• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Блізкая па сваім характары і кераміка Паазер’я, якое ўключае амаль усю Віцебскую (за выключэннем Дубровенскага, Аршанскага і Талачынскага раёнаў) і паўночную частку Мінскай вобласці. Асабліва гэта даты
    га з дапамогай ручнога або ціхаходнага нажнога круга, дакладна падкрэслівае тутэйшая назва гладыша — стаўбун.
    Разам з тым у гэтым рэгіёне акрамя невялікіх сельскіх асяродкаў з архаічнай вытворчасцю дзейнічалі і буйныя гарадскія і местачковыя цэнтры ганчарства (Глыбокае, Дзісна, Бешанковічы, Чашнікі) з фармоўкай посуду на быстраходных ганчарных кругах з гліны без непластычных да
    чыць заходняй часткі Паазер’я, дзе, як і на суседнім Панямонні, бытавала шмат невялікіх сельскіх ганчарных асяродкаў з архаічным спосабам вытворчасці посуду (Лыжычы, Брэскія, Сярэды, Буцавічы, Мышкі, Багданава, Ахрэмаўцы). Масіўнасць, слабапрафіляванасць,«стаўбунаватасць» форм посуду, выраблена
    Ганчарны посуд на рынкуў Дзісне.
    Фота 1920х гг.
    3 Grabowski J. Sztuka ludowa w Europie.
    S. 145.
    WAW <192> "'
    В.Семянкоў. Гартаваны посуд.
    1996. Гарадок.
    Н.Кузьмінова. Гаспадарчы посуд. 1984. Браслаў.
    мешкаў, частковым ці суцэльным глазураваннем, падпаліўным ангобным роспісам лінейнага ці расліннага характару белага, карычневага, зялёнага колеру (Дзісна). Аднак характэрна тое, што ў формах гэтага посуду заўважаецца прыкметны ўплыў архаічнай ляпной керамікі. Вырабы грузныя, масіўныя, шыракагорлыя, збаны і гладышы слабапрафіляваныя, «стаўбунаватыя». У вырабах ганчарскіх асяродкаў усходняй часткі рэгіёна (Гарадок, Сураж, Бабінавічы) гэтая асаблівасць ужо не выяўляецца.
    Вельмі характэрная мясцовая адметнасць посуду заходняй часткі рэгіёна — традыцыя аб
    плятаць яго берасцянымі стужкамі, шчыльна ўкрываючы імі сценкі з верху да нізу. Хоць рабі лася гэта з чыста практычнымі мэтамі (для трываласці, павышэння цеплаёмістасці), нельга не адзначыць маляўнічае, каларытнае аблічча вырабаў, аплеценых залацістымі стужкамі бяросты. Зразумела, што берасцяную аплётку меў толькі посуд для захавання і халоднага прыгатавання ежы. Цікава, што мясцовыя гладышыстаўбуны мелі паралельную назву «берасцень» незалежна ад таго, былі яны ў берасцянай аплётцы ці не, што сведчыць пра даўнасць традыцыі.
    *♦*•*♦♦♦♦♦♦♦♦ <193Л w.w.
    Збаныў берасцяной аплётцы.
    Пачатак XX cm. Мёрскі раён.
    Абплятанне керамікі бяростай у старажытнасці было вядома на значных тэрыторыях паўночнай часткі Усходняй Еўропы. У канцы XIX — першай палове XX ст. традыцыя захоўвалася ў кампактным арэале, што ўключаў заходнюю частку Паазер’я і сумежныя тэрыторыі
    Літвы4. Яна складае адметную асаблівасць рэгіёна.
    Значную тэрыторыю ахоплівае Падняпроўе: амаль усю Ма
    4 Kudirka J. Lietuvos puodziai ir puodai.
    S. 7879.
    гілёўшчыну (да р. Бярэзіна), паўднёваўсходнюю частку Віцебшчыны (Дубровенскі, Аршанскі, Талачынскі раёны), паўночны ўсход Гомельшчыны (да Дняпра). Ганчарны промысел тут быў пашыраны больш як у 70 асяродках — і невялікіх сельскіх (Ляды, Новая і Старая Будаўка, Сухачэва, Рыдамля, Ледневічы, Лісічына, Літвінавічы, Новае Вільянава, Русакі, Альшанікі, Журавічы), і буйных гарадскіх і местачковых (Дуброўна, Чавусы, Крычаў, Мсціслаў, Копысь, Горкі, Дрыбін, Касцюковічы, Хоцімск, Карма, Стрэшын, Чачэрск). I ў тых, і ў другіх (за выключэннем Старога і Новага Дзедзіна) карысталіся нажнымі быстраходнымі кругамі і пластычнымі глінамі, што дазваляла вырабляць тонкасценны, зграбных форм посуд разнастайнага асартыменту. Тут паралельна бытавалі ўсе віды хімікатэрмічнай апрацоўкі посуду: глазураванне, дымленне, гартаванне. Аднак пры ўсёй гэтай разнастайнасці для форм падняпроўскай керамікі характэрна агульная стройнасць, падоўжанасць, зграбнасць сілуэта мяккай мадэліроўкі, падкрэсленага маляўнічымі пацёкамі палівы, сціплым лінейнахва~ лістым прачэрчаным дэкорам ці выразнымі плямамі гартавання.
    Найбольш прыкметна гэта выяўляецца ў формах гладышоў і збанкоў. На поўначы рэгіёна іх вызначае плаўны Sпадобны сілуэт. Ніжэй, на поўдзень, гладышы набываюць невялікае, амаль шарападобнае тулава, выразна фіксуецца лінія пераходу ў высокую цыліндрычную шыйку з невялікім валікам на венчыку. Гэтыя асаблівасці прыкметна адрозніваюць падняпроўскія вырабы ад масіўных слабапрафіляваных форм Паазер’я і Панямоння ці круглявых караткагорлых — Палесся.
    На Усходнім Палессі, якое займае паўднёвазаходнюю частку Гомельшчыны (ад Дняпра), поўдзень Міншчыны і ўсходнюю частку Брэстчыны, ганчарскіх асяродкаў было значна менш: Камарын, Лоеў, Юравічы, Парычы, Брагін, Ліпляны, Скрыгалаў, Буйнавічы, Зялёны Бор. Туг таксама карысталіся быстраходнымі нажнымі кругамі і высокапластычнымі глінамі, на якія багата Прыпяцкае Палессе. Як і на Падняпроўі, тутэйшы посуд вызначаецца стройнымі плаўнымі абрысамі; у гладышоў — амаль цыліндрычная шыйка з мякка адагнутым венчыкам, якая досыць выразна сутыкаецца з тулавам, што канічна звужаецца да дна.
    Разам з тым у рэгіёне трапляецца посуд вельмі характэрнага сілуэту (перш за ўсё збаны і глякі) — з аб’ёмістым круглявым тулавам, кароткай шыйкай і муфтападобным раструбам. Бліжэйшыя аналогіі прасочваюцца ў вырабах суседняга Украінскага Прыдняпроўя, дзе яны былі характэрнымі для гарадскога цэхавага рамяства XVII ст., пакінуўшы пэўны след у народным ганчарстве пазнейшых часоў’, у тым ліку, відаць, і на Усходнім Палессі. Блізкія па формах збаны ў XVI—XVII стст. бытавалі і ў гарадах на Беларускім Падняпроўі6, але ў мясцовай народнай кераміцы такі ўплыў не прасочваецца. Зрэшты, і ва ўкраінскіх асяродках ганчарства ў XX ст. ён ужо амаль не заўважаецца, у рэчышчы агульнага спрашчэння форм там зноў сталі пераважнымі традыцыйныя збанкі стройнага плаўнага сілуэту', тыповыя, відаць, як для ўсяго Падняпроўя, так і Усходняга Палесся.
    3 Данченко Л. Народна кераміка Середнього Прндніпров’я. С. 37, 72—73.
    6 Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. С. 42, іл. 64.
    ' Данченко Л. Народна кераміка Середнього Прндніпров’я. С. 68—69.
    Гляк і збан. 1930я гг. Усходняе Палессе. БДМНАП.
    Варта ўлічыць таксама, што значная колькасць керамічнага посуду, які трапляецца ў рэгіёне — суседні імпарт XX ст. з Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, які ў большасці выпадкаў лёгка адрозніць па наяўнасці ангобнага ці эмалевага роспісу расліннага характару, мала тыповага для беларускага народнага ганчарства.
    Асаблівасць ганчарства Заходняга Палесся (Брэсцкая вобласць, за выключэннем паўночнаўсходняй часткі) — канцэнтрацыя яго ў нешматлікіх, рэдка размешчаных, але буйных ганчарскіх асяродках, дзе ў канцы XIX — першай палове XX ст. налічвалася па 100—200 і больш майстроў (Гарадная, Пружаны). Такі ўзровень рамяства садзейнічаў выпрацоўцы лакальных
    W.V.V <19б> W.VA
    асаблівасцей, што прыкметна вылучалі кераміку кожнага ганчарскага асяродка, пра што ўжо гаварылася.
    Тым не менш ёсць і пэўныя агульныя рысы, якімі вызначаецца заходнепалеская кераміка ў цэлым. Перш за ўсё гэта акруглабокасць, шарападобнасць вырабаў, адточанасць, своеасаблівая чаканенасць форм, паколькі тут карысталіся нажнымі быстраходнымі кругамі і высакаякаснымі пластычнымі глінамі. Гаршкі амаль шарападобныя, асабліва ў Гарадной, дзе адна з іх назваў — кругляк. Ярка выяўлена шарападобнасць і ў глякоў (агляк, бунька). Збанкі (глечыкі) вылучаюцца выразным чляненнем форм, асабліва ў Пружанах: шыйка са злёгку адагнутым венчыкам досыць прыкметна аддзяляецца ад тулава, звужанага да дна. У Гарадной суадносіны аб’ёмаў крыху іншыя, бліжэй да ўсходнепалескіх: тулава вялікае, нібы разбухлае, гарлавіна кароценькая і шырокая.
    Характэрная рэгіянальная своеасаблівасць посуду — наяўнасць вушак у гаршкоў, што адрознівае іх ад аналагічных бязвухіх з іншых рэгіёнаў. Праўда, гэтая адметнасць выходзіць за межы рэгіёна, уключаючы таксама шэраг асяродкаў суседняга
    А.Такарэўскі. Збаны. 1984. Пружаны.
    Панямоння (Ружаны, Поразава, Мір) і на славянскіх землях на поўдзень і захад — у Польшчы, Украіне, Славакіі, Чэхіі. Мяркуецца, што традыцыя вытворчасці гаршкоў з вушкамі вельмі даўняя, часоў зарубінецкай культуры, потым была страчана, а ў XV—XVII стст. аднавілася пад уплывам заходнееўрапейскіх форм керамікі8.
    Найбольш яркую адметнасць рэгіёна складае чорнаглянцаваная кераміка. У тэхналагічных
    8 Мймоченков С.А. Белорусское народное гончарство. С. 108.
    адносінах практычна аднолькавая на значных тэрыторыях Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, шырока вядомая ў многіх рускіх, украінскіх, беларускіх гарадах у XIV—XVIII стст., на пачатак XX ст. яна захавалася на паўднёвым захадзе Беларусі, на суседніх тэрыторыях Польшчы, Валыні, у некаторых раёнах Паволжа, Прыкарпацці, Славеніі. Аднак менавіта на паўднёвым захадзе Беларусі і сумежных тэрыторыях Украіны і Польшчы чорнаглянцаваная кераміка ўтварае кампактны арэал бытавання посуду аналагічных форм і дэкору.
    Найбольш выразныя такія вырабы ў Пружанах. Да іх дадаюцца таксама некалькі асяродкаў з сумежных тэрыторый Панямоння — Ружаны, Поразава, Мір. Амаль поўныя аналогіі ў формах і дэкоры выяўляюцца ў вырабах паўночных рэгіёнаў Валыні (Ракіта, КаменьКашырскі)9, а на захадзе — ганчарскіх асяродкаў Падляшша (Польшча)10. Падобныя прынцыпы дэкаравання характэрны таксама
    9 Обіцественный, семейный быт н духовная культура населення Полесья. Мннск, 1987. С. 315316.
    '° Ганцкая О.А. Народное нскусство Польшн. С. 25.
    Я.Кісель. Гаршчок. 1920я гі.
    Гарадная Столінскага раёна. МСБК.
    для чорнаглянцаванай керамікі Цэнтральнай Расіі, Закарпацця, Славакіі, аднак там яна прыкметна адрозніваецца формамі.
    Хоць на Заходнім Палессі (ці больш дакладна — на паўднёвым захадзе Беларусі) пераважала чорнаглянцаваная кераміка, для зоны залягання светлых каалінавых глін характэрны белагліняныя вырабы. Адзіным, але самым буйным асяродкам па вытворчасці белаглінянай керамікі ў межах Беларускага Палесся была Гарадная. Гэта толькі крайні паўночны асяродак з шэрага ганчарных цэнтраў, якія складаюць значны арэал пашырэння белаглінянай керамікі. На
    WAW { 19&> W.W.
    Валыні гэта асяродкі ў Ровенскай вобласці: Нігавішчы, Яцулі, Крывіца, Літвіца, Залішчаны11. Блізкія аналогіі ў формах і дэкоры прасочваюцца ў вырабах з Украінскага Прыдняпроўя12. Як відаць, белагліняная кераміка займала тэрыторыю ў басейне Прыпяці, прадстаўляючы шырокі арэал бытавання адной з самых яркіх з’яў, здаўна тыповых для гэтага рэгіёна Усходняй Еўропы.