыі ганчароў, асабліва вядомыя былі Ануфрэвічы, Маеўскія, Жылінскія, Ланеўскія, Дзудзевічы, Данілевічы, Кузьміцкія і інш. Таму статыстычныя звесткі, якія ўказваюць, што ў 1890 г. ў Ракаве было толькі Івганчароў8, выклікаюць моцнае сумненне. Але калі гэты лік і быў блізкі да рэальнага, у пачатку XX ст. ён вырас у некалькі разоў. Тут налічвалася каля 20 ганчарак, у кожнай працаваў гаспадар з сынамі ці братамі і 3—5 чаляднікаў. Такім чынам, агульны лік ганчароў даходзіў да 100.
    Першая сусветная вайна з яе доўгатэрміновымі дзеяннямі паблізу Ракава моцна падарвала промысел. Па ўспамінах старэйшага мясцовага майстра Станіслава Жылінскага, напярэдадні
    7 Янушкевіч Ф. Фарміраванне традыцый ракаўскаівянецкай керамікі. С. 82, 84, 87.
    8Памятная кннжка п календарь Мннской губерннн на 1890 год. Мннск, 1889. С. 106.
    .......... V < 131 > V.........
    рэвалюцыі ў Ракаве налічвалася крыху больш за два дзясяткі ганчароў. Паўплывалі на стан промыслу таксама рэвалюцыйныя падзеі, устанаўленне савецкагюльскай мяжы, якая адрэзала асноўнае радовішча гліны — каля в. Барздынь. Далейшае абеззямельванне і збядненне насельніцтва выклікала новы ўздым ганчарнага рамяства. У 1920—30я гг. ў Ракаве працавала каля паўсотні ганчароў.
    Асартымент і мастацкія якасці ракаўскага посуду шмат у
    чым аналагічныя вырабам з Івянца. Часамі адрозніць іх можна хіба па больш цёмным колеры чарапка, які давалі гліны зпад Барздыні, а пазней — Кучкуноў, асноўных месц здабычы сыравіны ракаўскімі ганчарамі.
    Ганчарныя вырабы ўключалі ўсе віды патрэбных у побыце рэчаў, якія можна было паўтарыць у гліне. Высокі тэхнічны і мастацкі ўзровень рамяства дазваляў ракаўскім ганчарам арыентавацца ў першую чаргу на адносна заможную частку насельніцтва, якое, акрамя звычайнага бытавога посуду, хацела мець аналагічныя прамысловым, але больш даступныя рэчы: маслёнкі, цукарніцы, хлебніцы, вазы для варэння, чайнікі, рукамыі, тазы, друшлякі, сальніцы і інш. У калекцыі ракаўскага посуду 1920—30х гг., што захоўваецца ў МСБК, ёсць нават гліняны самавар — дакладная копія металічнага. Магчыма, гэта ўсяго толькі дэманстрацыя майстэрства ганчара, але яна сведчыць пра высокі ўзровень рамяства.
    Безумоўна, уплыў тагачасных густаў, прамысловых форм не мог не адбіцца на характары
    Збан, гляк і слоік. 1930я гг. Ракаў. МСБК.
    вырабаў. У некаторых з іх адчуваюцца павевы ампіру, мадэрну, нярэдка заўважаюцца яўныя паўторы эклектычных рэчаў таго часу. Але асноўная частка посуду, асабліва сталовага, вызначаецца сваёй традыцыйнасцю, дасканаласцю і адточанасцю форм.
    Акрамя агульнапрынятых, гаспадарчы посуд меў характэрныя толькі для Ракава назвы, што абазначалі яго аб’ём. Класіфікацыя была наступнай: цацкавы посуд, што ўключаў вырабы да 0,5 л (гарнушкі, місачкі, кубачкі, маслёнкі, сальнічкі, хрэнавачкі і інш.), смятанкавы — да 1 л (талеркі, вазоны, гарнушкі, збаночкі, сподкі), рублёвы — да 2 л (збанкі, гладышы, гаршкі, вазоны, цёрлы, міскі), квартавы — да 3 л (збанкі, гладышы, слоікі, глякі, формы, гаршкі, дайнікі, вазоны), паўгарцавы — 4—6 л (збаны, гладышы, глякі, слоікі, гаршкі, міскі), гарцавы — 10 л (збаны, гладышы, глякі, слаі, місы), двухгарцавы — да 20 л (слаі, збаны, мядніцы), васьміквартавы, ці пакавы — звыш 20 л (слаі).
    Да канца XIX ст. значная частка посуду выраблялася ў тэхніцы чорнага глянцавання. Аздабляўся ён узорамі ў выглядзе косай сеткі і вертыкальных палос, як і ў недалёкім Міры. Адзін з такіх узораў захоўваецца ў краязнаў
    чым музеі Ракаўскай сярэдняй школы. Гэта талерка, асабліва цікавая тым, што на дне яе захаваўся надпіс: «Года 1841 Вінцэнт Ануфрэвіч рабіў». Аднак у канцы XIX ст. ракаўскія майстры амаль цалкам перайшлі на глазураванне, хоць С.Жылінскі ўспамінаў, што яшчэ і ў 1920—30я гг. часам выраблялі чорны посуд, праўда, без глянцаванага дэкору. Гэтай тэхналогіі аддавалі перавагу пры вырабе труб для комінаў, якія лічыліся асабліва трывалымі. I сапраўды, дымаходы ў доме С.Жылінскага, вырабленыя ў даваенны час, спраўна служаць і сёння.
    Аднак шырокую славу Ракаву прынёс у першую чаргу глазура
    Попельніца «Леў».
    Пачатак XX cm. Ракаў.
    ваны посуд, у большасці выпадкаў аздоблены роспісам. I хоць асаблівым багаццем дэкор не вызначаўся, яго гарманічнае спалучэнне з дасканалымі формамі вырабаў ставіць ракаўскі посуд на адно з першых месц па сваіх мастацкіх якасцях.
    У пачатку XX ст. аздобы ўяўлялі сабой нескладаныя паяскі, завіткі і іншыя геаметрычныя і раслінныя элементы, нанесеныя карычневым ці белым ангобам. Частка вырабаў, яўна пераймаючы фаянсавыя, цалкам аблівалася белым ангобам, але значнага пашырэння такі спосаб дэкаравання не набыў: не хапала ангобу. Некаторыя формы аздабляліся маляўнічымі мазкамі кантрасных фарбаў, як на тагачасных прамысловых вырабах у стылі «мадэрн».
    Больш сакавітым дэкор стаў у 1930я гг., калі ракаўскія ганчары пачалі карыстацца эмалевымі фарбамі, што пастаўляліся з Польшчы. На збанках, слоіках, талерках, паўмісках, хлебніцах, гляках з’явіліся сакавітыя раслінныя роспісы з кветак, лісточкаў, парасткаў, якія нагадвалі дэкор мясцовай кафлі часоў позняга сярэдневякоўя, але выконваліся яны больш свабодна і моцна стылізаваліся.
    Яскравае ўяўленне пра мастацкія якасці ракаўскай керамікі дае калекцыя посуду з МСБК, якая паходзіць з майстэрні Іосіфа Данілевіча9. Яна ўключае досыць шырокі асартымент сталовага посуду розных форм і памераў. Ёсць тут вырабы, аздобленыя сціплымі карычневымі паяскамі ці зусім без іх, але большасць звяртае на сябе ўвагу сакавітым роспісам у выглядзе Sпадобных сцяблінак з кветкамі, якія аддалена нагадваюць яблыневую квецень. Па тры такія сцяблінкі нанесены на берагі місак і паўміскаў, прычым яны скіраваны ў адным напрамку і ўтвараюць своеасаблівую дынамічную кампазіцыю. Карычневыя парасткі заканчваюцца буйнымі крутлымі кветкамі белага колеру, з карычневай ці зялёнай сарцавінкай, белыя ці карычневыя кропкі нанесены паабапал адгалінаванняў. Гледзячы на гэтыя роспісы, вельмі лёгка ўявіць, як умелая рука майстра дакладнымі, хуткімі, выверанымі мазкамі наносіла зігзаг парастка, кругавым рухам