Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
У пасляваенны час у Дуброўне ганчарствам займаліся ўсяго некалькі майстроў: Міхаіл Пацецька, Міхаіл і Вера Парфяновічы. Даўжэй за ўсіх, да канца 1970х гг., працаваў лепшы мясцовы ганчар Мікалай Сімань
коў (1896—1980). Яго творы захоўвалі лепшыя традыцыі мясцовага рамяства, а калекцыі посуду неаднойчы дэманстраваліся на выстаўках, знаходзяцца ў музеях Беларусі.
На продаж майстар вырабляў нешырокі асартымент неабходнага ў побыце посуду: гаршкі з накрыўкамі, гладышы, цёрлы, вазоны, радзей — глякі, міскі, кубкі і інш. Формы вырабаў гранічна спрошчаныя, але дасканалыя: стройныя танкасценныя гладышы з выразным Sпадобным профілем, амаль шарападобныя маленькія гаршчочкі, часам з двума вушкамі. Формы вазонаў падкрэслены характэрнымі для Падняпроўя выціснутымі хвалістымі паяскамі. Амаль увесь посуд апрацоўваўся ў тэхніцы чорнага дымлення, і толькі гаршкі майстар загартоўваў. Але паколькі мясцовыя ганчары ў абвару дадавалі вугаль ці сажу, загартаваныя вырабы не мелі характэрнага плямістага дэкору, a пакрываліся суцэльным шэрым налётам і мала чым адрозніваліся ад чорназадымленых.
У 1960я гг. М.Сіманькоў некаторы час супрацоўнічаў з Аршанскай фабрыкай мастацкіх вырабаў, што дало новы штуршок яго творчасці, выявіла талент імправізатара. Сярод яго
М.Сіманькоў. Чорназадылйены посуд.
1978. Дуброўна.
вырабаў з’явіліся розныя дэкаратыўныя вазы накшталт графіна з гаршкападобным тулавам, нейкія адмысловыя слоікападобныя сасуды з ручкамі, букетнікі складаных форм. У формах адчуваецца нейкае аддаленае падабенства да старажытнага шклянога і металічнага посуду, але яно хутчэй за ўсё чыста выпадковае. Відаць, тут больш сказаўся ўплыў мастака Аршанскай фабрыкі, асабліва прыкметны ў дэкоры: вырабы па ўсім тулаве аперазаны выціснутымі паяскамі з буйных, размашыстых зігзагаў, што чаргуюцца з традыцыйнымі. Але ні такія формы, ні дэкор у творчасці майстра не прыжыліся, у
далейшым ён зноў вярнуўся да звыклага асартыменту.
Найбольш цікавую старонку дубровенскага ганчарства складае гліняная цацка, якая захоўвала сваю самабытнасць да 60х гг. XX ст. Па ўспамінах старажылаў, у пачатку стагоддзя цацачны промысел быў развіты досыць шырока, іх цэлымі партыямі сплаўлялі па Дняпры ў Оршу, Смаленск, некаторыя майстры са сваім таварам траплялі нават у Пецярбург.
У пасляваенны час промы слам займалася толькі Ганна Марачова (1887—1976). У яе творчасці праявіліся лепшыя і надзвычай даўнія традыцыі гэтага рамяства.
Цацкі Г.Марачовай уражваюць надзвычайнай архаічнасцю, нібы гэта матэрыялы з курганоў першабытных часоў. Ляпіла іх майстрыха на аснове адной загатоўкі — корпуса на чатырох выступахножках, і толькі асобныя характэрныя дэталі надаюць цацкам некаторыя адрозненні, але высветліць правобраз гэтых фантастычных птушкаконей немагчыма. У птушкі — невялікі плоскі, нахілены ўперад грэбень, конь адрозніваецца ад яе толькі вушамі, да якіх прылеплены характэрныя выгнутыя рукі конніка. Яго злітае з канём тулава
пазбаўлена ўсялякай дэталізацыі, але нават на твары няма ніякага намёку на характэрныя рысы. Ад масіўных, статычных, грубавата вылепленых фігурак павявае подыхам глыбокай старажыгнасці.
У даваенны час, калі вырабам падобных цацак займаліся многія майстры Дуброўна, Г.Марачова размалёўвала цацкі ў характэрным мясцовым стылі: спачатку бяліла, затым падмалёўвала зялёным, сінім, чорным колерамі. Размалёўка вельмі ўмоўная, простая, у адзіным стылі з іх агульным архаічным абліччам. У апошні перыяд жыцця, з заняпадам промыслу, майстрыха фарбавала цацкі бронзавай ці алюмініевай фарбай або пакідала натуральны чорны колер, набыты ў працэсе абпалу разам з чорназадымленым посудам.
Цікавая калекцыя падобных цацак, сабраная ў пачатку XX ст. на ўсходзе Беларусі, захоўваецца ў Расійскім этнаграфічным музеі (СанктПецярбург). Мастацкае аблічча іх такое ж, як і ў творах Г.Марачовай. Тулавы паненак і кавалераў масіўныя, статычныя, рысы твараў вельмі ўмоўныя. Вылучае іх і характэрная дэталь, якая захавалася ў вырабах Г.Марачовай: замест ног — своеасаблівыя дугападобныя падстаўкі, кароценькія ў жанчын, непамерна масіўныя — у мужчын. Усё гэта дае падставы меркаваць, што калекцыя, хутчэй за ўсё, прадстаўляе творчасць менавіта дубровенскіх майстроў — захавальнікаў традыцый рамяства яшчэ тых часоў, калі гліняная цацка была не столькі дзіцячай забаўкай, колькі прадметам рьпуальнага прызначэння.
Г.Марачова.
Цацкі свістул ькі. 7970. Дуброўна.
РЭГІЯНАЛЬНЫЯ
АСАБЛІВАСЦІ НАРОДНАЙ КЕРАМІКІ
Пры пэўнай адметнасці вырабаў кожнага ганчарскага асяродка няцяжка заўважыць, што ў цэлым яны складаюць досыць аднародную карціну народнага ганчарнага рамяства, якая ахоплівае як усю Беларусь, так і суседнія тэрыторыі: Цэнтральную Расію, паўднёвы ўсход Літвы, Украінскае Палессе, Беласточчыну ў Польшчы. Вызначае яе аналагічны ці блізкі характар тэхналогіі, практычна аднолькавы асартымент вырабаў, падабенства іх форм і дэкору.
Разам з тым у гэтай агульнай карціне можна вылучыць асобныя рэгіёны, якія па тых ці іншых прыкметах аб’ядноўваюць шэраг ганчарскіх асяродкаў, у тым ліку і на суседніх з Беларуссю тэрыторыях.
Спробы раяніравання народнага ганчарства прадпрымаліся этнографамі, якія зыходзілі з тэхналагічных асаблівасцей рамяства: прымянення той ці іншай фармовачнай масы, прыёмаў апрацоўкі сыравіны, тэхналогіі
фармоўкі вырабаў, канструкцыі горнаў і інш. Пры гэтым справядліва прызнавалася, што нярэдка такія рэгіёны, вызначаныя па нейкіх асаблівых прыкметах, могуць розніцца па іншых асаблівасцях'. Таму выбраць нейкі адзін, універсальны прынцып у адносінах да ганчарства наўрад ці магчыма. Трэба зыходзіць з таго, які аспект праблемы вылучаецца на першы план. Паколькі ў гэтай працы ганчарства разглядаецца ў першую чаргу як від беларускага народнага мастацтва, зыходзіць трэба з мастацкіх асаблівасцей ганчарных вырабаў.
Вядома, формы ганчарных вырабаў, характар дэкору, іх агульнае аблічча ў многім залежаць і ад саставу фармовачнай масы, і ад спосабу вытворчасці, і ад віду хімікатэрмічнай апрацоўкі. У той жа час на іх мас
1 Мймоченков С.А. Белорусское народное гончарство. С. 139.
V.VAV <189 > WAV.
тацкую адметнасць наўрад ці ўплываюць прыёмы нарыхтоўкі і апрацоўкі сыравіны або канструкцыя ганчарных горнаў, хоць досыць выразнае раяні раванне можна зрабіць і па гэтых асаблівасцях. Характэрная мясцовая адметнасць ганчарных вырабаў складвалася пад уплывам іншых прычын: большай ці меншай захаванасці старажытных традыцый, карані якіх зыходзяць з асаблівасцей рамяства тых ці іншых племянных груп, узроўню суседніх уплываў, агульнага характару матэрыяльнай культуры рэгіёна і інш. 3 улікам гэтых паказчыкаў і на аснове ўсіх важнейшых аспектаў матэрыяльнай культуры беларусаў (жыллё, адзенне, гаспадарчабытавы ўклад і інш.) этнографамі вылучана 6 гісторыкаэтнаграфічных рэгіёнаў: Панямонне, Паазер’е (Падзвінне), Падняпроўе, Цэнтральная Беларусь, Усходняе і Заходняе Палессе2.
Гэтае раяніраванне можна прымяніць і да ганчарства, хоць і
2 Цітоў В.С. Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальнатыпалагічнай разнастайнасці. Мінск, 1994. С. 9—10; Яго ж. Нсторнкоэтнографнческое районнрованне матернальной культуры белорусов. Мннск, 1983. С. 114149.
з вялікай доляй умоўнасці: адны з’явы могуць ахопліваць некалькі рэгіёнаў, другія — лакалізавацца ўнутры рэгіёна ці нават у асобным асяродку ганчарства. Таму варта канкрэтна акрэсліць задачу: не распрацоўка ўласнага, характэрнага толькі для ганчарства, раяніравання, а дапаўненне ўжо існуючага матэрыяламі па ганчарстве. Прычым за аснову ўзяты канчатковы прадукт — узоры ганчарных вырабаў.
Адметнасць керамікі Панямоння (якое амаль супадае з межамі Гродзенскай вобласці) вызначаецца своеасаблівасцю яе вытворчасці. За рэдкім выклю
Ляпны ганчарны посуд. 1930я гг.
Заблоцйе Смаргонскага раёна. НГМ.
V.VAV <190?> wav.
чэннем (Поразава, Ружаны, Мір), тут пераважалі невялікія ганчарскія асяродкі сельскага тыпу, у якіх да сярэдзіны XX ст. посуд выраблялі архаічным кальцавым налепам з наступнай даводкай яго на ручным ганчарным крузе (Ладзенікі, Малыя Карнышы, Заблоцце, Крэва, Курнікі, Заборцы). Такая традыцыя ідзе тут ад ранняга жалезнага веку і вядомая на значных тэрыторыях: у лясной паласе Еўрапейскай Расіі, на сумежных тэрыторыях Літвы, у паўднёвых славян. Аднак менавіта на паўночным захадзе Беларусі ляпная кераміка ў спалучэнні з гартаваннем займала да нядаўняга часу досыць кампактную зону.
Архаічны спосаб вытворчасці прыкметна абмяжоўваў мастацкія магчымасці ганчароў, абумоўліваў як асартымент, так і знешняе аблічча вырабаў. Кераміка вясковых асяродкаў Панямоння вызначаецца адносна нешырокім асартыментам, што абмяжоўваўся пераважна посудам утылітарнага прызначэння простых форм. Гаршкі, гладышы, цёрлы звяртаюць на сябе ўвагу слабапрафіляванымі формамі. Выраб у працэсе вытворчасці спіральнакальцавым налепам з малапластычнай гліны з дадаткам жарствы быў блізкі
да цыліндра, затым яго ў патрэбных месцах злёгку пашыралі ці звужалі, аднак форма вырабу ніколі не дасягала такой дасканаласці і разнастайнасці, як пры тачэнні на быстраходным ганчарным крузе.
Якраз такая асаблівасць вытворчасці захавала на Панямонні такі від посуду, як ваза, ці доўгая латушка, якую можна вырабіпь толькі ручной лепкай. Пасудзіна пад назвай латка здаўна вядомая на значных тэрыторыях, аднак доўгія латушкі ручной лепкі мелі пашырэнне толькі ў названым рэгіёне — там, дзе бытавала адпаведная тэхналогія.
Архаічны спосаб вытворчасці, што амаль без змен захаваўся да апошняга часу на ўказаных тэрыторыях (Панямонне, Руская Поўнач, сумежныя тэрыторыі Літвы, горныя раёны Балканскага паўвострава), абумовіў і дзівоснае падабенства мастацкага аблічча вырабаў з іх простымі, суровымі, злёгку асіметрычнымі формамі, падкрэсленымі двуматрыма выціснутымі хвалістымі паяскамі — старажытным сімвалам вады. У гэтым падабенстве лёгка пераканацца, калі параўнаць кераміку Панямоння з аналагічнымі вырабамі не толькі суседніх тэрыторый, але і, скажам, некаторых ганчарскіх асяродкаў
WAW
191 > WAV.
Балканскага паўвострава3. Гэта — сведчанне агульнаславянскіх каранёў ганчарскіх традыцый, якія на адзначаных тэрыторыях па розных прычынах нібы закансерваваліся, дайшоўшы да сярэдзіны XX ст.