Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
дзяржаве. Паміж майстрамі былі і больш цесныя кантакты, паколькі рэльефная кафля адціскалася ў драўляных формах, вырабленых разьбярамі.
Пасля таго як беларускія цаніннікі бліскуча справіліся са сваёй задачай у НоваІерусалімскім манастыры, іх перасялілі ў Маскву, дзе тады ішло шырокае будаўніцтва. У творчай садружнасці з рускімі майстрамі яны прынялі ўдзел у аздабленні многіх пабудоў: Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве (1671—1674), надбрамнай царквы Спаса за Залатой рашоткай у Крамлі. Асабліва яркі плён такога творчага супрацоўніцтва — дэкор царквы Грыгорыя Неакесарыйскага на Палянцы (1663—1672). Храм і званіца ўпрыгожаны шырокімі паясамі з паліхромнай кафлі, якая ўтварае незвычайны малюнак пад назвай «паўлінава вока». Такім жа ўзорам аздоблены Пакроўскі сабор у Ізмайлаве. Аўтарамі керамічнага дэкору былі выдатныя майстрыбеларусы Сцяпан Іваноў і Ігнат Максімау «с товаршцн» .
21 Русскобелорусскне связн во второй по
ловнне XVII века. Мннск, 1972. С. 43—47.
Белорусы Москвы. XVII век // Сост. О.Д.Ба
женова, Т.В.Белова. Мннск, 2013. _____________________
г2 Абецедарскйй Л.С. Белорусы в Москве
XVII в. Мннск, 1957. С. 12. ' вТам жа. С. 3638.
V.W.V /21^ W.VA
Вяршыняй творчасці беларускіх цаніннікаў у Маскоўскай дзяржаве сталі керамічныя рэльефы, вырабленыя Сцяпанам Івановым для аздаблення царквы Успення ў Ганчарах. Паўтараметровыя гарэльефы, умацаваныя на барабанах купалоў, адлюстроўваюць чатырох евангелістаў.
У рускім дэкаратыўным мастацтве гэта было новай з’явай, паколькі праваслаўная царква забараняла скульптурныя адлюстраванні. Майстар надзвычай дасціпна вырашыў тэхнічны бок работы: кожны рэльеф адціснуты з чатырох формаў, прычым тры ніжнія — аднолькавыя для ўсіх евангелістаў, розняцца толькі верхнія, з якіх адціскаліся галовы. Расфарбаваныя ў розныя колеры (зялёны, карычневы, сіні, жоўты, белы), рэльефы вызначаюцца народнай трактоўкай звычайных, крыху грубаватых вобразаў.
Кафлярства XVI—XVII стст. адлюстроўвала тыя інтэнсіўныя ўзаемасувязі, якія падтрымлівалі са сваімі суседзямі беларускія майстры. Яно не толькі жывілася найноўшымі дасягненнямі заходнееўрапейскага мастацтва, але і дзялілася імі са сваімі суседзямі. Найбольш яркі прыклад — дзейнасць беларускіх майстроўцанін
нікаў у Маскоўскай дзяржаве24.
Разнастайнасцю малюнкаў, стылістыкі, характару выканання вызначалася беларускае кафлярства XVIII ст. Паранейшаму асноўнае месца займала рэльефная кафля з геральдычнымі і рэлігійнымі сюжэтамі, расліннымі матывамі, адлюстраваннямі людзей, двухгаловых арлоў, драпежнікаў і інш. Адначасова пашырылася і гладкая кафля з размалёўкай сінім кобальтам ці каляровымі глазурамі, што сведчыла пра яўны ўплыў кафлярства Галандыі, адкуль нярэдка завозіліся камплекты печаў для маёнткаў і сядзіб25. Аднак мясцовыя вырабы, аздобленыя букетамі, кветкамі ці проста адвольнымі матывамі расліннага характару, вызначаліся значна большай непасрэднасцю дэкору, яўным уплывам народнага мастацтва. Гладкае поле печы з размаляваных кафлін нагадвала яркі дыван, з якім кантраставала рэльефнае, складаных абрысаў вырашэнне цокаля.
24Неабходна зазначыць, што звыш 200 000 беларускіх рамеснікаў апынуліся ў Маскве і яе ваколіцах зусім не па сваёй волі, а былі прымусова вывезены як палонныя ў выніку ваенных дзеянняў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім.
“Беларуская кафля. С. 95—103.
Такі кантраст яшчэ больш узмацніўся ў канцы XVIII ст. пад уплывам класіцызму. Кафля набыла аднатонную (белую, зялёную) расфарбоўку, рэльефны дэкор стаў больш спакойны і ўраўнаважаны, пашырыліся характэрныя для класіцызму сюжэты: ромбы, разеткі, картушы, гірлянды, вянкі, ваенная атрыбутыка, антычныя матывы. Завяршэнні печаў паранейшаму рабіліся з багатым рэльефным дэкорам, які яшчэ больш падкрэсліваў стрыманасць і ўраўнаважанасць асноўнай часткі.
Складаным і супярэчлівым характарам вызначалася кераміка другой паловы XIX ст. У першую чаргу гэта датычыла кафлі, попыт на якую прыкметна ўзрос. Але калі тэхнічны ўзровень кафлярства заставаўся досыць высокім, то мастацкія якасці вырабаў прыкметна знізіліся. Кафля адціскалася ў гіпсавых формах, малюнкі мелі эклектычны характар, у многіх выпадках цалкам паўтаралі замежныя ўзоры. Невялічкія заводзікі па вырабе кафлі працавалі ў многіх гарадах і мястэчках Беларусі, але саматужніцкі характар вытворчасці не паспяваў за развіццём капіталістычных адносін. Каб паправіць становішча, уладальнікі заводаў запрашалі замеж
ных майстроў, якія пераабсталёўвалі вытворчасць на свой лад. У гэтых адносінах вельмі характэрнае апісанне завода Ю.Санкоўскага ў маёнтку Лемніца Сен ненскага павета: «На заводзе Санкоўскага, акрамя кафлі, што вырабляецца і на ўсіх іншых такога роду заводах, вырабляюцца яшчэ штучныя печы, а таксама глазурныя і тэракотавыя каміны. Вырабы адрозніваюцца трываласцю і зграбнасцю, так што ў гэтых адносінах завод Санкоўскага пакідае далёка ззаду ўсе іншыя кафляныя заводы Магілёўскай губерні. Па ўладкаванні сваім і спосабе вытворчасці завод гэты ўяўляе перайманне заводаў, што існуюць у Германіі»л.
Такія складаныя, у многім супярэчлівыя працэсы былі характэрны не толькі для кафлярства, але і ў цэлым для ганчарства. Асабліва ўзмацніліся яны пасля рэформы 1861 г. Гарадское рамяство не вытрымлівала канкурэнцыі з капіталістычнай прамысловасцю і паступова занепадала. Так, у 1867 г. ў Віцебску дзейнічала 41 ганчарная майстэрня, а праз 30 гадоў тут працавала
26Опыт опнсання Могнлевской губерннн...
С. 263.
ўсяго 14 майстроў, у якіх ужо не было ні чаляднікаў, ні вучняў27. Падобная карціна назіралася і ў іншых гарадах, якія ў часы позняга сярэдневякоўя славіліся як буйныя ганчарскія асяродкі з высокаразвітым характарам рамяства. Тыя ж нешматлікія рамеснікі, якія прадаўжалі займацца ганчарствам, вымушаны былі пераарыентоўвацца на сельскага спажыўца.
Іншыя працэсы адбываліся ў сельскім ганчарстве. Адмена прыгоннага права, развіццё капіталістычных адносін значна паўплывалі на становішча і характар народных промыслаў і рамёстваў. Прамысловыя тавары былі маладаступныя сялянству з яго нізкай пакупной здольнасцю, паранейшаму вялікім попытам карыстаўся больш танны гліняны посуд. Росту рамяства садзейнічала таксама і малазямелле значнай часткі сялянства. Гэтыя фактары спрыялі таму, што ў многіх месцах Беларусі ўтварыліся буйныя ганчарскія асяродкі, якія ахоплівалі некалькі суседніх вёсак, а па колькасці майстроў пакідалі далёка ззаду
старажытныя гарадскія цэнтры. 3 найбольш буйных канцэнтрацый ганчарскіх паселішчаў можна назваць Сіняўку, Ганявічы, Масцілавічы, Забалатнікі (сённяшні Клецкі раён), Ясянец, Грачыхі, Кутаўшчыну, Пруды (Баранавіцкі раён), Благаўку, Русакі і Літвінавічы28, Новае Вільянава (Шклоўскі раён). Колькасць ганчароў тут даходзіла да некалькіх сотняў.
Адначасова з такім прыкметным колькасным развіццём сельскага ганчарства адбывалася павышэнне яго якаснага ўзроўню. Кантакты з гарадскімі ганчарамі (напрыклад, на кірмашах), выхад на шырокі рынак, імкненне да павышэння ўзроўню рамяства і якасці прадукцыі спрыялі засваенню лепшых дасягненняў ганчарнай вытворчасці. Вясковыя майстры актыўна авалодвалі тачэннем на быстраходным ганчарным крузе, знаёміліся (часта з дапамогай розных хітрыкаў) з сакрэтамі прыгатавання і прымянення глазуры, тэхнікай роспісу і інш. Значна пашырыўся асартымент вырабаў, майстры імкнуліся паўтарыць у гліне неаб
2' Міыюченков С.А. Белорусское народное гончарство. С. 17.
28Гэтыя вёскі існавалі да 1977 г.
ходныя ў побыце, але параўнальна дарагія прамысловыя рэчы.
Такім чынам, шматвяковыя адрозненні паміж архаічным сельскім і высокаразвітым гарадскім рамяством у канцы XIX ст. паступова згладжваліся. I тое, і другое арыентавалася галоўным чынам на небагатых сельскіх і местачковых пакупнікоў, а прадукцыя адлюстроўвала мясцовыя густы і традыцыі. Таму практычна пра ўсё ганчарства канца XIX — пачатку XX ст. можна гаварыць як пра народнае, за выключэннем хіба толькі кафлі і яўна эклектычных, пераймальніцкіх вырабаў, што часам ствараліся некаторымі гарадскімі ганчарамі.
Па самых прыблізных даных, на мяжы XIX—XX стст. на тэрыторыі Беларусі налічвалася звыш трохсот паселішчаў з развітым ганчарным рамяством. Вось пералік найбольш значных ганчарных асяродкаў (у адпаведнасці з сучасным адміністрацыйным падзелам):
Брэсцкая вобласць: Пружаны; Кобрын; Ляхавічы; Гарадная (Столінскі раён); Пагост Загародскі (Пінскі раён); Ружаны, Шарашэва, Плябанцы (Пружанскі раён); Ясянец, Грачыхі, Кутаўшчына, Пруды (Баранавіцкі раён); Дзівін (Кобрынскі раён).
Гродзенская вобласць: Поразава (Свіслацкі раён); Мір (Карэліцкі раён); Крэва, Заблоцце (Смаргонскі раён); Морына, Крывічы (Іўеўскі раён); Малыя Карнышы, Ладзенікі, Брацянка (Навагрудскі раён); Заборцы, Міхалішкі (Астравецкі раён); Скідзель (Гродзенскі раён); Дзярэчын (Зэльвенскі раён); Жалудок (Шчучынскі раён).
На кірмашыў Пінску. Фота 1930х гг.
Мінская вобласць: Барысаў; Смалявічы; Крупкі; Смілавічы (Чэрвеньскі раён); Чэрнеўка (Барысаўскі раён); Івянец, Ракаў (Валожынскі раён); Сіняўка, Ганявічы, Масцілавічы, Забалатнікі (Клецкі раён); Рэчкі, Ілья, Курнікі (Вілейскі раён); Дарасіно (Любанскі раён); Галавачы (Мінскі раён); Сямёнавічы (Уздзенскі раён); Крачаты (Стаўбцоўскі раён); Сярэды (не існуюць цяпер), Лыжычы (Мядзельскі раён).
Віцебская вобласць: Бешанковічы; Глыбокае; Гарадок; Дуброўна; Чашнікі; Сянно; Докшыцы; Ушачы; Дзісна (Мёрскі раён); Бабінавічы (Лёзненскі раён); Копысь (Аршанскі раён); Ляды (Дубровенскі раён); Новая і Старая Будаўка, Сухачэва, Рыдамля (Талачынскі раён); Буцавічы, Мышкі (Пастаўскі раён); Ледневічы, Лісічына (не існуе цяпер; Сенненскі раён); Багданава, Ахрэмаўцы, Друя (Браслаўскі раён); Экімань (Полацкі раён); Сураж, Янавічы (Віцебскі раён).
Магілёўская вобласць: Магілёў; Бабруйск; Касцюковічы; Крычаў; Чавусы; Горкі; Хоцімск; Дрыбін; Благаўка, Літвінавічы, Русакі, Новае Вільянава (Шклоўскі раён); Стары і Новы Дзедзін (Клімавіцкі раён); Свяцілавічы (Бялыніцкі раён); Зялёнка (цяпер у межах г. Баб
руйск); Альшанікі (Круглянскі раён).
Гомельская вобласць: Лоеў; Брагін; Карма; Чачэрск; Стрэшын (Жлобінскі раён); Юравічы (Калінкавіцкі раён); Камарын (Брагінскі раён); Журавічы (Рагачоўскі раён); Аіпляны, Буйнавічы (Аельчыцкі раён); Скрыгалаў (Мазырскі раён); Зялёны Бор (Ельскі раён).