• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Асабліва цікавую старонку ружанскага промыслу складае мастацтва глінянай цацкі, якое ў пасляваенны час прадстаўлялі дзве выдатныя майстрыхі — Кацярына Жылінская (1890—1962) і Вольга ДавідзенкаХварастоў
    7
    В.Давідзенка. Цацкі «Коннікі». 1977. Ружаны.
    ская (1895—1978). Мяркуючы па блізкім падабенстве іх твораў, такі стыль выканання быў, відаць, традыцыйным для Ружан, так што можна нават гаварыць пра своеасаблівую мясцовую школу мастацтва цацкі.
    Асаблівая выразнасць уласцівая фігуркам коннікаў. На прысадзістых, кампактна вырашаных конях — седакі з характэрнымі жэстамі рук: левая ганарыста выгнута ў бок, правая трымаецца за грыву каня. Цікава вырашалі майстрыхі твары сваіх персанажаў. Сціснуты двума пальцамі край глінянага камячка надрэзаны ўпоперак, ні то пазначаючы рот, ні то аддзяляючы нос ад падбародка. Як ні дзіўна, такое вельмі простае вырашэнне надае цацкам надзвычайную выразнасць: яны нагадваюць мясцовы тып жыхароў з іх крыху гарбаносымі тварамі. Магчыма, такі своеасаблівы гратэск чыста выпадковы, але тым не менш досыць выразны.
    З.Жьмінскі. Цайка «Коннік». 1978.
    Ружаны.
    Ганчар З.Жьйінскі.
    Ружаны. 1984.
    Пры ўсёй абагульненасці форм некаторыя толькі намёкам перададзеныя дэталі надаюць цацкам пэўныя асаблівасці. Сплюснутае, круглае завяршэнне галавы, чатырышэсць ямакгузікаў на грудзях сведчаць, што коннік уяўляе сабой расійскага салдата ў фуражцы і мундзіры. Характэрны выступ на галаве павінен абазначаць, пэўна, чырвонаармейскую пілотку. Ямкігузікі ў такім выпадку нанесены ў адзін вертыкальны радок, як на гімнасцёрцы. К.Жылінская наносіла радкі ямак і на шыі коней, паказваючы вупраж.
    У канцы 1970х гг. стаў вырабляць цацкі Зыгмунт Жылінскі (1911—1988). Былы ганчар, ён раней цацак не ляпіў, але шы
    З.Жьйінскі. Цацкі «Коннікі».
    1978. Ружаны.
    рокая цікавасць грамадскасці да гэтага віду народнага мастацтва падахвоціла яго ўспомніць рамяство, якім славілася маці. Манеры і стылістыка яе твораў заўважаюцца і ў вырабах ЗЖылінскага: падобная трактоўка твараў, падобнае пластычнае вырашэнне. Аднак у яго цацках адчуваецца адсутнасць таго майстэрства і пачуцця матэрыялу, якія выпрацоўваюцца шматгадовай практыкай. Ручкі і ножкі цацак занадта тонкія для такога крохкага матэрыялу, як гліна. З’яўляюцца розныя натуралістычныя дадаткі накшталт тых жа пілотак, фуражак, канфедэратак, вырашаных з падрабязнай дэталіроўкай. З’явіліся новыя персанажы ў выглядзе цара і царыцы на конях, з каронамі на галовах.
    Аматарскі пачатак асабліва адчуваецца ў цацках «мужык» і «баба». Ці ў Ружанах цацкі ў выглядзе фігурак людзей не ляпілі, ці майстар кіраваўся меркаваннямі большага рэалізму, але яго творы мала чым нагадваюць традыцыйныя цацкі, вырашаныя звычайна на аснове нерасчлянёнага конусападобнага тулава. У творах З.Жылінскага — паасобку вылепленыя ногі, на і х—лапці, абмоткі. Досыць падрабязна трактуецца адзенне, галаўныя ўборы,
    V.W.V <169’> W.W.
    З.Жылінскі. Цацкі «Мужык» і «Баба». 1978. Ружаны.
    Поразава
    У літаратуры і гістарычных крыніцах ганчарны промысел у Поразаве згадваецца адносна рэдка. Магчыма, на гэта паўплывала слава такога буйнога і шырока вядомага ганчарскага асяродка, як суседнія Пружаны, у «цяні» якога і знаходзілася Поразава. Аднак варта адзначыць, што мясцовыя ганчары наўрад ці ў чым саступалі сваім вядомым суседзям. У 70—80я гг. XIX ст. ў Поразаве налічвалася каля 100
    рысы твару. Такія фігуркі — не столькі цацкі, колькі дэкаратыўная скульптура, да таго ж — без традыцыйных свісткоў.
    Нягледзячы на значны адыход ад традыцыйнай трактоўкі і звязанае з гэтым зніжэнне мастацкіх вартасцей, творы З.Жылінскага пасвойму таксама цікавыя, яны прывабліваюць нейкай наіўнасцю і непасрэднасцю. KaAi ж улічыць, што З.Жылінскі быў на той час ці не адзіным майстрамцацачнікам у Беларусі, попыт на яго творы быў досыць высокі.
    Збан. Пачатак XX cm.
    Поразава. МСБК.
    майстроў. У пачатку XX ст. колькасць іх, як і ўсюды, значна паменшылася, затым зноў прыкметна ўзрасла: па ўспамінах старажылаў, у 1920—30я гг. ў Поразаве ганчарствам займалася каля 200 чалавек.
    Што да мастацкага ўзроўню прадукцыі, то і тут яшчэ невядома, каму варта аддаць перавагу. У МСБК захоўваецца невялікая, але першакласная калекцыя чорнаглянцаванага посуду пачатку XX ст. з Поразава, якая экспанавалася на этнаграфічнай выстаўцы ў 1913 г. ў Вільні3/. Фотаздымак аднаго з экспанатаў — збана — быў змешчаны ў многіх тагачасных публікацыях пра выстаўку. I сапраўды, па мастацкіх якасцях раўню яму знайсці цяжка. Вялізны, літраў на 15, ён уражвае надзвычай гарманічнымі, дасканалымі формамі, якія ўдала падкрэсліваюцца дакладна вывераным дэкорам. Пры такіх памерах пасудзіны чарапок яе надзвычай тонкі, і з цяжкасцю верыцца, што гэта кераміка, а не метал. Такое ўражанне ствараецца і за кошт высакароднага сера
    брыстага бляску, атрыманага суцэльным глянцаваннем паверхні. Выразна прафіляваны, нібыта вычаканены носікзліў даходзіць амаль да сярэдзіны ёмістага тулава, крута выгінаючыся разам з кароткай шыйкай. На шырокія плечукі, нібы нізкі пацерак, кладуцца шнурочкі ямкавага арнаменту, нанесенага зубчастым колцам, між імі — хвалістая палоска. У дэкоры адчуваецца прадаўжэнне лепшых мясцовых традыцый, выпрацаваных яшчэ ў часы сярэдневякоўя 38.
    Такія ж якасці ўласцівыя і другому экспанату калекцыі — гаршку. Праўда, сілуэт яго крыху перакошаны, што і не дзіва: ёмістасць пасудзіны — каля 20 л пры той жа дзівоснай далікатнасці сценак. На крутых плечуках і шырокім скошаным венчыку — паяскі зубчастага арнаменту, замест хвалістай паласы ўпэўненым росчыркам нанесена «Паплаўскі» — прозвішча вядомай дынастыі поразаўскіх ганчаР°Ў
    Такія буйныя формы (хутчэй за ўсё, вырабленыя спецыяльна для выстаўкі) былі, відаць,
    37 Калекцыя ў 1979 г. была перададзена Гісторыкаэтнаграфічным музеем Літоўскай ССР, дзе захоўвалася пасля рас
    фарміравання Беларускага музея ў Вільні.
    ^ Зверуго Я.Г. Древннй Волковыск. С. 65, 68.
    вяршыняй творчасці мясцовых майстроў. Пазней іх ужо не выраблялі, хоць пэўны дыяпазон аб’ёмаў захоўваўся, што атрымала сваё адлюстраванне ў характэрных мясцовых назвах гаршкоў і місак. Так, міскі былі малыя (да 1 л), сярэднія (1,5 л) і вялікія (да 3 л), гаршкі дзяліліся на пітушкі (да 1 л), саганчыкі (2л), скляпнікі (Зл) і сярэднікі (да 10 л). Цікава, што гэты пералік, запісаны ад поразаўскіх ганчароў у канцы XX ст., стварае ўражанне незакончанасці. Сапраўды, найбольшы аб’ём абазначаны назвай «сярэднік». Лагічна меркаваць, што былі і большыя памеры, але назва іх забылася разам з посудам адпаведнага аб’ёму.
    Сярод розных відаў мясцовага бытавога посуду звяртае на сябе ўвагу своеасаблівы рэлікт,
    Рынка. 1920я гг. Поразава.
    Ганчар І.Шопік. Поразава. 1989.
    які толькі ў Поразаве дажыў да пачатку XX ст. Гэта рынка — патэльня на трох ножках, якая шырока бытавала ў гарадскім побыце позняга сярэдневякоўя. У пачатку XX ст., калі меркаваць па адзіным адшуканым узоры таго часу, рынкі мелі канічную форму і невялікае вушка. Нельга не ацаніць тую канструктыўную і зрокавую дасканаласць, з якой ад канічнага дна адыходзяць тры зграбна выгнутыя ножкі, што нібы вырастаюць з тулава.
    У пасляваенны час ганчарнае рамяство ў Поразаве хутка пайшло на спад. У 1960—90я гг. ім займаліся толькі браты Шопікі — Іосіф (1921—1997) і Пятро
    ♦.W.W < 172 > VAW.
    (1919—2001). Забеспячэнне патрэб рынку прыкметна звузіла асартымент посуду, які ўключаў збанкі, гладышы, бабачнікі, гаршкі і міскі. Аб’ёмы не перавышалі 3—5 л, глянцаваны дэкор абмяжоўваўся вертыкальнымі палоскамі. Варта аддаць належнае майстрам: нізкія рынкавыя цэны не прывялі да зніжэння тэхналагічнага і мастацкага ўзроўню прадукцыі. Сілуэт вырабаў дакладны і выразны, у ім адчуваюцца лепшыя традыцыі мінулага. Так, у місках захоўваецца чляненне на ніжні канічны і верхні цыліндрычны аб’ёмы, лінія іх пераходу нават выдзелена валікам, як у сярэдневяковых вырабах. Маленькія зграбныя гаршчочкі і бабачнікі вельмі блізкія да аналагічных вырабаў з Пружан. Адрозніваюцца хіба толькі збанкі і гладышы, плаўны Sпадобны сілуэт іх вылучаецца сярод вырабаў паўднёвазаходняга рэгіёна і бліжэй стаіць да керамікі Цэнтральнай Беларусі.
    Як і ў іншых ганчарскіх асяродках, дзе выраблялі толькі чорнаглянцаваную ці гартаваную кераміку, вытворчасць прадметаў утылітарнамастацкага характару і дробнай пластыкі ў Поразаве асаблівага пашырэння не мела. Часамі выраблялі букетнікі накшталт збанка, але з ма
    І.Шопік. Чорнаглянцаваны посуд. 1980. Поразава.
    ленькім шарападобным тулавам і шырокай гарлавінайраструбам, з насечкамі па венчыку. П.Шопік браўся за выраб цацаксвістулек, але не надта ўдалыя па формах, натуралістычна вылепленыя сабакі, козы, качкі, авечкі, бараны, свінні, сланы, бегемоты па сваіх мастацкіх якасцях далёкія ад падобных узораў беларускага народнага мастацтва.
    Пагост Загародскі
    «Жыхары ПагостЗагародскага выключна ткачы і ганчары» —
    адзначанаў «Росснн...»39.1 сапраўды, з даўніх часоў жыхары гэтага палескага мястэчка славіліся ткацтвам і ганчарствам, прычым апошняе прыкметна пераважала. Вялікае возера давала ваду і чысты пясок, навакольныя лясы — патрэбнае паліва, а гліну здабывалі каля суседняй в. Боркі. Да таго ж пясчаныя, неўрадлівыя землі не маглі пракарміць жыхароў мястэчка, і рамёствы былі іх адзіным ратункам. У XIX— XX стст. тут склаліся цэлыя дынастыі ганчароў: Юшкевічаў, Каралёў, Кушнярэвічаў, Янковічаў, Кабіноўскіх.
    Аднак у параўнанні з іншымі ганчарскімі асяродкамі Заходняга Палесся (Гарадной, Пружанамі) Пагост Загародскі займае больш сціплае месца. Магчыма, у часы позняга сярэдневякоўя ганчароў тут было нямала, але ў 1890 г. ў мястэчку згадваюцца ўсяго 4 майстры40. Праўда, праз 10 год іх лік вырас ужо да 1041 і прыблізна на такім узроўні ўтрымліваўся да Вялікай Айчыннай вайны. Лепшымі майстрамі лічы
    ^Россня... Т. 9. С. 558.
    40 Памятная кннжка н календарь Мннской губершш на 1890 год. Мннск, 1889. С. 106.
    41 Памятная кннжка Мннской губерннн на 1901 год. С. 13.
    Чорнаглянцаваны посуд.
    1920я гг. Пагост Загародскі. НГМ.
    ліся Іван Завадскі, Сямён Кушнярэвіч, Ціхан і Люцыян Каралі, Захар і Антон Янковічы. Выраблялі яны разнастайны гаспадарчы посуд: глякі (бунькі), збанкі (глечыкі), міскі, гладышы, гаршкі з вушкамі, формы, кубкі, фігурныя вазы для кветак. Але, відаць, канкурыраваць з куды больш буйнымі ганчарскімі асяродкамі майстры Пагоста Загародскага не маглі, промысел пакрысе занепадаў. Вялікая Айчынная вайна канчаткова вырашыла яго лёс.