Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
дна, уздымаецца выступ — для лепшага прагрэву выпечкі знутры. Увогуле выраб мае нейкае дзіўнае падабенства з вялізнай шасцярнёй ад нейкай машыны, хоць, вядома, такое ўражанне чыста асацыятыўнае.
Патэльня (пражэльнік, прыжэрнік) па форме аналагічная сучасным металічным вырабам той жа назвы і прызначэння. Гэта адзін з найбольш старажытных відаў посуду, вядомы яшчэ з жалезнага веку. Формы патэльняў асаблівай дасканаласці дасягнулі ў познім сярэдневякоўі ў гарадскім ганчарстве. Яны забяспечваліся пустацелай ручкай, куды ўстаўляўся драўляны дзяржак, нярэдка глазураваліся з абодвух бакоў.
Разнавіднасцю патэльні з’яўлялася рынка — пасудзіна таго ж прызначэння, але на ножках: з практычнага боку куды больш выгадна, з мастацкага — стварае арыгінальны сілуэт. У познім сярэдневякоўі рынка была, відаць, адным з найбольш пашыраных відаў посуду ў побыце гараджан12, недарэмна ў статутах
12 Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. С. 25—26, іл. 3542.
ганчарскіх цэхаў прадугледжваўся яе выраб чаляднікамі пры здачы экзамена. У канцы XIX ст. і патэльні, і рынкі былі выцеснены больш практычнымі вырабамі з металу, толькі ў Поразаве і Пружанах яны сустракаліся яшчэ і
ў першай палове XX ст. Пад такой жа назвай гэтая пасудзіна вядомая і ў гюльскім ганчарстве, дзе яшчэ нядаўна зрэдку ўжывалася для вытоплівання тлушчу13.
Сярод сталовага посуду найбольшай распаўсюджанасцю бы
С.Рымдзёнак.
Гладыш і збан. 2012.
Герліанавічы Шаркаўшчынскага раёна.
V3 Frys'Pietraszkowa Е., KunczynskaIracka А., Pokropek М. Sztuka ludowa w Polsce. S. 98.
66
тавання і разнастайнасцю форм вызначаліся гладышы і збанкі, якія служылі для захавання і падачы на стол малака і малочных прадуктаў. Гладыш (гарлач, стаўбун, гладышка) у аснове сваёй складаўся з двух аб’ёмаў — шарападобнага тулава і цыліндрычнай гарлавіны. Hi вуха, ні носіказліву гладышы не мелі, чым, відаць, і выклікана іх назва.
Пры вырабе гарлачоў ганчары зыходзілі з дзвюх задач: каб можна было залезці рукой унутр пры мыцці, але і няцяжка было
абхапіць за гарлавіну. Гэта і вызначыла памеры і прапорцыі гладышоў. Але ў такіх межах формы іх маглі мяняцца досыць прыкметна. На Заходнім Палессі чляненне паміж гарлавінай і тулавам даволі выразнае, сасуды ёмістыя, з шырокім іулавам. На Падняпроўі яны набы ваюць стройны выцягнуты сілуэт з маленькім шарападобным тулавам і доўгай шыяй. Вель
мі характэрныя гладышы па Паазер’і. Тут іх завуць стаўбунамі, і не дарэмна: масіўныя, шыракагорлыя, так што адной рукой не абхапіць, яны вызначаюцца слаба выяўленым, амаль прамасценным сілуэтам. Такая форма — вынік уплыву фармоўкі налепам, якая ў мясцовым ганчарстве пераважаала. Нават у гарадскіх і местачковых ганчарскіх асяродках, дзе бытавала тачэнне
Берасцень. Пачатак XX cm. Глыбоцкі раён.
на крузе, формы гладышоўстаўбуноў былі такія ж грузныя і шыракагорлыя.
Яшчэ адна своеасаблівая назва гладышоў з паўночнага захаду Беларусі — берасцень — вызначана характэрным мясцовым звычаем абгортваць керамічны посуд берасцянымі стужкамі, прычым гэтая назва ўжывалася нават у тых выпадках, калі гладыш не меў берасцяной аплёткі. Апошняя надавала посуду належную трываласць, зніжала цеплаправоднасць. 3 мастацкага ж боку спалучэнне
керамікі і бяросты стварала своеасаблівы дэкаратыўны эфект, які ўзмацняўся архаічным выглядам посуду. Вялікія, масіўныя, слаба прафіляваныя гладышы даваеннага часу з Дзісны ўражваюць нейкай незвычайнай манументальнасцю, статычнасцю і важкасцю.
Збан (збанок, жбан, глечык) у адрозненне ад гладыша мае вуха і носік для зліву. У практычных адносінах збан больш зручны, але, на думку даследчыкаў, у народным побыце ён з’явіўся адносна нядаўна, у часы поз
А.Навумові'ч.
Гаршкі і гладыш. 1979.
Дарасіно Любанскага раёна. НГМ.
С.Нарановіч. Збанок і міска. 2009. Мінск.
няга сярэдневякоўя сустракаўся пераважна ў побыце гараджан14. Пра гэта сведчыць не толькі слабое распаўсюджанне збанкоў у сельскім побыце да канца XIX ст. (а ў некаторых раёнах заходняга Паазер’я ён не сустракаўся нават і ў XX ст.), але і тое, што не ўсюды гэтая пасудзіна змагла набыць уласную назву. Так,
й Мйлюченков С.А. Белорусское народное гончарство. С. 121.
на Падняпроўі збанок называлі «куўшын», «кушын», «кукшын», «кахвейнік», што гаворыць пра яўны ўплыў гарадской лексікі.
Тым не менш збанкі былі хутка ацэнены ў народным побыце. Досыць шырока бытуюць яны і сёння, у той час як гладышы трапляюцца рэдка. Калі гладышы звычайна былі непаліваныя, то збанкі, як правіла, глазураваліся ўнутры, часта — і звонку, пераважна ў верхняй частцы, аздабляліся паяскамі прачэрчанага ці ангобнага дэкору, маляў
нічымі пацёкамі рознакаляровай палівы. Такія асаблівасці тлумачацца розным характарам прызначэння: гладышы звычайна служылі для захавання малочных прадуктаў, збанкі ўжываліся для падачы іх на стол, таму аздабляліся больш дасканала. Нельга не ацаніць і прапорцыі збанка, яго зграбны сілуэт, пругкі выгін вуха, якое нібы вырастае з шыйкі, мякка загінаецца і плаўна сутыкаецца з тулавам.
Такая агульная схема збанка ў кожным рэгіёне мае досыць прыкметныя варыянты. На Заходнім Палессі (Пружаны, Ружаны) збанкі вызначаюцца выразным чляненнем форм, амаль цыліндрычная шыйка са злёгку адагнутым венчыкам выразна стыкуецца з амаль шарападобным, злёгку звужаным да дна тулавам, а вуха нібыта прыстаўлена верхнім канцом да гарлавіны. У Гарадной суадносіны аб’ёмаў іншыя: тулава вялікае, быццам разбухлае, гарлавіна кароценькая і шырокая, з гарызантальна прафіляваным венчыкам, ад якога адыходзіць вуха.
У збанкоў з цэнтральнай часткі Беларусі такое чляненне менш выразнае. У Дарасіно пераход ад даволі доўгай гарлавіны да тулава яшчэ прыкметны; вышэй, на поўнач, сілуэт збанка
набывае плаўныя Sпадобныя абрысы, найярчэй выяўленыя ў вырабах з Крэва. У Івянцы і Ракаве бытавалі збанкідайнікі масіўных, статычных форм з шырокім горлам. У некаторых старажытных ганчарных асяродках (Мір, Крычаў) збанкі завяршаюцца двайным валікам па венчыку, а на Усходнім Палессі (Лоеў, Камарын), як і на суседніх тэрыторыях Украіны, — досыць шырокім раструбам. Гэта рэха старажытных форм цэхавага рамяства, звязанага з традыцыямі Заходняй Еўропы.
Даўні від посуду, вядомы яшчэ з часоў позняга неаліту, — міскі15. Прызначаныя для яды, усе яны маюць ярка выяўленую ўтылітарную асаблівасць — значную перавагу шырыні над вышынёй, шырока расхіленыя берагі. Праўда, найбольш яркія ўзоры такога тыпу (маленькае дно і шырока расхіленыя прамыя сценкі) бытавалі толькі на поўначы Міншчыны. У іншых ганчарскіх асяродках міскі звычайна выраблялі з выразным зломам сценак, які быў своеасаблівай мяжой паміж ніжняй канічнай
15 Очеркн по археологнп Белорусснн. Ч. 1 С. 85.
і верхняй цыліндрычнай ці амаль цыліндрычнай часткай, завершанай круглым або гарызантальна зрэзаным венчыкам. Злом знаходзіўся крыху вышэй сярэдзіны сценак, на паўднёвым захадзе (Поразава, Пружаны, Гарадная) — за 2—3 см ад краёў, так што верхняя цыліндрычная частка больш нагадвала шырокі стужкавы венчык. Такія ж міскі бытавалі і на поўначы Украіны (уключаючы Падняпроўе)1*’, a таксама ў шэрагу асяродкаў на захад ад Буга. Гэта сведчанне традыцыі, што зыходзіць ад керамічнай вытворчасці старажытнаславянскіх плямён, якія насялялі гэтую тэрыторыю ў 1м тысячагоддзі н.э. Пазней яна была падмацавана ўплывам гарадскога цэхавага рамяства.
Паралельна, асабліва ў цэнтральных і паўночных раёнах Беларусі, бытавалі таксама акруглабокія міскі (лаханка, чашка, чаропка). Паходжанне іх, відаць, больш старажытнае, чым рабрыстых місак, паколькі сустракаліся яны пераважна ў асартыменце сельскіх ганчарных асяродкаў, дзе выраблялі посуд ар
"•Данченко Л.С. Народна кераміка Середнього Прндніпров’я. Кнів, 1974. С. 71—72.
Міска. 1930я гг. Ракаў Валожынскага раёна. МСБК.
хаічнага тыпу. Сведчаць пра гэта і назвы, адна з якіх — чашка — узыходзіць да старажытнарускіх часоў і выдае роднаснасць глінянай пасудзіны з аналагічнай драўлянай.
У традыцыйным народным побыце нярэдкімі былі міскі досыць значных памераў, што было выклікана патрэбамі вялікіх сем’яў. Такую місу, напоўненую адваранай бульбай ці іншай стравай, ставілі ў цэнтры стала. Вялікія, 50—70 см у дыяметры, місы (мядніца, рукамый) служылі для ўмывання, часам да беражка іх з унутранага боку прылеплівалі спецыяльнае гняздо для мыла.
Бытавалі таксама талеркі (паўмісак, блюда).
Прызначаныя для стала, галоўным чынам святочнага, міскі часцей чым іншы посуд мелі нейкі дэкор: канцэнтрычныя гладкія і хвалістыя паяскі, кветкіразеткі, нанесеныя на сценкі і дно белым ці карычневым ангобам пад празрыстую паліву. Многія гарадскія і местачковыя ганчары выраблялі міскі і талеркі яўна дэкаратыўнага прызначэння для аздаблення інтэр’ера. Дэкор іх быў больш разнастайны, нярэдка па краях ішлі розныя віншавальныя, пажадальныя і іншыя надпісы накшталт «Чым хата багата, тым і рада», «Без солі і хлеба благая бяседа». У Барысаве, Бабруйску, Копысі, Ракаве і іншых гарадскіх і местачковых асяродках талеркі нярэдка адціскалі ў гіпсавых формах з рэльефнымі малюнкамі, напрыклад бусла сярод чароту, снапа, касы і цэпа, архітэктурных матываў і інш. Такія талеркі, купленыя калісьці на кірмашах, і да сённяшняга дня захоўваюцца ў інтэр’ерах як сямейныя рэліквіі.
Каларытнымі абрысамі вызначаўся гляк (ляк, агляк, глёк) — шарападобная пасудзіна на 5—10 л з вузкім горлачкам і адным, зрэдку — двума вушкамі, вядомая таксама ў літоўцаў (ле
Гляк. 1930я гг. Лоеўскі раён. БДМНАП.
каі), украінцаў (бунька), палякаў. У гляках трымалі алей, гарэлку, насілі на поле ваду ці квас, а ў XX ст. найбольш пашыранае прызначэнне гляка — захаванне газы. У малюсенькіх, да паўлітра, глячках трымалі прыправы, настойвалі лекавыя травы.
Асабліва значных адрозненняў у формах глякоў не назіралася. На Падняпроўі яны выцягнутыя, у цэнтральнай частцы Беларусі — яйкападобныя ці, наадварот, прыплюснутыя, нібыта састаўленыя з двух конусаў, на захадзе — шарападобныя. Характэрна, што дакладныя, гармані
чныя формы глякоў, якія найлепш адпавядалі практычнаму прымяненню, служылі ўзорамі для гарадскіх і местачковых майстроўмеднікаў. Досыць дарагія медныя глякі, пашыраныя ў побыце заможнага насельніцтва, амаль дакладна паўтаралі свае гліняныя прататыпы.