Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
Сценкі пасудзін большага памеру нарошчвалі кальцавым налепам. Гліняныя качалкі ўкладвалі колцамі, прымазвалі да сценак, паволі паварочваючы круг і разгладжваючы швы. У некаторых ганчарных цэнтрах гліняную качалку ўкладвалі не колцам, а па спіралі. Такім чынам нарошчвалі патрэбную вышыню сценак, затым паверхню прыгладжвалі і надавалі пасудзіне патрэбны выгляд, часам аздаблялі простым арнаментам, звычайна ў выглядзе аднаго ці некалькіх хвалістых паяскоў, выціснутых на плечыках вырабу.
Тэхніка кальцавога налепу, вядомая з часоў неаліту13, яшчэ і ў першай палове XX ст. бытавала на паўночным захадзе Беларусі, a таксама на поўначы Еўрапейскай Расіі, сумежных літоўскіх тэры
' 'Псаенко В.Ф. Неолнт Прнпятского Полесья. С. 42, 54, 62, 74; Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч, 1. С. 74—75.
торыях, у горных раёнах Балканскага паўвострава, г.зн. там, дзе ўжывалі архаічныя ручныя ці нажныя ціхаходныя кругі з нерухомай воссю.
На першы погляд, такія як быццам прымітыўныя вырабы не вызначаюцца якойнебудзь мастацкасцю. Безумоўна, малапластычная фармовачная маса, прасцейшыя прылады працы, архаічны спосаб вытворчасці абмяжоўвалі магчымасці майстроў, стрымлівалі іх мастацкія імкненні. Тым не менш посуд ручной лепкі зусім не пазбаўлены мастацкіх вартасцей. Ён вызначаецца нейкай своеасаблівай жывасцю, ярка выяўленай рукатворнасцю і непаўторнасцю. Сярод ляпных пасудзін не знойдзеш і дзвюх абсалютна аднолькавых. Як бы ганчар ні выпраўляў, ні прыгладжваў выраб, на ім застаюцца і сляды стыкаў гліняных жгутоў, і ўмяціны, і сляды пальцаў, а некаторая асіметрыя надае кожнай новай рэчы ўласцівае толькі ёй аблічча. Вырабы таўстасценныя, масіўныя, статычныя і пасвойму манументальныя, нават калі і невялікіх памераў.
Адначасова з канца XIX ст. (у гарадскіх асяродках і раней) усім славянскім і іншым народам Еўропы было вядома выцягванне посуду з камяка гліны на быстра
Працэс вырабу збанка.
ходных кругах з рухомай воссю. Называлі яго тачэннем, паколькі працэсы фармоўкі глінянага посуду на крузе і апрацоўкі драўлянай загатоўкі ў такарным станку вельмі падобныя. Паверхню сфармаванай пры хуткім вярчэнні на крузе глінянай пасудзіны апрацоўвалі спецыяльным драўляным нажом (шналь, ножык, падчыстка), затым адразалі выраб ад круга драцяной зрэзкай і ставілі яго на прасушку на паліцах пад столлю ў майстэрні ці ў хаце.
Точаны посуд вызначаецца разнастайнасцю форм і абрысаў. Сценкі яго тонкія, сілуэт зграбны, дасканалы, часта даволі вытанчаны. Той багаты і разнастайны асартымент бытавога і ўтылітарнамастацкага посуду, які быў тыповы для большасці ганчарных асяродкаў Беларусі канца XIX — першай паловы XX ст., набыў пашырэнне якраз дзякуючы прымяненню быстраходнага ганчарнага круга.
Падсушаную партыю ганчарных вырабаў абпальвалі ў хатняй печы ці спецыяльна збудаваным горне. Звычайныя хатнія печы скарыстоўваліся для абпалу керамікі ў некаторых асяродках заходняй часткі Беларусі, а таксама на сумежных тэрыторыях Літвы, Латвіі і ў асобных ганчар
ных цэнтрах Расіі. Вырабаў у іх змяшчалася няшмат — 30—40 штук. Часам некаторыя ганчары (напрыклад, у Міры) узводзілі печы большага памеру — на сотню пасудзін. Паводле даных археалогіі, хатнія печы выкарыстоўваліся для абпалу керамікі яшчэ ў старажытнарускі перыяд14, а ў XIX—XX стст. — у тых асяродках, дзе ганчарства бытавала ў нязначных маштабах.
Для масавай вытворчасці посуду ўзводзілі спецыяльнае збудаванне — горан (гарон, гарно). Горны былі розных форм і канструкцый: круглыя ці чатырохвугольныя, адна і двухкамерныя, адкрытыя ці закрытыя, наземныя ці заглыбленыя ў зямлю. Адны з іх ілюструюць дынаміку развіцця ганчарных горнаў на працягу апошніх стагоддзяў, другія — рэгіянальныя асаблівасці ганчарскага абсталявання.
Круглыя горны, вядомыя на ўсходнеславянскіх землях ужо ў XII—XIII стст.15 і генетычна звязаныя з антычнымі прататыпамі ў гарадах Паўночнага Прычарна
"Нсторня культуры Древней Русн. М.; Л., 1948. С. 103.
''Рыбаков Б.А. Ремесло Древней Русн. М., 1948. С. 343.
Выгрузка ганчарнага горна. 1987.
Гарадная Столінскага раёна.
мор'я16, у XIX—XX стст. былі пашыраны ва Украіне, адкуль трапілі і ў Беларусь — у Прыдняпроўе і Палессе. Узводзілі іх наводдаль ад жылля, у яме. Сценкі горнаў абвалоўвалі ці абносі
лі зрубам. Топка перакрывалася скляпеннем (под, рашотка, чарэнь) з дзікамі для агню (люхты, слёсы), камера абпальвання звычайна мела адкрыты верх, куды і
загружалі посуд.
Чатырохвугольныя горны,
прататыпамі якіх былі, відаць, хатнія печы, на Беларусі пашы
1(1 Там жа. С. 348—352.
рыліся ў XVIXVII стст., у час
інтэнсіўнага развіцця гарадскога цэхавага рамяства, калі печ з яе малым аб’ёмам ужо не адпавядала масавым патрэбам рынку. Бытавалі яны на захадзе і поўначы Беларусі (а таксама на ўсходзе Літвы і Латвіі) пераважна ў гарадскіх і местачковых асяродках ганчарства.
Па тыпу чатырохвугольныя горны падзяляліся на аднакамерныя і двухкамерныя. Першыя, больш простыя і, відаць, больш старажытныя, мала чым розніліся ад звычайных печаў, працэс абпалу ў іх быў працаёмкім і малакіруемым, паколькі посуд загружаўся на памост дроў і пры іх згаранні асядаў, часта трэскаўся. Таму ўжо ў XIX ст. аднакамерныя горны прымяняліся рэдка, уяўляючы сабой пераходны этап да больш дасканалых і прадукцыйных двухкамерных, у якіх топка аддзялялася ад камеры абпальвання перакрыццем з адтулінамі. Гэта давала магчымасць рэгуляваць працэс абпалу, павышалася і прадукцыйнасць, паколькі загружаны асобна ад паліва посуд на працягу ўсяго абпалу быў нерухомы.
Двухкамерныя чатырохвугольныя закрытыя горны будавалі ў майстэрнях, адкрытыя — наводдаль ад жылля, часткова заглыблялі ў зямлю. Посуд за
гружалі ў іх зверху, укладваючы радамі на перакрыцце: унізе — больш, зверху — менш. Загружаную партыю (200300 шт.) закрывалі чарапкамі бракаванага посуду, часам яшчэ і жалезным лістом. Працэс абпалу ў хатніх печах доўжыўся 5—6, у горнах усіх тыпаў 1014 гадзін.
3 гэтай завяршальнай і вельмі важнай стадыяй ганчарнай вытворчасці спалучаліся розныя прыёмы хімікатэрмічнай апрацоўкі вырабаў, што надавалі ім не толькі неабходныя практычныя, утылітарныя ўласцівасці, але і вызначалі іх мастацкія якасці. Беларускія ганчары прымянялі абварванне (гартаванне), паліванне (глазураванне) і задымліванне.
Найбольш старажытны, пашыраны і ў XIX — першай палове XX ст. спосаб хімікатэрмічнай апрацоўкі — гартаванне (абварванне). Моцна распаленыя ў горне вырабы выцягвалі спецыяльнымі драўлянымі абцугамі ці качаргой і пагружалі ў абвару — водны раствор жытняй ці пшанічнай мукі, часам з дабаўкай квасу, вугалю, кастрыцы, сажы. Загартаваны такім чынам посуд станавіўся моцным, «звінеў», пры гэтым змяншалася порыстасць чарапка.
Аднак з мастацкага боку найбольш цікавае тое, што ў
Ф.Вашчьйа. Гартаваны посуд. 1979.
Ганявічы Клецкаіа раёна.
працэсе загартоўкі посуд пакрываўся чорнакарычневымі, быццам спецыяльна намаляванымі плямамі, эфектна рассыпанымі на светлай паверхні. Прычым выразнасць такога арыгінальнага дэкору залежала ад якасці загар
тоўкі. У народзе даўно ўстанавілі такую ўзаемасувязь, і пакупнікі на рынках у першую чаргу звярталі сваю ўвагу на вырабы больш «рабыя», «стракатыя», «прыгожыя», інтуітыўна звязваючы гэта з іх высокімі практыч
А.Кірычак. Гартаваны посуд. 2072. Салігорск.
нымі якасцямі. Няўдала загартаваны посуд пакрываўся суцэльным шэрым налётам, на думку спажыўцоў быў нетрывалым і не карыстаўся попытам. У выніку ганчар вымушаны быў дабівацца належнай якасці.
Вядомае яшчэ з часоў агульнаславянскай супольнасці, абварванне ў XIX—XX стст. было пашырана амаль ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, акрамя Палесся. Заўважана яўная залежнасць гэтага спосабу апрацоўкі ад саставу фармовачнай масы з да
мешкам жарствы, паколькі ў працэсе абварвання ў грубазярністым чарапку часткова закрываліся мікрапоры. Таму ў адзначаны перыяд абварванне бытавала ў тых рэгіёнах, дзе прымянялася архаічная фармоўка з грубазярністай масы на ручным ганчарным крузе: на паўночным захадзе Беларусі, сумежных тэрыторыях Літвы, поўначы Расіі, Балканскім паўвостраве. У іншых ганчарных цэнтрах Беларусі абварванне прымянялася пераваж
на для пячнога посуду паралельна з іншымі спосабамі апрацоўкі.
Спалучэнне такога старажытнага спосабу апрацоўкі ганчарных вырабаў, як гартаванне, з яшчэ больш старажытным спосабам іх вытворчасці — фармоўкай налепам — давала асабліва цікавы мастацкі эфект. «Статычныя формы і масіўныя, быццам з цяжкасцю сагнутыя ручкі спарышоў, — адзначае І.Ялатамцава, — ствараюць адчуванне застыласці, нерухомасці, інерцыі матэрыялу. Здаецца, што заключаная ў гэтай масе жывая творчая сіла выканаўцы яшчэ прыкладае велізарныя намаганні для таго, каб вызваліцца, вырвацца вонкі. Характар матэрыялу дапаўняе гэты вобраз. Грубыя, шурпатыя сценкі і плямістая, рабая паверхня надаюць вырабу якісьці асабліва суровы характар» .
У сярэдзіне XX ст. гартаваная кераміка перажыла перыяд амаль поўнага знікнення. У 1980я гг. яе зрэдку выраблялі на мясцовыя патрэбы толькі ў Ганявічах (Фёдар Вашчыла, Уладзімір Вярэйка). He было ніякіх
17 Елатомцев a Н.М. Художественная кера мнка советской Белорусснн. С. 62—65.
Ганчар А.Кірычак.
Самгорск. 2012.
звестак і пра існаванне промыслу ў іншых рэгіёнах і краінах. Рэдкая старажытная тэхналогія магла стаць набыткам гісторыі.
Сітуацыя змянілася да лепшага ў канцы 1980х гг., з уздымам цікавасці да традыцыйнай культуры і пашырэннем клопатаў па адраджэнні заняпалых рамёстваў. Спачатку ўдалося зацікавіць майстроў старэйшага пакалення ў колішніх ганчарскіх асяродках, дзе вытворчасць гартаванай керамікі хоць і спынілася яшчэ ў пасляваенныя гады, але традыцыі яе не забыліся. На выстаўках з’явіліся вырабы Міхаіла Шэкіна з Лядаў, пазней — Віктара Семянкова з Гарадка.
У сярэдзіне 1990х гг. да іх дадаўся шэраг маладых майстроўганчароў.
Таксама старажытным, хоць і крыху пазнейшым спосабам хімікатэрмічнай апрацоўкі ганчарных вырабаў з’яўляецца задымліванне (дымленне). На Беларусі яно вядома з часоў сярэдневякоўя, у познім сярэдневякоўі было пашырана ў гарадскім ганчарстве Усходняй і Цэнтральнай Еўропы (за выключэннем Палесся)18. У XIX — першай палове XX ст. задымлены посуд выраблялі ў многіх ганчарных асяродках Беларусі. Прымянялася дымленне пераважна для вытворчасці пячнога поСУДУ, У большасці выпадкаў паралельна з іншымі спосабамі апрацоўкі.