• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    цацкі не толькі беларусаў, але і многіх іншых народаў, у першую чаргу тлумачацца яе прызначэннем, характарам вытворчасці, уласцівасцямі матэрыялу. Каб цацка была таннай (звычайна рынкавы эквівалент яе — адно курынае яйка), яе трэба было ляпіць хутка і ў вялікай колькасці. Зразумела, такая хуткасць прыводзіла да адмаўлення ад розных другарадных падрабязнасцей і перадачы толькі самага характэрнага. Да таго ж гліна — не дрэва, не косць, не метал, у руках дзіцяці цацка з крохкімі ручкаміножкамі будзе і недаўгавечнай, і нават небяспечнай.
    Г.Марачова. Цацка «Коннік».
    1970. Дуброўна.
    Магчыма, у сваёй творчасці майстры падсвядома кіраваліся таксама асаблівасцямі дзіцячай псіхалогіі: галоўнае — залівісты свіст, іншае дапоўніць дзіцячая фантазія.
    Такі кірунак творчасці прадстаўлены ў вырабах многіх майстроў XX ст.: Ганны Марачовай (Дуброўна),Вольгі Давідзенка і Кацярыны Жылінскай (Ружаны), Таццяны Дучковай і Настассі Камінскай (Дрыбін), Канстанціна Кірыленкі (Камарын), Іосіфа Кавалеўскага (Паставы),
    Івана Сасноўскага (Івянец) і многіх іншых майстроў, якія вырабам цацак займаліся пастаянна, пераймаючы прыёмы лепкі і характар трактоўкі ад папярэднікаў.
    У найбольш дасканалым выглядзе такая пластыка прадстаўлена ў вырабах з в. Харосіца Навагрудскага раёна. Яшчэ ў 1970я гг. ў Харосіцы і суседніх вёсках Весялова і Сланева працавала некалькі майстроў: Сцяпан Глебка, Пятро Самайловіч, Павел Бабань, Іван Шых. Апошнім
    Майстарцацачнік С.Глебка.
    Харосіца Навагрудскага раёна. 1977.
    С.Гмбка. Цацкі «Коннікі».
    1979. Харосіца НаваіруЬскаш раёна.
    і, бадай, лепшым мясцовым цацачнікам быў Сцяпан Глебка (1904—1979). Яго творы — своеасаблівая класіка ў гэтай галіне народнага мастацтва, якая выпрацоўвалася стагоддзямі. Мініяцюрныя, памерамі 4—5 см фігуркі ўражваюць надзвычайнай выразнасцю, кампактнасцю і дасканаласцю форм. He могуць не выклікаць захаплення фігуркі коннікаў: у каня — кароценькія адростачкіногі, у конніка іх наогул няма, яны зліліся з тулавам каня. Рысытвару, рукі, гузікі конніка, грыва каня проста пазначаныя ямкамі розных памераў і канфігурацыі, кожная з іх — дакладна на сваім месцы. Цацка ёмка кладзецца ў далонь, яна не
    разбіваецца нават пры падзенні на зямлю, паколькі крохкія дэталі адсутнічаюць. Гэта і ёсць тое адзінства ўласцівасцей матэрыялу і задумы, адпаведнасць формы зместу, што выпрацоўваліся і ўдасканальваліся не адным пакаленнем майстроў.
    Але такое празмернае спрашчэнне форм ніколькі не пазбаўляе цацкі патрэбнай вобразнасці. Варта параўнаць, напрыклад, фііуркі салаўя і курыцы. Галава, хвост, валляк, ногі — усё як быццам аднолькавае, але цацкі адрозніваюцца вельмі лёгка па нейкіх своеасаблівых, ледзь улоўных нюансах трактоўкі. Фігурка сабачкі наогул пазбаўлена галавы, на яе месцы — свісток, але ўсумніцца ў тым, што гэта сабачка, немагчыма. Усяго толькі адзін штрых — закручаны абаранкам хвост — дае неабходнае ўяўленне пра адпаведны вобраз.
    Харосіца і суседнія вёскі, мабыць, адзіны асяродак у Беларусі, дзе выраб цацак меў самастойны характар. У кожным разе, на памяці майстроў посуд тут не выраблялі. Майстэрства было спадчынным, прычым займаліся ім выключна мужчыны. Цацкі ляпілі партыямі па 200—300 штук, абпальвалі ў звычайнай печы, фарбавалі чорным лакам і прадавалі на кірмашах у сусед
    ніх Нягневічах, вазілі ў Навагрудак, Любчу і іншыя буйныя паселішчы. Пры вырабе цацак майстры карысталіся наборам спецыяльных інструментаў у выглядзе круглых палачак і плоскіх трысцінак, чаго не адзначалася ў іншых ганчарных асяродках. Усё гэта сведчыць пра існаванне самабытнай мясцовай «школы», якая ўвасобіла лепшыя дасягненні папярэднікаў. Відаць, таму цацкі гэтага асяродка і дасягнулі такой надзвычайнай мастацкай завершанасці і дасканаласці, прычым творы ўсіх мясцовых майстроў сваёй стылістыкай і характарам мала розніліся між сабой. Пра гэта сведчаць, напрыклад, уцалелыя ўзоры вырабаў Пятра Самайловіча, якія адрозніваюцца ад твораў Сцяпана Глебкі хіба што крышку большымі памерамі.
    Падобным чынам трактаваліся цацкі і ў іншых месцах Беларусі, дзе майстры прытрымліваліся старажытных традыцый. Цікавыя калекцыі такіх твораў пачатку XX ст. з Віцебшчыны і Магілёўшчыны захоўваюцца ў Ра
    сійскім этнаграфічным музеі (СанктПецярбург). Ёсць тут глазураваныя, прыгожага сілуэту, выдатных прапорцый вырабы, пазбаўленыя дробязнай дэталізацыі, але разам з тым у іх на дзіва дакладна перададзены жывы рух. Напрыклад, конік зпад Полацка нібыта застыў на скаку, тонкія пругкія ногі і зграбна выгнутая шыя ўвасабляюць хуткасць, імклівасць. Аб’ёмы плаўна перацякаюць адзін у другі, ствараючы своеасаблівую знакавую паралель жывой натуры.
    Іншыя цацкі калекцыі ілюструюць надзвычай архаічны кірунак творчасці майстроў. Сярод іх асабліва вызначаюцца нейкія загадкавыя ні то коні, ні то
    В.Якавенка. Свістулькі.
    2000. Крычаў.
    V.W.V <1ОоЧ V.WA
    птушкі, задымленыя ў чорны колер, часам з нескладанай расфарбоўкай. Тулава іх быццам бы птушынае, але на чатырох кароткіх нагах. Адрозненнем з’яўляецца хіба толькі плоскі грэбень ці вушы, за якія
    трымаецца коннік.
    Такая стылістыка яшчэ і ў сярэдзіне XX ст. прасочвалася ў творчасці майстроў з некаторых ганчарскіх асяродкаў Усходняй Беларусі (Дуброўна, Дрыбін). Паходзіць яна, відаць, з глыбокай старажытнасці, калі такія загадкавыя паўптушкіпаўконі адлюстроўвалі, напэўна, нейкіх міфалагічных істот, звязаных з культам сонца. Акадэмік Б.Рыбакоў адзначаў, што ў радзіміцкіх курганах XI—XII стст. трапляюцца касцяныя падвескіамулеты ў выглядзе фантастычных істот, якія ўяўляюць гібрыд каня і качкі30.
    Вобразная дасканаласць і пластычная завершанасць харак
    ЛЯшчанка. Свістулькі.
    2010. Крычаў.
    тэрныя для цацак з Усходняй Беларусі, пра якія ў 1930я гг. пісаў акадэмік М.Нікольскі". Фігурка коніка звяртае на сябе ўвагу нейкай нервовай напружанасцю, козлік, наадварот, вызначаецца своеасаблівай магутнасцю і сілай, адпаведна той характарыстыцы, якой надзяліў жывёліну народ у вуснай творчасці.
    Цацкі, якія адлюстроўваюць людзей, пераважна жанчын (лялькі), хутчэй чым іншыя сюжэты паддаліся ўплыву новых тэндэнцый, характэрных
    30 Рыбаков Б.А. Язычество древннх славян. М„ 1981. С. 236.
    31 Нікольскі М.М. Жывёлы ў звычаях, абрадах і вераваннях беларускага сялянства. Мінск, 1933. Іл. 27.
    для народнага мастацтва пачатку XX ст. Многія народныя майстры, імкнучыся да рэальнага адлюстравання рэчаіснасці, з наіўнай непасрэднасцю ўвасаблялі гэта ў сваіх творах. Рэальныя назіранні служылі майстрам толькі матэрыялам, з якога яны выбіралі, на свой погляд, найбольш значнае, часта звязанае з новымі з’явамі мала даступнай гарадской культуры. Напрыклад, Ганна Саф’янік з Бешанковіч ляпіла лялькі з характэрнымі для 1920х гг. прычоскамі, з коцікамсвістком у руках. Відаць, узорамі для майстрыхі паслужылі вобразы местачковых паненак, якія пакінулі незабыўнае ўражанне і нават у пасляваенныя часы трактаваліся ў яе творчасці такім жа чынам. Людміла Томчык з Лужкоў (Шаркаўшчынскі раён) сваіх лялек надзяляла партфелямі: у яе памяці захаваўся вобраз мясцовых настаўніц. Па ўспамінах некаторых майстроў (у прыватнасці, С.Глебкі), вобраз казака на кані таксама адносна позні, ён набыў пашырэнне пасля Першай сусветнай вайны. Праўда, у многіх выпадках гэты сюжэт адрозніваецца ад старажытных коннікаў хіба толькі фуражкайблінам на галаве, часам радком ямакгузікаў на мундзіры, але некаторыя май
    стры ляпілі досыць складаныя кампазіцыі, якія ўвасаблялі вобразы ліхіх ваякказакоў, часамі на пару з паненкамі. Найбольш яркія ўзоры — вырабы майстроў Ракава даваеннага часу.
    Імкненне ісці ад натуры, адлюстроўваць жывое, добра знаёмае пашырыла таксама асартымент цацак у выглядзе жывёл і птушак. Многія майстры не задавальняліся толькі конікамі, козлікамі, пеўнікамі ды качкамі, яны ляпілі ўсё, што ведалі і бачылі. Так, Эдмунд Калантай з в. Сяльцо Дзісенскага павета на саматужніцкапрамысловай выстаўцы 1913 г. ў Пецярбургу дэманстраваў цацкі ў выглядзе льва, барана, індыка, каровы, качкі, сабакі, пеўня32. Пра аблічча гэтых твораў нічога не вядома, але, улічваючы скіраванасць тагачасных выставак, можна меркаваць, што наўрад ці яны былі надта архаічныя.
    Звяртаючыся да новых сюжэтаў, майстры імкнуліся да рэалістычнай трактоўкі, уносілі дэталі, якія павінны былі зрабіць вобраз больш падобным на жы
    32 Каталог экспонатов, собранных кустарным комнтетом Внленского обшества сельского хозяйства. С. 36.
    W.V.V <102% WAV.
    вую натуру. У жывёл з’яўляюцца капыцікі, рожкі, лапы, поўсць і інш. Хоць дакладна вытрымаць прапорцыі ўдавалася не заўсёды, майстры зусім не засмучаліся гэтай акалічнасцю. Для іх падрабязная дэталізацыя — проста сродак дасягнення пэўнай дэкаратыўнасці. Творы наіўнарэалістычнага характару звяртаюць на сябе ўвагу сваёй непасрэднасцю, яркай індывідуальнасцю, асобым светаўспрыняццем.
    Такая тэндэнцыя асабліва прыкметная ў творчасці майстроў другой паловы XX ст. Характар традыцыйнай цацкі і яе функцыі мяняюцца, некаторыя сюжэты зніклі, з’явіліся новыя, адпаведныя часу, узмацнілася рэалістычная накіраванасць. Як адзначаў В.Воранаў, такі кірунак творчасці майстроў «характарызуе эмансіпацыю сялянскай творчасці ад саслабелага ўплыву старажытных сімвалаў, пашырэнне яе мастацкага кругагляду. Майстар становіцца рэалістамназіральнікам, паддаецца зачараванасці побытам. Навакольнае жыццё дае новыя матывы, вобразы, тэмы; вобразы назіраемага по
    33	Воронов В.Н. О крестьянском нскусстве.
    С. 68.
    Н.Камінская. Цацкі «Коннікі». 1982. Дрыбін.
    быту праламляюцца ў мастацкай творчасці і, паспытаўшы на сабе шэраг звычайных у калектыўным працэсе творчасці паслядоўных і паступовых відазмяненняў і дапаўненняў, крышталізуюцца ў закончаны і ўжо маларухомы шэраг новых форм»А\
    Вельмі ярка праявіліся гэтыя асаблівасці ў творчасці патомнай майстрыхі Настассі Камінскай (19031984) з Дрыбіна. Яе творы 1980х гг. адлюстроўваюць яўнае імкненне да наватарства. Фігуркі вышынёй 10—12 см паказваюць піянераў і піянерак у форме, пад гальштукамі, з кніжкамі ў адной руцэ, а другая ўзнята ў салюце. Алейнымі фарбамі падмалявана сінезялёная форма, чырвоныя галыптукі і панамкі, чарнілам падведзены вочы і бровы. Усё —