• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Творы М.Звярко 1950—60х гг. сваёй нластыкай і характарам мала чым адрозніваліся ад вырабаў івянецкіх майстроў пачатку XX ст. Ільвы і мядзведзі прысадзістыя, статычныя, з ледзь уяўным намёкам на нейкі рух. Грузнаватыя, масіўныя, нібы раздзьмутыя тулавы мядзведзяў, укрытыя традыцыйным шлікерам, моцна стаяць на кароткіх лапах. Невялікія пярэднія лапы ці разведзеныя ў бакі, быццам мядзведзь збіраецца лезці на дрэва, ці трымаюць маленькую місачку (у серыях мядзведзяўсвечачнікаў). Есць фігуркі з забаўнымі жэстамі, нібыта мядзведзь збянтэжана чэша патыліцу. Як відаць, майстар імкнуўся надаць пэўную разнастайнасць традыцыйным творам, хоць у параўнанні з іншымі яго работамі мядзведзі змяніліся якраз найменш. М.Звярко ў іх вырашэнні карыстаўся фактычна тымі ж фармальнымі і
    дэкаратыўнымі сродкамі, што і раней.
    Больш прыкметна змяніліся сасуды ў выглядзе львоў. Пэўна, гэтая экзатычная жывёліна давала майстру большы прастор для фантазіі. Варта параўнаць, напрыклад, два ўзоры, пазначаныя 1966 і 1972 г. Першы амаль поўнасцю нагадвае колішнія вырабы, ён статычны, масіўны, амаль без перадачы руху. Другі — значна больш дэкаратыўны. Праўда, асноўныя аб’ёмы — тулава, галава і нават лапы — вытачаны на крузе, як гэта рабілі раней, але пастава больш дынамічная, дэкор непараўнальна багацейшы. Шлікер саступіў месца доўгім гліняным «макаронінам», якія
    М.Звярко. Фігурны сасуд «Леў». 1972. Івянец.
    майстар атрымліваў з дапамогай дасціпнага і простага прыстасавання ў выглядзе насоса з дзіркамі, праз якія праціскаў гліну. Майстар наляпіў ільву выгінастыя заліхвацкія вусы, здзіўлена ўзнятыя бровы, арнаментальна вырашыў грыву. Па баках тулава і на скронях — дэкаратыўныя шасціпялёсткавыя разеткі. Карычневы колер ажыўлены пырскамі зялёнай палівы, якая падкрэслівае пэўныя дэталі вырабу, ці нават паяскамі фляндроўкі, што для падобных вырабаў нібыта і не падыходзіць. Усё гэта надае твору яўную дэкаратыўнасць, пазбаўляе яго натуралізму.
    Новы этап у творчасці М.Звярко пачаўся ў 1973 г., калі ў Івянцы адбыўся семінар ганчароў, што з’ехаліся сюды з суседніх рэспублік. Бьгў тут і майстар са славутай украінскай Апошні Васіль Амяльяненка.
    Апошнінскія майстры здаўна славяцца сваімі фігурнымі вырабамі, якія і сёння складаюць прыкметную частку прадукцыі вядомага промыслу. Аепяць тут бараноў, коней, ільвоў, быкоў і іншых жывёл і птушак, часам такіх памераў і дэкаратыўнасці, што іх толькі па традыцыі можна называць посудам. Вырабы вызначаюцца надзвычайнай ды
    намікай, экспрэсіўнасцю, арнаментальнасцю, што дасягаецца перабольшаннем асобных частак (напрыклад, рагоў) і асабліва дэкаратыўным вырашэннем поўсці, якая выкладваецца не шлікерам, а глінянымі «фасолькамі» розных памераў і форм.
    Творчасць украінскага калегі прыйшлася яўна даспадобы М.Звярко, і хоць ён зусім не імкнуўся дакладна следаваць апошнінскім майстрам, яго вырабы сталі куды больш дынамічнымі і дэкаратыўнымі. Праўда, майстар паранейшаму максімальна скарыстоўваў магчымасці тачэння, але пэўным чынам змяніў прапорцыі вырабаў, арнаментальна вырашыў паверхню. Найбольш ярка праявіліся ўплывы мастацтва суседзяў у фігурках бараноў, якія выглядаюць грацыёзна, іх галовы з вялікімі пакручастымі рагамі адкінуты назад, поўсць выкладзена колцамі ці зігзагамі.
    Чарговая мадэрнізацыя фабрыкі ў 1976 г. дазволіла значна павялічыць вытворчыя магутнасці, пашырыць плошчы, механізаваць многія працэсы. Гэта дало магчымасць папоўніць калектыў фабрыкі маладымі спецыялістамі, значна пашырыць асартымент прадукцыі, павысіць яе якасць. Што да пытанняў мастацкага ўзроўню вырабаў, захавання мяс
    цовай самабытнасці, то рэарганізацыя не пайшла на карысць. Новы значны рост планавых заданняў выклікаў амаль поўны пераход на вытворчасць адлівам у гіпсавых формах і штампоўкай на паўаўтаматах. У параўнанні з механізаванай вытворчасцю ручное тачэнне традыцыйных вырабаў аказалася мала рэнтабельным, нізкія расцэнкі зусім не заахвочвалі ганчароў да творчасці: прасцей было займацца механічным паўтарэннем зацверджаных узораў. Да таго ж зза недахопу мясцовай сыравіны фабрыка вымушана была перайсці на пастаўку гліны з урочышча Гайдукоўка (паблізу Радашковіч). Гліна аказалася іншай пластычнасці, точаныя сасуды часта трэскаліся пры абпа
    ле. Ганчары, якія прывыклі да мясцовай сыравіны, вымушаны былі нанава асвойваць уласцівасці гайдукоўскай гліны.
    У тым, што традыцыйная фляндраваная кераміка і ляпная пластыка прадаўжалі з’яўляцца на выстаўках і ў продажы, несумненна станоў
    чую ролю адыграла арганізацыя творчай групы. Ядро яе склалі майстры старэйшага пакалення М.Звярко, А.Пракаповіч, С.Адамовіч (В.Кулікоўскі і Ф.Целішэўскі пайшлі на пенсію).
    Магчымасць адносна свабоднай, не звязанай з вытворчымі планамі дзейнасці дазволіла ім займацца далейшымі пошукамі ў галіне традыцыйнага рамяства. Майстры стварылі шэраг узораў для масавага тыражавання, яны ж «выручалі» фабрыку і пры неабходнасці вырабу ўнікальных твораў для выставак, якія ўжо нельга было ўявіць без шырокавядомай івянецкай
    М.Звярко. Кампазіцыя
    «Івянецкія ганчары». Т976. Івянец.
    фляндроўкі, а таксама арыгінальных фігурных сасудаў работы М.Звярко — аднаго з лепшых івянецкіх майстроў, лаўрэата I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці працоўных, дыпламанта многіх выставак.
    3 канца 1970х гг. рознабаковы талент майстра раскрыўся ў поўную сілу. 3 аднолькавым поспехам ён тачыў посуд традыцыйных форм, ляпіў фігурныя сасуды, ствараў узоры вырабаў
    зубр (1978), у стварэнні якога магчымасці точаных форм скарыстаны досыць нечакана, пановаму. Аснова твора — традыцыйны спарыш з двух рознавялікіх гар шчочкаў. Ручка яго надзвычай удала ператварылася ў какетліва выгнуты хвост, па баках і нават замест вачэй — фляндраваныя разеткіталерачкі. Але самае нечаканае, што талерачкамі перададзена і поўсць жывёлы. Такі чыста дэкаратыўны, на
    для масавага тыражавання.
    Несумненнае дасягненне
    М.Звярко — фігурныя сасуды і дробная пластыка ў выглядзе зу
    бра, вобраз якога стаў своеасаблівым сімвалам Беларусі. Да яго майстар звяртаўся неаднаразова, кожны раз знаходзячы ўсё новыя і новыя прыёмы ўвасаблення. He можа не здзіўляць майстэрства ганчара, які статычныя, вытачаныя на крузе формы ператвараў у дынамічную, поўную напружання фігуру жывёлы.
    Вельмі арыгінальна выглядае
    М.Звярко. Фігурны сасуд «Зубр». 1978. Івянец. НГМ.
    першы погляд фармальны прыём ніколькі не пазбаўляе твор неабходнай выразнасці. Наадварот, буйны рэльеф дэфармаваных талерачак стварае ўражанне ўздыбленасці, а нерасчлянёныя ніжнія часткі точаных аб’ёмаў надаюць вырабу асаблівую манументальнасць і моц.
    У 1976—77 гг. М.Звярко стварыў серыю надзвычай арыгінальных, на першы погляд нетрадыцыйных кампазіцый, у якіх з усёй паўнатой выявіўся шматгранны талент майстра. Сярод іх — скульптурная група «Будзёнаўцы», цалкам і надзвычай дасціпна пабудаваная з такарных аб’ёмаў. Выраб быў прыняты мастацкім саветам і рэкамендаваны ў вытворчасць малой серыяй, аднак майстар зрабіў усяго некалькі экзэмпляраў: такая тэматыка, арганічная ў творчасці прафесійных мастакоўкерамістаў, мала адпавядала самабытнаму таленту народнага майстра. Куды больш цікавыя яго творы, якія адлюстроўвалі добра вядомыя майстру сцэнкі. Асабліва арыгінальныя кампазіцыі «Ганчары» і «Музыкі», вырашаныя ў своеасаблівым наіўнарэалістычным стылі. Фігуркі ў традыцыйнай народнай вопратцы і ліха ссунутых набакір капелюшах, з маленькімі пасудзінкамі ці му
    зычнымі інструментамі ў руках амаль цалкам вытачаны на крузе. Вельмі да месца аказалася тут і фляндроўка, яна абазначае і дэкор на посудзе, і арнамент на адзенні.
    Зрэдку звяртаўся майстар і да дробнай пластыкі. Па яго ўзорах некаторы час выпускаліся цацкісвістулькі ў выглядзе конікаў, баранчыкаў, пеўнікаў. Невялікія па памерах, абагульненыя па фор~ мах, яны былі блізкія да традыцыйных, але псаваў іх эмалевы роспіс у выглядзе чырвоных, зялёных, жоўтых палос, зігзагаў, кропак: страчвалася мясцовая арыгінальнасць.
    Пошукі М.Звярко ў гэтым кірунку часам давалі нечаканыя, нярэдка досыць спрэчныя вынікі. Так, у канцы 1970х гг. майстар стварыў цэлую серыю нейкіх дзівосных рыбак, парасятак, птушак, цалкам вытачаных на крузе і аздобленых фляндроўкай. Незвычайныя паводле пластыкі і дэкору, досыць буйных памераў, яны не мелі прамых аналогій у мінулым, хоць вобразнае вырашэнне, мастацкія і фармальныя прыёмы ў цэлым былі ў рэчышчы мясцовых традыцый.
    Час ад часу М.Звярко, А.Пракаповіч, І.Малчановіч звярталіся да вырабу фляндраванага посуду. Праўда, у асноўным яны
    задавальнялі патрэбы музеяў і выставак, паколькі ў масавай прадукцыі фабрыкі такія вырабы складалі нязначны працэнт і абмяжоўваліся звычайна дробнымі формамі. Па заказах майстры выраблялі буйныя, ёмістыя глякі, збаны, міскі, спарышы зграбных, дасканалых форм, падкрэсленых па плечуках двуматрыма паясамі фляндроўкі. На жаль, у хуткім часе творчая група была расфарміравана, майстры пераселі за канвеер.
    У 1979 г. Івянецкая фабрыка мастацкай керамікі была пераўтворана ў завод і ўключана ў аб’яднанне «Беларуская мастацкая кераміка», галоўнае прадпрыемства якога — завод мастацкай керамікі ў Радашковічах, арганізаваны ў 1974 г. на базе керамічнага цэха прамкамбіната. Асноўная прадукцыя завода — керамічныя вырабы ўтылітарнага і дэкаратыўнамастацкага прызначэння для сучаснага побыту, якія ствараюцца шляхам адліўкі ў гіпсавых формах ці штампоўкай на паўаўтаматах і аздабляюцца рэльефным дэкорам, роспісам, дэколямі, глазураваннем. Такія ж тэхналогіі сталі ўкараняцца і ў Івянцы.
    Як відаць, кожная чарговая мадэрнізацыя промыслу няўхіль
    Ганчар А.Капуста. Івянец. 2017.
    на вяла да страты яго самабытнасці, ператварала ў звычайнае прамысловае прадпрыемства4. Сёння завод выпускае масавымі тыражамі адносна танныя і ў
    4 Становішча івянецкага промыслу неаднойчы было тэмай праблемных публікацый (гл., напрыклад: Сахута Я. Захаваць традыцыі промыслу. Літаратура і мастацтва. 1985. 15 лютага; Яго ж. Проблемы нвенецкой фляндровкн // Декоратнвное нскусство СССР. 1986. Na 11).
    vmw < 128	•••••••<*.
    І.Бурачэўскі. Фляндраваны посуд. 2001. Івянец.
    цэлым практычныя, але пазбаўленыя рукатворнасці, непаўторнасці, характэрнай мясцовай самабытнасці вырабы, ніяк не звязаныя з традыцыйным промыслам.