Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
На тэрыторыі Беларусі, як і на землях суседніх усходнеславянскіх народаў, ганчарства вядома з часоў неаліту (4—3е тысячагоддзі да н.э.), калі з’явіліся першыя вылепленыя ўручную пасудзіны для гатавання стравы на агні — гаршкі'. Мелі яны выпуклы корпус і вострае ці акруглае дно — каб зручна было мацаваць у пясок ля вогнішча. 3 часам з’явіліся міскі, кубкі, амфары з ручкамівухамі, іншы гаспадарчы посуд2.
Здзіўляе старанне, з якім першабытны чалавек імкнуўся аздобіць свае пакуль яшчэ не досыць зграбныя вырабы. Практычна ўсе яны ўпрыгожаны штампаваным ці прадрапаным арнаментам з простых ма
1 Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 1. Мннск, 1970. С. 74—75; Нсаенко Н.Ф. Неолнт Прнпятского Полесья. Мннск, 1976. С. 42—45. Там жа. С. 100.
2 Очеркн по археологнн Белорусснн. С. 114.
тываў — ямак, наколаў, рысак; іх разнастайнае камбінаванне стварае безліч варыянтаў дэкору. Асаблівага росквііу дасягнула арнаментацыя керамічнага посуду ў познім неаліце. Шыйкі і плечыкі пасудзін аздоблены адмысловымі ўзорамі з ромбаў, ямачак, трохвугольнікаў, зігзагаў. Трапляюцца схематычныя выявы птушак, жывёл, людзей і нават цэлыя сюжэтныя сцэнкі, як, напрыклад, на сценцы
Фрагмент гаршка з выявай чалавека. Неаліт. Са стаянкі Асавей Бешанковійкага раёна. МСБК.
гаршка з паселішча каля в. Асавец Бешанковіцкага раёна1. Хутчэй за ўсё, арнаментаванне керамічнага посуду выконвалася не толькі з дэкаратыўнымі, але і з магічнымі мэтамі.
Разнастайнасць арнаментацыі, адсутнасць літаральных паўтораў тлумачыцца тым, што ў той час яшчэ не было рамесніцкай арганізацыі працы з масавай вытворчасцю керамікі. Выраб глінянага посуду быў прывілеяй жанчын, кожная з іх праяўляла ўласны густ. I хоць традыцыі асобных рэгіёнаў дыктавалі пэўныя заканамернасці формаўтварэння і арнаментацыі, кожны выраб быў пасвойму непаўторны і своеасаблівы, свабодная творчасць выяўлялася на поўную моц.
Значная разнастайнасць форм і асартыменту керамікі адзначалася ў бронзавым веку (мяжа 3—2га тысячагоддзяў — VII— VI стст. да н.э.). Вастрадонныя гаршкі саступілі месца акруглым і пласкадонным, пашырэнне набылі міскі, кубкі розных памераў і форм. Ускладніўся арнамент, посуд апярэзвалі
3 Чарняўскі М. Вобраз чалавека ў найстаражытным мастацтве // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. Na 4. С. 26.
шырокія паясы з трохвугольнікаў, квадратаў, ромбаў, крыжоў, дужак, якія чаргаваліся з вузкімі паяскамі з пасачак і наколаў. У познебронзавы перыяд арнаментацыя спрасцілася, часам зусім адсутнічала.
Сціпласць арнаментацыі была характэрна і для керамікі жалезнага веку (VII—VI стст. да н.э. VIII ст. н.э.). Нягледзячы на пэўныя адрозненні ў формах керамічных вырабаў розных племянных груп, на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў дэкоры паўтараліся адны і тыя ж арнаментальныя матывы і элементы: трохвугольнікі, ромбы, ламаныя лініі, вуглы, а таксама салярныя знакі — канцэнтрычныя кругі, крыжы, промнепадобныя лініі. Як і дэкор у цэлым, апошнія былі звязаны з рэлігійнымі ўяўленнямі першабытных людзей і адлюстроўвалі тыя ці іншыя культы, у першую чаргу культ сонца.
У формах вырабаў эпохі неаліту, бронзы, жалеза прасочваліся асноўныя мадэлі посуду, якія ўстойліва захоўваліся і ў наступныя тысячагоддзі. Практычна да нашых дзён захаваліся і некаторыя віды арнаменту, напрыклад прадрапаны хвалісты. Стылістыка глінянай дробнай пластыкі (фігуркі ка
Гаршчок часоў бронзавага веку.
3 могыьніка Стрэліца каля в. РудняШлягіна Веткаўскага раёна. НГМ.
многія з якіх без істотных змяненняў дайшлі да нашага часу.
Значная частка посуду, асабліва гаршкі, вечкі для гаршкоў, міскі, арнаментавалася. Па тэхналогіі дэкор можна падзяліць на два віды: прачэрчаны і ляпны, прычым першы пераважаў, што звязана з пэўнай лёгкасцю яго выканання непасрэдна ў працэсе вытворчасці на ганчарным крузе.
Найбольш распаўсюджаны арнамент — паралельныя прамыя ці хвалістыя паяскі, прачэрчаныя вострай палачкай у час вярчэння вырабу. Нярэдка такі дэкор пакрываў амаль усю знешнюю
роў, коней, сабак), што з’явілася ў Падняпроўі ў эпоху жалеза, прасочваецца ў традыцыйных цацках і ў наш час.
Значны крок наперад зрабіла керамічная вытворчасць у часы Кіеўскай Русі. У X ст. на заходнярускіх землях набыў пашырэнне ганчарны круг, які даў магчымасць наладзіць масавую вытворчасць бытавога посуду, аказаў значны ўпльгў на мастацкі бок вырабаў. Ганчарны посуд атрымаў больш зграбны і разнастайны па формах выгляд, яго паверхня часам даводзілася да бляску, а дэкор стаў больш упарадкаваным і рытмічным. Склаліся асартымент і формы посуду,
Керамічны сасуд часоў бронзавага веку. 3 могімніка ксыя в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна. НГМ.
•.WAV
•AWA
паверхню гаршка ці вечка (асабліва ў ваўкавыскай кераміцы)4. Шырока бытаваў распаўсюджаны яшчэ ў жалезным веку дэкор з насечак, кропак, косых ліній. Такія ўвогуле простыя геаметрычныя элементы давалі ў спалучэнні прыгожы дэкор, які дапаўняў зграбную скулыггурную форму посуду.
Шырокае распаўсюджанне на ўсіх славянскіх землях меў дэкор у выглядзе прамых і хвалістых палос. Калі прамыя палосы дыктаваліся характарам вытворчасці посуду на ганчарным крузе, то хвалістая арнаментацыя вядома са старажытнасці як сімвал вады. Праўда, у XIII ст. хвалістая арнаментыка пачала прыкметна саступаць месца лінейнай, але ў народным ганчарстве яна захавалася і да нашага часу. Ляпны арнамент у выглядзе валікаў, характэрны для керамікі з пасяленняў Панямоння (Гродна, Ваўкавыск), звычайна аздабляў плечыкі ці гарлавіну посуду.
3 узнікненнем гарадоў керамічная вытворчасць набыла спецыялізаваны рамесніцкі характар, пра што сведчаць шмат
* Зверуго Я.Г. Древннй Волковыск. Мннск, 1975. С. 65.
лікія знаходкі цэлых вырабаў і іх фрагментаў з клеймамі, размешчанымі на вонкавым баку днішча5. Часцей за ўсё кляймо ўяўляла сабой круг ці некалькі канцэнтрычных акружнасцей, у цэнтры якіх размяшчаліся схематычныя малюнкі: крыжы, радыяльныя лініі, трохвугольнікі або іншыя фігуры.
Ганчарства цалкам перайшло ў рукі рамеснікаўмужчын. Адбылося яго размежаванне на гарадское і сельскае, што ярка праявілася і ў наступныя стагоддзі. Калі сельскія ганчары паранейшаму задавальнялі ўласныя патрэбы ў посудзе нешырокага асартыменту, вырабленага ў тэхніцы ручной лепкі, то гарадскія рамеснікі ўжо актыўна авалодвалі больш дасканалымі сродкамі вытворчасці і працавалі на шырокае кола спажыўцоў.
Раскопкі на месцы старажытных Мінска, Гродна, Навагрудка, Полацка, Ваўкавыска і іншых гарадоў сведчаць пра
5 Пытанне пра ганчарныя клеймы канчаткова не высветлена. Адны даследчыкі лічаць, што клеймы былі знакамі рамеснікаў, другія — знакамі заказчыкаў. Аднак у любым выпадку клеймы сведчаць пра масавы рамесніцкі характар вытворчасці глінянага посуду.
•AWA
XWAV
значнае ўзбагачэнне асартыменту вырабаў. Тут знойдзены разнастайны посуд: гаршкі, міскі, кубкі, патэльні, карчагі і інш., трапляюцца таксама падсвечнікі, дзіцячыя цацкі. Некаторыя знаходкі сведчаць, што гарадскія рамеснікі пачалі прымяняць глазураванне6.
Інтэнсіўнае манументальнае будаўніцтва выклікала пачатак масавай вытворчасці глазураваных керамічных плітак, якімі аздаблялі сцены, але ў першую чаргу — падлогі мураваных храмаў. Пра характар аздаблення сцен будынкаў рознакаляровымі пліткамі дае ўяўленне дэкор Каложскай царквы ў Гродне. Цёмначырвоныя цагляныя сцены знадворку ў розных месцах ажыўлены карычневымі, жоўтымі, зялёнымі пліткамі, выкладзенымі адвольна ці ў выглядзе крыжоў. Большасць плітак мае квадратную форму, частка — авальную і трапецападобную. Такі дэкор у спалучэнні з умураванымі камянямі, якімі перамяжаецца цагляная кладка, надае сценам надзвычай маляўнічы выгляд.
Такой жа маляўнічасцю вызначаўся інтэр’ер гродзенскіх цэркваў. Спалучэнне неатынкаваных сцен і слупоў, што мелі беларужовы колер, з маляўнічай керамічнай падлогай, якая ў свой час уяўляла суцэльны рознакаляровы дыван, надавала інтэр’ерам мажорнае гучанне.
Вялікую цікавасць уяўляе падлога падкупальнай часткі Гродзенскай Ніжняй царквы, адкрытая археолагам М.Вароніным. Па яго азначэнні, «маёлікавы дыван падкупальнай часткі падлогі па прыгажосці і складанасці пакуль не мае сабе роўных у помніках іншых абласцей XII ст.»' Мазаічная кампазіцыя падлогі набрана з квадратных і фігурных глазураваных плітак трох адценняў — жоўтага, зялёнага і карычневага. Цэнтр кампазіцыі ўтвараюць кругі, выкладзеныя ў выглядзе крыжа і ўпісаныя ў квадраты. Кругі запоўнены складаным арнаментальным малюнкам з разнастайных фігурных плітак. Крыжападобная кампазіцыя і квадрат, у які яна ўпісана, акаймаваныя пляцёнкай
‘‘Ганеукая І.У. Маёліка на Беларусі ў XI— XVIII стст. С. 10, 18, 20.
' Воронйн Н.Н. Древнее Гродно // Матерналы н нсследовання по археологнн СССР. 1954. № 41. С. 107.
з фігурных жоўтазялёных плітак. Куткавыя ўчасткі квадрата і падлога за яго межамі выкладзены квадратнымі пліткамі ў шахматным парадку, які, праўда, часта парушаецца, што надае малюнку нейкую своеасаблівую цеплыню і рукатворнасць.
Характар кампазіцыі падлогі сведчыць пра несумненны ўплыў візантыйскіх традыцый. Аднак, нягледзячы на выкарыстанне некаторых візантыйскіх кампазіцыйных прыёмаў і арнаментальных матываў, дэкор падлогі Ніжняй царквы ў Гродне даволі арыгінальны. Ён зроблены не са смальты і каменю, а з керамічных глазураваных плітак, што паклала пачатак новаму этапу ў дэкоры мазаічных падлог8. Іншы падыход назіраецца і ў вырашэнні кампазіцыі. Некаторая стракатасць малюнка, яго ўзорыстасць сведчаць пра новыя густы майстроў. Такім чынам, выпрацаваныя ў Кіеве і ГаліцкаВалынскай зямлі прыёмы дэкаравання падлогі керамічнымі пліткамі атрымалі ў Гродне далейшае развіццё і ўдасканаленне.
Набор керамічных плітак знойдзены таксама пры раскоп
“Воронйн Н.Н. Древнее Гродно. С. 97.
ках на Замкавай гары ў Пінску, у пластах канца XI — пачатку XII ст.9 Цікавасць плітак — у выключнай разнастайнасці іх форм. Падобныя пліткі знойдзены таксама ў Полацку, Мінску, Тураве, Навагрудку і інш.1"
Свайго росквіту гарадское ганчарнае рамяство дасягнула ў XVI—XVII стст., што было звязана з ажыўленнем эканамічнага і сацыяльнапалітычнага жыцця, арганізацыяй першых прафесійных рамесніцкіх аб’яднанняў — цэхаў. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ў гэты час ганчарскія цэхі (асобныя або аб’яднаныя з іншымі) былі ў многіх гарадах Беларусі: Гродне, Брэсце, Полацку, Мінску, Капылі, Міры, Слуцку, Шклове, Стрэшыне, Камянцы і інш.11