• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Яшчэ больш выразныя знаходкі XVXVII стст. Сярод іх трапляюцца і цэлыя экзэмпляры, глазураваныя зялёнай, карычневай ці празрыстай паліваіг'. Магчыма, глінянымі цацкамі, як і посудам, не грэбавала тады і
    знаць. Праўда, пазней, у XVIII— XIX стст. яе попыт на вырабы народных майстроўцацачнікаў прыкметна знізіўся, перавага аддавалася дарагім прывазным рэчам з Заходняй Еўропы.
    Аднак вытворчасць глінянай цацкі не спынілася. Наадварот, якраз у XIX — пачатку XX ст. назі раўся своеасаблівы росквіт гэтага віду мастацтва, якое забяспечвала патрэбы простага люду. Цацкі ляпілі амаль ва ўсіх ганчарскіх асяродках. На кожным рынку ў выхадныя дні ці ў час традыцыйных кірмашоў побач з гаршкамі, збанкамі, глякамі і іншым ганчарным посудам можна было бачыць цэлыя россыпы яркіх рознакаляровых пеўнікаў, баранчыкаў, конікаў, качак, лялек, якія былі таннай і даступнай забаўкай для дзяцей. Адначасова многія з такіх твораў дробнай пластыкі былі арыгінальнай аздобай народнага жылля.
    Своеасаблівая прырода гэтага віду народнага мастацтва, спецыфіка вытворчасці, выпрацаваная яшчэ ў старажытнасці, відаць, з’явілася прычынай таго, што колішнія вобразы і прыёмы лепкі
    26	Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. С. 49.
    Цацка «Птушка». Пачатак XX cm. Полаччына.
    глінянай цацкі практычна не мяняліся аж да XX ст., калі многія майстры ляпілі цацкі, якія па характары і стылістыцы мала чым адрозніваліся ад старажытных. Устойлівасцю вызначаўся і выбар сюжэтаў: конь, птушка, жаночая фігура (лялька), коннік. У XX ст. яны дапоўніліся і іншымі вобразамі, узятымі з жыцця.
    Такі дыяпазон сюжэтаў традыцыйнай глінянай цацкі невыпадковы. Ен склаўся пад уздзеяннем старажытных поглядаў і вераванняў земляробаўславян. Аднолькавы для мастацтва славянскіх народаў, ён пацвярджае агульнасць іх фальклорных вытокаў. I хоць у апошняе стагоддзе майстрыцацачнікі сваю творчасць практычна не звязвалі са старажытнымі вераваннямі, традыцыя аказвала вырашальны
    Цацка «Коннік».
    Пачатак XX cm.
    Магілёўшчына.
    ўплыў. Навыкі і прыёмы лепкі цацак выпрацоўваліся стагоддзямі многімі пакаленнямі ганчароў, і гэта нараджала найбольш выразныя, дасканалыя і абагульненыя формы.
    Такой дасканаласцю вызначаюцца, напрыклад, фігуркі коней — аднаго з самых папулярных і распаўсюджаных сюжэтаў народнай цацкі. Вытокі папулярнасці гэтага вобраза зыходзяць яшчэ з часоў язычніцтва. Уяўленні старажытных славян звязвалі вобраз каня з сонцам, яго аб’ёмныя адлюстраванні надзялялі магічнымі функцыямі, скіраванымі на забеспячэнне дабрабыту, ахову ад «нячыстай сілы». У выглядзе конскіх галоў яшчэ
    7
    f
    Цацка «Баран». Пачатак XX cm. Полаччына.
    Цацка «Конік». 1930я гг.
    Івянец Валожынскага раёна. МСБК.
    ў пачатку XX ст. выпілоўвалі вільчакі на стрэхах, іх форму надавалі драўляным коўшыкамкарцам. Натуральна, што пластычныя якасці гліны дазвалялі народным майстрам з належнай паўнатой увасобіць папулярны вобраз, але вырашаўся ён гэтак жа, як і ў дрэве — умоўна і абагульнена.
    Такім жа старажытным і пашыраным вобразам у народным мастацтве славян з’яўляюцца адлюстраванні птушак: пеўняў, жаўранкаў, качак, галубоў. Яны распаўсюджаныя ў ткацтве, вышыўцы, разьбярстве; яшчэ не так даўно як у беларусаў, так і ў многіх суседніх народаў веснавыя каляндарныя святы суправаджаліся выпечкай фігурак
    жаўранкаў з цеста. Магчыма, калісьці да гэтых свят прымяркоўвалі выраб і гліняных цацаксвістулек, але ў XX ст. такіх выпадкаў ужо не адзначалася, іх ляпілі ў любы час года.
    Магічнымі функцыямі надзяляліся ў старажытнасці і іншыя жывёлы, у прыватнасці, казёл і баран. Вобраз казла здаўна акружаны рознымі павер’ямі і забабонамі, адгалоскі якіх заўважаліся яшчэ ў пачатку XX ст. (сярод іх — звычай хадзіць на Каляды з «казой»). Вусная народная творчасць беларусаў засведчыла ролю казла ў земляробчай магіі:
    Дзе казёл ходзіць,
    Там жыта родзіць,
    Дзе казёл рогам,
    Там жыта стогам, Дзе казёл хвастом, Там жыта кустом,
    WAW < 93 > •.♦.•♦••♦•
    Дзе казёл нагою,
    Там жыта капоюД
    У другой народнай песні казёл згадваецца разам з бараном:
    Ой, козле, мой козле, ды хто табе жыта пажне,
    Ці баран, ці авечка, ці маладая паненачка?'^
    Праўда, гліняныя цацкі ў выглядзе козлікаў і баранчыкаў сустракаюцца не так часта, як конікі і птушкі. Затое да гэтых вобразаў, асабліва барана, найчасцей звярталіся майстры пры вырабе фігурных сасудаў. Магчыма, іх захапляў чыста дэкаратыўны прыём — імітацыя кучаравай шэрсці жывёліны з дапамогай шлікера, які пры вырабе цацаксвістулек не прымяняўся.
    Ідэю прадаўжэння жыцця, плоднасці, ураджайнасці, адгалоскі культу зямлі ўвасабляе вобраз жанчыны. I фігуркі з археалагічных раскопак, і цацкі большасці майстроў XX ст., нягледзячы на нязначныя памеры і вялікую абагульненасць форм, трактуюць жаночыя вобразы велічна і манументальна.
    2' Шейн П.В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края. Т. 1. СП6, 1887. С. 98.
    28Беларускія народныя песні. Т. 3. Мінск, 1962. С. 200.
    Перад намі — не столькі дэкаратыўная скульптура, колькі сімвал зямлі.
    Асобную групу цацак, відаць, таксама не менш старажытную, складае цацачны посуд. Маленькія гаршчочкі, збаночкі, місачкі паўтаралі свае большыя прататыпы і таму вызначаліся тымі ж асаблівасцямі, пгго і гаспадарчы посуд кожнага ганчарскага асяродка. Некаторыя майстры з усходнебеларускіх ганчарных цэнтраў (Бабінавічы, Полацк) яшчэ нядаўна выраблялі малюсенькія гаршчочкі з адросткамсвістком, які мацаваўся накшталт носіка ў чайніку. У пасудзінку налівалі ваду, яе булькаценне разбівала свіст на асобныя трэлі накшталт птушыных. Таму часамі гаршчочак вырашаўся ў выглядзе стылізаванай птушачкі з хвосцікамсві стком.
    Нягледзячы на шырыню і масавасць бытавання глінянай цацкі, яе вытворчасць у Беларусі не набыла характару самастойнага промыслу. Выключэнні былі нешматлікія. Так, у кнізе «Спроба апісання Магілёўскай губерні...» адзначаецца, што ў канцы XIX ст. ў Магілёве «10 чалавек мясцовых мяшчан займаецца вырабам з гліны розных дзіцячых цацак, якія ўяўляюць сабой пераважна птушак і звяроў; робяць іх паліваны
    94
    мі і прадаюць у частцы горада, якая называецца «Мікольшчына», каля царквы, у святочныя дні»29. У большасці ж выпадкаў выраб цацак спадарожнічаў ганчарству як пабочны занятак: гаспадар «выкручваў» розны ганчарны посуд, гаспадыня, a то і дзеці ляпілі свістулькі. Такі спадарожны характар цацкі тлумачыць яе адметную асаблівасць: як правіла, яна не распісвалася ў розныя колеры, а глазуравалася, як і посуд, аднатоннай палівай — зялёнай, карычневай ці празрыстай. У гэтых адносінах яна блізкая да аналагічных вырабаў Літвы, некаторых асяродкаў Расіі, Украіны, Польшчы. У традыцыйных асяродках задымленай керамікі чорны колер мелі і цацкі, якія абпальваліся разам з посудам.
    У мастацкіх адносінах гліняная цацка цікавая тым, што спалучае ў сабе дзве як быццам несумяшчальныя асаблівасці. 3 аднаго боку — глыбокая традыцыйнасць, устойлівасць і абмежаванасць сюжэтаў, а таксама блізкі характар іх трактоўкі. Гэта збліжае беларускую народ
    29Опыт оішсання Могнлевской губерннн... Кн. 2. С. 469.
    Цайка «Пара». 1930я гг.
    Ракаў Валожынскага раёна. МСБК.
    ную цацку з аналагічным відам мастацтва не толькі суседніх, але нават і больш далёкіх народаў. 3 другога боку — індывідуальнасць почыркаў кожнага майстра і адсюль бясконцая разнастайнасць трактоўкі адных і тых жа традыцыйных тэм і сюжэтаў. Калі ў размове пра ганчарства можна разглядаць асобныя мясцовыя «школы», якія аб’ядноўвалі майстроў пэўнага рэгіёна ці ганчарскага асяродка, то гліняная цацка нават двух майстроўсуседзяў
    магла розніцца досыць прыкметна. Хоць яны і прытрымліваліся мясцовых традыцый, але розны ўзровень майстэрства, своеасаблівае светаўспрыняцце, нават розніца характараў не маглі не надаць цацкам няхай сабе і не надта значныя, але ўсё ж досыць прыкметныя асаблівасці. Таму характарыстыку творчасці майстроўцацачнікаў лепш рабіць не па рэгіёнах і нават не па ганчарскіх асяродках, а па стылістыцы іх вырабаў, што праяўляецца куды больш выразна, чым рэгіянальныя асаблівасці.
    На жаль, нашы музеі практычна не маюць калекцый традыцыйнай глінянай цацкі. Як і любыя іншыя дзіцячыя забаўкі, не захоўвалася яна і ў народным побыце. Таму асноўны матэры
    ял — творы майстроў пасляваеннага часу, якія ўдалося адшукаць. Аднак, дзякуючы сваёй глыбокай традыцыйнасці, гэты від народнага мастацтва нават і ў сярэдзіне XX ст. захоўваў многія старажытныя рысы. Таму нешматлікі наяўны матэрыял тым не менш можа
    даць неабходнае ўяўленне пра ўсю разнастайнасць стылістыкі і мастацкіх асаблівасцей беларускай народнай глінянай цацкі.
    Найбольш цікавымі з мастацкага боку, традыцыйнымі і распаўсюджанымі з’яўляюцца цацкі, якія выяўляюць старажытны, архаічны кірунак у творчасці майстроўцацачнікаў. Такія творы пазбаўлены розных другарадных падрабязнасцей і індывідуальных адрозненняў, яны перадаюць толькі самыя галоўныя, характэрныя для пэўнай групы персанажаў рысы. Такая цацка — не «партрэт» персанажа, а нібы толькі яго своеасаблі
    Цацкі «Коннікі». 1930я гг.
    Ракаў Всйожынскага раёна. МСБК.
    вы сімвал, што дае прастор для фантазіі і ўласнага адвольнага «прачытання». Асаблівасці кожнай цацкі майстры падкрэслівалі аднойдзвюма характэрнымі дэталямі: крутая шыя з грывай — у каня, загнутыя рогі — у барана, плоская дзюба — у качкі, а ляльку ляпілі ў выглядзе конусаспадніцы, якая пераходзіла ў грудзі, рукі, галаву. Фігуркі амаль не расчляняліся, яны статычныя, франтальныя і ў той жа час, нягледзячы на невялікія памеры, здаюцца нейкімі надзвычай манументальнымі.
    У такім стылі трактаваліся нават новыя сюжэты, якія пашырыліся ў XX ст. Напрыклад, некаторыя майстры ляпілі коннікаў на тройкахзапрэжках. Сюжэт гэты адносна новы, паколькі ў Беларусі да XIX ст. тройкі не мелі пашырэння, але яго трактоўка такая ж, як і іншых традыцыйных твораў. Цацка ўяўляе сабой дзівосную жывёліну з трыма галовамі, з якой у адзінае цэлае зліўся коннік. Такі сюжэт вельмі пашыраны ў творчасці рускіх майстроўцацачнікаў, прычым трактоўка амаль такая ж, што сведчыць пра аднолькавыя прынцыпы стылізацыі і прыёмы працы.
    Такія фармальныя асаблівасці, характэрныя для глінянай