Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
Ю.Боўда. Традыцыйныя ганчарныя формы. 2010я гг. Бабруйск.
рапку. У побытавым разуменні гэта не надта практычна, але яго ёмістыя, манументальныя збаны, гладышы, глякі, гаршкі дасканалых, адпрацаваных форм носяць хутчэй выставачны, музейны, дэкаратыўны, чым утылітарны, характар. Традыцыйныя аб’ёмы з’яўляюцца таксама асноваю для розных творчых пошукаў і эксперыментаў майстраганчара.
Такія пошукі — то з ухілам у традыцыйнае ганчарства, то з арыентацыяй на прафесійную кераміку — вызначаюць дзейнасць і іншых сучасных майстроў, асабліва тых, хто ўваходзіць у Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Для ўступлення ў Саюз, для выставак народнага мастацтва ці ўдзелу ў розных конкурсах і фестывалях яны вырабляюць калекцыі посуду
традыцыйнага асартыменту і характару, для рынку — з улікам кан’юнктуры, якая далёка не заўсёды адпавядае арыентацыі на адраджэнне і развіццё традыцый старажытнага рамяства.
Разнастайнымі формамі, ві дамі і стылістыкай прадстаўлены сёння такі адметны раздзел традыцыйнага ганчарства, як гліняная фігуратыўная пластыка. Калі не браць даўвагі рознахарактарныя жанравыя кампазіцыі ці насценныя панорэльефы, якія ў болыпасці выпадкаў выяўляюць самадзейны, аматарскі кірунак у сучаснай народнай творчасці, цікавасць у дадзеным выпадку ўяўляюць цацкісвістулькі традыцыйнага плану — арыгінальны від народнай мастацкай керамікі, адроджаны апошнім часам фактычна пасля поўнага яго заняпаду. Маладыя майстры ўжо не засталі нават тых нешматлікіх носьбітаў традыцый, якія зрэдку яшчэ ляпілі цацку ў 1970—80я гг., таму асноўная крыніца для іх — музейныя калекцыі і літаратурныя матэрыялы. He дзіва, што сучасная гліняная цацка носіць абагульнены, «агульнабеларускі» характар, аднак распрацоўка такога кірунку ў большасці выпадкаў засноўваецца на лепшых дасягненнях у гэтай галіне народнай пластычнай творчасці, што дазваляе
С.Шчэрб'а. Цацкісвістулькі. 1995.
Навасёлкі Пастаўскага раёна.
ёй захоўваць характэрную нацыянальную адметнасць.
Гэтыя дасягненні якраз і дэманструе творчасць сучасных майстроў, якія свядома ставяць перад сабой задачы адраджэння, прадаўжэння і развіцця гэтага арыгінальнага віду народнага мастацкага рамяства. Дасканалыя, гранічна абагульненыя, але тым не менш пазнавальныя формы вылучаюць чорнаглянцаваную пластыку С.Шчэрбы (Навасёлкі Пастаўскага раёна), гартаваную — В.Якавенкі (Крычаў), І.Дашкова (Мінск), глазураваную — М.Раманоўскага (Івянец), Д.Грома (Крупіца Мінскага раёна), М.Пратасені (Салігорск) і інш. Вядома, сучасныя рэаліі ўносяць свае карэктывы ў іх творчасць, напрыклад вымушаюць пашыраць кола сюжэтаў і
В.Якавенка. Цацкі «Баранчыкі».
2010. Крычаў.
вобразаў, часам нават звяртацца да роспісу, але вызначальным з’яўляецца ўсё ж агульны традыцыйны характар менавіта беларускай народнай глінянай цацкі з яе вывераным лаканізмам форм і дэкору.
Зразумела, што сёння такія вырабы па прамым прызначэнні выкарыстоўваюцца ў значна меншай ступені, чым раней. Цікавасць яны ўяўляюць галоўным чынам для музеяў, прыхільнікаў традыцыйнай культуры і ў яка
І.Дашкоў.
Цацкісвістулькі.
2011. Мінск.
'2114 WAV.
сці арыгінальных сувеніраў, што, зрэшты, характэрна і для іншых узораў сучасных мастацкіх рамёстваў.
Нельга не зазначыць, што якраз такая цацка карыстаецца досыць шырокім попытам і зусім не ўспрымаецца як нейкая архаіка. У сённяшніх яе спажыўцоў (нават калі не ўлічваць настальгічных павеваў сярод старэйшага пакалення), відаць, свядома ці несвядома выяўляецца адчуванне, што гліняная цацка павінна быць менавіта такой — умоўназнакавай, з гранічна абагульненымі формамі, без непатрэбнага тут падрабязнага натуралізму. У сваю чаргу, майстрыцацачнікі кіруюцца ў тым ліку і меркаваннямі масавай вытворчасці, павы
шэння прадукцыйнасці і адпаведнага зніжэння кошту — усімі тымі асаблівасцямі, якія традыцыйна вызначалі характар і стылістыку гэтага віду народнай мастацкай пластыкі.
Прадказваць перспектывы ганчарскага рамяства ў яго традыцыйным выглядзе наўрад ці прадуктыўна. Дзейнасць дамоў і цэнтраў рамёстваў, арганізацыя святконкурсаў, ажыўленне замежнага турызму, можна спадзявацца, павысяць цікавасць да промыслу, пэўным чынам пашыраць яго маштабы. Што да яго характару — то ён цалкам залежыць ад усіх, хто зацікаўлены ў зберажэнні і адраджэнні традыцый «мастацтва гліны і агню».
С.Худзяеў.
Чорнаглянцаваная кераміка.
2013. Зэльва.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Як відаць, сярод шматлікіх традыцыйных беларускіх рамёстваў ганчарства займае адно з самых важных і прыкметных месцаў. У яго даўняя гісторыя, багатыя набыткі, выразныя нацыянальныя адметнасці.
Толькі на першы погляд вырабы беларускіх народных майстроўганчароў уяўляюцца аднастайнападобнымі, залішне сціплымі паводле форм і дэкору. Але больш уважлівае знаёмства з імі дае падставы для іншых высноў, асабліва калі разглядаць развіццё традыцый рамяства як у часе, так і ў прасторы. У многіх формах народнай керамікі прасочваюцца адгалоскі глыбокай старажытнасці, іншыя развіліся і набылі пашырэнне ў апошняе стагоддзе. У першую чаргу гэта датычыць вырабаў утылітарнадэкаратыўнага прызначэння, пашырэнне якіх выклікана новымі з’явамі ў народным побыце, зменамі ў характары народнай творчасці, уплывам прафесійнага мастацтва і прамысловай прадукцыі. Але, адпаведным чынам асэнсаваныя народнымі майстрамі, інтэрпрэтаваныя ў адпаведнасці з мясцовымі традыцыямі, гэтыя адносна новыя з’явы ў народным ганчарстве — таксама набытак народнага мастацтва.
Разнастайнасць форм і дэкору ганчарных вырабаў выяўляецца і тэрытарыяльна. Практычна ў кожным большменш значным ганчарскім асяродку выпрацаваліся адметныя асаблівасці рамяства, уласныя мастацкія «школы» з адпаведным абліччам промыслу. У многіх такіх асяродках вылучыліся выдатныя ганчарытворцы, якія ў межах мясцовых традьшый выявілі яркую індывідуальнасць і непаўторнасць. Іх творчасць — яркая старонка ў народным мастацтве Беларусі.
Адначасова беларускую народную кераміку аб’ядноўвае
7
тт
шэраг агульных рыс. Гэта прадуманасць і логіка форм, іх своеасаблівая скульптурнасць і пластычнасць, стрыманасць і тэхналагічнасць дэкору, звычайна падпарадкаванага канструктыўнасці вырабу. У большасці выпадкаў месцазнаходжанне дэкору знойдзена досыць удала, паяскі падкрэсліваюць кругавы, вярчальны характар вырабаў, геаметрычныя і стылізаваныя раслінныя ўзоры акцэнтуюць найбольш прыкметныя часткі. У роспісах амаль не сустракаюцца канкрэтныя формы, паколькі беларускія народныя майстрыганчары, папершае, карысталіся абмежаванымі сродкамі дэкору, падругое — разглядалі паверхню вырабаў не як карцінную плоскасць, а як форму, якая патрабуе завяршэння сродкамі дэкору.
Такія мастацкія асаблівасці беларускай народнай керамікі адрозніваюць яе ад вырабаў паўднёвых суседзяў (напрыклад, Закарпацця), якія надавалі вялікае значэнне мастацкаму роспісу посуду. У той жа час беларуская народная кераміка выяўляе амаль поўныя ці блізкія аналогіі з вырабамі Цэнтральнай Расіі, Паўночнай і Усходняй Украіны, Літвы, Латвіі, сумежных тэрыторый Польшчы, утвараючы такім чынам значны адзіны рэгіён у лясной паласе Усходняй Еўропы. Найбольш прыкметнымі з’явамі ў гэтым рэгіёне можна лічыць чорнаглянцаваную і белагліняную з ангобным роспісам кераміку, прычым лепшыя яе ўзоры адзначаны якраз у Беларусі — у Гарадной і Пружанах.
Дробная пластыка таксама цалкам укладваецца ў стылістыку гэтага віду народнага мастацтва ўсходніх славян і іншых суседніх народаў. Яе практычна не закрануў адносна позні дэкаратывізм і натуралізм, у большасці выпадкаў яе характар выяўляе старажытнае магічнае паходжанне.
У наш час народны ганчарны промысел у сваім традыцыйным выглядзе практычна не існуе. Патрэбы насельніцтва ў керамічных вырабах бытавога і мастацкага прызначэння задавальняюць адпаведныя прадпрыемствы з іх высокаразвітой прамысловай вытворчасцю, прадукцыя якіх, на жаль, не выяўляе прыкметных сувязей з традыцыямі нацыянальнай культуры ў цэлым і народнага ганчарнага рамяства ў прыватнасці.
Разам з тым на хвалі росту цікавасці да культурнай спадчыны, яе адраджэння і зберажэння прыкметна расце попыт на рукатворныя, унікальныя вырабы сучасных майстроўганчароў, якія плённа прадаўжаюць і развіваюць традыцыі рамяства. Дэкаратыўная, мастацкая, сувенірная роля сучасных ганчарных вырабаў у сённяшнім побыце вымагае нацыянальнай адметнасці, характэрнай мясцовай непаўторнасці. Надаць керамічным рэчам такія якасці можа толькі зварот сучасных майстроў да багатых традыцый народнага ганчарнага рамяства.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ ., СЛОЎНІК
Абвара (абара, пажога, паджога) — раствор жытняй ці пшанічнай мукі ў вадзе, часам з дабаўкай расолу, сажы, кастрыцы, у якім рабілі абварванне ганчарных вырабаў.
Абварванне (гартаванне) — від хімікатэрмічнай апрацоўкі ганчарных вырабаў, у працэсе якой іх, распаліўшы ў горне, апускалі ў карыта з абварай. У выніку зніжалася порыстасць чарапка, вырабы набывалі трываласць і адначасова характэрную плямістую афарбоўку, таму ў народным побыце такая кераміка, акрамя абварной ці гартаванай, называлася яшчэ і рабой.
Абпадьванне — працэс тэрмічнай апрацоўкі ганчарных вырабаў, у выніку якога яны набываюць трываласць і водаўстойлівасць. Абпальванне рабілі ў хатніх печах ці ў спецыяльна збудаваных ганчарных горнах.
Ангоб (апіска) — вадка разведзеная тонка змолатая гліна, якой распісвалі керамічныя вырабы.
Баба (пень) — кавалак гліны, нарыхтаваны для далейшай апрацоўкі.
Бабачнік (пасачнік, форма, стаўчык) — ганчарная пасудзіна канічнай формы з расхіленымі прамымі сценкамі, часам з вертыкальнымі жалабкамі на іх, у якой выпякалі бульбяную бабку, святочны пірог і інш.
Бабка (порпліца, чашачка) — каменная ці металічная апора пад ніжнім канцом восі нажнога ганчарнага круга, якая выконвала ролю падшыпніка.
Баец (баёк, бітун, бітук) — камень, якім расціралі жарству.
Барылка — пасудзіна ў выглядзе невялікай бочачкі для захавання і пераноскі вадкасцей. Звычайна былі драўляныя бандарныя, але трапляюцца і ганчарныя імітацыі.
Берасцень — ганчарная пасудзіна, аплеценая берасцянымі стужкамі.
Букетнік (кветнік) — пасудзіна ў выглядзе збанка, вазы ці іншай адмысловай формы для кветак.
Вазон — ганчарная пасудзіна для пакаёвых кветак, звычайна з расхіленымі прамымі ці злёгку выпуклымі сценкамі і дэкараваным венцам.