• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Кераміка Цэнтральнай Беларусі сінтэзавала ў сабе асноўныя асаблівасці ганчарства суседніх рэгіёнаў. Тут дзейнічалі і невялікія сельскія асяродкі з некалькімі майстрамі, пгго выраблялі гартаваную кераміку нешырокага асартыменту (Сярэды, Лыжычы, Крачаты, Сямёнавічы, Дарасіно, Чэрнеўка, Галавачы), і досыць значныя іх канцэнтрацыі з сотнямі ганчароў (Сіняўка, Ганяві
    А.Капуста. Фляндраваны посуд.
    2011. Івянец Всыожынскага раёна.
    11	Обіцественный, семейный быт н духовная культура населення Полесья. С. 317.
    12	Данченко Л. Народна кераміка Середнього Прндніпров’я. С. 58, 68.
    
    чы, Масцілавічы, Забалатнікі), і буйныя гарадскія і местачковыя цэнтры з высокаразвітым узроўнем рамяства (Ракаў, Івянец, Барысаў, Бабруйск, Смілавічы, Смалявічы). Гэткім жа дыяпазонам вызначаюцца і вырабы: ад гартаванага ці чорназадымленага посуду простых лаканічных форм да рэчаў вытанчанага ciAy эту з ляпным, выціснутым ці ангобным дэкорам, у якіх адчуваецца подых даўніх традыцый цэхавага рамяства.
    Адзначаныя рэгіянальныя асаблівасці народнай керамікі прадаўжаліся і падтрымліваліся да той пары, пакуль у рэгіёнах дзейнічалі традыцыйныя ганчарскія асяродкі, а ў іх працавалі хоць бы адзінкавыя майстры старэйшага пакалення. Адраджаць і падтрымліваць гэтыя асаблівасці лічаць сваёй задачай некаторыя сучасныя майстрыганчары — пераемнікі сакрэтаў старажытнага рамяства.
    Т. Гарунова. Гаршчок, гладыш і спарыш. 2012. Віцебск.
    Традыцыйнае ганчарнае рамяство перажывае сёння тыя ж працэсы, што і многія іншыя
    народныя мастацкія рамёствы. Да канца 1980х гг. промысел практычна заняпаў, традыцыю падтрымлівалі лічаныя майстры старэйшага пакалення ў некаторых калісьці буйных ганчарскіх асяродках. Рамяством яны займаліся ўжо не столькі з практычных меркаванняў, колькі зза адвечнай звычкі да традыцыйнага занятку ды эпізадычнай цікавасці да яго з боку арганізатараў выставак, аматараў народнага мастацтва, музеяў.
    На свяцеконкурсе ганчарства «Гліняны звон». 2002. Радашковічы Мнладзечанскга раёна.
    V.V.W <20
    Прыкметны ўздым цікавасці да набыткаў традыцыйнай культуры, характэрны для Kanna 1980х — пачатку 1990х гг., паспрыяў адраджэнню амаль забытага ганчарнага рамяства, уключэнню яго ў сучасныя культурныя працэсы. За ганчарныя кругі селі маладыя майстры, многія з якіх паспелі пераняць сакрэты рамяства ў апошніх носьбітаў даўніх традыцый, прадоўжыць іх, развіць на новым узроўні. Сучасныя выстаўкі народнага мастацтва, фестывалі народнай творчасці, святыконкурсы па розных відах традыцыйных рамёстваў сведчаць пра тое, што ганчарства ў сучаснай культуры Беларусі займае не менш прыкметнае месца, чым саломапляценне або дрэваапрацоўка.
    Зразумела, што пры ўсім гэтым маштабы рамяства ўжо далёка не колішнія, ды і характар яго крыху іншы. Сёння ім займаюцца адзінкавыя майстры, якія на першы план вылучаюць ужо не столькі практычныя, бытавыя, колькі мастацкія задачы, што, зрэшты, характэрна для сучаснага народнага мастацтва ў цэлым. Адрадзіліся забытыя тэхналогіі хімікатэрмічнай апрацоўкі вырабаў, іх колішняя пабочная дэкаратыўная функцыя вылучаецца сёння на першы план, што ў
    спалучэнні з адточанымі, выверанымі формамі посуду надае яму статус твораў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, а таксама выдатных, арыгінальных, нацыянальна адметных сувеніраў.
    Тыпова народным характарам вызначаецца кераміка майстроў, генетычна звязаных з мясцовым промыслам. Яны жывуць і працуюць непасрэдна ў колішніх асяродках ганчарства, прадаўжэнне мясцовых традыцый для іх справа натуральная і арганічная, як, напрыклад, для навучэнцаў школы ганчарства ў Гарадной.
    Унікальная фляндраваная кераміка, якая калісьці прынесла шырокую вядомасць промыслу, адроджана ў Івянцы. Пры мясцовым Цэнтры рамёстваў дзейнічае ганчарная майстэрня, дзе перш за ўсё імкнуцца падтрымаць і пашырыць тыпова мясцовыя традыцыі рамяства. Хоць вырабы І.Бурачэўскага, І.Сасноўскага, А.Капусты, магчыма, пакуль што яшчэ не дасягаюць узроўню творчасці вядомых майстроўпапярэднікаў І.Малчановіча, А.Пракаповіча, М.Звярко, але ў цэлым усё ж захоўваюць адметны мясцовы характар промыслу. He забываюць тут і пра традыцыі вырабу дробнай глінянай пластыкі, якой паспяхова
    В.Логвін.
    Чорнаглянцаваны посуд.
    2012. Брэст.
    займаецца М.Раманоўскі. Недарэмна Івянец некалькі разоў быў цэнтрам правядзення абласных святконкурсаў ганчарства «Гліняны звон», асноўны тон на якім
    задаюць менавіта івянецкія майстры.
    Чорнаглянцаваная кераміка В.Логвіна (Брэст) выдае арыентацыю майстра на традыцыі пру
    А.Любгмаў. Чорнаглянцаваны посуд.
    2008.
    Обаль Шумыінскага раёна.
    жанскага ганчарства, перш за ўсё на творчыя дасягненні апошняга і ці не найбольш вядомага ганчара А.Такарэўскага. Праўда, формы посуду В.Логвіна прыкметна меншыя, але гэтая асаблівасць па аб’ектыўных прычынах — зза адсутнасці патрэбы ў буйных аб’ёмах — з’яўляецца вызначальнай для творчасці практычна ўсіх сучасных майстроўганчароў.
    Асаблівасці мясцовага рамяства выразна прасочваюцца ў творчасці многіх майстроў Віцебшчыны. А.Любімаў (Обаль
    Шумілінскага раёна) акрамя чорнаглянцаванага посуду шырокага асартыменту развівае традыцыі вырабу фігурнай пластыкі, яго буйных форм букетнікі ў выглядзе кавалка ствала дрэва ці пня з каранямі вызначаюцца арыгінальнасцю вырашэння і досыць сучасным гучаннем. Выцягнутыя, масіўных форм гладышы, збаны, слоікі С.Рымдзёнка (Германавічы Шаркаўшчынскага раёна) нагадваюць калісьці тыповыя для Паазер’я «стаўбуны». С.Шункевіч
    Ганчар С.Шункевіч. Віцебск. 2007.
    А.Вішнеўскі. Гартаваныя вырабы. 2011.
    Докшыцы.
    (Віцебск) і А.Бараўцова (Гарадок) перанялі ў тутэйшых майстроў сакрэты і асаблівасці вырабу гартаванага посуду. Апошняя аднавіла таксама тыпова мясцовую, але ўжо даўно забытую традыцыю абгортвання вырабаў берасцянымі стужкамі. Архаічнасць суровых ляпных форм, апрацаваных дымленнем ці гартаваннем, выдае творчы почырк А.Вішнеўскага (Докшыцы).
    Як відаць, увагай майстроў Віцебшчыны, як правіла звязаных з мясцовымі дамамі і цэнтрамі рамёстваў, не абыйдзены практычна ніводны колішні ганчарскі асяродак рэгіёна. Такі паспяховы станоўчы вопыт адраджэння і развіцця мясцовых традыцый амаль забытага ра
    мяства варты пераймання і пашырэння.
    Без асаблівых агаворак да сучаснага народнага мастацтва можна адносіць творчасць і тых майстроў, якія не прывязваюцца да традыцый канкрэтнага ганчарскага асяродка, а распрацоўваюць абагульнены, «агульнабеларускі» варыянт вырабаў. Такая аб’ектыўная тэндэнцыя, характэрная для сучасных народных мастацкіх рамёстваў у цэлым, цалкам правамоцная і ў гэтым выпадку, паколькі традыцыйнае ганчарства пры ўсіх яго больш ці менш прыкметных рэгіянальных і лакальных варыянтах адначасова вызначалася і пэўнымі агульнымі асаблівасцямі. Колішнія формы вырабаў бытавога
    V.W.V <205 > V.V.V.
    С.Саўрыцкі. Сувенірныя вырабы. 1998. Лагойск.
    прызначэння сучаснымі майстрамі даводзяцца да гранічнай дасканаласці, набываюць больш вытанчаны і зграбны сілуэт, што ўжо само па сабе пераводзіць іх з разраду ўтылітарных у дэкаратыўныя. Пры гэтым нават не патрабуюцца нейкія дадатковыя тэхналагічныя і дэкаратыўныя прыёмы, вельмі папулярныя ў сучаснай прафесійнай кераміцы. Наадварот, на дзіва сучасна, арганічна і дэкаратыўна выглядаюць адроджаныя практычна з поўнага небыцця гартаванне і дымленне (асабліва ў спалучэнні з глянцаваннем). Падобныя вырабы цэняцца сёння галоўным чынам як арыгінальныя сувені
    У. Саўрыцкі. Дэкаратыўны посуд.
    2012.
    Лагойск.
    7	/ v
    !	/
    ры, таму пераважную частку асартыменту складаюць паменшаныя копіі традыцыйных форм посуду. Варта нагадаць, што такі кірунак у традыцыйным мастацтве не чужы: мініяцюрны посуд выраблялі і раней (як дзіцячыя цацкі), сёння ж у творчасці маладых майстроў ён стаў дамінуючым.
    Падобны тэракотавы, чорнаглянцаваны, гартаваны посуд разнастайных зграбных форм і практычна ўсяго традыцыйнага асартыменту прадстаўле
    ны творчасцю С.Саўрыцкага, У.Саўрыцкага, І.Раманчука — своеасаблівай сямейнай дынастыі з Лагойска. Яе заснавальнік С.Саўрыцкі (1940—2007) вызначыў адметны кірунак рамяства, спалучыўшы ўсе лепшыя дасягненні беларускага народнага ганчарства. Мініяцюрныя, дасканалыя па формах вырабы лагойскіх майстроў нярэдка набываюцца цэлымі калекцыямі, перш за ўсё ў якасці сувеніраў.
    Паспяхова і плённа працуе А.Кірычак з Салігорска, які ад
    І.Раманчук. Дэкаратыўны посуд. 2005. Лагойск.
    А.Кірычак. Гартаваны посуд. 1995.
    Самгорск.
    радзіў традыцыннае гартаванне. Неаднаразовыя наведванні калісьці шырокавядомага, а ў пасляваенныя часы практычна заняпалага ганчарскага асяродка ў Ганявічах пад Клецкам, кансультацыі мясцовых ганчароў старэйшага пакалення, якія ўжо даўно не займаліся старажыт
    керамікі з яе каларытным, адметным дэкорам. Традыцыйныя прыёмы хімікатэрмічнай апрацоўкі сталі асновай для ўласных пошукаў і эксперыментаў, што дало магчымасць надаць колішняму пабочнаму выніку тэхналогіі гартаваных вырабаў якасці
    ным рамяством, але памяталі сакрэты і асаблівасці яго тэхналогіі, падштурхнулі маладога майстра да адраджэння забытага віду народнай
    К.Краско.
    Гартаваныя вырабы.
    2010. Мінск.
    waw < 208
    самадастатковага арыгінальнага мастацкага прыёму. Посуд А.Кірычака — і натуральных форм, і сувенірны — стварае ўражанне, нібыта майстар спецыяльна размалёўвае яго адмысловымі ўзорамі. Зразумела, што формы посуду пазбавіліся колішняй суровасці, манументальнасці, лапідарнасці, характэрнай для прадукцыі архаічнага сельскага промыслу на Клеччыне, набылі больш зграбны і адточаны выгляд, пры гэтым не парываючы сувязі з традыцыямі.
    Такімі ж якасцямі вызначаецца гартаваны посуд А.Касьяненкі, С.Нарановіча, К.Краско (Мінск) з яго ярка выяўленай дэкаратыўнасцю. Цікава, што адна і тая ж старажытная тэхналогія, якую прымяняюць майстры, дае адметныя і непаўторныя вынікі, паколькі кожны з іх не задавальняецца традыцыйным складам абвары, а пастаянна эксперыментуе з рознымі дабаўкамі, вар’іруе працэсы абпалу і гартавання, ужывае розныя гатункі гліны. Таму вырабы кожнага з гэтых майстроў лёгка пазнавальныя, досыць адметныя і заўсёды непаўторныя.
    Ю.Боўду з Бабруйска падабаюцца буйныя формы посуду, пры гэтым майстар аддае перавагу звычайнаму тэракотаваму ча